КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Эканамічнае становішча Вялікабрытаніі пасля першай сусветнай вайны, аслабленне яе пазіцый у свеце. Пачатак крызісу каланіяльнай імперыі. Ірландскае пытанне
Тэма 7. Вялікабрытанія ў 1918-1929 гг.
Нягледзячы на аддаленасць Вялікабрытаніі ад месцаў галоўных баявых падзей, маштаб вайсковых дзеянняў запатрабаваў максімальнага напружання сіл усёй нацыі. Мабілізацыя ахапіла каля 10 % насельніцтва. Каля 750 тыс. брытанцаў былі забітыя на палях вайны, больш за 1,7 млн. чалавек – параненыя. Ніколі ў сваёй гісторыі краіна не несла такіх стратаў (нашмат меншымі аказаліся чалавечыя страты і пасля другой сусветнай). Не менш цяжкім аказалася і фінансавае становішча Вялікабрытаніі. У 10 разоў вырас унутраны доўг, небывалага ўзроўню дасягнула знешняя запазычанасць – £1,2 млрд., прычым 3/4 прыпадала на Злучаныя Штаты. З краіны-крэдытора Вялікабрытанія ператварылася ў краіну-даўжніка. Страціў свае былыя пазіцыі вядучай сусветнай валюты брытанскі фунт стэрлінгаў. На 1/5 скарацілася прамысловая вытворчасць. Цяжкія наступствы вайна мела для знешняга гандлю: было страчана каля 70% гандлёвага флоту. Аслаблі сувязі з калоніямі, адчуваўся недахоп сыравіны. Узрастае залежнасць краіны ад імпарту, які неўзабаве перавышае экспарт (пасіўны знешнегандлёвы баланс). Усяго за гады першай сусветнай вайны Вялікабрытанія страціла трэцюю частку свайго нацыянальнага багацця. Спыненне жыллёвага будаўніцтва, рост падаткаў і дарагоўля абвастрылі сацыяльная становішча ў краіне. Першая сусветная вайна і рост рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ва ўсім свеце моцна паўплывалі на стабільнасць Брытанскай каланіяльнай імперыі. Далейшы рост Брытанскай імперыі на падставе рашэнняў Парыжскай мірнай канферэнцыі не здолеў схаваць відавочных крызісных з’яў у ёй. Антыбрытанскія выступленні ў Індыі (сялянскія хваляванні і галодныя бунты ў Сіндзе, Злучаных правінцыяў, Біхары) вымусілі Лондан пайсці на дараванне ёй ў 1918 г. Канстытуцыі, якая дапускала да кіравання частку індыйскай нацыянальнай буржуазіі. Барацьба егіпцян супраць брытанскага засілля прывяла ў 1919 г. да нацыянальна-вызваленчага паўстання. У тым жа 1919 г. канчатковы крах пацярпела брытанская каланіяльная палітыка ў Афганістане – ён быў абвешчаны суверэннай дзяржавай. Адной з найбольш яўных праяў крызісу Брытанскай каланіяльнай імперыі стала сітуацыя ў Ірландыі. Запозненая згода лонданскіх уладаў на гамруль і становішча ірландцаў ў Ольстэры (Паўночнай Ірландыі), якія так і не атрымалі самакіравання, выклікалі Ірландскае ("Велікоднае") паўстанне 1916 г. Нягледзячы на паражэнне, ірландскія незалежнікі не адмовіліся ад барацьбы і на парламенцкіх выбарах іх партыя "Шын Фейн" (ірл. – "Мы самі") заваявала 73 месцы з 103 ад Ірландыі. У студзені 1919 г. 27 абраных дэпутатаў – хто не сядзеў у англійскіх турмах і быў на радзіме – утварылі самастойны ірландскі парламент Дойл, а сама Ірландыя была абвешчана "суверэннай і незалежнай нацыяй".
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 562; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |