КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Палітычная барацьба ў сярэдзіне 1920 – сярэдзіне 1921 г
Чэрвеньскія выбары 1920 г. засведчылі адчувальнае паправенне германскага электарату. СДПГ страціла каля 16% галасоў, Партыя Цэнтру/БНП – каля двух, а НДП – нават 10%. І хаця НСДПГ і КПГ атрымалі адпаведна 17,9% і 2,1% галасоў, створаны ў ліпні 1920 г. новы ўрад (узначаліў лідэр партыі Цэнтра К. Ферэнбах) упершыню аказаўся чыста буржуазным. Сацыял-дэмакраты перайшлі ў апазіцыю. Існаваўшыя да гэтага ўрады "веймарскай кааліцыі" (Шэйдэмана, Баўэра і Мюлера) не маглі пахваліцца устойлівасцю. Паступова ўрадавая нестабільнасць аказваецца ў непасрэднай залежнасці не столькі ад унутрыпалітычных, колькі ад знешнепалітычных падзеяў і фактараў. Менавіта абранне тактыкі паводзінаў Германіі на міжнароднай арэне становіцца для нямецкіх партыяў сапраўдным яблыкам раздзёраў. Ужо сам Капаўскі путч засведчыў узрастальнае значэнне знешнепалітычнага фактара. Выгадаваныя на перамогах прускай і германскай зброі, немцы не маглі спакойна назіраць за тым, як іх бязлітасныя ворагі ставяць "фатэрлянд" на калені. Як грыбы пасля дажджу узнікаюць нацыяналістычныя і патрыятычныя арганізацыі, нямецкае грамадства не можа стрымаць свайго абурэння ўмовамі міру. Не дзіва, што і многія больш памяркоўныя за натоўпы палітыкі ўсё часцей і часцей паддаюцца настроям народу і сур'ёзна разглядаюць магчымасці адхілення ад выканання ўмоваў Версальскага дагавору. Дэбаты палітыкаў і дыскусіі ў грамадстве атрымалі новы штуршок, калі ў траўні 1921 г. Лонданская канферэнцыя вызначыла суму рэпарацыяў з Германіі – 132 млрд. залатых марак, прычым, на працягу бліжэйшых двух гадоў краіна мусіла унесці ў якасці авансу ажно 20 млрд. У лік аплаты рэпарацыяў павінны былі праводзіцца канфіскацыі тэхнікі і жывёлы, пераможным краінам гарантаваліся гандлёвыя і інвестыцыйныя ільготы і г.д. Сусветны эканамічны крызіс 1920-1921 гг. толькі павялічыў абсалютную немагчымасць выканання Германіяй гэтых непрыхавана рабаўніцкіх ўмоваў. Напачатку ўрад К. Ферэнбаха прытрымліваўся "палітыкі катастрофаў" ("чым горш, тым лепей"), г.зн. курсу на сабатаж магчымых плацяжоў, якімі б цяжкімі не былі наступствы гэтага. Але аказаўшыся няздольным супрацьпаставіць што-небудзь пагрозам пераможцаў акупіраваць Рур. Канцлер быў вымушаны зысці ў адстаўку. У чэрвені 1921 г. яму была знойдзена замена. Новы кабінет быў гатовы змірыцца з існуючымі ўмовамі. Канцлер Ёзэф Вірт з'яўляўся актыўным прыхільнікам "палітыкі выканання" і тактыкі, накіраванай на ўзмацненне "усходняга вектара" германскай знешняй палітыкі. Ён і буйны прамыслоўца і фінансіст (з 1915 г. старшыня праўлення Усеагульнай кампаніі электрычнасці), а ў новым урадзе міністр замежных спраў, Вальтэр Ратэнаў склалі ў кабінеце ядро прыхільнікаў збліжэння з Савецкай Расіяй.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 424; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |