Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Палітыка балансавання паміж Захадам і Усходам. Умацаванне міжнародных пазіцый Германіі пасля Лакарнскай канферэнцыі. Веймарская рэспубліка напярэдадні эканамічнага крызісу




Парламенцкія выбары 1928 г.

Тым часам краіна набліжалася да выбараў 1928 г. Для большасці буржуазных партый, перш за ўсё ўрадавых, апошнія 4 гады прынеслі несумненны палітычны капітал. Цяпер яны маглі небеспадстаўна разлічваць на ўмацаванне свайго пануючага становішча ў Рэйхстагу і кабінеце міністраў. Аднак яны некалькі не разлічылі свае сілы і зрабілі занадта круты віраж управа. Акрамя таго, прыняцце ключавых палітычных рашэнняў павольна стала пераходзіць ад кабінету да бліжэйшага атачэння прэзідэнта, асабліва прадстаўнікоў сілавых ведамстваў. У гэтым асяроддзі смела падымаецца праблема мэтазгоднасці ўвядзення "прэзідыяльнага кіравання", г.зн. рэжыму моцнай прэзідэнцкай улады – на ўзроўні надзвычайных паўнамоцтваў – пры змяншэнні функцыяў Рэйхстагу.

Гэтыя блізкія прэзідэнту сілы правялі праз кабінет міністраў пакет рэакцыйных законаў у рамках "Праграмы дапамогі Усходняй Прусіі". Яна прадугледжвала значную фінансавую дапамогу прускаму юнкерству (толькі за першы год было запланавана размеркаваць 75 млн. марак) за кошт вялікай масы сялянскага насельніцтва. Вакол прыняцця г.зв. "усходняй дапамогі" разгарнуліся вострыя баталіі і ўнутры правячай кааліцыі. Адбыўся першы за доўгі час парламенцкі крызіс – напярэдадні новых парламенцкіх выбараў яна па-сутнасці распалася.

Галоўным пераможцам на выбарах стала СДПГ, якая набрала амаль 30% (на 3,8% болей,чым чатырма гадамі раней). Прэм'ер-міністрам быў абраны адзін з лідэраў СДПГ Герман Мюлер (1928-1930). Ён узначаліў новаствораную "вялікую кааліцыю", у якую акрамя СДПГ ўвайшлі НДП, ННП і партыя Цэнтру/БНП.

Станоўчыя змены сталі прыкметныя і ў знешняй палітыцы Германіі. У гэты перыяд краіна працягвала прытрымлівацца тактыкі "балансавання паміж Усходам і Захадам", прапанавай яшчэ Ф. Штрэзэманам. Але па меры набліжэння канца дзесяцігоддзя апошні накірунак становіцца больш перспектыўным і пачынае дамінаваць.

У працяг ранейшаму германа-савецкаму супрацоўніцтву падпісваюцца новыя важныя двухбаковыя пагадненні: гандлёвы дагавор (1925 г.) і Берлінскі дагавор аб нейтралітэце (1926 г.). Аднак узрастальныя ідэалагічныя разыходжанні, паляпшэнне адносінаў з Захадам і згортванне ў СССР новай эканамічнай палітыкі (яно паставіла двухбаковае эканамічнае супрацоўніцтва ў больш жорсткія рамкі) змяншае зацікаўленасць Германіі ў развіцці дыялогу з Савецкім Саюзам. Праўда, германскае вайсковае кіраўніцтва працягвала надаваць кантактам з Чырвонай Арміяй першачарговую ўвагу – разам можна было абмінаць вайсковыя абмежаванні Версальскага дагавору.

На заходнім накірунку адбыліся яшчэ больш значныя падзеі. 5-16 кастрычніка 1925 г. адбылася Лакарнская міжнародная канферэнцыя, па выніках якой некалькі пазней у Лондане былі заключаныя важныя для краіны дамоўленасці. Асноўная з іх была заключана з Бельгіяй, Вялікабрытаніяй, Італіяй, Францыяй і датычылася непарушнасці германска-французскай і германска-бельгійскай межаў – Рэйнскі гарантыйны пакт. Наконт гарантыяў недатыкальнасці ўсходніх межаў Германіі з яшчэ дзвюма ўдзельніцамі канферэнцыі – Польшчай і Чэхаславакіяй – аніякіх дакументаў падпісана не было. Падобная пасіўнасць вялікіх дзяржаў магла тлумачыцца іх антысавецкай пазіцыяй: яны ўсё яшчэ спадзяваліся на сумесны з Германіяй паход супраць СССР і павінны былі пакінуць для патэнцыйнай саюзніцы пэўную свабоду манеўру на Ўсходзе Еўропы.

14 верасня 1926 г. з уступленнем Германіі ў Лігу Нацый міжнародная ізаляцыя Германіі была канчаткова прарваная. Пры маўклівай згодзе заходніх дзяржаў пачынаецца павольны, але няўхільны рост мілітарызацыі Германіі. У вышэйшых вайсковых і дыпламатычных сферах усё часцей кажуць аб новай праграме-мінімум германскай знешняй палітыкі: аб аднаўленні даваеннай магутнасці, вяртанні страчаных калоніяў, змяненні межаў на Ўсходзе і аншлюсе Аўстрыі. Каб забяспечыць дасягненне падобных мэтаў з канца 1920-х гг. Германія пачала будаўніцтва 4 браняносцаў, праводзіла перамовы аб змяншэнні рэпарацыйных выплат, ставіла пытанне аб датэрміновым вызваленні Рурскай зоны і аб агульным паслабленні абмежаванняў вайсковага блоку Версальскага дагавору.

Заключэнне эканамічных дагавораў з Венгрыяй,Румыніяй і Балгарыяй у 1927 г. таксама ўмацавала становішча Веймарскай рэспублікі за мяжой. Важнымі вехамі на шляху замірэння Германіі з былымі праціўнікамі стала падпісанне пакта Брыяна-Кэлага (1928 г.), які абвяшчаў адмову ад вайны як прылады палітыкі.

Веймарскай рэспубліцы ішоў ужо 10-ты год, а праблем у яе ўсё яшчэ заставалася нямала. Нераўнамернасцю і няўстойлівасцю характарызавалася развіццё сацыяльна-эканамічнай сферы. Аб’ектыўныя цяжкасці ўзнікалі ў працэсе трансфармацыі аўтарытарнай кайзераўскай Германіі ў буржуазна-дэмакратычную рэспубліку. Значная частка насельніцтва па-ранейшаму не прымала дэмакратычныя каштоўнасці. Невысокая сацыяльная выніковасць Веймарскай рэспублікі і наступствы "версальскага дыктату" вялі да паступовага змяншэння сацыяльнай базы партыяў "веймарскай кааліцыі", а самі яны з часам губляюць ранейшае адзінства. Не дадавала ўстойлівасці рэжыму і яго залежнасць ад грошай капітанаў германскай індустрыі, патэнцыйна правай сілы. Аб’ектыўныя праблемы, з якімі сутыкалася Веймарская рэспубліка, выклікалі радыкалізацыя палітыкі (найбольш красамоўны доказ – рост папулярнасці НСДАП і метадаў палітычнай барацьбы, што яна выкарыстоўвала). Да пары да часу добрае эканамічнае становішча і ўяўнае нацыянальнае адзінства хавалі трывожныя сімптомы, але набліжаўся сусветны эканамічны крызіс.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 496; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.13 сек.