КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Першы крызіс узнік неўза-баве пасля смерці Гедыміна (1341). 1 страница
Той завяшчаў велікакняжацкі прастол свайму сярэдняму любімаму сыну Еўнуту. Гэта не прыйшлося даспадобы яго старэй-шым братам, ды і па палітычных якасцях Еўнут быў не на вышыні. У выніку браты адмовіліся падпа-радкавацца яго ўладзе, дзяржава знаходзілася на мяжы распаду, што адразу скарысталі суседзі: польскі кароль заявіў пра свае прэтэнзіі на Валынь, на паўноч-ным захадзе два нямецкія ордэны рыхтаваліся да вялікага паходу на Літву. Крытычная сітуацыя скон-чылася дзяржаўным пераваротам. У змову ўвайшлі два найболып моцныя з братоў Еўнута: Альгерд і Кейстут. Еўнут быў звергнуты. На велікакняжацкі прастол быў узведзены Альгерд, які паабяцаў дзяліць з Кейстутам пароўну ўладу і ўсё, што яны "прндобудут, город лн» волость лн н быть с ннм до жнвота в велнкой мнлостн н любвн". Тэрыторыя дзяржавы была па-дзелена на дзве вялікія часткі: уся ўсходняя была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту. У Вялікім княстве Літоўскім склаўся своеасаблівы дуалізм вярхоў-най улады, які падпарадкаваў астатніх Гедымінавічаў. Саюз двух князёў аказаўся надта моцным дзякуючы іх уладанням, асабістым якасцям і сяброўству. Гэты саюз быў надзвычай плённы. Як сведчаць крыніцы, Альгерд і Кейстут добра дапаўнялі адзін аднаго. Альгерд пераўзыходзіў сваіх братоў розумам, палітычнай прадбачлівасцю і дзейсным характарам. Летапісцы тлумачаць гэта даволі "рэдкімі для тагачасных князёў якасцямі": "вялікай цвярозасцю", абсалютным устрыманнем ад усялякіх хмяльных напояў - віна, піва, мёду. Аль-герд быў жанаты на рускай князёўне і доўгі час жыў у сваім "рускім" надзеле, "засвоіў сабе рускую народнасць" і спавядаў праваслаўе. Кей-стут, наадварот, заставаўся чыстым ліцвінам-язычнікам і быў вельмі папулярны сярод літоўцаў. Вылучаўся адкрытым добразычлівым характарам і вялікай адвагай. Пакуль жылі абодва браты, палітычнае жыццё ў дзяржаве было стабільнае. Яны дасягнулі шмат чаго ва ўмацаванні цэнтралісцкіх пачаткаў у дзяржаве і ў панаванні над заходнімі землямі Русі. Шы-рока выкарыстоўваліся ваенна-палітычныя, культурна-рэлігійныя сілы падданых ім зямель. Арганізацыя праваслаўнай царквы была пастаўлена на службу іх інтарэсам. Не толькі Альгерд і яго сыны былі хрышчонымі^ але і многія князі і баяры прынялі пра-васлаўе. Да таго ж абвостраная барацьба, якую вяла Літоўска-Руская дзяржава са знешнімі ворагамі, галоўным чынам з немцамі, не схіляла асобныя яе часткі да сепаратызму. Але становішча потым пачало мяняцца. 3 другой паловы XIV ст. выразна ўзрастае роля буйных зямельных уласнікаў літоўскага паходжання ў палітычным жыцці дзяржавы. Гэта супярэчыла інтарэсам і імкненням беларускіх, украінскіх і рускіх феадалаў і за-кладвала асновы новага палітычнага канфлікту. Пачалася барацьба за болыпую долю феадальнай рэнты і эканамічныя прывілеі, за палітычныя правы, а галоўнае — барацьба супраць палітычнай цэнтралізацыі Вялікага княства Літоўскага.
Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Згодна з папярэдняй дамоўленасцю з Кейстутам, пасля смерці братоў іх месцы на тронах павінны былі заняць іх любімыя сыны: Ягайла — замест Альгерда, Вітаўт - замест Кейстута. Таму пры падтрымцы Кейстута на велікакняжацкі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, сваёй галоўнай мэтай ставіў стварэнне трывала аб'яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы, што адпавядала інтарэсам і літоўскай арыстакратыі. Але гэта задача была для Ягайлы надта няпростай па трох прычынах. Па-першае, напачатку рэальную ўла-ду Ягайла меў толькі на тэрыторыі свайго бацькі Альгерда. У Троках і ўсёй заходняй частцы Вялікага княства Літоўскага кіраваў стары Кейстут, які хаця фармальна і прызнаў верхаўладдзе пляменніка, але ж меў вялікі аўтарытэт і рэальную ўладу. Па-другое, у Ягайлы існавалі і праблемы дынастычнага характару. Андрэй Полацкі як старэйшы сын Альгерда прэтэндаваў на велікакняжацкі прастол. Па-трэцяе, узмацнялася апазіцыя з боку заходнерускіх княстваў, якія былі незадаволены палітыкай цэнтралізацыі і былі супраць ідэі поўнага палітычнага зліцця з Літвой. Гэтыя землі яшчэ з часоў феадальнай раздробленасці склаліся ў моцныя палітычныя арганізмы, якім звыкла было жыць самас-тойным жыццём, да таго ж яны былі больш эканамічна развітыя. Пры гэтым не мелі патрэб у цэнтралізацыі не толькі князі Рурыкавічы, якія засталіся дзе-нідзе, але і правіўшыя тут Гедымінавічы, якія адчулі смак самастойнасці. У заходнерускіх княствах выспяваў шырокі грамадска-палітычны' рух, скіраваны супраць умацавання ўлады вялікага князя літоўскага. Узначаліў гэты рух на першым этапе Андрэй Полацкі. У 1377 г. Ягайла спрабуе пазбавіць Андрэя Полацкага ўдзе-лу. Андрэй уцякае ў Пскоў, дзе яго другі раз абіраюць князем (першы раз - у 1342 г.). Затым для барацьбы з Ягайлам Андрэй Полацкі ўступае ў саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам Данскім. Яго саюзнікамі сталі таксама смаленскі князь, Вялікі Ноўгарад і Лівонскі ордэн. Андрэй Альгердавіч пагражае вайной Літве. Над галавой Ягайлы збіраюцца хмары. Да таго ж не без дапамогі прыбліжаных і нямецкага ордэна ў яго сапсаваліся адносіны з дзядзькам Кейстутам (ордэн нажываў сабе дывідэнды на ўнутраных усобіцах у ВКЛ). Паміж Ягайлам і Кейстутам разгарэліся спрэчкі, і ў 1381 г., выкарыстаўшы барацьбу вялікага князя за Полацк, Кейстут захапіў вярхоўную ўладу ў дзяржаве. Наступіў новы палітычны крызіс. Праз год узяты ў палон Ягайлам у Крэўскім замку Кейстут быў задушаны ў цямніцы. Ягайла, каб утрымацца на велікакняжацкім прастоле, па прыкладу бацькі паспрабаваў сябраваць з адным са сваіх братоў — Скіргайлам. Скіргайлу былі падараваны Полацкая і Трокская землі. Але палачане не пагадзіліся з такім рашэннем. У 1381 г. яны паднялі паўстанне, якое доўжылася некалькі месяцаў. Як сведчаць крыніцы, жыхары Полацкай зямлі выганяюць Скіргайлу, заяўляючы, што не хочуць мець сваім князем язычніка. На самой справе праб-лема была не ў рэлігійных адрозненнях, а ў тым, што Скіргайла разам з Ягайлам былі носьбітамі зусім іншай палітычнай арыентацыі. Па-лачане абаранялі мясцовыя інтарэсы свайго баярства і гарадскіх вярхоў. У 1381 г. у Полацк вярнуўся князь Андрэй Альгердавіч. Меў месца і яшчэ адзін фактар, што супрацьстаяў цэнтралізатарскім імкненням вялікага князя літоўскага. Пасля разгрому татар у 1380 г. на Куліковым полі, у якім браў удзел Андрэй Полацкі, у заходнерускіх княствах узмацняецца прыхільнасць да Масквы. Яе значэнне як буйнога цэнтра і ўмацавальніка Паўночна-Усходняй Русі ўзрастае. Тэндэнцыя схільнасці да Масквы сур'ёзна непакоіла літоўскіх феада-лаў і адбівалася на фарміраванні знешнепалітычнага курсу дзяржаў-най улады. Быў прапанаваны метад яе нейтралізацыі праз саюз паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім. Пачаліся перамовы аб шлюбе Ягайлы з дачкой Дзмітрыя Данскога. Праект пагаднення не толькі прадугледжваў прыняцце Літвой праваслаўнай веры, але і ўтрымліваў важны палітычны пункт: "а вялікаму князю Ягайлу быці ў іх волі". Ягайлу прапаноўвалі правы "малодшага брата", васала Дзмітрыя. Літоўскія князі і баяры палічылі такі саюз небяс- печным для сябе і адхілілі яго. Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі. Саюз з Масквой не адбыўся. Тады ён робіць стаўку на іншую знешнюю сілу — Полыпчу. К канцу XIV ст. складваюцца ўмовы збліжэння Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы. Гэтага патрабавала агульная знешняя небяспека — агрэсія Тэўтонскага ордэна. У будучым саюзе кожны бок меў яшчэ і свой унутраны інтарэс. Ягайла хацеў у Польшчы атрымаць падтрымку для барацьбы з палітычнай апазіцыяй у заходнерускіх землях супраць узмацнення цэнтральнай улады ў ВКЛ, пераадолець яе прыхільнасць да Маскоўскага княства, умацаваць уладу і становішча (сын Кейстута Вітаўт рыхтаваўся да барацьбы за ўладу), а таксама прадоўжыць экспансію на Русь, каб пашырыць крыніцы даходаў і ўмацаваць ма-тэрыяльную базу сваёй улады. Польскія феадалы таксама пры дапа-мозе саюзу з Вялікім княствам Літоўскім хацелі вырашыць нека-торыя свае праблемы: засцерагчы сябе ад дужага і небяспечнага суседа, а таксама пашырыць свае ўладанні за кошт княства. Яны прэтэндавалі на Валынь, Падолію і Галіцкую Русь. У 1382 г. польскі кароль, які не меў нашчадка, памёр. Пасля двух-гадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малод-шую дачку Ядвігу. Яны спадзяваліся, што яе мужам будзе вялікі князь літоўскі Ягайла, які пасля шлюбу стане і каралём польскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб'яднання Літвы і Польшчы. На іх падставе 14 жніўня 1385 г. было падпісана пагадненне з Полыпчай, вядомае пад назвай Крэўскай уніі. 3 боку Літвы унію падпісалі Ягайла і яго браты Скіргайла, Карыбут, Лінгвен, Вітаўт. Яны паабяцалі назаўсёды далучыць свае землі, літоўскія і рускія, да Кароны Польскай. Ягайла абавязаўся прыняць каталіцтва разам з братамі і ўсімі сваімі падданымі. У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў, быў павенчаны з польскай каралевай Ядвігай, затым каранаваны. Умовы уніі 1385 г. былі на руку польскай знаці, але не задавальнялі ні літоўскіх, ні тым больш заходнерускіх, у тым ліку і беларускіх, феадалаў. Чаму? Унія была не чым іншым, як інкарпарацыяй Вялікага княства Літоўскага ў Карону Польскую на "ўсе часы". Самастойнае існаванне княства перапынялася, яно злівалася з Полыпчай у адзіны палітычны арганізм пад верхаў-ладдзем апошняй. Невыпадкова пасля каранацыі Ягайлы ў Кра-каве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Полыпчы і гублялі сваю самастойнасць. Пракаталіцкая палітыка Ягайлы адыграла ролю ў фарміраванні апазіцыі ўнутры Вялікага княства Літоўскага, асабліва на беларускіх, украінскіх і рускіх землях. Ягайла 20 лютага 1387 г. выдаў грамату, у адпаведнасці з якой літоўскім феадалам дараваліся вялікія маёмасныя прывілеі і асабістыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва. На пра-васлаўных гэтыя прывілеі не распаўсюджваліся. Другой граматай (ад 22 лютага 1387 г.) была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу алошніх у каталіцтва. Уладанні каталіцкай царквы вызваляліся гэтай граматай ад усіх падаткаў і павіннасцей. Усё гэта спрыяла ўмацаванню становішча літоўскіх феадалаў-католікаў у палітычным жыцці дзяржавы. Ягайла выкарыстаў новыя палітычныя магчымасці і пачаў каталіцкую экспансію на беларускія і іншыя заходнерускія землі. Касцёлы і каталіцкія ордэны, заснаваныя ў многіх гарадах і вёсках Беларусі, сталі яе фарпостамі. Акаталічванне закранала ўжо інтарэсы не толькі вярхоў, але і шырокіх колаў праваслаўнага насельніцтва. Так узнік буйны грамадска-палітычны рух, які быў скіраваны супраць польска-літоўскай уніі і караля Ягайлы з яго унітарнай пракаталіцкай палітыкай. Ізноў цэнтрам руху стаў Полацк. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч адмовіуся ад прынясення прысягі на вернасць каралю Ягайлу, карале-ве Ядвізе і Кароне Польскай, разам са смаленскім князем Святаславам Іванавічам стаў на чале руху. У лютым 1386 г. Андрэй заключыў саюз з лівонскімі рыцарамі і пачаў ваенныя дзеянні. Ім былі заняты гарады і замкі Дрыса, Друя, Лукомль. Святаслаў Смаленскі аблажыў Мсціслаў, Віцебск і Оршу. У той жа час у межы ВКЛ уварваліся лівонскія крыжакі і дайшлі да Вільні і Ашмян. Каралеўскае войска на чале з князем Скіргайлам рушыла пад Мсціслаў, дзе 29 красавіка 1386 г. адбылася бітва з войскам Святаслава Іванавіча, у якой пацярпелі паражэнне сма-ляне. Князь Святаслаў і яго брат Іван загінулі. У Смаленску быў паса-джаны князем сын Святаслава Юрый, якога прымусілі прынесці пры-сягу на вернасць каралю Ягайлу і яго брату Скіргайлу. У сакавіку 1387 г. пачаўся вялікі паход Скіргайлы на Полацк. Горад быў узяты. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч трапіў у па-лон і быў адпраўлены ў Полыпчу, дзе знаходзіўся ў зняволенні да 1394 г. Яго блізкія паплечнікі на беларускіх землях былі пазбаў-лены маёмасці і пакараны смерцю. Граматай ад 28 красавіка 1387 г. Ягайла санкцыяніраваў перадачу Полацкай і іншых беларускіх зямель Скіргайлу. Такім чынам, быў нанесены значны ўдар па надзельным ста-тусе названых тэрыторый. Так няўдала скончыўся першы этап супраціўлення беларускіх феа-далаў уніі з Польшчай. На другім этапе рух узначаліў князь Вітаўт, сын Кейстута Гедымінавіча. Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 па 1392 г. і была накіравана на адстой-ванне дзяржаўнага суверэнітэту Вялікага княства Літоўскага. Вітаўт абапіраўся на літоўска-беларускае баярства, а ў шэрагу выпад-каў і на шырокія колы насельніцтва; Галоўнай сілай Ягайлы было польскае войска (ці польскія палкі), але часам на яго баку ваявалі •літоўскія і рускія дружыны. Жорсткая барацьба вялася з перамен-ным поспехам і скончылася заключэннем пагаднення 5 жніўня 1392 г. у маёнтку Вострава каля г. Ліды. Востраўскае пагадненне аб падзе-ле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам значна карэкціравала Крэўскую унію. Вялікаму княству Літоўскаму было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем пбльскага караля. Вітаўт быў прызнаны вялікім князем літоўскім, яму былі вернуты ўсе спадчынныя ўладанні: Трокі, Гародня, Бярэсце і Луцкая зямля. Вітаўт даў клятву быць верным каралю, каралеве і Кароне Польскай. . Беларускія феадалы асабістым удзелам у барацьбе з Ягайлам бпадзяваліся ўмацаваць свае правы надзельных уласнікаў. Далейшае развіццё падзей было не на іх карысць. Вітаўт спадзяваўся ўмацаваць свае пазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім з дапамогай цэнтралізацыі дзяржавы. Галоўную стаўку пры гэтым ён зрабіў на літоўскіх феада-лаў. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыцы, Вітаўт вырашыў сілай зброі ліквідаваць сістэму спадчыннага надзельнага 'КНяжання. Інстытут княжання быў заменены інстытутам намесніцтва. 'Йамеснікамі ў заходнерускія княствы прызначаліся прадстаўнікі цэнтральнай улады, пераважна літоўскага паходжання. Але ж поўнай цэнтралізацыі Вітаўту дасягнуць неўдалося. Некаторыя надзельныя княствы працягвалі адстойваць сваю незалежнасць, атрымалі абласныя прывілеі ў якасці гаранта сваіх правоў. Асабліва доўгі час супраціўлялася Смаленская зямля. Тым не менш Вітаўту ўдалося дасягнуць пэўных поспехаў ва ўмацаванні свайго становішча. А перамога ў Грун-вальдскай бітве 1410 г., дзе вонскі Вялікага княства Літоўскага адыгралі вызначальную ролю, уз-няла палітычны прэстыж дзяржавы і адлюстравалася на асабістым статусе Вітаўта. Выка-рыстоўваючы гэтыя поспехі, Вітаўт робіць спробы перапыніць васальныя адносіны з Каронай Польскай, дасягнуць поўнага суверэнітэту, ажно да стварэння асобнага каралеўства. Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі. Гара-дзельская унія ў адрозненне ад Востраўскага пагаднення юрыдычна аформіла далітычную самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, але ўсё роўна пад уладай польскага караля. Тут выявілася пэўная дваістасць пазіцыі Вітаўта, а за ім і літоўскага баярства. 3 аднаго боку, яны былі надта зацікаўлены ў захаванні незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, а з ёй і сваёй манаполіі на ўладу ў ім. 3 другога боку, не маглі яны адмовіцца і ад пагаднення з Польшчай, паколькі перад імі стаялі тыя ж праблемы, як калісьці перад Ягайлам, якія штурхнулі яго на шлях уніі з ёй. Дабіцца цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання свайго прывілеяванага становішча без дапамогі польскіх феадалаў яны былі не ў стане і працягваць агрэсію на рускія землі не змаглі б. Таму Гарадзельскай граматай, выдадзенай Ягайлам і Вітаўтам, былі дараваны правы той частцы феадалаў, што прыняла каталіцтва і польскія гербы. Ў выніку польскія гербы прынялі 47 родаў літоўскага баярства (не толькі буйных, але і сярэдніх). Так вялікі князь рэкрутаваў ядро шляхецкага саслоўя, на якое думаў абапірацца пасля скасавання сістэмы спад-чыннага надзельнага княжання. Было дэкларавана выключнае права літоўскіх феадалаў-католікаў займаць вышэйшыя пасады і знаходзіцца ў гаспадарскай радзе. Праваслаўныя феадалы беларускіх зямель апынуліся ў яшчэ болып нераўнапраўным становішчы. Імкненне літоўскіх феадалаў да далейшага ўзмацнення сваіх пазіцый вылілася ў ідэю стварэння літоўскага каралеўства. Да гэтага вялася вялікая падрыхтоўка. Задума каранацыі Вітаўта мела шырокі міжнародны рэзананс. Але ж яна не здзенснілася: перашкодзіла су-нрацьдзеянне кіруючых колаў Польшчы і смерць Вітаўта. Аднак сама ідэя працягвала жыць яшчэ доўга. Пасля смерці Вітаўта (1430) вялікім князем літоўскім стаў малрдшы брат Ягайлы — северскі князь Свідрыгайла Альгердавіч. Яго палітыка была скіравана на замацаванне лініі на дзяржаўную самастойнасць Вялікага княства Літоўскага. Пры гэтым Свідрыгайла спрабаваў пашырыць сацыяльную базу велікакняжацкай улады за кошт схілення на свой бок праваслаўных феадалаў беларускіх, украінскіх і рускіх зямель, дзе ён жыў шмат гадоў. Свідрыгайла княжыў на Падоліі, у Віцебску, на Северскай зямлі, працяглы час жыў у Маскоўскай дзяр-жаве, набыў там сяброў і сувязі. Застаючыся католікам, ён пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў, дарыць ім замкі, пасады. Узрастанне пры Свідрыгайле палітычнай ролі заходнерускіх феа-далаў выклікала незадаволенасць літоўскай арыстакратыі. Пры дапа-мозе Польшчы была арганізавана змова супраць вялікага князя. Свідрыгайлу ўдалося збегчы ў Полацк, дзе ён знайшоў падтрымку з боку мясцовых князёў і баяр. А вялікім князем літоўскім быў абвеш-чаны брат Вітаўта - Жыгімонт Кейстутавіч (1432). Ягайла зацвердзіў г&та абвяшчэнне. Жыгімонт у сваю чаргу граматай ад 15 кастрычніка 1432 г. ухваліў унію з Польшчай, раней скасаваную Свідрыгайлам. У Вялікім княстве Літоўскім склалася сітуацыя, калі дзяржава аказа-лася падзеленай на дзве часткі, кожная з якіх мела свайго вялікага князя. На баку Жыгімонта былі ўсе літоўскія землі (Вільня, Коўна, Трокі, Жэмайція, а таксама Гародня). На баку Свідрыгайлы - князі, баяры і гараджане Полацкай, Віцебскай, Смаленскай, Северскай, Кіеўскай зямель, часткі Валыні і Усходняй Падоліі. Дапамогу Свідрыгайлу аказвалі тэўтонскія і лівонскія крыжакі, цвярскі князь, часам дапамагалі татары і малдаўскі гаспадар. Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1432 — 1436), якая ахапіла вялікую тэрыторыю Беларусі, Украіны, Літвы. Вялася яна з пераменным поспехам. У 1432 г., каб аслабіць рух на чале са Свідрыгайлам, ад імя Ягайлы быў выдадзены прывілей, што пацвярджаў папярэднія і дараваў новыя правы феадалам-католікам. Але разам з тым ён пашыраў на рускіх князёў і шляхту рускую ўсе "наданні, свабоды, прывілеі і выгады". 6 мая 1434 г. аналагічны прывілей быў падараваны і Жыгімонтам Кейстутавічам з тым, каб паміж літоўскімі і рускімі народамі не было "ніякага раздору ці не-патрэбных страт у будучым, каб не пагаршаўся стан названых зя-мель, але каб яны карысталіся роўнымі міласцямі". Разам з маёмаснымі правамі праваслаўныя князі і баяры атрымалі правы карыстання гербамі і знакамі шляхецтва таксама, як і феадалы- католікі. У 1447 г. былі практычна ўраўнаваны іх эканамічныя і асабістыя правы з феадаламі-католікамі, хаця дыскрымінацыя пры назначэнні на дзяржаўныя пасады і палітычная няроўнасць працягвала існаваць. Тым не менш ураўнаванне ў правах беларускіх феадалаў з літоўскімі было галоўным вынікам барацьбы пад кіраўніцтвам Свідрыгайлы. Пазней значная частка праваслаўных феадалаў усё ж адышла ад Свідрыгайлы. Справа ў тым, што ён быў захоп-лены ідэяй царкоўнай уніі (зліцця праваслаўнай царквы з каталіцкай), надта непапулярнай у народзе. Увогуле, грамадска-палітычны рух, які ўзначальваў Свідрыгайла, быў разнастайны як па сацыяль-ным і нацыянальным складзе ўдзельнікаў, так і па мэтах барацьбы. Кіруючае становішча займалі ў ім буйныя праваслаўныя феадалы, яны дабіваліся ўраўна-вання сваіх палітычных, маёмасных, асабістых і рэлігійных правоў з феадаламі-католікамі. У стане Свідрыгайлы знаходзіліся і літоўскія князі і паны, амаль усе Гедымінавічы (Манівід, Гаштольд, Кежгайла і інш.), якія былі незадаволены паслухмянай палітыкай Жыгімонта ў адносінах з Полыпчай. Сам Свідрыгайла змагаўся за княжацкі прастол. Барацьба феадалаў за вярхоўную ўладу мела характар феадальнай вайны. Але ўдзел у ёй шырокіх колаў насельніцтва заходнерускіх і беларускіх зямель надаваў ёй нацыянальна-рэлігійную афарбоўку і рысы нацыянальнага руху. Феадальная вайна не вырашыла, а толькі часткова аслабіла існаваўшыя ў Вялікім княстве Літоўскім палітычныя супярэчнасці. Барацьба і далей яшчэ доўга працягвалася. Свідрыгайла ў выніку гэтай барацьбы пацярпеў паражэнне. Жыгімонт, каб умацаваць свае пазіцыі, меў намер увесці каталіцтва ва ўсёй дзяржаве. 3 гэтым былі не згодны патрыёты Вялікага княства Літоўскага. Яны падрыхтавалі тайную змову, галоўнымі дзеючымі асобамі ў якой былі князі-браты Іван і Аляксандр Чартарыйскія, віленскі ваявода Доўгірд і трокскі ваявода Лялуша. Жыгімонт быў забіты ў 1440 г. у яго замку ў Вільні. Пасля смерці Жыгімонта палякі імкнуліся мацней падпарадкаваць Вялікае княства Літоўскае Кароне Польскай. Замест пасады вялікага князя літоўскага яны хацелі ўвесці каралеўскае намесніцтва на чале з 13-гадйвым Казімірам Ягайлавічам, малодшым братам польскага караля Уладзіслава IV. Але калі Казімір прыехаў у Вільню ў суправаджэнні вялікай світы палякаў, літоўскія патрыёты напаілі іх і ноччу ў кафедраль-ным саборы ўсклалі на каралевіча Казіміра шапку Гедыміна і абвясцілі яго вялікім князем літоўскім. Палякі былі пастаўлены перад учыненым фактам. Абраўшы Казіміра вялікім князем літоўскім у 1440 г., літоўскія патрыёты хацелі мець яго суверэнным гаспадаром. У дапамогу яму для дзяржаўнага кіравання былі абраны асобыя міністры, якія склалі "тайную раду". Яна пачала выконваць свае абавязкі без дазволу польскага караля. У той час дынастычная унія скончыла сваё існаванне^ і Вялікае княства Літоўскае стала незалежнай ад Полыпчы дзяржавай. Такое становішча працягвалася нядоўга. Кароль Уладзіслаў IV загінуў у баі з туркамі пад Варнай, і палякі выбралі ў 1447 г. на польскі прастол вялікага князя літоўскага Казіміра, што зноў аднавіла дынастычную унію. Велікакняжацкія патрыёты былі вельмі засму-чаны, таму што гэта разбурала іх планы на аддзяленне Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы. Апошняя спроба разарваць дынастычную унію была зроблена яшчэ праз 80 гадоў. Тады польскім каралём і вялікім князем літоўскім быў Жыгімонт 1 Стары (1506 -1548). Велікакняжацкая літоўская рада адправіла да яго пасольства ў 1526 г. з прапановай з'явіцца ў Вільню для вырашэння неадкладных дзяржаўных спраў і адпусціць свайго сына Жыгімонта Аўгуста для заняцця літоўскага прастола. Пры гэтым велікакняжацкая рада прасіла караля загадаць палякам, "абы онн тую корону, которая послана Велнкому княжеству Лнтов-скому (прн Внтовте), вернулн к князю велнкому его мнлостн, сыну вашея мнлостн". Яна напамінала каралю, што палякі "давно замыш-ляют прнсоеднннть княжество к Короне Польской, потому что одна корона не может быть вцелена в состав другой короны" (цыт. па: Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн. Мн.,1990. С.ЗЗ). 3 гэтых слоў відаць, што велікакняжацкая рада мела намер абвясціць Жыгімонта Аў-густа каралём Вялікага княства Літоўскага і аб'явідь сваю дзяр-жаву каралеўствам. Па іх перакананні карона магла б выратаваць ВКЛ ад уключэння ў склад Полылчы. Кароль выканаў просьбу велікакняжацкай рады, але ж зрабіў гэта на карысць Польшчы. У 1529 г. ён прывёз 9-гадовага каралевіча ў Вільню, дазволіў урачыста абвясціць яго вялікім кня-зем, але на каранацыю не згадзіўся і звёз яго ў Полыпчу. 1 толькі ў 1544 г., у адказ на настойлівыя патрабаванні вялікалітоўскіх паслоў на Берасцейскім сейме, кароль пагадзіўся адпусціць у Вільню свайго сына. У Вільні сын сеў на велікакняжацкі прастол і кіраваў дзяржаўнымі справамі пры дапамозе велікакняжацкай рады. Калі ў лютым 1548 г. кароль Жыгімонт 1 Стары памёр, агульным гаспадаром Польшчы і Вялікага княства Літоўскага стаў Жыгімонт II Аўгуст (1548 - 1572). Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV — XVI стст. было напоўнена барацьбой цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый, вырашаць якую велікакняжацкая ўлада спрабавала пры дапамозе уніі з Польшчай. Унія замацавала вынікі папярэдняга развіцця ВКЛ і адначасова налажыла на іх кляймо польскай дзяржаўнасці. Яна яшчэ ў болыпай ступені ўмацавала ма-гутнасць і ролю літоўскіх феадалаў, але ў дачыненні да беларускіх і заходнерускіх праводзілася дыскрымінацыйная палітыка. Патрабаваліся гады палітычнай барацьбы, якая потым перарасла ў феадальную вайну, каб зрабіць роўнымі ў маёмасных і рэлігійных правах беларускіх і літоўскіх феадалаў. Але ўсё ж поўнага ўраўна-вання ў палітычных правах, нягледзячы на некаторыя ўступкі, так і не адбылося. ^_2>/3нешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага не была свабод-най ад уплыву на яе ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве. Унія з Полыпчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, /мацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб'яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў. У XIV — першай палове XV ст. галоўным ворагам, з якім Вялікаму княству Літоўскаму даводзілася весці напружаную барацьбу, былі рыцары Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў. У 1409 г. пачалася "вялікая вайна" паміж Польшчай, Вялікім княствам Літоўскім, з аднаго боку, , і Тэўтонскім ордэнам - з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Полыпча) 15 ліпеня 1410 г. Крыжакі былі разбіты ўшчэнт, пасля чаго ўжо не змаглі акрыяць. У складзе войска вялікага князя літоўскага на чале з Вітаўтам акрамя літоўскіх харугваў былі полацкая, віцебская, мсціслаўская, гарадзенская, берасцейская, пінская, новагародская, ваўкавыская, лідская і іншыя беларускія харугвы, а таксама рускія (смаленскія), украінскія, чэшскія войскі і татарская конніца. Асаблівую стойкасць выявілі смаленскія харугвы. Адна з іх цалкам загінула, дзве астатнія выстаялі. У выніку жорсткай бітвы войскі саюзнікаў прарвалі фронт крыжакоў, акружылі іх і знішчылі. У гэтым баі быў забіты і вялікі магістр ордэна Ульрых фон Юнгінген. Пасля \ паражэння пад Грунвальдам нямецкая агрэсія была спынена. Казімір, пераемнік Жыгімонта, давёў да канца справу Ягайлы і Вітаўта. Таруньскі мір 1466 г., які абумовіў далучэнне вусця Віслы да Польшчы і васальнае падпарадкаванне ёй Прывіслення, азначаў знікненне з арэны палітычнай барацьбы гэтага даўняга ворага Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы. У сярэдзіне XV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Да гэтага часу Залатая Арда ўжо канчаткова распалася, на яе руінах у нізоўях Волгі ў другой чвэрці XV ст. сфарміравалася новая дзяржава — Вялікая Арда, якая працягнулася ад Волгі да Дняпра. Да 1459 г. ханам Вялікай Арды быў Саід-Ахмед, ён яшчэ да 40-х гадоў XV ст. рабіў набегі на паўднёвыя землі Вялікага княства Літоўскага і Галіцкую Русь. У 1455 г. у час аднаго з паходаў Саід-Ахмеда на ўкраінскія землі княства Літоўскага яго атрады былі '. разбіты войскамі кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча. Сам хан быў узяты ў палоп у 1457 г., потым ён з няволі ўцёк. Набегі Вялікай Арды на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага на гэтым практычна спыніліся. 3 другой паловы XV ст. у знешняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага паўстае пытанне ўзаемаадносін з мацнеючым суседам на поўдні — Крымскім ханствам. Родапачынальнік дынастыі крымскіх ханаў Хаджы-Гірэй знаходзіўся першапачаткова ў сяброўскіх адносінах з Літоўскай дзяржавай. Пасля яго смерці ў Крыме пача-лася дынастычная смута. У 1468 г. на ханскі прастол узышоў Менглі-Гірэй, які паступова скіраваў сваю палітыку да Рускай дзяржавы. У 1480 г. у выніку перамоў паміж Іванам III і Менглі-Гірэем быў за-ключаны абарончы саюз. На працягу 1481 г. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Крымам вяліся перамовы аб развіцці добрасуседскіх адносін. Абодва бакі рэгулярна пасылалі адзін аднаму пасольствы. Аднак ужо ў жніўні 1482 г. па дамоўленасці з Масквой Менглі-Гірэй пайшоў вайной на Кіеўскія землі, узяў Кіеў, разрабаваў яго і падпаліў. Пад націскам крымскіх татар паўднёвыя межы Вялікага княства Літоўскага, што пры Вітаўце працягнуліся да Чорнага мора па вусці Дняпра і Днястра, адступілі на поўнач. Амаль штогод крымскія татары наведвалі Кіеўшчыну, Падолію, Валынь, былі і далей, на Палессі. На бела-рускія землі толькі за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабілі 45 набе-гаў. Яны суправаджаліся рабаўніцтвам і разбурэннем беларускіх сёл і гарадоў. Татары бралі ў палон мірнае насельніцтва і потым нярэдка прадавалі палонных у рабства. Татарская конніца лёгка праходзіла ў глыб Беларусі, паколькі на поўдні не было добрай абароны. У 1505 г. татары дайшлі да Мінска і Новагародка і ўзялі ў палон каля 100 тыс. мірных жыхароў. У 1521 г. татары спустошылі землі паміж Слуцкам і Пінскам. Цэнтральная ўлада ВКЛ для ўмацавання бяспекі на паўднёвых межах вымушана была стварыць казацкія заслоны. У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена пара-жэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне. 3 гэтага часу апошнія ўжо не маглі рушыць далёка на поўнач. Пазней татарскія ханствы выкарыстоўваліся Вялікім княствам Літоўскім як інструмент усходняй палітыкі. 3 канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Рускай дзяр-жавай. Таму было некалькі прычын. Да канца XV ст. амаль скончылася палітычнае аб'яднанне Паў-ночна-Усходняй Русі пад уладай вялікага князя маскоўскага. Ён лічыў сябе нацыянальным рускім гаспадаром і ўзяў на сябе місію аб'яднання ўсіх рускіх зямель. Так гістарычна вылучыліся два цэнтры, вакол якіх сталі аб'ядноўвацца землі былой Старажытнарускай дзяржавы. Літоўскім князям на захадзе гэта ўдалося зрабіць хутчэй, чым на ўсходзе, дзе пазней скончыўся перыяд феадальнай раздробленасці і княствы доўга знаходзіліся пад мангола-татарскім прыгнётам. Два цэнтры не маглі ў рэшце рэшт не сутыкнуцца. Гэта стала адной з падстаў абвастрэння іх адносін. Ваўмовах пашырэння цэнтралізатарскіх тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя ВКЛ імкнулася ўбіць клін у гэты працэс і падтрымаць тыя княствы Русі, якія засталіся яшчэ самастойнымі. Так, у 80-х гадах XV ст. цвярскі князь Міхаіл Барысавіч спрабаваў абаперціся на княства Літоўскае, процістаючы пашырэнню
Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 699; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |