Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Праблема суадносінаў біялагічнага і духоўнага ў чалавеку




Пытанне пра суадносіны духоўнага і біялагічнага пачаткаў у чалавеку знаходзіць сваё канцэнтраванае выяўленне ў праблеме ўзаемадачыненняў душы і цела (свядомасці і мозга). Магутныя імпульсы для яе абмеркавання далі поспехі ў вывучэнні структуры і дзейнасці мозга, дасягнутыя сучаснай навукай. Пры гэтым важна падкрэсліць міждысцыплінарны характар адпаведных даследаванняў: нейрафізіялогія, нейраанатомія, нейрахімія, клінічная нейралогія, нейрапсіхалогія шчыльна звязаныя паміж сабой і актыўна ўзаемадзейнічаюць у вывучэнні вышэйшай нервовай дзейнасці. Пачынаючы з 70-х гг. ХХ ст., згаданыя навукі выяўляюць усё больш інтэнсіўныя ўзаемасувязі з такімі дысцыплінамі і даследчымі кірункамі, як кагнітыўная псіхалогія, лінгвістыка, даследаванні штучнага інтэлекту, так што ў выніку паўстала новае міждысцыплінарнае ўтварэнне – кагнітыўныя навукі [67, c.615].

Акрамя таго, праблема суадносінаў свядомасці і мозга месціцца на мяжы праблемных палёў навукі і філасофіі, і таму найлепшай опцыяй для плённага яе вывучэння было б шчыльнае супрацоўніцтва філосафа і (нейра)біёлага, яскравым прыкладам якога з’яўляюцца супольныя даследаванні К.Попера і Д.Эклса. У выніку згаданых даследаванняў паўстала дуалістычна-інтэракцыянісцкая канцэпцыя, якая адрозніваецца ад традыцыйных формаў дуалізму і паралелізму ў дадзеным пытанні прызнаннем таго, што “матэрыяльны свет мозга павінен быць адкрытым для духоўных уплываў” [40, c.105]. Згодна з яе строгім дуалістычным аспектам, аднак, “дух, які ўсведамляе сам сябе, разглядаецца як незалежнае ўтварэнне, як існаванне ў другім свеце, што мае пэўны рэчаісны стан, раўназначны таму, якім валодае мозг са сваім існаваннем у першым свеце” [40, c.105]. Пры гэтым самасвядомы дух “счытвае” наяўную ў актыўных цэнтрах мозга інфармацыю і стварае на яе аснове цэласную карціну рэчаіснасці, мэтанакіравана ўплываючы разам з тым на іх дзейнасць [40, c.105].

Дуалістычнаму падыходу да вырашэння дадзенай праблемы супрацьстаіць, відавочна, маністычны – і найперш матэрыялістычны, які зводзіць духоўныя феномены да функцыянавання вышэйшай нервовай сістэмы. У крайняй яго форме (у т. зв. “элімінатыўным[108] матэрыялізме”) мае месца памкненне надаць згаданаму звядзенню абсалютны характар і замяніць тыя моўныя выразы, у якіх фіксуюцца ментальныя працэсы, нейрафізіялагічнымі тэрмінамі [46, т.8, c.379]. Аднак, калі мы нават прызнаем праявы свядомасці тоеснымі працэсам, што адбываюцца ў мозгу, паўстае пытанне, як растлумачыць уласцівасць гэтых працэсаў фігураваць у якасці свядомага досведу? [54, c.121] Адказ на яго (хоць досыць папулярны, але далёка не бясспрэчны) дае функцыяналізм, у якім ментальныя станы атаясамліваюцца з іх фунцыямі у межах усёй псіхафізіялагічнай сістэмы. Кожны з гэтых станаў звязаны функцыянальнымі сувязямі з узбуджэннем ворганаў пачуццяў, з пэўнай формай паводзінаў, з іншымі ментальнымі з’явамі і з’яўляецца тым, чым ён ёсць, менавіта дзякуючы сваёй улучанасці у дадзеную функцыянальна арганізаваную цэласнасць [54, c.122].

Хоць у абсягу функцыяналізму не мае асаблівага значэння, на якім субстраце задзейнічаныя ментальныя працэсы – духоўным ці матэрыяльным і па сваёй глыбокай сутнасці ён выступае як нейтральнае паміж дуалізмам і фізікалізмам (матэрыялістычным манізмам) вучэнне, тым не менш яго прадстаўнікі з’яўляюцца, як правіла, фізікалістамі, г. зн. бачаць згаданы субстрат у мозгу, у вышэйшай нервовай сістэме [54, c.124].

Рэдукцыянісцкі падыход выяўляецца і на іншых кірунках вывучэння чалавека – напрыклад, пры даследаванні яго сацыяльных характарыстык і паводзінаў. Трэба адзначыць, што адпаведныя тэорыі выклікаюць палкія дыскусіі, у якіх на іх адрас часта гучыць вострая крытыка. У якасці яскравага прыкладу такой тэорыі (якая разгарнулася разам з тым у спецыяльную навуковую дысцыпліну) можа разглядацца сацыябіялогія, мэтай якой якраз і з’яўляецца тлумачэнне сацыяльных паводзінаў праз іх біялагічны фундамент. Яе прадстаўнікі лічаць за неабходнае сінтэзаваць дзеля гэтага ў рамках адной навукі цэлы шэраг навуковых дысцыплін – генетыку, эвалюцыйнае вучэнне, эталогію, экалогію, антрапалогію і сацыялогію [67, c.731]. У стратэгічным плане сацыябіялагічныя даследаванні скіраваныя на звядзенне сацыяльных паводзінаў (у найшырэйшым значэнні гэтага выразу) да генетычных структур тых арганізмаў, для якіх яны характэрныя (“генетычны рэдукцыянізм”) [46, т.9, c.1264-1265]. Пры гэтым грунтоўнае значэнне надаецца дзеянню (у абсягу пэўных папуляцый) селектыўных механізмаў (як і ў сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі). Становішча чалавека ў гэтым плане ніяк не вылучаецца, у яго сацыяльнасці не бачыцца нічога адметнага ў дачыненні да формаў калектыўнай арганізацыі іншых жывых істотаў [46, т.9, c.1264]. Уласцівы сацыябіялогіі генетычны рэдукцыянізм і дэтэрмінізм, ігнараванне адметнага статусу чалавека ў сістэме жывога ў першую чаргу крытыкуюцца яе апанентамі. Пры гэтым яна часам падаецца як мадэрнізаваная версія сацыял-дарвінізму, рэліктавай “сцыентысцкай ідэалогіі” [67, c.731].

Тым не менш, як бы крытычна мы не ставіліся да “біялагізатарскіх”, рэдукцыянісцкіх падстаў такіх тэарэтычных кірункаў, як сацыябіялогія, найбольш адэкватнай стратэгіяй абыходжання з імі з’яўляецца ўважлівае вывучэнне і крытычнае асэнсаванне дасягнутых у іх рамках вынікаў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-31; Просмотров: 494; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.