КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Літаратура
У XV — першай палове XVI ст. былі ўзведзены фарны касцёл у Новагародку, Троіцкі касцёл у Клецку, касцёл Святога Духа ў Грод-не, Мікалаеўскі касцёл у в.Геранёны (Іўеўскі р-н), касцёл Святога Міхаіла ў в.Гнезца (Ваўкавыскі р-н). У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура. Творы манументальнага жывапісу гэтага перыяду амаль не захаваліся. Але з пісьмовых крыніц вядома, што многія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі. Беларускія мастакі прымалі ўдзел у роспісе Благавеш-чанскай царквы Супрасльскага манастыра. Да нашых дзён фрэскі дайшлі толькі ў фрагментах. Сярод іншых відаў жывапісу найболып актыўна развіваўся іканапіс. Лепшыя яго творы вылучаюцца жыццёвай праўдай і цікавасцю да чалавечых пачуц-цяў. Абразы пісаліся пераважна на дошках тэмпернымі фарбамі або алеем і ўпрыгожваліся пры дапамозе пластычных сродкаў: разьбы і лепкі, накладных элемен-таў і разьбяных ліштваў, што на-давала творам падкрэсленую дэка- ратыўнасць. Абразы захоўвалі традыцыі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва. Характэрнымі з'яўляліся абразы "Маці боская Замілаванне" (канец XIV - пачатак XV ст.), "Маці боская Іерусалімская" (першая палова XV ст.), "Маці боская Смаленская" (мяжа XV - XVI стст.) і інш. 3 пачатку XVI ст. пад уплывам рэнесансных павеваў у іканапісных творах персанажы ўсё часцей надзяляюцца індывідуальнымі рысамі, у сюжэце з'яўляюцца элементы бытавога, этнаграфічнага характару. У стылі Адраджэння выкананы абраз "Пакланенне вешчуноў" (каля 1514) з в.Дрысвяты, што на Віцебшчыне. 3 распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры. Сярод манументальных роспісаў захаваліся выявы партрэта Ягайлы ў касцёле ў Сандаміры (Польшча). У Трокскім замку знаходзіцца шэраг фрэсак, прысвечаных Вітаўту. У XV ст. партрэт ужо перастае належаць да твораў манумен-тальнага жывапісу і паступова набывае самастойнае значэнне. Шы-рокае распаўсюджанне партрэта прыходзіцца на XVI ст. Беларускія магнаты пачынаюць збіраць творы заходнееўрапейскіх мастакоў. У Вільню запрашаліся вядомыя майстры, якія пісалі партрэты членаў сям'і вялікага князя, духоўных і свецкіх феадалаў. Свае зборы карцін мелі не толькі магнаты, але і буйная шляхта, багатыя мяшчане. У маёнтках амаль усіх буйных феадалаў Беларусі былі шырока прад- стаўлены т. зв. галерэі продкаў. Пераважна ў гравюрах захаваліся галерэі Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў і іншых магнатаў. На Беларусі развіваўся і такі від жывапісу, як кніжная мініяцюра — малюнак на ста-ронках рукапісаў невялікага па-меру і тонкай тэхнікі выканання. Асаблівы яе росквіт назіраецца ў XIV - XVI стст. Адным з буй-нейшых цэнтраў пісьменнасці быў Супрасльскі манастыр, дзе існавалі майстэрня для аздаб-лення і перапіскі кніг, пераплётная, бібліятэка. Найбольш ранні помнік беларуская рукапіснай кнігі — Лаўрышаўскае евангелле, ство-ранае ў пачатку XIV ст. Яго мініяцюры з выявамі евангелістаў вызначаюцца рэалістычнымі рысамі. Мініяцюра была папярэдніцай графікі, якая ўключае ў сябе ўсе разнавіднасці малюнка, а таксама яго адбіткі метадамі гравюры, літаграфіі. Асаблівасць гравюр скарынінскіх выданняў выяўляецца ў іх аб'ёмнасці, верагоднасці ўспрымання, наяўнасці перспектывы. Вялікае мастацкае значэнне мае гравюрны партрэт Ф.Скарыны - адзін з самых ранніх партрэтаў друка-роў наогул. Побач з іншымі відамі выяўленчага мастацтва на Беларусі развівалася скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі цэрквы, касцёлы, палацы феадалаў. У беларускай пластыцы адзначанага пе-рыяду вылучалася паліхромная драўляная скульптура, якая характа-рызавалася цеснай узаемасувяззю з архітэктурнымі формамі. Скуль-птурныя творы звычайна ўваходзілі ў склад створкавых алтароў — своеасаблівых скульптурна-жывалісных комплексаў. Пад уплывам познегатычнага мастацтва былі створаны скульптура "Св. Гжэгаш", выявы святых Ганны і Іакіма. Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў скульптурах "Кацярына Александрыйская", "Лізавета Венгерская". У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст. развіваліся размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб тэракотавай і паліванай керамікі. Беларускія майстры добра ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі металічныя ўпрыгажэнні і посуд. Развівалася і касцярэзная вытвор- часць: вырабляліся накладкі калчанаў, дэталі арбалетаў, грабяні, гузікі, фігуркі шахмат, невялікія абразкі. Беларускія рамеснікі так- сама стваралі розныя рэчы з каменя: надмагільныя крыжы, надмагіллі ў выглядзе бюстаў, статуй, рэльефаў. Разнавіднасцю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з'яўляўся выраб кафлі. На Беларусь яна трапіла з Заходняй Еўропы ў пачат-ку XIV ст. і скарыстоўвалася пры пабудове печаў, для абліцоўкі сцен у манументальных збудаваннях. На мяжы XV - XVI стст. пры вырабе кафлі ўжо ўжываюць паліву. Кафельныя печы выконваюць мастацка-дэкаратыўныя функцыі ў інтэр'еры памяш-канняў. Пад уздзеяннем адной са шматлікіх плыняў італьянскага Адраджэння, што дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI ст., беларускія кафелыпчыкі авалодалі тэхнікай стварэння шматколернай паліхромнай кафлі. Тады з'явілася сюжэтная кафля з алегарычнымі або міфалагічнымі сцэнамі, "партрэтная" кафля з жаночымі або мужчынскімі выявамі, кафля з раслінным арнаментам. Акрамя паліванай кафлі і посуду беларускія майстры выраблялі паліваную дахоўку і пліткі для падлогі. Такім чынам, другая палова XIII - першая палова XVI ст. - яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу рэнесансава-гуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі. ВЫВАДЫ 1. У выніку распаду Старажытнарускай дзяржавы ўтварыўся шэраг самастойных княстваў, насельніцтва многіх з якіх стала здабычай крыжакоў і татара-манголаў. У XIII ст. вызначыліся два цэнтры кансалідацыі ўсходніх славян. Адзін з іх звязаны са старажытнарускімі гарадамі Новагародкам і Вільняй, на чале з якімі аб'ядноўваліся заходнія землі русаў і фарміравалася магутная дзяржава - Вялікае княства Літоўскае. Другі цэнтр - Масква, вакол якой аб'ядноўваліся ўсходнія землі русаў і стваралася таксама вялікая і магутная Маскоўская дзяржава. 2. Пагроза ў XIII ст. заходнерускім землям з захаду ад крыжакоў (ордэн мечаносцаў, Лівонскі і Тэўтонскі ордэны), з поўдня і ўсходу^-ад татара-манголаў (заваяванне Усходняй і Паўднёвай Русі), далей-шае развіццё феадальных адносін, прадукцыйных сіл, інтэнсіўных і экстэнсіўных працэсаў у земляробстве, рост гарадоў, пашырэнне гандлю і рамёстваў, узнікненне тэрытарыяльнай спецыялізацыі працы, абвастрэнне класавай барацьбы ў феадальным грамадстве — усё гэта падштурхоўвала заходнерускія княствы да аб'яднання, кансалідацыі, утварэння адзідай дзяржавы. Вялікую ролю ў кансалідацыі літоўскіх і заходнерускіх зямель у адзінай дзяржаве адыграў фактар узаемнага імкнення да аб'яднання. 3. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага быў працяглы і насіў складаны характар. Ён адбываўся больш за стагоддзе — з другой чвэрці XIII да трэцяй чвэрці XIV ст. У адных выпадках тэрыторыі далучаліся пры даламозе ваейнай сілы, у другіх — на аснове пагаднен-няў паміж рускімі і літоўскімі князямі, у трэціх — шляхам дынастычных шлюбаў. На працягу XIII - XIV стст. у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ўтварылася феадальная дзяржава — Вялікае княства Літоўскае, якое ахоплівала тэрыторыю цяперашніх Літвы і Беларусі, болыпую частку Украіны і частку Расіі (Смаленскую, Тульскую і Арлоўскую вобл.). У XV ст. Вялікае княства Літоўскае распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад межаў Полыдчы і Венгрыі да Падмаскоўя. 4. У гістарычнай літаратуры існуюць тры канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Першая з іх прадстаўлегіа ў традыцый-най' гістарыяграфіі, у старой навуковай і вучэбнай літаратуры, сённяшняй літоўскай гістарыяграфіі. Яе ўмоўна называюць літоўскай канцэпцыяй. Сутнасць гэтай канцэпцыі ў наступным. Літва гістарычная, Літва XI — XIII стст., знаходзілася там жа, дзе і су-часная Літва. У XIII ст. утвараецца адзіная цэнтралізаваная ранне-феадальная Літоўская дзяржава (Літва Міндоўга) з моцнай велікакняжацкай уладай і такой жа моцнай ваеннай арганізацыяй. Гэта дзяржава ажыццяўляе сілай зброі захоп рускіх зямель і гвалтоў-нае іх далучэнне да Літвы. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага тут выступае як вынік знешняй літоўскай агрэсіі. Дзяржава ўтво-рана літоўскімі феадаламі, на базе літоўскага цэнтра (тэрыторыі), таму яна з'яўлялася толькі Літоўскай дзяржавай. У процілегласць літоўскай канцэпцыі існуе беларуская канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Найболып поўна яна выкла-дзена ў кнізе М.І.Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа". На думку Ермаловіча, гістарычная (летапісная) Літва размяшчалася не на су-часнай тэрыторыі, а на тэрыторыі Беларусі, паміж Мінскам і Новага-родкам (з усходу на захад) і паміж Маладзечнам і Слонімам (з поўначы на поўдзень). Не літоўская знаць захапіла рускія землі, як сцвярджалі дарэвалюцыйныя і савецкія гісторыкі, а заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі Вялікае княства Літоўскае. Па-колькі новая дзяржава была ўтворана беларускімі феадаламі на базе беларускага цэнтра (тэрыторыі), то яна з'яўлялася не чым іншым, як Беларускай дзяржавай. Прыхільнікі цэнтрысцкай канцэпцыі на аснове падбору адпаведнага канкрэтна-гістарычнага матэрыялу сцвярджаюць, што ў XIII — XIV стст. рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці Вялікага княства Літоўскага адыгрывалі разам з заходнерускімі літоўскія феадалы, дзяржава гэтага часу была літоўска-беларускай. У XV — XVI стст. вызначальную ролю ў жыцці Вялікага княства Літоўскага адыгрывалі беларускія феадалы разам з літоўскімі, дзяржава гэтага часу была беларуска-літоўскай. 5. Навуковая праблема месцазнаходжання летапіснай Літвы XI — XIII стст., утварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарычнай літаратуры канчаткова не вырашана. Даследчыкі амаль адзіны ў ацэнцы шляхоў утварэння Вялікага княства Літоўскага — гвалтоўнае далучэнне тэрыторый праз іх заваяванне, пагадненні паміж рускімі і літоўскімі князямі, дынастычныя шлюбы. Спрэчкі працягваюцца ў асноўным наконт таго, дзе знаходзілася старажытная Літва XI — XIII стст., хто каго заваёўваў, на базе якога цэнтра (тэрыторыі) ства-рылася новая дзяржава — Вялікае княства Літоўскае. Навуковае высвятленне гэтых і іншых дыскусійных пытанняў патрабуе часу і намаганняў даследчыкаў. 6. Вялікае княства Літоўскае не было створана толькі продкамі сучасных беларусаў і літоўцаў, а таму яно не з'яўлялася ні беларуска-літоўскай, ні літоўска-беларускай дзяржавай, як аб гэтым сцвяр-джаецца ў некаторых сучасных публікацыях. Вялікае княства Літоўскае — гэта поліэтнічная дзяржава чатырох асноўных народаў -беларускага, рускага, украінскага і літоўскага, дзе славяне займалі прыкладна 11/12 тэрыторыі і складалі каля 80 % насельніцтва краіны. Літоўцы ў гэтай дзяржаве з'яўляліся этнічнай меншасцю. Таму, на наш погляд, Вялікае княства Літоўскае можна называць літоўска-рускай ці руска-літоўскай дзяржавай, як аб гэтым сцвярджалася ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі. 7. Палітычная гісторыя Вялікага княства Літоўскага прасякнута барацьбой цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый. 3 самага па-чатку існавання ВКЛ былі закладзены асновы федэралісцкіх пачат-каў у дзяржаўным будаўніцтве феадальнай манархіі (адносная аўта-номнасць далучаных зямель, іх самабытнасць і першапачатковы ўнут-раны лад, поўнае гаспадаранне князёў у сваіх вотчынах і г. д.). Вяр-хоўная ўлада імкнулася да цэнтралізацыі. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыцы, Вітаўт сілай зброі ліквідаваў сістэму спадчыннага надзельнага землеўладання, інстытут княжання замяніў інстытутам намесніцтва (пасля смерці ўладальніка землі не дзяліліся паміж нашчадкамі, як на Русі, часцей на прастоле заставаўся адзін з нашчадкаў у якасці велікакняжацкага намесніка, а апошнія сыходзілі "карміцца" ў іншыя месцы). Аднаўленне літоўскага прастола павод-ле Востраўскага пагаднення 1392 г., ліквідацыя Вітаўтам абласных княжанняў, выбарнасць вялікіх князёў літоўскіх на аснове Крэўскай уніі 1385 г., колькасны рост, палітычнае і маёмаснае ўзвышэнне ваенна-служылага саслоўя (баярства, шляхецтва), яго нежаданне мець У краіне неабмежаваную ўладу вялікага князя - гэта сведчыла не толькі аб поспехах у справе цэнтралізацыі, але і аб паступовым набыцці Вялікім княствам Літоўскім статусу абмежаванай канстытуцыйнай манархіі. У XIV ст. пры вялікім князі літоўскім існавала велікакняжацкая дума па аналогіі з маскоўскай, якая выконвала дарадчыя функцыі, не з'яўляючыся дзяржаўнай установай. Дума паступова трансфарма-валася ў вышэйшы выканаўчы орган краіны — паны-раду. Дзейнічаў таксама вышэйшы заканадаўчы орган - вальны сейм. Прывілеі 1413, 1432, 1447 гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці, дзяржаўных павіннасцей. Прывілеі 1492, 1506 гг. устанавілі, што ўсе законы і распараджэнні агульна^а характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. Статут ВКЛ 1529 г. абавязваў вялікага князя выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Палітычны рэжым Вялікага княства Літоўскага прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Ён моцна адрозніваўся ад палітычнага рэжыму суседняй Маскоўскай дзяржавы, якая дасягнула большых поспехаў у справе цэнтралізацыі і з'яўля-лася спадчыннай неабмежаванай манархіяй. 8. Складанай і супярэчлівай была знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага. Прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV — XV стст. ВКЛ вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі (у 1409 г. пачалася "вялікая вайна" Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам, у 1410 г. адбылася Грун-вальдская бітва) і татарскімі ханствамі (Залатой Ардой, Вялікай Ардой, Крымскім ханствам), а таксама за пашырэнне с-ваёй тэрыторыі. Канчатковае далучэнне да ВКЛ у 1352 г. Валыні, у 1357 г. - Бранска і Смаленска, далучэнне Падоліі і Кіеўшчыны пасля разгрому Альгердам татара-манголаў па р.Сінія Воды ў 1362 г., далучэнне Чарнігава-Северскай зямлі, паспяховыя паходы супраць Масквы ў 1368, 1370 і 1372 гг., далучэнне пры Вітаўце сучасных паўднёва-ўкраінскіх зямель па Дняпры і Днястры аж да Чорнага мора — усё гэта садзейнічала значнаму пашырэнню тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. У канцы XIV — XVI ст. Вялікае княства Літоўскае было занята адносінамі з Полыпчай, праблемай літоўска-польскага саюзу. Крэўская унія 1385 г. была не чым іншым, як спробай інкарпарыраваць ВКЛ у Польскую Карону "на ўсе часы", пазбавіць княства самастойнага існавання і зліць яго з Польпічай. Болып за 100 гадоў ВКЛ знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Полыпчай, застаючыся пры гэтым суверэннай дзяржавай дзякуючы намаганням рускіх і літоўскіх феадалаў. У XV — XVI стст. галоўным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага сталі адносіны з мацнею-чай Маскоўскай дзяржавай, канкурэнтам у справе аб'яднання рускіх зямель. Неабвешчаная прымежная вайна 1487 - 1494 гг., войны 1500 -1503 гг„ 1507 - 1508 гг., 1512 - 1522 гг., 1534 -1537 гг. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім Маскоўскім княствам, страта Вялікім княствам Літоўскім Вяземскага, Бранскага, Мажайскага, Чарнігава-Старадубскага, Ноўгарад-Се-верскага і іншых княстваў, Смаленскай зямлі (страчана 1/4 тэрыторыі ўсёй дзяржавы), прызнанне за маскоўскім гасударам тытула "вялікага князя ўсея Русі" - усё гэта сведчыла пра ўмаца-ванне Рускай дзяржавы і аслабленне Вялікага княства Літоўскага аж да пагрозы яго існаванню. Да сярэдзіны XVI ст. Вялікае княства Літоўскае ўжо не магло на роўных супрацьстаяць Рускай дзяржа-ве. Логіка барацьбы з ёй, іншыя міжнародныя і ўнутраныя абставіны вымусілі Вялікае княства Літоўскае да больш цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай. 9. Галоўны сродак вытворчасці і галоўнае багацце Вялікага княства Літоўскага — зямля — у залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка дзялілася на катэгорыі: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватна-ўласніцкую (княжацкую) і баярскую (шляхецкую), царкоўную. Ся-ляне, якія жылі на гэтых землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнаўласніцкімі і царкоўнымі. Разам з тым сяляне дзяліліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. Гэта — чэлядзь нявольная, цяглыя сяляне, людзі слу-жэбныя, ці служкі, з іх галоўнай павіннасцю — вайсковай службай, "пахожыя" і "непахожыя" сяляне. За карыстанне зямлёй сяляне плацілі ўласніку рэнту. Асноўнымі відамі рэнты былі адработачная (баршчына, ці паншчына), грашовая (чыншавая) і натуральная (прадуктовая). Сяляне выконвалі таксама дадатковыя павіннасці: талаку - агульныя сезонныя гаспадарчыя работы (пазней — агульныя бясплатныя работы па аказанню дапамогі людзям, якія трапілі ў бяду); гвалты, ці згоны, - агульныя тэрміновыя работы па рамонту дарог, гацей, для аблавы на звяроў, у выпадку стыхійных бедстваў і г. д. Уся зямля, як тая, што знаходзілася ў карыстанні асобнай сям'і, ці "дыму", так і тая, якой карысталіся ўсе жыхары сяла (лясы, балоты, азёры, рэкі і г. д.), належала спецыфічнаму сялянскаму згуртаванню, якое называлася абшчынай. Сялянская, ці сельская, абшчына з'яўлялася калектыўным землекарыстальнікам. Яна размяркоўвала паміж сялянамі зямлю і паншчыну, кантралявала выкананне імі законаў і павіннасцей, назірала за іх паводзінамі, становішчам сялянскіх гаспадарак, свое-часовым выкананнем сельскагаспадарчых работ, рэгулявала карыс-танне выганам і лесам, вырашала спрэчкі паміж абшчыннікамі, іншы раз даламагала бедным, асабліва ў неўраджайныя (галодныя) гады. У сялянскай абшчыне, талацэ і іншых відах агульных работ трэба шукаць вытокі калектывісцкай традыцыі ва ўсходнеславянскай вёсцы, традыцыі, якая не згубіла сваёй вартасці да нашых дзён. 10. Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання пры-гоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Аграрная рэформа 1557 г. Жыгімонта II Аўгуста, што ўвайшла ў гісторыю пад назвай "валочная памера", павысіла прыбытковасць княжацкіх фальваркаў, забяспе-чыла масавае запрыгоньванне сялян, якія гублялі права пераходу ад аднаго гаспадара да другога і станавіліся цалкам прыгоннымі. Ста-туты Вялікага княства Літоўскага 1566 і 1588 гг. вызначылі спачат-ку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае замацаванне пры-гоннага права на беларускіх землях, якое праіснавала амаль 300 гадоў. Ажыццяўленне валочнай памеры ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі прывяло да замены абшчыннага землекарыстання падворным. Абш-чыннае землекарыстанне засталося толькі ва Усходняй Беларусі. 11. Раслі гарады і паселішчы гарадскога тыпу — мястэчкі. Яны ўзнікалі як на дзяржаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Каля 40 % гарадоў належалі феадалам. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара. Насельніцтва дзяржаўных, ці велікакняжацкіх, гарадоў лічылася асабіста вольным. Аднак у XVI ст. у гэтых гарадах з'явіліся т. зв. "юрыдыкі" - уладанні вяльможных і духоўных феадалаў, якія не падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання. Гарады з'яўляліся цэнтрамі культурнага жыцця, рамёстваў і гандлю. Боль-шую частку іх насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі. 3 канца XIV ст. літоўскія князі пад націскам гараджан сталі дараваць гарадам права на самакіраванне, т. зв. магдэбургскае права. Паншчынная і іншыя павіннасці на карысць феадала замяняліся адзіным грашовым падаткам. Ствараўся орган адміністрацыйнага кіравання горадам — магістрат. Ён складаўся з рады і лавы (суда). Месцам знаходжання магістрата былі спецыяльна пабудаваныя будынкі-ратушы. 12. Значных поспехаў дасягнула культура на беларускіх землях. Працягваўся працэс утварэння беларускай народнасці — асобнай этнічнай супольнасці з агульнай тэрыторыяй, пануючым эканамічным ладам, адзінай мовай, культурай, псіхічным складам, этнічнай са-масвядомасцю. Фарміравалася старабеларуская мова, зараджалася кнігадрукаванне, бурна развівалася беларуска-літоўскае летапісанне, намаганнямі дзеячаў беларускага Адраджэння ствараліся выдатныя літаратурныя творы, развівалася філасофская, прававая і палітычная думка, асветніцтва. Шырокае распаўсюджанне атрымала абароннае і культавае будаўніцтва. Невыпадкова сярэдневяковую Беларусь назы-валі краінай замкаў. Беларуская культура ўключалася ў еўрапейскі культурна-гістарычны працэс. Белоруссяя в эпоху феодалнзма: Сб. документов н матерналов: В 4 т. Мн., 1959. Т.1. Псторыя Беларусіў дакументах і матэрыялах. Мн., 1936. Т. 1. Полное собранне русскнх летопнсей. М., 1962. Т. 2; М., 1975. Т. 32; М., 1980. Т. 35. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн.,
Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 549; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |