Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Прэзідэнцкія выбары 1932 г. і іх вынікі. Ліпеньскія парламенцкія выбары 1932 г. Прыход да ўлады Гітлера




Гэтак Германія ўвайшла ў 1932 г., калі павінны былі адбыцца чарговыя прэзідэнцкія выбары. Мала хто сумняваўся, што сярод галоўных канкурэнтаў у прэзідэнцкай гонцы будзе ізноў будзе П. фон Гіндэнбург (а было яму ўжо 85 гадоў!)

На выкарыстанне яго ў якасці свайго кандыдата як на яўнага фаварыта прэзідэнцкіх выбараў было шмат прэтэндэнтаў. Хацелі яго выкарыстаць нацыянал-сацыялісты. Аднак кансерватыўны фельдмаршал катэгарычна адмовіўся іх прадстаўляць. П. фон Гіндэнбург палічыў за лепшае застацца ў звыклым для сябе лагеры "сур'ёзных" партыяў, што добра зарэкамендавалі сябе служэннем Германіі падчас папярэдніх сямі гадоў яго прэзідэнцтва, партыяў сталых удзельніц урадавых кааліцыяў. Гэты блок быў падтрыманы нават СДПГ, якая палічыла за меншае ліха выступіць на баку Гіндэнбурга.

Рабочыя партыі, якія з 1928 г. знаходзіліся ў стане вастрэйшай канфрантацыі, ізноў не здолелі паразумецца. Камуністы высунулі свайго кандыдата. Ім у чарговы раз стаў Э.Тэльман. Не згаварыліся і скрайне правыя. Барацьба іх лідэраў – Альфрэда Гугенберга з НННП і Адольфа Гітлера – за першынство не пакідала надзеі на тое, што гэтыя партыі могуць выступіць заадно. У выніку А. Гугенберг увогуле адмовіўся ад удзелу ў выбарах і падтрымаў іншага кандыдата.

Нацысты, зразумела, выставілі А. Гітлера. Але гісторыя з яго кандыдатурай была амаль анекдатычная. Аказалася, што харызматычны лідэр, кароль германскіх вулічных натоўпаў, які ўжо паспеў стаць звыклаю постаццю на палітычнай сцэне краіны, не меў права браць удзелу ў выбарах як кандыдат. У яго не было германскага грамадзянства, бо нарадзіўся і вырас ён у Аўстра-Венгрыі. Пераадолець гэтую перашкоду, здавалася, было не вельмі цяжка. Цывільныя служачыя Германіі аўтаматычна атрымлівалі грамадзянства. Урад зямлі Цюрынгія, дзе ўжо ў той час былі нацысты, паспрабаваў прызначыць Гітлера жандарскім начальнікам ці прафесарам у Вышэйшай тэхнічнай школе. Але няўдала. Толькі за 2 тыдні да выбараў яго здолелі ўладкаваць штатным дарадцам пры прадстаўніцтве Браўншвейгу ў Берліне.

Першы тур выбараў адбыўся у сакавіку 1932 г. Першынство, як і чакалася, здабыў П. фон Гіндэнбург – 18,6 млн. галасоў або 49,6%. А. Гітлер быў вымушаны задаволіцца падтрымкай 11,4 млн. немцаў (30,1%). Аднак і гэтым разам спатрэбіўся другі тур. У красавіку таго ж году ужо падтрыманы амаль 20 млн. суграмадзян перамог дзеючы прэзідэнт.

Выбарчае паражэнне нацыстаў паспрабаваў выкарыстаць урад Брунінга. Адным з першых яго паслявыбарчых дэкрэтаў была забаронена дзейнасць нацысцкіх ваенізаваных фарміраванняў – СА. Але рэакцыя шырокіх палітычных колаў была вельмі неадназначная. Многія баяліся, што Германія будзе безабаронная перад пагрозаю сацыялізму, бо левыя партыі яшчэ з часоў Лістападаўскай рэвалюцыі таксама мелі ўласныя падобныя "сілавыя" структуры, напрыклад, "Рот Фронт" камуністаў. Пазіцыі Г. Брунінга слабелі. У траўні таго ж года пайшоў ён у адстаўку.

Кабінет міністраў узначаліў правы палітык Франц фон Папэн (за згоду ўзначаліць урад быў выключаны з Партыі Цэнтру). Яго ўрад атрымаў неафіцыйную назву "урад баронаў". Вялікіх зменаў палітычнага курсу не адбылося. Працягвалася практыка кіравання пры дапамозе надзвычайных дэкрэтаў. Гэткім чынам, напрыклад, быў распушчаны – у парушэнне веймарскай канстытуцыі і парламенцкай практыкі –сацыял-дэмакратычны ўрад Прусіі на чале з Ота Браўнам, "чырвоным царом Прусіі".

Жадаючы павялічыць апірышча кабінету міністраў у рэйхстагу новы канцлер дабіўся ад П. фон Гіндэнбурга роспуску парламенту і прызначэння новых выбараў. Ліпеньскія выбары 1932 г. прадэманстравалі тыя ж тэндэнцыі, што і папярэднія парламенцкія выбары (1930 г.). Працягвала змяншацца падтрымка традыцыйных цэнтрысцкіх партыяў: СДПГ і НДП. Толькі партыя Цэнтру здолела павялічыць сваю фракцыю ў рэйхстагу. Радыкалы зноў святкавалі поспех: камуністы набралі 5,2 млн. (14,56%), а нацысты – 13,8 млн. (37,36%) галасоў і стварылі найбольшую парламенцкую фракцыю.

Гітлер палітычнага аўтсайдэра пераўтварыўся ў аднаго з найрэальнейшых прэтэндэнтаў на канцлерства. Але права фармавання ўраду Гіндэнбург ізноў даверыў фон Папэну. Кабінет міністраў, па старой завядзёнцы, мусіў стаць прэзідыяльным, але цяпер яму ў рэйхстагу супрацьстаяла не аморфная маса спакойных цэнтрыстаў як раней, а ваяўнічы магутны кулак нацыянал-сацыялістаў. Урад фон Папэна дажываў апошнія месяцы.

Нефармальны лідэр кабінету, міністр абароны генерал Курт Шляйхер распачаў перамовы з А. Гітлерам аб магчымасці стварэння кааліцыйнага ўраду. Але нацысцкі фюрэр рваўся да непадзельнай улады і не жадаў звязваць сабе рукі пагадненнямі. НСДАП утварыла тактычны блок з КПГ (яны разам валодалі парламенцкай большасцю) і здолела дамагчыся вынясення вотуму недаверу фон Папэну. На лістапад былі прызначаныя новыя выбары.

Выбары прадэманстравалі пэўнае ацверажэнне германскіх выбаршчыкаў. НСДАП страціла 4,3% галасоў. (Праўда, КПГ стала больш папулярная, чым раней – ужо амаль 17% галасоў) Здавалася нацысты пачалі выдыхацца і спадзяванні А. Гітлера на канстытуцыйны прыход да ўлады ніколі не спраўдзяцца. Але апошнія месяцы сталі часам агоніі Веймарскай рэспублікі.

Пасля фармавання новага складу рэйхстагу паўнамоцтвы канцлера атрымаў Шляйхер. Даверам парламента яго кабінет не карыстаўся, але ён спадзяваўся дамагчыся расколу ўнутры НСДАП, а затым абаперціся на больш памяркоўныя нацыянал-сацыялістычныя групоўкі на чале з Грэгарам Штрасэрам і ўключыць іх ва ўрад. Правалілася і слабападрыхтаваная спроба дамагчыся роспуску КПГ і НСДАП. Нарастанне палітычнага крызісу вымусіла эканамічныя і палітычныя эліты шукаць ратунку ў нацыянал-сацыялістычным кіраванні. 30 студзеня 1933 г. пасада канцлера была прапанавана А. Гітлеру. Тады ніхто не мог падумаць, што за трагедыя чакае Германію.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 515; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.