Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Праблемы і супярэчнасці сістэмы пасляваеннага ўрэгулявання




Урэгуляванне адносін на Далёкім Усходзе і ў зоне Ціхага акіяна. Вашынгтонская канферэнцыя.

Міжнародная канферэнцыя ў Вашынгтоне (12 лістапада 1921 г. – 6 лютага 1922 г.) была павінна, з аднаго боку, змякчыць міжнародныя праблемы і супярэчнасці ў Далёкаўсходнім рэгіёне і зоне Ціхага акіяну і, з іншага боку, зняць самаізаляцыю ЗША, небяспечную для новага сусветнага ладу. Тры дагаворы, заключаныя ў амерыканскай сталіцы прынеслі бліскучую перамогу Злучаным Штатам.

Амерыканская дыпламатыя здолела дамагчыся разрыву існаваўшага з 1902 г. англа-японскага саюзу, які замацоўваў іх супольнае панаванне ў Ціхаакіянскім рэгіёне. У " Дагаворы чатырох" (13 снежня 1921 г.) ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і Японія абавязваліся паважаць правы на астравы і астраўныя ўладанні ў Ціхім акіяне, што юрыдычна замацоўвала статус-кво і часовую раўнавагу названых дзяржаў у рэгіёне.

Дагавор аб абмежаванні марскіх узбраенняў, "Дагавор пяці" (6 лютага 1922 г.), абмяжоўваў ваенныя флаты пяці вялікіх дзяржаў – ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Францыі і Італіі – у прапорцыі, адпаведна, 5: 5: 3: 1,75: 1,75. Уводзіліся пэўныя абмежаванні на стварэнне ваенна-марскіх баз у Ціхім акіяне. Абмежаванне флатоў дало Злучаным Штатам магчымасць у бліжэйшай перспектыве зраўняцца з Вялікабрытаніяй.

"Дагавор дзевяці" (6 лютага 1922 г.), падпісаны ўсімі ўдзельнікамі канферэнцыі (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, Італія, Бельгія, Нідэрланды, Партугалія і Кітай), абвяшчаў прынцып павагі суверэнітэту, тэрытарыяльнай і адміністратыўнай недатыкальнасці Кітаю. На яго тэрыторыі ўводзіліся прынцыпы "адчыненых дзвярэй" і "роўных магчымасцяў" у гандлі развіцці прамысловасці, што аблягчала ЗША доступ на бязмежны кітайскі рынак і пазбаўляла еўрапейскія дзяржавы іх манапольнага становішча ў асобных раёнах Паднябеснай. У дадатак да асноўнага пагаднення быў падпісаны мытны трактат, які замацоўваў мытнае нераўнапраўе Кітая з дзяржавамі Захаду.

Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя маштабы юрыдычна-прававой базы Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін, яе рэвалюцыйны інстытуцыйны падмурак – Лігу Нацыяў, устойлівасць новай светабудовы не выглядала бездакорнай.

Па-першае, Версальскі парадак не быў усеабдымным. Пасляваенныя пагадненні былі заснаваны на дыскрымінацыі пераможаных дзяржаў і Расіі. Германія страціла свае калоніі і частку тэрыторыі, абмяжоўвалася ў магчымасці стварэння гарантыяў бяспекі, падаўлялася эканамічна праз механізм рэпарацый. Блізкія да гэтага ўмовы датычыліся і яе былых саюзнікаў. Прайграўшыя вайну дзяржавы былі на пэўны час выключаныя з шэрагу сістэмаўтваральных элементаў новага сусветнага парадку і зведзены да стану аб’ектаў уплыву вялікіх дзяржаў. Азлобленасць і прага да рэваншу пакрыўджаных аўтсайдэраў будзе пастаянна атручваць атмасферу міжнародных адносін у міжваенны час. Нават не будучы пераможанай, была спачатку пакінутая на задворках сусветнай палітыкі і ізаляваная Савецкая Расія.

Па-другое, не спрыялі доўгатэрміноваму міру і спакою ў свеце новыя еўрапейскія межы. Дзіўнае спалучэнне прынцыпу "нацыянальнай дзяржаўнасці", закладзенага ў "14 пунктах", і рэпрэсіўна-абмежавальны дух палітыкі Версаля адносна пераможаных дзяржаў, што груба парушаў яго, спарадзілі дзесяткі ачагоў супярэчнасцяў, якія не паўсюды паспелі канчаткова згаснуць і да нашых дзён. Акрамя таго, новае дзяржаўнае размежаванне ў Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропе цалкам разбурыла эканамічныя сувязі ў рэгіёне.

Па-трэцяе, Ліга Нацый як прылада захавання стабільнасці міжнародна-палітычнай сістэмы была занадта моцна падпарадкаваная інтарэсам Вялікабрытаніі і Францыі, а таму не здолела эфектыўна спраўляцца з выкананнем ускладзеных на яе функцый. Гэта таксама з’яўлялася ускосным сведчаннем адсутнасці трывалай дагаворна-прававой базы Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.

Па-чацвёртае, кансервацыя каланіяльнай сістэмы, няхай і мадэрнізаванай, пры дапамозе "мандатаў" Лігі Нацый, пакідала гатовае поле для супярэчнасцяў паміж жывымі і былымі каланіяльнымі дзяржавамі і спрыяла далейшаму росту нацыянальна-вызваленчых рухаў заняволеных народаў свету.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 585; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.