Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

CЛОЎНІК АСНОЎНЫХ ПАНЯЦЦЯЎ




Адрон – складаная субатамная часцінка, у структуры якой прысутнічаюць кваркі.

Анізатрапія – залежнасць фізічнай уласцівасці або працэсу ад пэўнага кірунку.

Атам – найменшая адзінка хімічнага элемента; уяўляе сабой электрычна нейтральную часцінку, бо дадатны зарад яе ядра, у якім сканцэнтравана асноўная частка яго масы, ураўнаважваецца адмоўным зарадам электроннага воблака, якім ядро акаляецца.

Барыён – складаная субатамная часцінка, утвораная трыма кваркамі.

Біясфера – сфера фізічнай рэальнасці, у якой здзейснілася жыццё і якую яно пераўтварыла.

Гамеастаз – падтрыманне дынамічнай сістэмай стану гнуткай раўнавагі праз унутраны рэгулятыўны працэс.

Генатып – індывідуальны набор генаў пэўнай жывой істоты, наяўны ў ядры кожнай яго клеткі і адказны за яго марфалагічныя і фізіялагічныя ўласцівасці.

Геном – сукупнасць усёй спадчыннай інфармацыі, наяўнай у ядры клеткі; уключае ў сябе і гены, і ўчасткі ДНК, у якіх не кадуецца пэўная паслядоўнасць амінакіслот.

Гравітацыя – у н’ютанаўскай механіцы і касмалогіі – сіла ўзаемапрыцягнення фізічных аб’ектаў, пагрунтаваная на іх масах; ва ўсеагульнай тэорыі адноснасці – крывізна чатырохмернай прасторы-часу.

Ізатрапія – раўнамернае размеркаванне пэўнай фізічнай велічыні, найперш у прасторы, але ў прынцыпе адносна ўсякай зменнай, ад якой дадзеная велічыня залежыць.

Інтрон – участак ДНК, у якім не змяшчаецца інфармацыя адносна структуры бялковых макрамалекул.

Інтэрферэнцыя – з’ява, сутнасць якой у тым, што дзве хвалі накладаюцца адна на адну, каб утварыць выніковую хвалю большай ці меншай амплітуды.

Кланаванне – працэс стварэння папуляцый тоесных з пункту гледжання генетычнага матэрыялу жывых істот

Лептоны – першапачаткова тэрмін для абазначэння значна больш лёгкіх, чым пратоны, часцінак. У сучасных умовах ім абазначаюцца часцінкі матэрыі, для якіх у адрозненне ад кваркаў не характэрна моцнае ўзаемадзеянне.

Малекула – у асноўным стабільнае ўтварэнне з двух ці болей атамаў, якое паўстае праз электрамагнітныя ўзаемадзеянні электронаў, што знаходзяцца на іх знешніх электронных абалонках (іх ядры пры гэтым застаюцца практычна нязменнымі).

Мезон – недаўгавечная часцінка, у склад якой уваходзіць кварк і антыкварк (таму яна належыць да адронаў). Яе назва (адпачаткова яна гучала як мезатрон) тлумачыцца тым, што спачатку яна бачылася навукоўцам як сярэдняя (паміж электронам і пратонам) па сваёй масе часцінка.

Метабалізм – сукупнасць хімічных працэсаў, што адбываюцца ў арганізме, праз якія забяспечваецца трансфармацыя рэчываў і энергіі ў ім, неабходная для падтрымання яго жыццядзейнасці.

Наасфера – сфера розуму, сфера фізічнай рэальнасці, якая ўтвараецца і пераўтвараецца праз актыўную дзейнасць разумных істотаў.

Поле – абагульненне ўведзенага каля 1840 г. англійскім фізікам М.Фарадэем паняцця сілавога поля. У найшырэйшым сэнсе яго можна вызначыць як сукупнасць значэнняў, якія тая ці іншая ўласцівасць (найперш фізічная або матэматычная велічыня) прымае ва ўсіх пунктах пэўнага прасторавага сегменту.

Cтвалавыя клеткі – клеткі, здольныя да дзялення і дыферэнцыяцыі ў розныя спецыялізаваныя клеткі і тканкі.

Структура – сукупнасць і парадак узаемасувязяў, характэрных для элементаў пэўнай сістэмы.

Таксаномія – класіфікацыя аб’ектаў пэўнай рэчаіснай сферы паводле пэўнай схемы і пэўных крытэрыяў і вучэнне пра класіфікацыйныя працэдуры; спачатку ўжываўся толькі ў біялогіі.

Фенатып – сукупнасць усіх даступных для назірання прыкмет арганізма.

Чорная дзірка – касмічны аб’ект, які мае настолькі вялікую сілу прыцягнення, што ніякія часціцы (у тым ліку і фатоны) не могуць вырвацца з яго.

Эксон – участак нуклеінавых кіслот, у якім утрымліваецца інфармацыя, неабходная для сінтэзу бялковых макрамалекул.

Элементарная часціца – мікрааб’ект, што належыць да субатамнага ўзроўню матэрыі (г. зн. не з’яўляецца ні малекулай, ні атамам ці іонам) і што не выяўляе (прынамсі, на дадзены момант) унутраных структурных кампанетаў. Ці існуюць у прыродзе апошнія, элементарныя ў поўным сэнсе слова аб’екты, адказаць досыць праблематычна.

Энергія – у класічнай фізіцы здольнасць да выканання работы, якая ў сучаснай фізіцы зводзіцца да грунтоўных кампанентаў матэрыі, іх руху і ўзаемадзеянняў.

Энтрапія – мера няздольнай трансфармавацца ў механічную работу энергіі пэўнай сістэмы.

Эпістэмалогія – тэрмін, які ў залежнасці ад інтэрпрэтацыі таго, хто яго ўжывае, можа абазначаць тэорыю навуковага пазнання ці тэорыю пазнання ўвогуле.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-31; Просмотров: 392; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.