КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Барацьбы. 1 страница
1989. Статут Велнкого княжества Лнтовского 1529 г. Мн., 1960. Соцнально-полнтнческая борьба народных масс Белорусснн: Сб. документов н матерн-алов: В 3 т. Мн., 1988. Т. 1. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975. Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мн., 1983. Хрестоматня по нсторнн южных н западных славян: В 3 т. Мн., 1987. Т. 1. Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн., 1993. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т. 1. Псторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Мн., 1987. Т. 1. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. Мн., 1985. Псторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1988. Т. 2. Грчнблат М.Я. Белорусы. Мн., 1968. Гуревнч ФД. Древностн Белорусского Понемонья. Мн., 1962, Длугош Я. Грюнвальдская бнтва. М.; Л., 1962. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994. Думіін С.В. Другая Русь (Велмкое княжество Лнтовское н Русское) // Нсторня Оте-чества: людн, нден, решення: Очерк нсторнн Росснн IX — нач. XV в. М., 1991. Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1991. Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. Мн., 1994. Жураўскі А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1967. Т. 1. Ігнатоўскі У.М, Кароткі варыс гісторыі Беларусі. Мн., 1991. Карскчй Е.Ф. Белорусы. Варшава, 1903. Т. 1. Копысскц.й З.Ю. Экономнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVIII в. Мн., 1966. Копысскш З.Ю. Соцнально-полнтнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII в. Мн., 1975. Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі XIII - XVI стст. Мн., 1993. Лаппо Н.Й. Велнкое княжество Лнтовское во II половнне XVI в. Лнтовско-русскнй повет н его сеймнк. Юрьев, 1911. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993. Любавскіій М.К. Лнтовско-русскнй сейм. М., 1900. Любавскіій М.К. Очерк нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблннской уннн включнтельно. М., 1910. Любаескцй М.К. Основные моменты нсторнн Белорусснн. М., 1918. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Мн„ 1994. Ч. 1. Пшшенко М.Ф. Возннкновенне Белорусснн: Новая концепцня. Мн., 1991. Пнчета В.Н. Аграрная реформа Сягнзмунда Августа в Лнтовско-Русском государстве. М., 1958. Пнчета В.Н. Белоруссня н Лнтва в XV - XVI вв. М., 1961. Подокшчн С.А. Реформацня н обіцественная мысль Белорусснн н Лнтвы (вторая поло-внна XV - начало XVII в.). Мн., 1970. Похчлевчч Д.Л. Крестьяне Белорусснн н Лнтвы в XVI - XVII вв. Львов, 1957. Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI — XVIII стст. Мн., 1994. Спчрчдонов М.Ф. Закрепоіценне крестьянства Беларусн (XV — XVI вв.). Мн., 1993. Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991. Трусаў А.А. Старонкі мураванай кнігі. Мн., 1990. Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1988. Этнаграфія беларусаў: Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. Мн., 1985. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 - 1795) ^ ГЛАВА1 ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ. УТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай — адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны. Па-першае, гістарычны лёс беларускага народа ў тыя часы быў цесна звязаны з гісторыяй народаў Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі. Таму зразумела, што гэты перыяд заўсёды цікавіў гісторыкаў розных краін, якія напісалі шмат даследаванняў і выказалі процілеглыя думкі і меркаванні па такіх гістарычных падзеях, як Люблінская унія, Брэсцкая царкоўная унія, падзелы Рэчы Паспалітай і інш. Па-другое, у савецкай гістарычнай літаратуры адсутнічае такі перыяд у гісторыі Беларусі, як Рэч Паспалітая. У аснову перыядызацыі пакладзены прынцып развіцця Беларусі па фармацыях, што не дае цэласнага ўяўлення аб зменах ў гісторыі народа. Па-трэцяе, некаторыя з'явы гэтага гістарычнага перыяду нагадваюць сённяшні дзень, калі гісторыяй пастаўлена перад беларускім народам пытанне: адраджэнне ці згуба? Таму пільнае вывучэнне Рэчы Паспалітай мае не толькі навуковае, але і практыч-нае, выхаваўчае значэнне. 1569 год паклаў пачатак новай, трагічнай старонцы ў гісторыі Беларусі. У гэты год на палітычнай карце Еўропы знікла самастойная, магутная і незалежная сярэдневяковая дзяржава Вялікае княства Літоўскае і з'явілася новая — Рэч Паспалітая, што значыць "рэспубліка". Гэты гістарычны акт адбыўся ў выніку Люблінскай уніі, якая абвясціла аб інкарпарацыі княства ў Польшчу і ўтварэнні Рэчы Паспалітай. Як здарылася, што без адзінага выстралу, без барацьбы знікла раптам цэлая дзяржава, добраахвотна пераўтварылася ў польскую правінцыю? Менавіта так шмат гадоў у гістарычнай літаратуры раскрываліся падзеі 1569 г. у Любліне. Каб лепш зразумець гэту па-дзею, трэба ўспомніць гісторыю ўзаемаадносін дзвюх дзяржаў.Упершыню спроба інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу была зроблена Ягайлам у 1385 г. Згодна з Крэўскай уніяй, Ягайла згадзіўся за польскую карону далучыць ВКЛ да Польшчы (мабыць, у якасці вясельнага пасагу?) і абярнуць язычнікаў княства ў каталіцкую веру. Унія атрымала назву асабістай. Гэта была здрада гаспадара дзяржавы, 1 таму адразу ж "пагадненне" атрымала адпаведны адпор народа. Насельніцтва на чале з патрыётамі-князямі пачало барацьбу за неза-лежнасць, самастойнасць, тэрытарыяльную цэласнасць свайго гаспа-дарства. Барацьба цягнулася амаль два стагоддзі, набываючы розныя формы і метады. Не здолеўшы "праглынуць" ВКЛ адразу, палякі мусілі пільна прыгледзецца да перашкод на шляху зліцця дзвюх краін. Галоўнымі перашкодамі, як гэта хутка стала зразумела, былі на-ступныя. Па-першае, краіны адрозніваліся грамадска-палітычным ладам. Польшча была канстытуцыйнай манархіяй на чале з выбарным каралём і заканадаўчым сеймам. Княства — спадчынная манархія, з амаль неабмежаванай уладай вялікага князя. У Польшчы існавала шляхецкая роўнасць, у Вялікім княстве Літоўскім гэтага не было. Па-другое, Польшчу насялялі галоўным чынам заходнія славяне са сваёй мовай, нацыянальнай культурай і самасвядомасцю. Вялікае княства Літоўскае — поліэтнічная дзяржава, дзе мірна ўжываліся ўсходнія славяне з балтамі, яўрэямі, татарамі і інш. Па-трэцяе, дзяржаўнай рэлігіяй Полыпчы была каталіцкая, у Вялікім княстве Літоўскім - праваслаўная, побач з якой мірна існавала язычніцтва. Гэтыя і іншыя неадпаведнасці стаялі на шляху з'яднання дзвюх дзяржаў і народаў. Два стагоддзі паміж дзяржавамі, аб'яднанымі асабістай уніяй, ішла барацьба: з боку Польшчы - за інкарпарацыю саюзніка, з боку Вялікага княства Літоўскага — за незалежнасць. У гэтай барацьбе на першым плане ў Польшчы заставалася задача замацаваць асабістую унію, а ў выпадках, калі яна перапынялася (1434 — 1447, 1492 - 1501), аднаўляць яе шляхам выбрання чарговага вялікага князя літоўскага на польскі прастол. Захаванне аоабістай уніі на працягу двух стагоддзяў дазваляла палякам аказваць свой уплыў на ўсе сферы дзяржаўнага і грамадска-палітычнага жыцця Вялікага княства Літоўскага, набліжаць іх да польскага ладу. Спадчынная манархія ў ВКЛ эвалюцыяніравала ў бок канстытуцыйнай, выбарнай. Дваранства атрымала палітычныя правы і такія органы дзяржаўнай улады, як сейм і паны-рада. З'явіліся такія, як у Польшчы, органы і пасады: гетман, ваявода, кашталян, магістрат, войт, маршалак і г.д. Паступова пануючыя колы ВКЛ пераймаюць у палякаў і спосаб іх жыцця (традыцыі, звычаі, жыллё, адзенне і г.д.). Нейкая частка шляхты адмаўляецца ад свайго веравызнання і апалячваецца. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы амаль знікаюць удзельныя княствы і з'яўляюцца такія адзінкі тэрытарыяльнага падзелу, як ваяводствы (на Беларусі — Віцебскае, Мінскае і Мсціслаўскае), па-веты і воласці, што таксама збліжала дзве краіны. Такім чынам, да сярэдзіны XVI ст. Вялікае княства Літоўскае па свайму дзяржаўнаму і грамадска-палітычнаму ладу набліжалася да Польшчы. 1 хаця гэтыя працэсы былі яшчэ далёкія ад завяршэння, палякі мусілі спяшацца з інкарпарацыяй. Такая паспешлівасць была выклікана шэрагам гістарычных умоў. Па'першае, палякі баяліся, што са смерцю апошняга з дынастыі Ягелонаў Жыгімонта II Аўгуста асабістая унія, якая злучала дзве краіны, спыніцца канчаткова, таму што Жыгімонт II, хаця і быў яшчэ не стары (крыху больш за 40 гадоў), але не меў нашчадкаў. Па-другое, у Вялікім княстве Літоўскім за дзвесце гадоў саюзных адносін склаўся пэўны пласт з дробнай шляхты, які падтрымліваў унію. Прыхільнікам уніі ў ВКЛ з'яўляўся 1 "прышлы" польскі эле-мент (каралеўскія служкі, беглыя польскія сяляне і інш.). Аб гатоўнасці гэтай часткі насельніцтва падтрымаць унію сведчыла кан-федэрацыя пад Віцебскам, скліканая ў 1562 г. Па-трэцяе, дзяржаўны і палітычны лад Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага зблізіліся, што было станоўчай умовай зліцця гэтых краін. Па-чацвёртае, склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам за выхад да Балтыйскага мора. У 1559 г. магістр ордэна Кетлер звярнуўся за дапамогай да Вялікага княства Літоўскага. Паміж ордэнам і ВКЛ быў заключаны саюз, ордэн перайшоў пад патранат княства. Але захаваць у час вайны сваю тэрыторыю ордэн не здолеў. Частку зямель захапіла Данія, частку — Швецыя, а Курляндыя і Земгалія, стаўшы наследным герцагствам, з 1561 г. аказаліся ў залежнасці ад княства. ВКЛ не менш, чым Расія, было зацікаўлена ў выхадзе да Балтыйскага мора, таму што гэта быў лепшы шлях для гандлю збожжам у Заходняй Еўропе. Пасля далу-чэння Курляндыі і Земгаліі да ВКЛ Іван Грозны перанёс ваенныя дзеянні на землі Беларусі. У 1562 г. рускія войскі ўжо стаялі ля сцен Віцебска, Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова. У лютым 1563 г. была ўзята самая магутная крэпасць Беларусі - Полацк, пасля захопу якой навісла пагроза над сталіцай дзяржавы - Вільняй. Польскія феадалы выкарысталі гэтыя абставіны, каб пад сцягам уніі канчаткова падпа-радкаваць сабе Вялікае княства Літоўскае. У 1563 г. на Варшаўскім сейме палякі склалі дэкларацыю аб з'яднанні Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай і прапанавалі літоўскім прадстаўнікам на сейме падпісаць яе і прыкласці пячатку княства. Але апошнія адмовіліся і пакінулі сейм. На наступным сейме ў 1564 г. палякі дамагліся ад Жыгімонта II Аўгуста, каб ён адмовіўся ад сваіх спадчынных правоў на княства на карысць Полыпчы, г. зн. падараваў палякам Вялікае княства Літоўскае. Адначасова быў распаўсюджаны "рэцэс" (сеймавая паста-нова), нібыта на Варшаўскім сейме адбылося "зліццё двух народаў, польскага і літоўскага, у адзін народ, адно цела, а таму і ўстанаўліваецца аднаму целу адна галава - адзін гаспадар і адна рада". Але магнаты княства выступілі насуперак волі караля і свайго вялікага князя, і апошні вымушаны' быў адступіць. У выніку чарговай хвалі інкарпаратарскіх намаганняў Полыпчы княства апынулася ў склада-ным знешнепалітычным становішчы. 3 аднаго боку, яно было ўцягнута ў вайну за лівонскую спадчыну, з другога — Польскае каралеўства аб'явіла, што жадае заключыць унію без вайны, мірна, шляхам сейма-вай пастановы захапіць і далучыць да сваёй тэрыторыі ўсё княства цалкам. Каб абараніць свае межы з захаду, урад княства зрабіў спробу дамовіцца з Іванам Грозным: заключыць мір ці нават унію.- Пера-мовы ў Маскве закончыліся безвынікова. Княства апынулася перад перспектывай вайны на два франты. Над ВКЛ навісла пагроза разва-лу і палітычнага краху, бо сіл на адначасовую вайну з Польскім кара-леўствам і Расіяй не было. Нельга забывацца яшчэ і пра тое, што княства бесперапынна вяло войны на паўднёвых сваіх межах. 3 1500 па 1569 г. на землі ВКЛ 45 разоў урываліся полчышчы крымскага хана і ў 10 выпадках руйнавалі гарады і вёскі Беларусі. Цвёрдая пазіцыя Масквы працягваць вайну, такім чынам, падштурхнула ВКЛ у абдымкі Кракава. Магнаты Полыпчы, абапіраючыся на падтрымку польскага караля і вялікага князя літоўскага, дапамогу касцёла, пачалі болып актыўна дзейнічаць, каб павялічыць колькасць прыхільнікаў уніі ў княстве. Дзейнасць працягвалася ў некалькіх напрамках: 1) ураўнаванне ў правах праваслаўных з каталіцкай шляхтай літоўскага паходжання (1563); 2) прапаганда з амбонаў касцёлаў шляхецкіх вольнасцей у Польшчы і абяцанне гэтых жа вольнасцей і для шляхты княства пасля уніі; 3) абяцанне караля, што саюз дзвюх дзяржаў будзе заснаваны "на міласці", "братэрскім узаемаразуменні"; 4) абяцанне Жыгімонта II, што дзякуючы уніі княства атрымае ад Польшчы дапамогу ў Лівонскай вайне. Зразумела, усе гэтыя абяцанні не былі прычынай згоды кіруючых колаў ВКЛ прыняць удзел у Люблінскім сейме. Галоўнай прычынай ^йерамоў у Любліне сталася цяжкае становішча ВКЛ і надзея, што вялікі ^нязь літоўскі (які быў адначасова і польскім каралём) не знішчыць ўласнае гаспадарства. Гэта надзея падтрымлівалася ўсімі вышэйназванымі актамі Жыгімонта II Аўгуста і касцёла. У грамадскай ^(Аядомасці ВКЛ фарміраваўся вобраз польскага сябра. 1 гэты •псіхалагічны прыём падзейнічаў на той час. Чарговая спроба заключыць ўнію прызначалася на снежань 1568 г. у Любліне. Але паслы Вялікага '.Йяяства Літоўскага не спяшаліся на сейм, мабыць, асцерагаючыся 'здрады. Каб рассеяць падазрэнне, Жыгімонт II у снежні выдаў грамату, у'якой абяцаў абараняць інтарэсы княства і не прымушаць паслоў 'йадшсваць унію. Калі ж згоды не атрымаецца, гарантаваў паслам "воль-'йое, учтнтельное, нн от кого ннчем не затрудненное н спокойное отт>-'еханне с того сейму"..Абяцаў таксама не выдаваць ніякіх грамат без •згоды паны-рады Вялікага княства Літоўскага. Значны ўклад у спра-вўдалучэння княства да Полыпчы зрабіў Ватыкан, прадстаўнікі якога былі не толькі пры кракаўскім двары, але і ў Любліне ў час падпісання уніі. '< У выніку гэтых захадаў і абяцанняў у Люблін прыехалі паслы ад Княства: падканцлер ВКЛ А.Валовіч, староста брэсцкі, падскарбі ВКЛ І.Нарушэвіч і інш. Люблінскі сейм пачаў сваю работу 10 студзеня 1569 г. Перамовы ішлі цяжка. Палякі імкнуліся шляхам уніі ійкарпарыраваць княства ў Карону, а паслы ад ВКЛ жадалі захаваць 'йаюз з Полыдчай, але пры гэтым не страціць самастойнасць і неза-лежнасць свайго гаспадарства. ' Умовы уніі дэлегаты Вялікага княства Літоўскага зводзілі да на-іЙгупных патрабаванняў: 1) саюзныя дзяржавы будуць мець аднаго гаспадара, абранага на агульным сейме з роўнай колькасцю "йрадстаўнікоў ад княства і Кароны; 2) выбраны такім чынам кароль будзе каранавацца спачатку ў Кракаве, а затым у Вільні, пацвярджаючы Ійравы і прывілеі кожнага народа асобна; 3) агульны сейм будзе збірацца пачаргова: адзін раз на тэрыторыі Літвы, а другі - на тэрыторыі Польшчы; 4) княства і Карона будуць мець свае асобныя органы дзяр- •жаўнай улады і кіравання: сеймы, сенаты, "уряды", дзяржаўныя пйчаткі; 5) дзяржавы будуць захоўваць сваю тэрытарыяльную цэлас-насць і недатыкальнасць; 6) дазваляецца неабмежаванае пасяленне жыхароў дзяржавы як у Полыпчы, так і ў Вялікім княстве Літоўскім, але пасады ў кожнай дзяржаве будуць займацца толькі "тубыльцамі". Дэлегаты з Польшчы выставілі зусім іншыя ўмовы: "Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае, згодна з ранейшай інкарпарацыяй апошняга, складаюць з абодвух вышэйназваных на-родаў адно непадзельнае цела, адну супольнасць, адзін народ, так што з гэтага часу ў гэтай адзінай супольнасці з двух народаў і амаль у адзінага, аднароднага, непазнавальнага і непадзельнага цела будзе давеку адна галава (не асобныя гаспадары), адзіны кароль польскі, які ў адпаведнасці з даўнімі звычаямі і прывілеямі, супольнымі галасамі палякаў і ліцвінаў будзе выбірацца ў Полыпчы, а не ў іншым месцы... Што датычыцца да выбрання, узвядзення яго на прастол Вялікага княства Літоўскага, то яно павінна спыніцца так, каб адгэтуль ужо не было ніякага следу падабенства..." (Дневннк Люб-лннского сейма 1569 г. СПб., 1869. С. 69 - 70). Такім чынам, польская праграма уніі прадугледжвала інкарпарацыю Вялікага княства Літоўскага ў Полыпчу. Умовы былі ганебныя, і паводзіны палякаў таксама былі ганарлівыя і знева-жальныя. Спачатку яны прапанавалі дэпутатам ад ВКЛ падпісаць унію без абмеркавання. Але па патрабаванню сенатараў ВКЛ палякі былі вымушаны абвясціць тэкст уніі і хоць як-небудзь абгрунтаваць яго. У барацьбе за сваю праграму уніі яны даказвалі, што інкарпарацыя княства ў Карону здаўна абвешчана вялікімі літоўскімі гаспадарамі Ягайлам і Вітаўтам і з'яўляецца спадчынай для народаў дзвюх краін ад папярэдніх іх гайпадароў. Сваю праграму уніі сенатары і паслы ад ВКЛ таксама абгрунтоўвалі гістарычнымі дзяржаўнымі актамі, спа-сылаючыся на тыя ж прывілеі папярэдніх гаспадароў, што і палякі, у тым ліку Казіміра, Аляксандра, Жыгімонта I, якія падкрэслівалі самастойнасць і незалежнасць Вялікага княства Літоўскага, а так- сама на Літоўскі Статут 1566 г., ухвалены Жыгімонтам II Аўгус-там. Трэба заўважыць, дзеля гістарычнай праўды, што абодва бакі мелі падставу, спасылаючыся на папярэднія дзяржаўныя акты. Так, Гарадзельскі прывілей, па-першае, абвяшчаў інкарпарацыю Вялікага княства Літоўскага ў Полыпчу, па-другое — падкрэсліваў адасобле-насць княства, захаванне ўлады і г. д. Вынікам дваістасці як Гара-дзельскага, так і іншых прывілеяў была шматгадовая барацьба паміж саюзнымі дзяржавамі. Дэлегаты ад ВКЛ, не сустрэўшы з боку лалякаў узаемапаразу-мення, 1 сакавіка 1569 г. ад'ехалі з сейма. Гэта выклікала абурэн-не палякаў, і яны патрабавалі ад караля: 1) скасаваць усе папярэднія прывілеі, дадзеныя Вялікаму княству Літоўскаму і яго шляхце; 2) абвясціць каралеўскім указам далучэнне Падляшша, Валыні, Падоліі да Полыдчы; 3) схіліць на бок Полыпчы крымскіх татар, каб княства не змагло абаперціся на іх у барацьбе за сваю неза-лежнасць і г. д. Жыгімонт II Аўгуст пагадзіўся з гэтым. Пачаў ажыццяўляцца план расчлянення і паслядоўнай анексіі асобных частак Вялікага княства Літоўскага. 5 сакавіка 1569 г. кароль абвясціў аб далучэнні да Полыпчы Падляшша і загадаў падляшскім паслам прысягнуць Полыпчы пад пагрозай пазбаўлення пасад і прывілеяў. 15 мая была абвешчана анексія Валыні. Але валынскія паслы не ехалі ў Люблін. Тады кароль паабяцаў пазбавіць іх маёнткаў і пагражаў выгнаннем. Пад страхам расправы прыехалі ў Люблін і прысягнулі на вернасць Полылчы князі Астрожскі, Чартарыйскі, Збаражскі і іншыя сенатары і паслы Валыні. Такім жа чынам былі далучаны да Польшчы Падолія (Брацлаўскае ваяводства) і Кіеўшчына. Нельга не зазначыць, што з пункту гледжання заканадаўства Вялікага княства Літоўскага дзеянні Жыгімонта II Аўгуста былі не толькі гвалтоўныя (бо прысяга дабывалася пад страхам пазбаўлення маёнткаў, пасад, высылкі з краю), але і незаконныя. Згодна з законамі Вялікага княства Літоўскага, гаспадар не меў права змяншаць тэры-торыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды рады і сейма. Больш таго, вялікі князь, уступаючы на трон, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць толькі згодна з дзяржаўнымі законамі. Таму дзеянні Жыгімонта II Аўгуста па далучэнні часткі Вялікага княства Літоўскага да Польшчы трэба разглядаць як здраду вялікага князя літоўскага сваёй Айчыне і свайму народу. Праўда, палякі спрабавалі апраўдаць Жыгімонта II тым, што ён нібыта з'яўляецца спадчынным манархам і яго ўлада абсалютная і неабмежаваная, а таму вялікі князь можа распараджацца лёсам княства аднаасобна, без згоды рады і сейма. Літоўскія паслы напомнілі, што права спадчыны вялікія літоўскія князі даўно страцілі (сам Ягайла ад гэтага права адмовіўся). У складзе ВКЛ засталіся Літва і Беларусь. Пад страхам далучэння іх да Полылчы ў Люблін вярнуліся паслы ад гэтай групоўкі княства. Слачатку яны імкнуліся даказаць незаконнасць анексіі часткі Вялікага княства Літоўскага. Але, згубіўшы надзею на яе зварот, паслы прыкладвалі намаганні захаваць хоць якія-небудзь атрыбуты дзяржаўнасці. Пачаліся цяжкія, стамляльныя перагаворы. Урэшце сенатары і паслы ВКЛ вымушаны былі здацца на літасць караля. 28 чэрвеня }.569 г., у дзень падпісання уніі, выступіў Хадкевіч, староста жмудскі. Ен прасіў караля зберагчы прывілеі Вялікага княства Літоўскага і не рабіць яму крыўды. "Прыносім Вам найніжэйшую просьбу: так правесці да канца гэту справу, каб яна не цягнула за сабою рабавання і ганьбу нам і нашчадкам нашым, — казаў Хадкевіч. — Мы зараз даве-дзены да таго, што павінны з пакорнаю просьбай упасці да ног вашай светласці..." (Дневннк Люблннского сейма 1569.Г.. С.4 70—471). Пры гэтых словах усе літоўска-беларускія паслы і сенатары ад Літвы сталі на калені. Кароль у адказ запэўніў, што унія паслужыць на карысць ВКЛ, а ў далейшым яе можна будзе падправіць. 1 ліпеня 1569 г. адбылася прысяга на унію, а затым малітва ў касцёлах. Згодна з Люблінскай уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Полыпча злучаліся ў адзін народ і адзін дзяржаўны арганізм -Рэч Паспалітую давеку на чале з адным выбраным гаспадаром з тытулам "кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі, ліфляндскі". Абранне павінна было адбывацца ў Варшаве, а каранацыя — у Кра-каве. Абранне вялікага князя літоўскага спынялася, хаця тытул "вялікі князь літоўскі і рускі" і назва "Вялікае княства Літоўскае" захоўваліся. Было скасавана таксама і спадчыннае права вялікага князя літоўскага на княства, яно давеку перадавалася Полыпчы. Кароль павінен быў даваць адну прысягу і выдаваць адзіную грамату для Польшчы і для княства, у якіх пацвярджаліся правы як польскага, так і беларускага і літоўскага народаў. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Полыпчы. Кароль абавязаны быў захаваць усе правы, прывілеі, вольнасці, ганаровыя і службовыя гіасады, княжацкія тытулы, шляхецкія роды ў землях злучаных дзяржаў, суды. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралеўству. Пастановы, процілеглыя уніі, павінны быць скасаваны, ліквідавана паміж краінамі мытня. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Люблінскі сейм захаваў недатыкальнасць зямельных уладанняў, юрыдычную моц усіх папярэдніх падараванняў вялікага князя літоўскага. Павінна была стаць агульнай і знешняя палітыка. За-ключаныя раней дагаворы трацілі юрыдычную сілу, калі яны супярэчылі інтарэсам Рэчы Паспалітай. Такім чынам, Люблінская унія - вынік шматгадовай барацьбы Польскага каралеўства з Вялікім княствам Літоўскім (з 1385 г.) за інкарпарацыю алошняга ў Польскую Карону. Вялікую ролю ў гэтай барацьбе адыграла стратэгія і тактыка Ватыкана, накіраваная на пра-соўванне каталіцызму на Русь. Люблінскі акт — гэта вынік складанага ўнутранага і знешняга становішча ВКЛ у сярэдзіне XVI ст.: расколу грамадства па канфесійнай прыкмеце, рэлігійнай барацьбы, пашырэння польскага ўплыву, здрады вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста, а таксама грабяжу і гвалту шматгадовага "саюзніка" — Польскага ка- ралеўства, аслаблення ў выніку войнаў з Крымскім ханствам і барацьбы ВКЛ за лівонскую спадчыну. Люблінская унія — гэта анексія і інкарпарацыя княства ў Польскае каралеўства. Для Беларусі люблінскі акт — гэта пагроза поўнага акаталічвання і паланізацыі краю. ГЛАВА 2 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ПАСЛЯ ЛЮБЛІНА (другая палова XVI - першая палова XVII ст.) §1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент — каронны, г. зн. "польскі", сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго ўваходзілі найболып знатныя свецкія і духоўныя феадалы. Колькасць іх не перавышала 150 чалавек. Першае месца ў сенаце належала арцыбіскупу гнезненскаму, прымасу польскай каталіцкай царквы, за ім ішлі біскупы, кашталяны, ваяводы і г. д. Сейм выбіраў кара-леўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая скла-далася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збіраліся рэляцыйныя павятовыя сеймікі, дзе паслы рабілі справа-здачу аб ходзе кароннага сенма і сваёй дзейнасці. Колькасць дэпута-таў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек. Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пася-джэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля за-цвярджэння каралём набывалі сілу закону. Пастановы прымаліся адйа-галосна. Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць "не дазваляю, і пастанова прыпыня-лася. Гэта права ІіЬегшп уеіо (сва-боднае вета) разглядалася як адно з найважнейшых "залатых шляхецкіх вольнасцей". Але, як мы ўбачым далей, яно было не-бяспечнае для дзяржавы, бо ўносіла анархію, хаос, падрывала дзяржаўную ўладу. На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, "паспалітае рушэнне" (пазней на чале абароны дзяржавы стаў ка-ронны гетман), склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэн-няў, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады. Ён ажыццяў-ляў знешнюю палітыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным сеймам. Улада караля была істотна абмежавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". Побач са свабод-ным вета шляхта заключала з прэтэндэнтамі на польскі прастол "Пакта канвента" — дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацаваны 'Тенрыхавы артыкулы", згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г. д. Адначасова ён абавязваўся: склікаць сеймы раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў; мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў, які фактычна кіраваў не толькі краінай, але і асабістым жыццём ка-раля. "Генрыхавы артыкулы" былі ўведзены толькі пры выбранні Стэфана Баторыя (1576), а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склікання канфедэрацый (саюзаў узброенай шляхты) ці "рокашы" — узброенага паўстання супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі былі магутнай зброяй барацьбы розных феадальных груповак за ўладу ў дзяржаве, легаль-най формай феадальнай анархіі. Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуладдзя, які цягнуўся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ен склікаў для абрання новага караля тры сеймы: 1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатамі; 2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне "Пакта канвента"; 3) каранацыйны, на якім ажыццяўлялася каранацыя і кароль прыносіў прысягу за-хоўваць усе правы і выконваць умовы пагаднення (Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. С. 211 - 212). Рэч Паспалітая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Па-нуючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. Юрыдвдчна як ійіны, так і шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з'яўляліся паны. Яны складалі сенацкае саслоўе (вышэйшыя духоўныя і свецкія феа-далы: арцыбіскупы і біскупы, ваяводы і кашталяны), і ўсё кіраванне дзяржавай знаходзілася ў іх руках. Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, і яго мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з'яўлялася вайсковая служба. У склад пануючага класа ўваходзіла "белае" і "чорнае" духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. У выключных выпадках яно плаціла аднаразовы падатак, які зваўся "доброхотное даянне". Між тым духавенства само збірала дзесяціну з каралеўскіх і шляхецкіх маёнткаў. Прадстаўнікі вышэйшага кліра ўваходзілі ў склад сената. Што датычыцца шляхецкіх сеймікаў і пасольскай ізбы, у іх працы духоўныя асобы звычайна не ўдзельнічалі. Такім чынам, Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай саслоўнай манархіяй, у якой улада размяркоўвалася паміж двухпалатным пар-ламентам (магнатамі і шляхтай) і каралём. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў не мелі. Якое ж месца адводзілася Вялікаму княству Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай і якое месца па сутнасці яно займала?
Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 531; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |