Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Якім чынам змена роляў розных катэгорый і груп класа феада-лаў паўплывала на развіццё дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага? 1 страница




Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага — феадальная манархія, якая мела шэраг асаблівасцей у параўнанні з суседняй Маскоўскай дзяржавай. Скасаванне абласных княжанняў не супра-ваджалася пераносам іх функцый кіравання ў цэнтр, як гэта адбывалася ў Рускай дзяржаве. У руках вялікага князя не канцэнт-равалася шмат штодзённай працы, як у маскоўскага гасудара і яго думы. Таму ў Вялікім княстве Літоўскім не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваныхустаноў. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ен узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У XIV ст. пры ім існавала велікакняжацкая дума па аналогіі з маскоўскай. Але ж, у адрозненне ад апошняй, дума ў Вялікім княстве Літоўскім не была дзяржаўнай структурай (установай). Гэта была рада пры вялікім князю, да якой ён далучаў усіх (з яго пункту погляду) карысных і патрэбных людзей. На першым этапе галоўную ролю ў думе адыгрывалі князі. 3 умацаваннем Вітаўта на прастоле пасля пагрому абласных князёў велікакняжацкая дума стала пераважна складацца з вядомых баяр, якія дапамагалі Вітаўту сесці на прастол. Паступова баярства дабівалася ўсё большых прывілей і абмяжоўвала ўладу вялікага князя.

Дума трансфармавалася ў прадстаўнічую ўстанову — паны-раду. Назва і структура гэтай установы мелі яўны польскі ўплыў. У Гарадзельскім прывілеі 1413 г. было запісана толькі адно абмежаван-не на доступ у раду: "в совеіцаннн о государственных делах должны допускаться только католнкн на том основаннн, что разннца веры порождает разномыслне н во всем остальном, н нноверцы не держат государственных тайн". Такім чынам, для беларускага праваслаўнага баярства ўваход туды быў закрыты. У склад рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, кашталяны (камандзіры мясцовых палкоў), дзяр-жаўныя чыны: маршалкі (старшынствуючыя на пасяджэннях рады і сейма), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), гетман (каман-дуючы ўзброенымі сіламі), падскарбі (кіраўнік фінансаў), старосты і інш. Назвы дзяржаўных чыноў таксама былі польскія. У звычайны час рада складалася з вузкага кола людзей пры вялікім князю. Але асноўныя справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай рады. Такія сходы называліся сеймамі паны-рады.

Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. На яго пасяджэннях удзельнічалі ўсе сябры рады, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, прадстаўнікі каталіцкага і пра-васлаўнага духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай

палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў вялікага князя і зацвярджаў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады. Так палітычны рэжым Вялікага княства Літоўскага ўсё болып прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Прывілеі 1413, 1432 гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці і дзяржаўных павіннасцей;

Вялікія князі літоўскія, выбраныя на польскі прастол, стараліся ўлагоджваць феадалаў княства, каб мець магчымасць "сядзець адразу на двух крэслах" і трымаць абедзве дзяржавы "ў саюзе і любові". Прывілеем 1447 г. Казімір дараваў феадалам розных катэгорый усе правы і вольнасці, якімі ў Каралеўстве Польскім валодалі адпаведныя саслоўі. Дзякуючы гэтым уступкам вялікі князь страціў уладу над значнай часткай насельніцтва, якая трапіла пад уладу землеўладальнікаў. Сяляне, аддадзеныя прыватным уласнікам, вызваляліся ад дзяржаўных павіннасцей. Вялікі князь страціў крыніцу папаўнення казны і быў пастаўлены ў матэрыяльную залежнасць ад землеўладальнікаў-феадалаў, да якіх вымушаны быў звяртацца, калі зусім спустошвалася казна. Феадалы ж атрымалі магчымасць дабівацца ад князя ўсё новых правоў, вольнасцей і прывілеяў.

Прывілей 1492 г. устанавіў, што толькі рашэнні гаспадара з паны-радай маюць сілу закону, які быў абавязковым і для самога вялікага князя. Ён не меў права іх мяняць без згоды з радай. Прывілей 1506 г. пайшоў яшчэ далей: ён увёў катэгарычнае правіла - усе законы і распараджэнні агульнага характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. У Статуце 1529 г. гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Так развіццё канстытуцыяналізму, пачатак якому быў пакладзены ў XV ст., пры-мала ўсё больш акрэсленыя абрысы.

У дзяржаве, прасякнутай прынцыпамі федэралізму, натуральна, перавагу павінна было атрымаць мясцовае кіраванне як па ліку ўста-ноў, так і па выканаўчых функцыях. Арганізацыя мясцовага кіравання была дастаткова складанай. У краіне захоўваліся яшчэ некаторыя старажытныя княствы на чале з князямі, праўда пазбаўленымі былых сваіх прывілеяў. Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнай тэрытарыяльнай адзінкай былі па- веты, галоўнай асобай у якіх з'яўляўся староста. Мясцовыя войскі ўзначальвалі кашталяны. Зборам падаткаў займаліся ключнікі. Ме-лася мноства і іншых пасад, праз якія вялося кіраванне на месцах:

сельскія старосты, намеснікі-дзяржаўцы, цівуны, соцкія, дзесяцкія, войты, старцы. Асобнае кіраванне мелі некаторыя гарады.

Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган - сеймік. Сеймікі збіраліся ў ваяводствах і паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты ў вальны сейм.

Такім чынам, у XIV - XVI стст. у Вялікім княстве Літоўскім скла-лася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі.

Прадстаўнічыя ўстановы сур'ёзна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы, якія мелі тэн-дэнцыю да легітымнага развіцця. Гэта вынікала з умоў, у якія было пастаўлена княства, г.зн. з поліэтнічнасці манархіі, з наяўнасці моц-най і шматлікай зямельнай арыстакратыі, выбарнасці велікакняжацкай улады і цесных палітычных зносін з канстытуцыйнай Полыпчай.

Як бачым, ход унутранага развіцця і яго вынікі ў княстве значна адрозніваліся ад сучаснай яму Маскоўскай дзяржавы. Апошняя развівалася ўсё болып у бок манархічнага абсалютызму (эпоха Івана Грознага). Выхаваныя на мясцовым патрыятызме, а не на агульна-дзяржаўным, феадалы Вялікага княства Літоўскага ў складаны час ахвяравалі не сваімі асабістымі і маёмаснымі правамі, а дзяржаўнай незалежнасцю, калі ўвайшлі ў Карону Польскую.

§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад

У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феадалаў. Асноўным прадукцыйным класам, які пра-цаваў на зямлі і выдаваў прадукцыю, было сялянства. Яго права ўласнасці на зямлю абмяжоўвалася адносінамі землекарыстання. Першапачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. У велікакняжацкім дамене ён наглядаў за ўласнай гаспа-даркай, ворнымі землямі і іншымі надзеламі. Аканомы арганізоўвалі мясцовае насельніцтва для працы на яго палях, сенажацях, у садах, агародах, збіралі, захоўвалі ці прадавалі ўраджай, прыплод жывёлы, здабытак з лясоў і рэк. Акрамя ўласнай гаспадаркі вялікі князь літоўскі меў прыбытак ад маёнткаў, абкладаючы натуральнымі і грашовымі зборамі падуладных яму сялян, мяшчан, рамеснікаў, ваенна-служылых людзей.

3 канца XIV ст. побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Прыватныя ўладанні раслі на вольных землях, а таксама за кошт княжацкага дамена, які адпаведна скарачаўся. Паколькі вялікі князь літоўскі не зрабіўся спадчынным манархам, таму і гаспадарскія маёнткі рана набылі характар дзяржаўных, яны абслугоўвалі патрэбы не толькі велікакняжацкага двара, але і ўсёй дзяржавы. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадар-скую), прыватнаўласніцкую і царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых

землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнымі, царкоўнымі. Разам з тым сяляне падзяляліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. На ўсіх прыватнаўласніцкіх землях катэгорыі сялянскага насельніцтва былі прыблізна аднолькавыя.

Поўнай уласнасцю феадалаў была чэлядзь нявольная. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў. 3 чэлядзі скла-далася першапачатковая сіла феадальнай гаспадаркі. Крыніцы набо-ру гэтага саслоўя былі тыя ж, што і ў Рускай дзяржаве: купля-про-даж, шлюб з нявольным чалавекам, нараджэнне ў няволі, пакаранне за злачынства. Акрамя працы на полі чэлядзь выконвала і іншыя функцыі ў гаспадарцы: апрацоўвала агароды, сады, пасвіла статкі і г.д. Жанчыны ткалі лён. Жыла чэлядзь і пры гаспадарскім двары, і на сяле. У некаторых былі свае дамы, рухомасць, нават невялікія на-дзелы-"прыробкі" на пустых землях. Іншыя не мелі нічога. Утрымлівалася чэлядзь нявольная месячынай, якая была формай аплаты яе працы. Месячыну плацілі ў асноўным хлебам, які адпус-каўся з запасаў гаспадарскага двара. Чэлядзь, у якой былі свае "прыробкі", мела меншую месячыну, чым тая, што не мела нічога. Гэта група насельніцтва была невялікая. Яна цалкам далучалася да гаспадара, пазбаўлялася волі нераездаў і права ўладкавання свайго лёсу. Чэлядзь нявольная не мела маёмасці і правоў абароны.

Асноўную частку сялянскага насельніцтва складалі цяглыя сяля- не ўсіх найменняў. У параўнанні з нявольнай чэляддзю яны мелі меншую ступень асабістай залежнасці ад уладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па памеры і гаспа-дарчым прызначэнні. Сялянскія надзелы складаліся звычайна з сядзібнай і агародніннай зямлі, поля, сенажаці, часам бабровых і рыбных угоддзяў.

Для сялянскага землекарыстання была характэрна надзвычайная цераспалосіца ў размеркаванні надзелаў і сядзіб. Сялянскія надзелы перапляталіся не толькі адзін з адным, але і з землямі іншых уласнікаў. Такі зямельны лад складваўся гістарычна, на працягу доўгіх часоў і з'явіўся вынікам свабоднага займання і распрацоўкі пустэч і палеткаў цэлым шэрагам сялянскіх пакаленняў. Схематычна гэта можна паказаць так. Сялянскія сем'і сяліліся ў пэўным месцы, будавалі сяло, а потым займаліся распрацоўкай навакольных зямель. Зямля, узараная сям'ёй, а таксама расчышчаная ёю сенажаць становяцца яе набыткам. 3 рос-там сям'і і ўзнікненнем новых патрэб распрацоўваліся палеткі ў болып аддаленых месцах, паколькі бліжэйшыя ўжо былі заняты суседзямі. Так з павелічэннем насельніцтва сяла пашыраўся і раён яго гаспадар-чай дзейнасці, пакуль не даходзіў да межаў, дзе пачыналіся надзелы іншага сяла ці непрыдатныя для алрацоўкі землі.

Велікакняжацкая ўлада ў Вялікім княстве Літоўскім да другой паловы XVI ст., за малым выключэннем, не прымала планамернага

землекарыстальнікамі, што сядзелі з сем'ямі на сваіх вотчынах. Але ад сялян яны адрозніваліся сваёй асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба. У мірны час яны раз'язджалі па справах княжацкай і феадальнай адміністрацыі. Іншыя павіннасці, якія лічыліся дадатковымі да асноўнай службы, служкі неслі разам з цяглымі сялянамі. Першапачаткова ядро гэтай катэгорыі насельніцтва складалі маладыя дружыннікі. Ваенныя і адміністрацыйныя патрэбы прымушалі князёў і феадалаў папаўняць кантынгент служак рознымі элементамі цяглага сялянства, як правіла бяднейшага. Папаўнялася гэта ядро і за кошт землеўладальнікаў.

Такімі былі асноўныя катэгорыі сялянскага насельніцтва на Беларусі ў XIV - XVI стст.

У сувязі з ростам гарадоў у канцы XV — першай палове XVI ст. значна вырас попыт на збожжа і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты як у самой краіне, так і ў Заходняй Еўропе, дзе ў той час пачаў развівацца капіталізм. Феадалы імкнуліся атрымаць прыбыткі і таму пашыралі пашні, павялічвалі пасевы ў фальварках (гаспадарскіх за-пашках) з мэтай паставак сельскагаспадарчай прадукцыі на ўнут-раны і знешні рынак.

Велікакняжацкі двор таксама стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі, каб захаваць у іх асобе сацыяльную апору. Гэта прывяло да моцнага скарачэння велікакняжацкага дамена. Таму, каб павысіць прыбыт-ковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні ў дзяржаўных землях рэформы, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай "валочная памера". Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы, валокі, памерам 21,3 га кожны. Лепшыя ўрадлівыя землі забіраліся пад княжацкія фальваркі, у якіх сяляне адбывалі панш-чыну. Кожная сялянская гаспадарка замацоўвалася за часткай валокі. Селянін губляў права пераходу да іншага гаспадара і станавіўся пры-гонным. 3 валокі вызначалася і кола розных павіннасцей. Яны былі розныя для цяглых і асадных сялян. Так, цяглыя сяляне павінны былі за кожную валоку працаваць па два дні на тыдзень у фальвар-ку, а таксама плаціць натуральны аброк аўсом, сенам, свойскай птуш-кай, уносіць невялікі грашовы чынш і выконваць працоўную павіннасць у княжацкіх замках. Асадныя (чыншавыя) сяляне павінны былі плаціць чынш ад 66 да 106 грошаў у год. Пасля дзяржаўных маёнткаў валочная памера была праведзена і ў маёнтках феадалаў. К канцу XVI ст. яна ўжо скончылася ў заходніх і цэнтральных абласцях Беларусі, некалькі пазней — ва ўсходніх і паўднёвых.

Рэформа была першым буйным умяшаннем дзяржаўнай улады ў працэс землеўладкавання ў Вялікім княстве Літоўскім. Яна азначала новую ступень у развіцці феадальных адносін, паколькі спрыяла ма-саваму запрыгоньванню сялян. Валочная памера уніфікавала павіннасны прыгнёі. Цяпер па ўсёй краіне, ва ўсіх відах маёнткаў у

сялян адной катэгорыі павіннасці былі аднолькавыя і вызначаліся колькасцю валок, якія знаходзіліся ў іх карыстанні. Уніфікацыя павіннаснага прыгнёту падарвала эканамічную аснову ўцёкаў сялян ад сваіх гаспадароў у пошуках лепшага жыцця. Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Сялян стала можна прадаваць, мяняць, аддаваць у якасці закладу як усю сям'ю, так і асобных яе членаў. Гэта была найболып жорсткая форма прыгоннага права, якая праіснавала амаль трыста гадоў.

У выніку валочнай памеры прыбыткі феадалаў ад маёнткаў значна выраслі. Шчодрыя княжацкія дараванні; а таксама захоп феадаламі часткі сялянскай зямлі паскорылі яе канцэнтрацыю ў адных руках, прывялі да стварэння буйнейшых магнацкіх уладанняў — латыфун-дый, што мелі па тысячы і больш сялянскіх двароў. Звыш 40 % усяго зямельнага фонду аказалася ў выніку рэформы ў руках феада-лаў. Сярод іх болыпасць склалі католікі літоўскага паходжання.

У заходняй і цэнтральнай Беларусі ажыццяўленне рэформы пры-вяло да замены абшчыннага землекарыстання падворным.,

У XIV - XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Па памерах яны адрозніваліся, болыпая частка з іх былі невялікія. Гэта -паселішчы з некалькіх вуліц з 200 - 300 дварамі. Найболып буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі ў гэты час з'яўляліся Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст, Гародня, Слуцк, Новагародак. Раслі і паселішчы гарадскога тыпу — мястэчкі. Гарады і мястэчкі ўзнікалі як на дзяр-жаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Мястэчкі ў асноўным належалі феадалам. Каля 40 % усіх гарадоў таксама былі прыватнаўласнымі. Гарады, што належалі феадалам, былі адміністрацыйнымі, гаспадарчымі і культурнымі цэнтрамі іх зямель. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара.

Разам з прыватнаўласнымі былі і дзяржаўныя, ці велікакняжацкія, гарады. Іх насельніцтва лічылася вольным. Аднак у XVI ст. у гэтых гарадах з'явіліся ўладанні вяльможных і духоўных феадалаў разам з залежным ад іх людам. Прыватныя ўладанні ў велікакняжацкіх гарадах атрымалі назву "юрыдык". Яны складалі адасобленую частку горада і не падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання.

3 ростам гарадоў гараджане імкнуліся пазбавіцца ад феадальнай залежнасці 1 атрымаць свабоду, а таксама права на самакіраванне. Феадальная залежнасць перашкаджала развіваць гарадскія промыслы і гандаль. Таму з канца XIV ст. літоўскія князі сталі дараваць гарадам права на самакіраванне, названае магдэбургскім на прыкладзе таго

права, якім валодаў г. Магдэбург. Паводле магдэбургскага права, насельніцтва вызвалялася ад выканання адработачных (паншчынных) павіннасцей на карысць феадала. Яны замяняліся адзіным грашовым падаткам. Да другой паловы XVI ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйнейшыя гарады Беларусі. Мінску яно было даравана ў 1499 г.. Што ж сабой уяўляла гарадское самакіраванне? Галрўным орга-нам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з рады (выбарнага органа кіравання) і лавы (суда). На чале рады стаяў войт, як правіла прызначаны літоўскімі князямі. Сябры рады (райцы) выбіраліся з гарадскіх багацеяў. Радзе належалі функцыі кіравання не толькі жыццём горада, але і суда. Аднак судовыя функцыі яна выконвала толькі па маёмасных і грамадзянскіх справах. Крымінальныя справы разбіраліся лавай. Лаўнікі (сябры лавы) выбіраліся гараджанамі. Месцам знаходжання рады ў гарадах былі спецыяльна пабудаваныя для гэтай мэты будынкі-ратушы.

Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а так-сама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. Сярод жыхароў гарадоў каля 80 % былі беларусы. Тут жылі таксама рускія, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, немцы, татары. Болыпую частку насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі. Акрамя іх у гарадах мелася вялікая колькасць гарадскіх нізоў (плебса). Былі і жабракі-найміты.Насельніцтва ў гарадах і мястэчках займалася і сельскай гаспадаркай, забяспечваючы сябе ўсім неабходным.

^ Да другой паловы XVI ст. у буйных гарадах рамяством займалася болыпасць жыхароў. На Беларусі было вядома болыд за 100 рамесніцкіх спецыяльнасцей. Высокага ўзроўню дасягнула ювелірная справа. Знач-ную ролю адыгрывала апрацоўка металу. Беларускія рамеснікі займаліся таксама апрацоўкай дрэва, касцей, каменя. Асабліва славіліся беларускія майстры-гарбары. Юхт, замша, саф'ян і іншыя вырабы карысталіся вялікім попытам у Полыпчы і гарадах Прыбалтыкі, куды вывозіліся гэтыя вырабы цэлымі партыямі. Высокім узроўнем развіцця вызнача-лася і шклаварнае рамяство. Майстры-шклавары ў Шыдлоўцы (каля Слоніма) умела выраблялі келіхі, кубкі і іншы посуд. Значную частку насельніцтва гарадоў складалі гандляры, пераважна дробныя. Але былі і буйныя купцы, што займаліся аптовым гандлем. У некаторых гарадах (Магілёў, Слуцк і інш.) купцы мелі свае саюзы (брацтвы), падобныя да цэхаў рамеснікаў.

Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб'яднаны ў цэхі. Яны ствараліся з мэтай абароны грамадскіх, палітычных і маёмасных пра-воў горада. Гэта былі своеасаблівыя манапалізаваныя структуры, якія дапамагалі рамеснікам пазбегнуць канкурэнцыі, а таксама засцерагчы мясцовы гарадскі рынак ад вырабаў іншагародніх і іншаземных рамеснікаў. Цэх уяўляў сабой не толькі вытворчую кааперацыю, але і вайсковую адзінку. Падчас ваенных дзеянняў цэхі пераўтвараліся ў вайсковыя атрады, якія абаранялі горад і крэпасць, займаючы раней акрэсленае для кожнага цэха месца дыслакацыі. Цэхавыя статуты,

баронячы рамеснікаў ад канкурэнцыі, як і любыя манапалізаваныя структуры, прыпынялі развіццё гарадскога рамяства, абмяжоўвалі вытворчую дзейнасць, утрымлівалі тэндэнцыі да застою. Некаторыя цэхі, асабліва ў буйных гарадах, аб'ядноўвалі вялікую колькасць рамеснікаў. Так, напрыклад, цэх мяснікоў у Слуцку налічваў у сваім складзе болып за 100 чалавек, у тым ліку 38 майстроу. Узначальвалі цэхі самыя заможныя майстры. Для дапамогі майстры наймалі чаляднікаў і вучняў, якія не столькі вучыліся, колькі выконвалі функцыі слуг. Становішча вучняў было не лепшае, чым у дваровых слуг у феадальным маёнтку. Майстры мелі права караць і біць вуч-няў. Таму ўцёкі сярод вучняў былі частай з'явай, меры па спыненню ўцёкаў прадугледжваліся статутам кожнага цэха.

У XIV - XVI стст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў Беларусі. Таргі і кірмашы становяцца атрыбутам гаспадарчай дзейнасці гарадоў і мястэчак. Таргі, як правіла, наладжваліся 1 -2 разы на тыдзень. Кірмашы існавалі толькі ў буйных гарадах і ладзіліся раз на год. У іх удзельнічалі не толькі мясцовыя, але і замежныя гандляры і купцы. Гарады Беларусі гандлявалі з рускімі, украінскімі, польскімі гарадамі, а таксама з некаторымі гарадамі Усходу. На знешні рынак Беларусь пастаўляла жыта, сала, лес, паташ, футра, скуры, вырабы рамеснікаў. Імпартаваліся жалеза, медзь, волава, свінец, Металічныя вырабы, фламандскае і англійскае сукно, галандскае палатно, віно, соль, селядзец, прадметы раскошы.

Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV - XVI стст. Мацнела эканамічная залежнасць сялян ад феадалаў. Ішоў працэс іх масавага запрыгоньвання. Цэнтрамі куль-турнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастала. Гарады пашыраліся за^кршт прытоку сельскага насельніцтва. Выявіліся сацыяльная і кіраўнічая структуры. Гарады змагаліся за права на самакіраванне (магдэбург-скае права), што пашырыла магчымасці развіцця рамяства і гандлю.

ГЛАВА 4

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XVI ст.

§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці

Народнасць — форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і куль-турнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Яна

ўласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу. Асноўнымі прыкметамі народнасці з'яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агуль-насць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Як руская і ўкраінская, беларуская народнасць утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці. Якія ж фактары садзейнічалі гэтаму працэсу?

Першая група фактараў утварэння беларускай народнасці - палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і татара-манголаў, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага садзейнічалі стварэнню палітычных умоў для ўмацавання сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. У межах Вялікага княства Літоўскага была ліквідавана сістэма мясцовых княжанняў і створаны інстытут намесніцтваў, арганізавана адзінае дзяржаўнае кіраванне, уведзена адзінае закана-даўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыка-прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні палітычных сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі.

Аднак палітычнае аб'яднанне поўнасцю не знішчыла лакальнай аўтаномнасці асобных зямель. У залежнасці ад умоў пераходу розных беларускіх, рускіх і ўкраінскіх зямель у ВКЛ вызначаўся і іх статус, некаторыя тэрыторыі доўгі час захоўвалі ў значнай ступені сваю са-мастойнасць. Увогуле, у грамадска-палітычным жыцці ВКЛ наглядаліся як аб'яднальныя, так і сепаратысцкія тэндэнцыі, што ўскладняла працэс фарміравання беларускай народнасці.

Утварэнню беларускай народнасці садзейнічаў і шэраг эканамічных фактараў. Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з'явіліся далейшае развіццё сельскай гаспадаркі (замена двухполля і іншых архаічных форм - ляснога пералогу, ворыва наездам, падсекі - па-парнай зерневай сістэмай трохполля), удасканаленне рамяства (разам з традыцыйнымі рамёствамі - ганчарнае, ткацкае, бандарнае, сля-сарнае, апрацоўка дрэва, косці, металаў і іншыя распаўсюджваліся новыя віды рамесніцкай дзейнасці - выраб паперы, адліўка шкла ў гутах, кнігадрукарства і інш.), пашырэнне гандлю на тэрыторыі ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны і ад Нёмана да Дняпра. Узрастала роля буйных гарадоў Беларусі - Полацка, Брэста (Берасця), Магілёва, Гродна (Гародні), Віцебска і іншых як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель.

Паступова ў Вялікім княстве Літоўскім усталёўвалася адзіная грашовая сістэма, асноўнай манетай станавіўся грашовы знак мясцо-вай вытворчасці - літоўскі паўгрош, які чаканіўся на манетным двары ў Вільні. Таксама ішоў працэс усталявання гандлёва-вымяральных

стандартаў, некаторыя з іх былі ўзаконены ў статутах ВКЛ. Развіццё таварна-грашовых адносін і ўнутраных гаспадарчых сувязей садзейнічала інтэнсіфікацыі этнічных, эканамічных і сацыяльных кантактаў, этнакультурнай і моўнай інтэграцыі.

Разам з тым ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасці з яго на-туральнай сістэмай гаспадарання аб'яднальныя працэсы абмяжоўваліся рэгіянальнымі, а не агульнадзяржаўнымі сувязямі, стварэннем лакальных рынкаў вакол гарадоў і мястэчак. Нягледзячы на пэўную уніфікацыю асобных вагавых адзінак, на тэрыторыі Беларусі наглядалася ўстойлівасць лакальнай метралогіі (бочка і паў-бочка "мінская", "лукомская", "вядро пінскае", "берасцейскае", вагі "полацкія" і інш.). Гэта адлюстроўвала слабасць эканамічнай і звяза-най з ёй этнічнай інтэграцыі.

3 папярэднімі этнаўтваральнымі фактарамі цесна звязаны сацы-яльныя фактары. Далейшае развіццё феадальных адносін, паступо-вае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі п'равамі і абавязкамі для кожнай з іх. Так, розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, якому належала вядучая роля ў дзяржаўным кіраванні. Асобным саслоўем з'яўлялася духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі пры-гонных сялян і мяшчан — жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню болып шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі. Так сацыяльныя ўмовы ўплывалі на ўтварэнне беларускай народнасці.

Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі адыгрываў пэўную этнакансалідуючую ролю канфесійны фактар. Канфесійныя антаганізмы актывізавалі складанне і ўмацаванне розных форм самасвядомасці насельніцтва. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба за веру з'яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.

Большасць усходнеславянскага насельніцтва прытрымлівалася пра-васлаўя. Аднак пасля Крэўскай уніі пачалося актыўнае наступленне каталіцкай веры. Літоўскай шляхце, якая прымала каталіцтва, былі дадзены прывілеі, якіх не мела праваслаўная шляхта. Да актыўнага ўдзелу ў дзяржаўных справах доўгі час не дапускаліся таксама і вышэйшыя колы праваслаўнага духавенства.

Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэры-яльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Важнай прыкметай беларускай народнасці перыяду яе фарміравання было дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства расся-лення ўсходнеславянскага насельніцтва.

Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення яе старажытных продкаў - крывічоў,

дрыгавічоў, радзімічаў. Заходнерускае насельніцтва, якое пражывала на былой тэрыторыі крывічоў, было ўцягнута ў працэсы фарміравання беларускай (смаленска-полацкая група крывічоў) і рускай (паўночна-ўсходняя група крывічоў, якая прымыкала да верхняй Волгі) народ-насцей. Паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў ахоплівала правабярэжжа Прыпяці і ў асноўным супадала з арэалам рассялення дрыгавічоў, а ў перыяд феадальнай раздробленасці — з паўднёвай мя-жой Тураўскага княства. Тэрыторыя, на якой фарміравалася бела-руская народнасць, часткова ўключала землі рассялення радзімічаў. Усходняя мяжа радзімічаў даходзіла да лініі - Рослаўль, Хоцімск, Клетня, Дзясна, Старадуб, Трубчэўск.

Этнічная мяжа паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, якая ўсталявалася да XIII. ст. прыкладна па лініі Мерач — Трабы (каля Ашмян) — воз. Свір (каля Браслава), у наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася. Акрамя таго, на фарміраванне этнічнай тэрыторыі бела-рускай народнасці ўплывалі каланізацыйныя працэсы, якія адбываліся ў розных рэгіёнах Занёмання, Падляшша, Папрыпяцця, Паўночна-Заходняй Беларусі.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў даволі кампактны арэал рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва. Акрамя яго ў склад беларускага этнасу былі ўліты асобныя групы заходнеславянскага (польскага), балцкага (як усходнебалцкага - літва, латыголы, так і заходнебалцкага — прусы, яцвягі, жэмайты) і.цюркскага (татары) насельніцтва. Яны жылі побач са славянамі і з'явіліся дадатковым кампанентам утварэння беларускай народнасці. Але іх наяўнасць увогуле не парушала цэласнасці этнічнай тэрыторыі беларусаў.

На этнічнай тэрыторыі беларусаў адбыліся значныя змены ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва. На працягу XIV - XVI стст. на аснове старажытнарускай мовы развіваліся такія спецыфічныя рысы беларускай гаворкі, як цвёрдае "р" (рабіна, бяроза), "дзеканне" і "цеканне" (дзеці замест детіі, цень замест тень), "аканне" і "яканне" (кароль, лебяда), прыстаўныя гукі на пачатку слова (восень замест осень, вобраз замест образ). Фарміравалася гутарковая мова як сро-дак зносін паміж людзьмі. У лексіку гэтай мовы траллялі запазычанні з польскай, балцкай і некаторых заходнееўрапейскіх моў, што нада-вала ёй спецыфічную афарбоўку.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 602; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.