Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Усеагульная забастоўка 1926 г. Закон 1927 г. аб адносінах у прамысловасці. Мандызм. Выбарчая рэформа 1928 г




Працоўны канфлікт у вугальнай прамысловасці, які разгарэўся ў 1925 г., прынёс перамогу трэд-юніёнам. Урадавыя саступкі гарнякам справакавалі актывізацыю забастовачнага руху ў іншых галінах. У траўні 1926 г. у краіне адбылася першая ў брытанскай гісторыі ўсеагульная забастоўка. Яе размах вымусіў урад унесці істотныя змены ў рабочае заканадаўства.

У 1927 г. быў прыняты закон аб адносінах у прамысловасці ("Закон аб прамысловых канфліктах і прафсаюзах"). Гэта была спроба максімальна дэпалітызаваць трэд-юніёны. Згодна з дакументам, незаконнымі абвяшчаліся любыя ўсеагульныя стачкі, скіраваныя на тое, каб прымусіць ўрад да якіх-небудзь дзеянняў, а таксама масавае пікетаванне ў мэтах "запужвання каго-небудзь" (г.зн. для ўздзеяння на штрэйкбрэхераў). Закон таксама прадугледжваў строгую рэгламентацыю фінансавай дзейнасці прафсаюзаў для збору сродкаў на палітычную дзейнасць.

Значныя змены закранулі сферу сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Два законы, прынятыя ў 1928 і 1929 гг., прадугледжвалі дэцэнтралізацыю падтрымкі маламаёмасных слаёў і больш высокія патрабавання да саіскальнікаў дапамог. Гэтыя змены ішлі цалкам у рэчышчы палітыкі ўрада, накіраванай на павышэнне эфектыўнасці і рацыяналізацыі вытворчасці і эканамічнай сферы ў цэлым.

Разам з тым, для прадухілення працоўных канфліктаў і прымірэння інтарэсаў працы і капіталу ў 1928 г. была створана спецыяльная ўрадавая камісія пад кіраўніцтвам банкіра Альфрэда Монда. У яе задачу ўваходзіла распрацоўка прынцыпаў урадавай палітыкі ў галіне працоўных адносін. Супольна з Генеральнай радай трэд-юніёнаў камісія распрацавала шэраг дакументаў, якія былі закліканыя не дапусціць выкарыстання слушнай ідэі рацыяналізацыі вытворчасці у якасці прылады для дадатковай эксплуатацыі рабочых. Урадавая палітыка ў гэтым накірунку атрымала назву "мандызм".

Нетрываласць стабілізацыі ў Вялікабрытаніі і адсутнасць новых папулярных ідэй напярэдадні выбараў, што набліжаліся, падштурхнулі ўрад С. Болдуіна да ініцыіравання чарговай выбарчай рэформы. "Парламенцкі акт" 1928 г. ураўняў выбарчыя правы жанчын і мужчын і пашырыў кола выбаршчыкаў за кошт найменш забяспечаных слаёў. Гэта дазволіла павялічыць колькасць брытанскіх выбаршчыкаў да 29 млн.

У адрозненне ад кансерватараў, лейбарысты карэнным чынам перагледзелі свае ідэйныя ўстаноўкі. Іх новая праграма "Нацыя і лейбарызм" была пазбаўленая ўсялякага радыкалізму і па многіх параметрах нагадвала праграму прагрэсісцкай буржуазнай партыі.

Травеньскія парламенцкія выбары 1929 г. упершыню ў гісторыі прынеслі перамогу Лейбарысцкай партыі. Хаця 287 галасоў лейбарысцкай фракцыі па-ранейшаму не хапала, каб дыктаваць сваю волю буржуазным партыям (кансерватары і лібералы мелі адпаведна 260 і 59 мандатаў), гэты поспех пацвердзіў абгрунтаванасць прэтэнзіяў партыі на месца лібералаў у сістэме брытанскай двухпартыйнасці. Як і пяць гадоў таму, права сфарміраваць урад атрымаў Р. Макдональд.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 479; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.