Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 4. Германія ў 1918-1923 г




Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Германіі.

Ужо з 1917 г. Германія пачынае ўсё глыбей і глыбей спаўзаць у бездань агульнага крызісу. Эканамічная разруха, псіхалагічная стомленасць немцаў, вялікія чалавечыя ахвяры суправаджаліся стратай стратэгічнай ініцыятывы на франтах. Знясіленае імперскае войска было ўжо няздольнае на далейшы супраціў – над Германіяй навісла пагроза прарыву фронту. Хранічныя адступленні хаця й не насілі абвальнага характару, але пакідалі зусім мала спадзяванняў на шчаслівае выратаванне.

З канца лета 1918 г. германскі генералітэт больш рашуча схіляецца да пачатку перагаворнага працэсу з мэтай дасягнення перамір'я. У верасні 1918 г. ён ўжо патрабаваў стварэння парламенцкага ўраду здольнага прынесці мірную перадышку. 29 верасня кіраўнікі Генеральная штабу Пауль фон Гіндэнбург і Эрых Людэндорф, сапраўдныя "вайсковыя дыктатары" краіны часоў вайны, адкрыта прапанавалі кайзеру Вільгельму распачаць перамовы аб перамір'і. Яно насіла непрыхавана тактычны характар і было закліканае: стабілізаваць і скараціць лінію фронту, даўкамплектаваць войска, абапіраючыся на новы патрыятычны ўздым народа, працягнуць вайну.

3 кастрычніка 1918 г. быў сфармаваны новы ўрад. Яго ядро склала ліберальна-манархічная групоўка на чале са спадкаемцам бадэнскага пасаду прынцам Максам (Максам Бадэнскім). Яго біяграфія давала надзеі ўсім зацікаўленым у германскіх справах сілам. Ён быў англафілам – добры знак Вялікабрытаніі, прыхільнікам рэформаў – добрая надзея для прагрэсіўнай буржуазнай апазіцыі, дапускаў супрацоўніцтва з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі (СДПГ) – ва ўмовах узрастальнага сацыяльнага неспакою ў краіне гэта дазваляла разлічваць на ўтаймаванне левых (ва ўрад сапраўды увайшлі два эсдэкі). Прынц абвясціў аб парламентарызацыі, якая прадугледжвала рэформу недэмакратычнай 3-класавай выбарчай сістэмы ў у Прусіі і пашырэнне кампетэнцыі рэйхстага (у т.л., справаздачнасць канцлера парламенту). Ужо ў першую ноч свайго канцлерства Макс Бадэнскі накіроўвае В. Вільсану прапанову аб заключэнні перамір'і. 23 кастрычніка ЗША адказалі адмовай.

Тым не менш, новаму ўраду не ўдалося ўтрымаць сітуацыю пад кантролем. Моцна радыкалізаваны у часы вайны рабочы рух не даваў вядучым палітыкам спакою. Перад іх вачыма мімаволі паўставаў расійскі сцэнарый падзеяў – з рэвалюцыямі, хаосам грамадзянскай вайны і бальшавізацыяй. Самыя дальнабачныя германскія палітыкі слушна меркавалі, што найлепшым выйсцем з гэтага становішча будзе прынясенне ў ахвяру кайзера і не менш "любімага" народам кронпрынца. На бельгійскі курорт Спа накіроўваліся пасланцы, каб унушыць кайзеру думку аб непазбежнасці адстаўкі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 523; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.