![]() КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэмы кантрольных работ для студэнтаў-завочнікаў
(9 семестр) Вучэбны план для студэнтаў-завочнікаў прадугледжвае напісанне па курсу "Гісторыя навейшага часу" кантрольнай работы. Асноўнае яе задача палягае ў тым, каб замацаваць навыкі самастойнай работы студэнта з крыніцамі і літаратурай, а таксама садзейнічаць больш глыбокаму засваенню курса. Пошук крыніц і літаратуры па тэме кантрольнай работы вядзецца самастойна. Вітаецца прыцягненне багацейшых рэсурсаў сеткі Інтэрнэт. Пры гэтым спасылкі на інтэрнэт-крыніцы павінны быць належным чынам (як і ў курсавых работах) аформленыя. Да выкарыстанай літаратуры трэба адносіцца дастаткова крытычна, пры гэтым крытыка павінна быць абгрунтаванай і карэктнай. Кантрольная работа павінна складацца з чатырох асноўных частак: уводзін, асноўнай часткі, заключэння і спісу выкарыстаных крыніц і літаратуры. Ва ўводзінах вызначаюцца задачы работы, даецца кароткая характарыстыка крыніц і літаратуры. У асноўнай частцы раскрываецца асноўны змест тэмы. У заключэнні фармулююцца асноўныя вывады. Спіс літаратуры і спасылкі афармляюцца у адпаведнасці з патрабаваннямі, якія высоўваюцца да афармлення курсавых і дыпломных работ. Аб'ём кантрольнай работы, як правіла, складае 16-18 аркушаў школьнага сшытку пры рукапісным тэксце. Сам рукапісны тэкст павінны быць ячным і разборлівым. Аб'ём машынапіснага тэксту кантрольнай работы работы можа быць абмежаваны 10-12 старонкамі фармату А-4. Ён павінен быць адфарматаваным і вычытаным. Не дапускаецца механічнае перапісванне старонак крыніц, падручнікаў, манаграфічнай літаратуры і навуковых артыкулаў, а, тым больш, прадстаўленне ў якасці ўласнай самастойнай работы кантрольнай, "скачанай" з Інтэрнэту.
1. Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі. 2. Стварэнне Веймарскай рэспублікі. 3. Германія ў 1919-1929 гг. 4. Германія ў гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929-1933 гг. 5. Унутраная палітыка нацыстаў у Германіі, 1933-1939 гг. 6. Знешняя палітыка нацысцкай Германіі ў 1933-1939 гг. 7. Вялікабрытанія ў 1918-1929 гг. 8. Вялікабрытанія ў гады сусветнага эканамічнага крызісу. 9. Вялікабрытанія ў 1933-1939 гг. 10. Францыя ў 1918-1929 гг. 11. Францыя ў 1930-я гг. 12. ЗША ў 1918-1923 гг. 13. ЗША падчас "эры росквіту" (1924-1929 гг.) 14. ЗША у гады "Вялікай дэпрэсіі". 15. Рэформы "новага курса" адміністрацыі Ф.Д.Рузвельта. 16. Унутрыпалітычная барацьба ў ЗША ў 1933-1939 гг. 17. Знешняя палітыка ЗША ў 1918-1939 гг. 18. Італія ў 1918-1922 гг. 19. Станаўленне фашысцкага рэжыму ў Італіі (1922-1926). 20. Італія ў перыяд складвання фашысцкай дыктатуры (1926-1929). 21. Фашысцкая Італія ў 1930-я гг. 22. Знешняя палітыка Італіі ў 1922-1939 гг. 23. Іспанія ў 1918-1931 гг. 24. Падзенне манархіі і буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Іспаніі (1933-1939 гг.) 25. Грамадзянская вайна ў Іспаніі і усталяванне франкісцкага рэжыму. 26. Міжнародны рабочы рух у 1918-1939 гг. 27. Міжнародныя адносіны ў першыя пасляваенныя гады. Складванне Версальска-Вашынгтонскай сістэмы і яе сутнасць. 28. Міжнародныя адносіны ў 1924-1929 гг. 29. Міжнародныя адносіны ў 1930 я гг. 30. Рух Супраціўлення ў Еўропе.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 519; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |