Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Станаўленне Веймарскай рэспублікі. Веймарская канстытуцыя




Гэткім чынам, рэвалюцыя ішла на спад, а рэспубліка набірала моц. 19 студзеня 1919 г. адбыліся выбары у Нацыянальны ўстаноўчы сход. Пераканаўчую перамогу на іх атрымалі партыі сацыял- і буржуазна-рэфармісцкай арыентацыі. У падтрымку СДПГ выказалася 37,9% амаль 30-мільённай арміі выбаршчыкаў, за партыю Цэнтру і яе саюзнікаў з Баварскай народнай партыяй (БНП) – 19,6%, НДП – 18,6%. Астатнія партыі паказалі нашмат слабейшыя вынікі, а камуністычная партыя ўвогуле байкатавала выбары

Дэпутаты вырашылі перабрацца з яшчэ неспакойнага Берліна ў правінцыйны і добрапрыстойны Веймар (Цюрынгія). І праз тры тыдні пасля выбараў (6 лютага 1919 г.) Нацыянальны Устаноўчы сход адкрыў свае паседжанні. У той жа дзень пасля нядоўгіх і дастаткова ўзважаных абмеркаванняў – становішча ў краіне заставалася скрайне няўстойлівым і цана канчатковых рашэнняў форуму была неймаверна высокай – буржуазная большасць вырашыла пайсці на супрацоўніцтва ва ўрадзе з сацыял-дэмакратамі. Тры партыі-пераможцы – НДП, Цэнтру і СДПГ – утварылі так званую "Веймарскую кааліцыю". 11 лютага 1919 г. сход абраў прэзідэнта краіны, ім стаў старшыня СДПГ Ф. Эберт. Яго паплечнік Ф. Шэйдэман заняў пасаду канцлера.

Цяпер кіруючым колам Германіі можна было перавесці дых і заняцца падрыхтоўкай рэспубліканскай канстытуцыі. Працэс яе распрацоўкі адбываўся ў не зусім спрыяльных умовах – вугальшчыкі Рура, Сярэдняй Германіі. Верхняй Сілезіі і Цюрынгіі правялі некалькі буйных стачак, усеагульную стачку і забастоўку правялі і рабочыя Берліна – яны выліліся ва ўзброеныя сутычкі з урадавымі сіламі на чале з генералам В. фон Лютвіцам. Напачатку красавіка была абвешчана Баварская Савецкая рэспубліка.

Напрыканцы зімы – напачатку вясны усё больш і больш выпукла праяўляецца тэндэнцыя да паступовага згортвання класавых бітваў. Веймарскі ўрад сам прымае некалькі рашэнняў, што мусілі забяспечыць далейшую стабілізацыю абстаноўкі ў краіне. Былі прынятыя закон аб сацыялізацыі (законным шляхам і за ўзнагароджанне), закон аб рэгуляванні вугальнай вытворчасці, акты, якія ўводзілі рэгуляванне і ў некаторых іншых галінах прамысловасці. А ў лютым 1920 г. быў прыняты закон аб вытворчых саветах, які прызнаваў за фабрычна-заводскімі камісіямі права ўдзелу ў вырашэнні пытанняў найму, звальнення і г.д.

31 ліпеня 1919 г. Веймарскі Нацыянальны сход прыняў канстытуцыю. 11 жніўня яна набыла моц. Германія абвяшчалася парламенцкай рэспублікай, улада ў якой зыходзіла ад народу, гарантаваліся дэмакратычныя правы і свабоды, дэкларавалася абарона працы, гаварылася і аб гарантыях дастойнага жыцця.

Заканадаўчая ўлада належала рэйхстагу і ландтагам 18 зямель. Выбары ў рэйхстаг праводзіліся раз на чатыры гады на базе ўсеагульнага выбарчага права (з 20 гадоў). У яго кампетэнцыю ўваходзіў кантроль за замежнымі і каланіяльнымі справамі. друкам і г.д. Правы заканадаўчага сходу былі абмежаваныя прэзідэнтам і рэйхсратам, прычым апошні з'яўляўся кантрольным органам і валодаў правам вета.

Галавой дзяржавы лічыўся прэзідэнт, які абіраўся на 7 гадоў. Ён атрымаў шырокія правы у тым ліку прызначаў урад, выконваў функцыі вярхоўнага галоўнакамандуючага, меў правы роспуску парламента, а таксама адтэрміноўваючага і поўнага вета, мог уводзіць надзвычайнае становішча і выдаваць надзвычайныя дэкрэты.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 486; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.