КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Першы крызіс узнік неўза-баве пасля смерці Гедыміна (1341). 2 страница
ўлады Івана III на сваю вотчыну.-У 1483 г. быў заключаны дагавор аб палітычным саюзе і ўзаемада-памозе паміж Цвярскім княствам і Вялікім княствам Літоўскім. У адказ Маскоўскае княства пача-ло ваенныя дзеянні супраць Цверы і на працягу зімовай кампаніі 1484 - 1485 гг. разбу-рыла пагранічныя гарады Цвяр-скога княства. Міхаіл Барысавіч запрасіў міру, які і быў заключаны з Масквой 25 сакавіка 1485 г. Цвярское княства, паводле гэтага міру, захоўвала пэўную самастой-насць за выключэннем знешняй палітыкі. Саюзнае пагадненне з Вялікім княствам Літоўскім ану-лявалася, і быў заключаны абаронча-наступальны саюз з Масквой супраць Вялікага княства Літоўскага. Але Міхаіл Барысавіч хацеў захаваць рэшткі самастойнасці і адразу ж узнавіў сепаратныя перамовы з Вялікім княствам Літоўскім. Вынікам быў другі паход маскоўскага князя на чале з Іванам III на Цвер, пасля якога Цвярское княства было кан-чаткова далучана да Маскоўскай дзяржавы. Так на працягу XIV — XVI стст. адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяр-жавай нярэдка насілі варожы характар. ВКЛ не хацела далейшага ўзмацнення Масквы і ў барацьбу ўцягвала ардынскага хана Ахмеда. Маскоўскія князі ў сваю чаргу заключалі саюзы супраць ВКЛ з крымскімі ханамі. Другая прычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання ў Вялікім княстве Літоўскім. Маскоўскі вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага пра-васлаўнага гасудара—абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. У той жа час і само праваслаўнае насельніцтва Вялікага княства Літоўскага доўгі час не аддзяляла сябе па нацыянальна-рэлігійных адзнаках ад насельніцтва Рускай дзяржавы. Іх аб'ядноўвалі агульныя гістарычныя карані, традыцыйная культура і адзіная вера. Між тым у Вялікім княстве Літоўскім праваслаўная вера прыціскалася. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу ў яе нетрах. Наступ каталіцызму і пашырэнне польскага ўплыву яшчэ болып узмацнілі незадаволенасць беларускіх праваслаўных феадалаў, якія і так былі ў нераўнапраў-ным становішчы з польскімі і літоўскімі феадаламі. Вялікі князь маскоўскі працягваў ім руку дапамогі. Некаторыя з беларускіх феа- далаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы. 3 1487 па 1493 г. у Маскву прыехалі служыць са сваімі вотчычамі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія. Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ прывяла спа-чатку да неабвешчанай прымежнай вайны працягласцю з 1487 па 1494 г. У 1487 г. пасольства ВКЛ дарэмна патрабавала ад Івана III управы на маскоўскіх князёў, якія рабілі набегі на воласці Вялікага княства Літоўскага. Іван III адказваў узаемнымі абвінавачваннямі. Такімі ж няўдалымі былі і наступныя пасольствы ў Маскву ў 1488, 1489, 1491, 1492 гг. У выніку вайны была зламана абарона ўсёй пры-межнай літоўскай паласы з Маскоўскім княствам. Прымежныя ваенныя сутычкі перараслі ў болып сур'ёзны канфлікт у 1492 г. пасля-смерці вялікага князя літоўскага Казіміра. Выкарыс-таўшы пераходны этап ва ўстанаўленні вярхоўнай улады, войскі Івана III зрабілі паспяховыя набегі на землі ВКЛ. Новы вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч спяшаўся скончыць вайну. Перамовы аб спыненні ваенных дзеянняў скончыліся 12 лютага 1494 г. заклю-чэннем мірнай і шлюбнай дамоўленасцей. Іван III выдаў сваю дачку Алену за Аляксандра Казіміравіча. Паводле мірнай дамоўленасці, Вялікае княства Літоўскае адмаўлялася на карысць Маскоўскага ад Вяземскага княства і часткі іншых княстваў. За Іванам III было пры-знана права на Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Разань. За маскоўскім гасу-даром замацоўваўся тытул "вялікага князя ўсяе Русі". Было дамоў-лена, што абедзве дзяржавы дапамагаюць адна адной у барацьбе з татарамі. Гэта значная ўступка з боку Вялікага княства Літоўскага ў тэрытарыяльных і палітычных адносінах. Аднак супярэчнасці паміж дзвюма дзяржавамі зняты не былі. Іван III рыхтаваўся да вайны. 3 гэтай мэтай ён наладжваў адносіны са Швецыяй і Турцыяй, разлічваў на дапамогу Менглі-Гірэя. У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрага буйных феа-далаў Вялікага княства Літоўскага ў межы Рускай дзяржавы. Іван III прыняў іх на службу і абвясціў вайну Вялікаму княству Літоўскаму. У маі ім былі заняты Бранск і землі мажайскага князя, летам -Пуціўль, Мцэнск, Сярпейск, Гомель, Любеч, Ноўгарад-Северскі, Рыльск. На працягу аднаго паходу Русь заваявала паўднёвую частку Смаленскай зямлі і тэрыторыі Чарнігава-Старадубскага і Ноўгарад-Северскага княстваў. 14 жніўня 1500 г. адбыўся разгром літоўскага войска каля Смаленска. Пасля гэтага вайна працягвалася яшчэ два гады. Рыхтуючы зімовую кампанію 1501 - 1502 гг., Іван III прапанаваў Менглі-Гірэю план сумесных дзеянняў. Татарскаму войску Менглі-Гірэя адводзіўся маршрут руху праз украінскія землі да Слуцка, Турава, Пінска, Мінска. За гэта крымскі хан патрабаваў згоды Івана ІЦ на спусташэнне Кіева і Северскай зямлі. Іван III адмовіўся, і гэта адразу ж скарысталі кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага і заключылі сустрэчны саюз з Менглі-Гірэем супраць Масквы. ВКЛ заплаціла за гэты саюз ханству штогодняй данінай з Кіеўскай, Ва-лынскай, Падольскай зямель з кожнага чалавека "па тры дзеньгі". Адначасова вялікі князь літоўскі дамовіўся з Вялікай Ардой і заклю-чыў абарончы саюз з Лівонскім ордэнам супраць Івана III. Ваенныя няўдачы 1500 г. прымусілі кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага аднавіць унію з Польшчай. 23 кастрычніка 1501 г. у Мельніку (Украіна) быў падпісаны дакумент пра ўмовы гэтай уніі. На польскі прастол быў абраны вялікі князь літоўскі з дынастыі Ягелонаў Аляксандр Казіміравіч. Абедзве дзяржавы абавязаліся праводзіць адзіную палітыку, мець агульную раду, сеймы і адзіную манету. Аднак магнаты Вялікага княства Літоўскага адмовіліся ратыфікаваць унію, паколькі, на іх погляд, яна азначала ліквідацыю літоўскай дзяржаўнасці. Таму мельніцкі акт здзейснены не быў, хаця палітыка дзвюх дзяржаў стала лепш каардынавацца. Увогуле ж ваенная кампанія 1501 - 1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У лістападзе 1501 г. яно церпіць паражэнне пад Мсціславам. У чэрвені 1502 г. былы саюзнік Івана III, крымскі хан Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку 2 красавіка-1503 г. было заключана перамір'е тэрмінам на 6 гадоў. Яно шмат каштавала ВКЛ, бо княства вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхняокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. Усяго Вялікае княства Літоўскае саступіла Маскве 19 гарадоў, 70 валасцей, 22 гарадзішчы, 13 сёл. Такім чынам, да Масквы адыходзіла тэрыторыя на ўсім працягу мяжы Вялікага княства Літоўскага, што была населена рускімі, украінцамі і беларусамі. Гэта мела для Масквы вялікае стратэгічнае значэнне, таму што давала магчымасць весці актыўную наступальную палітыку. Вялікае княства Літоўскае губляла важныя ў стратэгічным сэнсе тэрыторыі, што складалі каля 1/4 плошчы ўсёй дзяржавы. Гэта рабіла безабарон-най яе ўсходнюю мяжу, якая наблізілася да галоўных цэнтраў дзяржавы. Палітыку Івана III (ён памёр 27 кастрычніка 1505 г.) прадоўжыў яго сын Васілій III. 19 жніўня 1506 г. у Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. Васілій III спрабуе выкарыстаць гэта і праз сваю сястру, Алену Іванаўну, удаву Аляксандра, радыкальна вырашыць адносіны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім. Абапіраючыся на беларускіх, украінскіх магнатаў і шляхту, ён вырашыў завалодаць літоўскім прастолам. Але план не здзейсніўся. На прастол быў абраны малодшы брат Аляксандра — Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт абіраецца польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт пайшоў на саюз з рускімі ўдзельнымі князямі: з братам Васілія III, Юрыем Іванавічам, удзель- ным князем дзмітраўскім, звянігарадскім, сярпейскім і бранскім, абяцаючы дапамагчы яму ў заваёве рускага прастола. У сваю чаргу Васілій III уступае ў блок з М.Л.Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што патрапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонту. Ваенная кампанія пачалася ўвесну 1507 г. Яна была цесна звязана з феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім 1508 г., якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі і прыхільнікамі ён прысягнуў Васілію III. Паўстанцы замацаваліся ў Тураве, Мазыры, занялі Клецк, аблажылі Жытомір і Оўруч. Глінскі спрабаваў авалодаць Слуцкам і Мінскам, але гэта яму не ўдалося. Рускія войскі разам з атрадам Глінскага дзейнічалі на Беларусі, даходзілі да Вільні. Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507 - 1508 гг. скончылася "адвечным мірам", што быў за-ключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войнаў канца XV - пачатку XVI ст. Вялікае княства Літоўскае атры-мала тэрыторыю пяці смаленскіх валасцей. Аднак Васілій III меў на мэце захоп Смаленска, буйнога эканамічнага і стратэгічнага цэнтра каля заходніх межаў сваёй дзяржавы, і рыхтаваўся да новай вайны. 19 снежня 1512 г. руская армія на чале з вялікім князем рушыла да Смаленска. Але першая спроба штурму не ўдалася. Новая кампанія пачалася ўлетку 1513 г. і таксама была безвыніковая. Спустошыўшы наваколле, Васілій III з войскам вярнуўся ў Маскву. Трэцяя кампанія па захопу Смаленска пачалася 16 мая 1514 г., і пасля працяглага іптурму, 30 чэрвеня 1514 г., Смаленск капітуляваў. Васілій III рушыў на захад да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбылася грандыёзная бітва, дзе маскоўскія войскі пацярпелі поўнае паражэнне. Але, нягледзячы на гэта, усе спробы ВКЛ вярнуць заваяваныя Масквой землі былі дарэмныя. У 1522 г. было заключана пяцігадовае перамір'е, якое потым было прадоўжана япгчэ да 1533 г. Смерць Васілія III і смуты ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнім пераемніку штурхнулі Вялікае княства Літоўскае да яшчэ адной спробы вяртання заваяванага Масквой. Ваенныя дзеянні працягваліся 4 гады. Літоўскае княства вярнула толькі Гомель і не-каторыя нязначныя воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заклю-чана перамір'е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў XIV - XVI стст. Як бачым, прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV ст. яно вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі. У канцы XIV - XV ст. ВКЛ было занята адносінамі з Польшчай, праблемай літоўска-польскага саюзу, які б даламог вырашыць шмат знешніх і ўнутраных праблем. На працягу болып за сто гадоў Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Польшчай. Галоўным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага сталі адносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, канкурэнтам у справе аб'яднання рускіх зямель. Доўгі час кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага ўпарта не хацелі прызнаць тытул "гасудара ўсяе Русі" за вялікім князем масі^оўскім. А к сярэдзіне XVI ст. яны вымушаны былі сутыкнуцца ўжо з жаданнем рускага цара Івана IV далучыць беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла пра ўмацаванне Рускай дзяржавы і аслабленне Вялікага княства Літоўскага аж да пагрозы яго існаванню. Да сярэдзіны XVI ст. яно ўжо не магло супрацьстаяць на роўных Рускай дзяржаве. Логіка барацьбы з ім і міжнародныя абставіны вымусілі Вялікае княства Літоўскае да болып цеснага дзяр-жаўнага аб'яднання з Польшчай. ГЛАВА 3 САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА § 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага У XIV - першай палове XVI ст. завяршылася фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Як выглядала сацыяльная структура феадальнага грамадства? Якую ролю ў палітычным, эканамічным жыцці Вялікага княства Літоўскага выконвалі розныя групы насельніцтва? На Беларусі ў XIV - XVI стст. зямля, галоўны сродак вытворчасці ў феадальную эпоху, належала дзяржаве, феадалам і царкоўным арганізацыям. Невялікай яе часткай валодалі гарады і гараджане. Уласнікі зямлі склалі пануючы клас феадальных уладальнікаў. Ён быў невялікім колькасна і складаў каля 10 % насельніцтва. Асноўная частка грамадства была прадстаўлена прадукцыйным класам — ся-лянствам, якое карысталася зямлёй і стварала феадальную рэнту. Класы не былі аднародныя па сваім складзе. Яны падзяляліся на групы паводле маёмаснага і прававога становішча. У дадзенай главе мы спынімся на катэгорыях феадалаў, якія адыгрывалі вырашальную ролю ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Пра розныя пласты сялянскага насельніцтва гаворка пой-дзе далей. На чале класа зямельных уласнікаў стаяў вялікі князь літоўскі (гаспадар), які з'яўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржа-ве, а. таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). Усе феадалы дзяліліся з вялікім князем часткай феадальнай рэнты. 3 гаспадарскага дамена ўвесь прыбытак збіраўся на карыець велікакняжацкай улады і выкарыстоўваўся як на прыватныя мэты князя, так і на дзяржаўныя. Гэтыя землі атрымалі статус дзяржаўных. Прыступкам ніжэй на іерархічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы — князі і зямельныя магнаты, што валодалі зямлёй на правах вотчыны (спадчыннага ўтрымання). Далей ішлі баяры, самая шматлікая група пануючага класа. Ад князёў яны адрозніваліся тым, што валодалі зямлёй умоўна (пры ўмове нясення вайсковай службы ў князя ці буйных магнатаў). Гэта быў прыклад часовага ўтрымання. Баярства паводле маёмаснага становішча было таксама неаднародным. Былі буйныя баяры, якія стаялі блізка да князёў, сярэднія, што складалі асноўную частку баярства. Але былі і такія, што мала адрозніваліся ад сялян і самі апрацоўвалі зямлю. Гэта група мела польскую назву "шляхта". Пасля шляхтай пачалі называць феадалаў, што належалі да ваенна-служылага саслоўя. Руская назва "баярства" паступова выйшла з ужытку. Пануючы стан класа зямельных уласнікаў, феадалаў, быў замаца-ваны законам. Характэрна, што ў Вялікім княстве Літоўскім доўгі час не было адзінага заканадаўства. Прывілеі, што давалі вялікія князі асобным землям і саслоўям, грунтаваліся на Рускай Праўдзе і мясцовых звычаях. Судзебнік 1468 г. Казіміра (1440 - 1447 — вялікі князь літоўскі, 1447 — 1492 - і кароль польскі) хоць і пашыраўся на ўсю тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, але кадыфікаваў толькі феадальнае права. Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які потым меў другую (1566) і трэцюю (1588) рэдакцыі. Роля ў палітычным жыцці розных груп феадалаў не заставалася нязменнан. Адбывалася пэўная эвалюцыя з развіццём палітычных працэсаў, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх. А гэта ў сваю чаргу адлюстроўвалася на развіцці палітычных інстытутаў і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, вызначала яго спецыфіку ў параўнанні з іншымі феадальнымі манархіямі. Ужо адзначалася, што ў сваім тэрытарыяльным афармленні Вялікае княства Літоўскае на сто з лішнім гадоў апярэджвала Маскоўскую дзяржаву. Але з самага пачатку гэта аб'яднанне не было такім трыва-лым, як аб'яднанне Паўночна-Усходняй Русі вакол Масквы. Заха-ванню адноснай самастойнасці ўдзелаў спрыяла і сістэма спадчыннасці, прынятая ў ВКЛ. Пасля смерці ўладальніка землі не размяркоўваліся паміж нашчадкамі, як у Расіі, дзе ўдзельная сістэма стала паную-чай. Часам тое ці іншае княства наогул не трапляла ў рукі да нашчадкаў. Вялікія князі літоўскія шырока выкарыстоўвалі сістэму намесніцтва. Нават раздача Гедымінам зямель сваім сы-нам не мела характару выдзелу ім спадчынных надзелаў, хутчэй гэта былі намесніцтвы. Пасля смерці дзяцей Гедыміна іх княствы таксама не дзяліліся паміж нашчадкамі. Часцей на прастоле за-ставаўся адзін з унукаў Гедыміна, астатнія сыходзілі "карміцца" ў іншыя месцы. Таму князі, не валодаючы поўным правам уласнасці на выдзеленыя ім землі, стараліся не ўводзіць сваіх парадкаў, кіраваліся мясцовымі звычаямі. Характар дзяржаўнага ладу не заставаўся нязменным. Ён пасту-пова эвалюцыяніраваў пад уплывам барацьбы цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый. Цэнтральная ўлада на працягу ўсяго гэтага перыяду імкнулася рознымі спосабамі ўмацаваць дзяржаўны саюз, шчыльней звязаць усе землі вакол цэнтра. Гэтаму павінна была спрыяць і унія з Полыпчай. Але, на жаль, яна толькі ўзмацніла цэнтра-бежную тэндэнцыю. Страта пэўнай часткі самастойнасці літоўскімі і беларускімі князямі і магнатамі выклікала моцную апазіцыю цэнтральнай уладзе. Дзяржаўная кансалідацыя зрабіла паспяховыя крокі пры князю Вітаўце. Аднаўленне літоўскага прастола, паводле Востраўскага па-гаднення 1392 г., наблізіла яго да феадалаў княства, умацавала са-цыяльную базу цэнтральнай улады. Наступным сур'ёзным крокам Вітаўта ў напрамку цэнтралізацыі Вялікага княства Літоўскага стала ліквідацыя абласных княжанняў. Гэтым літоўскі князь значна ўма-цаваў матэрыяльную аснову сваёй улады. Зараз у яго скарбніцу паступалі ўсе прыбыткі, якія раней ішлі абласным князям: пазя-мельныя, мытныя, гандлёвыя, судовыя, царкоўныя і іншыя зборы. Матэрыяльная база спрыяла росту велікакняжацкай улады як палітычнага фактару. Каранацыя Вітаўта, якая павінна была адбыцца, з'яўлялася паказчыкам як яго асабістай, так і дзяржаўнай магутнасці Вялікага княства Літоўскага. Аднак рост велікакняжацкай улады ў канцы XIV — пачатку XV ст. не прывёў да ўсталявання спадчыннай і неабмежаванай манархіі, як гэта здарылася ў суседняй Расіі. Там манарх быў неабмежаваным уладаром, распараджаўся жыццём і маёмасцю сваіх падданых. Вялікае княства Літоўскае, нягледзячы на поспехі ў цэнтралізацыі, дасяг-нутыя Вітаўтам, паступова набывала статус абмежаванай, канстыту-цыйнай манархіі. Чым гэта растлумачыць? Узвышэнне велікакняжацкай улады адбылося ў Вялікім княстве Літоўскім пасля уніі з Полыпчай. Але унія не ўстанаўлівала спад-чыннага права на літоўскі велікакняжацкі прастол. Магчыма, не апошнюю ролю адыграла ў гэтым адсутнасць у Вітаўта сыноў. Але як бы там ні было, унія прадугледжвала ўзвядзенне прэтэндэнта на велікакняжацкі трон са згоды польскіх паноў і караля польскага. Так была закладзена аснова не спадчыннай, а выбарнай велікакняжацкай улады. У развіцці гэтага працэсу нечаканую і дастаткова сур'ёзную ролю адыграў сам факт скасавання абласных княжанняў, які быў заду-маны з мэтай цэнтралізацыі. Ён меў непрадбачаныя для Вітаўта вынікі. Страціўшы сацыяльную базу ў асобе буйных землеўладальнікаў, князёў, ён зрабіў стаўку на іншую сацыяльную сілу — баярства, шлях-ту. На працягу XV — XVI стст. ішоў працэс пашырэння саслоўных і палітычных правоў гэтай групы пануючага класа за кошт астатніх. Гарадзельскі прывілей 1413 г. забяспечваў не толькі маёмасныя і асабістыя, але і саслоўна-палітычныя правы баярства. Яно цяпер зай-мала месца князёў пры вялікім гаспадары, ва ўстановах дзяржаўнай улады і кіравання. Але баярства не было аднародным. Гарадзельскі прывілей зацвердзіў правы ўласнасці на землі толькі самым уплыво-вым прадстаўнікам гэтага саслоўя, буйнейшым зямельным уласнікам (магнатам). Сярэдняе і радавое баярства, вядомае пад назвай шляхты, заставалася спачатку пад уладай вялікага князя, які рэгуляваў з ёй адносіны, зыходзячы з ваенна-палітычных і часткова фінансавых меркаванняў. Потым яго месца 1 роля пачалі мяняцца. Шляхецкае саслоўе павялічвалася і ўзвышалася палітычна. Прывілеі 1413, 1432, 1434, 1447 гг. ураўнавалі ў правах руска-літоўскую шляхту з адпа-ведным саслоўем у Полыпчы. Адзнакай шляхецтва стала не толькі прыналежнасць да таго ці іншага герба, але і проста баярская вайсковая служба. Паступова баяры-шляхта перапляліся з верхнімі пластамі сялянства, ад якога яны адрозніваліся толькі тым, што пры любых абставінах заставаліся вольнымі людзьмі і ім была гаранта-вана асабістая і маёмасная недатыкальнасць. Фактарам, што спрыяў узвышэнню ваенна-служылага саслоўя, сталі войны, якія Вялікае княства Літоўскае ўвесь час вяло і якіх стала асабліва шмат з канца XV ст. Да таго ж велікакняжацкая ўлада бачыла ў шляхце асноўную сілу ў барацьбе з магнатамі - буйнымі зямельнымі ўласнікамі. Выкарыстоўваючы гэта, шляхта дабілася спадчыннага права на зямлю, стала пераўтвараць яе ў вотчыны. Выпрасіла для сябе і прывілеі ў гандлю: Жыгімонт II даў ёй права бяспошліннага вывазу за мяжу лесу, збожжа, жывёлы і ўвозу імпартных тавараў. Паступова шляхта ўзвышаецца палітычна. 3 1511 г. была ўстаноў-лена выбарнасць дэпутатаў вальнага сейма на павятовых сейміках, дзе ў асноўным засядала шляхта. Прывілей 1547 г. ураўняў у правах праваслаўную шляхту з каталіцкай. 3 1563 г. шляхце давалася маг-чымасць займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Урэшце, у пер-шай палове XVI ст. шляхта была ўраўнавана ў правах з магнатамі, ёй гарантавалася палітычная, асабістая і маёмасная недатыкальнасць. У Статуце 1529 г. тэрмін "шляхта" ўжываецца ў дачыненні да ўсіх феадалаў Вялікага княства Літоўскага. Так быў завершаны працэс афармлення і кансалідацыі розных колаў пануючага класа ў адно шля-хетнае прывілеяванае саслоўе. Тым не менш унутрысаслоўнае становішча феадалаў не заставалася аднолькавым. За магнатамі захоўвалася кіруючая палітычная роля ў дзяржаве. Яны падлягалі асобнай юрысдыкцыі.
Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 400; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |