КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Руская дзяржава
Першапачаткова на заходнерускіх землях беларускія феадалы адчувалі сябе нядрэнна, даволі свабодна. Аде пасля Крэўскай уніі 1385 г. у сувязі з распаўсюджаннем каталіцызму ў асяроддзі беларускіх феадалаў з'явіліся апазіцыйныя настроі. У 30-х гадах ХУст. у ВКЛ адбылася грамадзянская вайна. Спецыяльным прывілеем беларуская і літоўская шляхта былі ўроўнены ў правах, беларуская шляхта дапус-калася ў паны-раду. 3 сярэдзіны ХУст. роля беларускай знаці ўзрас-тае. У першай чвэрці XVI ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцы складалі 46%, беларусы - 38%. За 19 гадоў да Люблінскай уніі 1569 г. бела-русы і ўкраінцы складалі большасць ў паны-радзе ВКЛ. Такім чынам, у другой палове XV і ў XVI стст. Вялікае княства Літоўскае існуе як беларуска-літоўская дзяржава. Разгледзеўшы традыцыйную (літоўскую), новую (беларускую) і цэнтрысцкую канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, правамерна паставіць пытанні: "Чаму ў іх не хапіла месца ўкраінцам і рускім?" Хіба ж гэтыя народы не мелі дачынення і не пакінулі свой след у гісторыі дзяржавы? На нашу думку, Вялікае княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай чатырох асноўных народаў - бела-рускага, украінскага, рускага і літоўскага. Паводле даных Г.Лаўмянскага, у 1528 г. колькасць насельніцтва Літвы, Беларусі і Падляшша складала болып за 2 млн чалавек, насельніцтва ўсяго ВКЛ — болып за 2,5 млн, у 1569 г. - адпаведна 2,5 і 3,5 млн чалавек. Літоўскае нарельніцтва складала толькі каля 20%, славянскае — амаль 80% усяго насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. ГЛАВА 2 ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІУ-ХУІ стст. § 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага Унутрыпалітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага склада-лася пад уздзеяннем розных фактараў: барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай дынастыі, далейшай эскалацыі літоўскага ўплыву на заходнерускія землі, а таксама пад уздзеяннем супя-рэчнасцей на этнічнай, рэлігійнай, маёмаснай і прававой аснове. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага велікакняжацкая ўлада ў XIV - XVI стст. не раз знаходзілася ў палітычным крызісе, што пагражала распадам дзяржаве. Якія былі прычыны гэтых крызісаў, якімі шляхамі яны пераадольваліся і як гэта адбівалася на становішчы беларускіх зямель, мы зараз разгледзім. На першым часе пасля ўваходжання заходнерускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага яшчэ захоўваліся іх адносная аўтаном-насць, унутраны лад і самабытнасць. Нашчадкі рускіх князёў дынастыі Рурыкавічаў, якія засталіся на сваіх месцах, прадаўжалі кіраваць мяс-цовым грамадствам разам са сваімі баярамі. Такімі былі князі Лукомскія, Друцкія, Вяземскія, Адаеўскія, Варатынскія і інш. Вялікае княства Літоўскае ў XIV ст. уяўляла сабой кангламерат паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб'яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе вялікага князя літоўскага. У астатнім заходнерускія князі былі поўнымі гаспадарамі ў сваіх уладаннях. Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Гэта было выклікана шэрагам пры-чын: барацьбой за ўладу ў Вялікім княстве пасля смерці Гедыміна, імкненнем велікакняжацкага прастола да цэнтралізацыі дзяржавы, спробамі ўмацаваць пануючае становішча ў ёй літоўскіх феадалаў, прынізіць былую ролю і значэнне старажытнарускай дынастыі. Апош-няе дасягалася рознымі спосабамі. Вялікую ролю адыгрывала сістэма зямельных падараванняў, якой надавалася важнае палітычнае зна-чэнне. Гедымін яшчэ пры жыцці раздаваў сынам нанова далучаныя землі на правах удзельнага княжання. Пасля яго смерці ўсё Вялікае княства Літоўскае было падзелена на 8 удзелаў. Сем з іх выпалі сы-нам Гедыміна: Манівіду, Нарымунту, Карыяту, Альгерду, Кейстуту, Любарту і Еўнуту. Восьмы, полацкі надзел, быў аддадзены пляменніку Гедыміна - Любку. Унукі і праўнукі Гедыміна таксама валодалі заходнерускімі землямі. Сыны Альгерда атрымалі: Андрэй — Полац-кае княства, Дзмітрый — Бранскае, Канстанцін — Чарнігаўскае, Уладзімір - Кіеўскае. На Валыні (у Луцку) працягваў правіць брат Кейстута Любарт-Дзмітрый Гедымінавіч. У меншых валынскіх гарадах сядзелі сыны Нарымунта і Карыята. У княствах Пінскім і Свіслацкім правілі Нарымунтавічы, а ў Заслаўі — сыны і ўнукі Еўнута. Свідрыгайла, сын Альгерда, атрымаў дараванай граматай 1387 г. на Беларусі вялікія землі ад свайго брата Ягайлы: "...город Менск... со всемн людмн н с землёю н со всякою пошлнною н с доходом н князн служэбныя", а таксама г. Полацк з усімі валасцямі, воласці Свіслач, Бабруйск, Рэчыцу, Прапойск, Любашаны, Ігумен, Лагойск і іншыя гарады і сёлы " с людмн н со усе доходы". Вялікія ўладанні атрымаў у 1384 г. у Гародненскай і Берасцейскай землях сын Кейстута Гедымінавіча Вітаўт яшчэ да таго, як стаў вялікім князем. Некаторыя літоўскія князі і ўплывовыя баяры, што з'яўляліся спачатку прадстаўнікамі цэнтральнай улады ў беларускіх землях (намеснікамі, старостамі) ці прыдворнымі, сталі з цягам часу буйнымі зямельнымі ўласнікамі (Радзівілы, Кежгайлы, Гаштольды, Насуты, Сангушкі і інш.). Значнымі ўладаннямі (з наступленнем каталіцтва) у канцы XIV — XV стст. была адорана каталіцкая царква, у прыватнасці епіскапства Віленскае. Пашыраліся таксама ўладанні беларускіх (Сапегі, Ільінічы, Валовічы, Тышкевічы) і ўкраінскіх (Астрожскія, Хадкевічы) феада-лаў, якія праявілі вернасць уладарнай літоўскай дынастыі. Насаджэнне літоўскага землеўладання мела на мэце пашырыць сацыяльную базу велікакняжацкай улады, прывязаць славянскія землі шчыльней да цэнтра. Але павелічэнне прыватных уладан-няў мела для цэнтральнай улады і пабочныя вынікі, бо, раздаючы землі, вялікі князь змяншаў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). А гэта скарачала матэрыяльную аснову яго ўлады ўнутры краіны. У той жа час узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі, што, у сваю чаргу, замацоўвала федэратыўныя тэндэнцыі ў структуры дзяржавы. Такім чынам, тэндэнцыя да федэралізацыі з'явілася вынікам насаджэння літоўскага ўплыву ў заходнерускіх землях і была ў пэўнай ступені прымусовай з боку цэнтральнай улады, паколькі ўлічвала поліэтнічны характар дзяржавы і моц рускага кампанента. Але закладзены з самага пачатку існавання ВКЛ вялікі хіб у бок федэралісцкіх пачаткаў не мог не выклікаць у велікакняжацкай улады ўзнікнення супрацьлеглай тэндэнцыі ў палітыцы - да цэнтралізацыі. Правесці яе ў жыццё спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Барацьба цэнтралісцкіх і федэратыўных пачаткаў пранізвае ўсё ўнутрыпалітычнае жыццё ВКЛ у XIV — XVI стст. Вынікам гэтай барацьбы і былі крызісы дзяржаў-най улады, што пагражалі распа-дам дзяржавы.
Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 399; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |