КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма 8. Вялікабрытанія ў гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929-1933 гг.
Знешняя і каланіяльная палітыка Вялікабрытаніі ў перыяд стабілізацыі. Знешняя і каланіяльная палітыка першага лейбарысцкага ўраду Р. Макдональда, нягледзячы на яго нядоўгі лёс, вызначалася высокай актыўнасцю. Вялікабрытанія ўключылася ў дзейнасць камісіі Даўэса, падтрымала пацыфісцкія ініцыятывы французскага прэм’ер-міністра Э. Эрыо. У 1924 г. брытанскі ўрад першым з урадаў заходніх дзяржаў прызнаў дэ-юрэ СССР і заключыў з ім агульны і гандлёвы дагавор. Лейбарысцкі ўрад здолеў паслабіць напружанне ва ўзаемаадносінах з буйнейшымі калоніямі Брытанскай імперыі. Лонданская імперская канферэнцыя ўрэгулявала найбольш спрэчныя пытанні і замацавала стварэнне Брытанскай Садружнасці нацый, якая складалася з метраполіі і калоніяў на правах роўных і свабодных партнёраў. Гэткім чынам гнуткі курс лейбарыстаў стаў своеасаблівым працягам лойджарджысцкай знешнепалітычнай лініі. Тым не менш, знайшлося нямала крытыкаў лейбарысцкага курсу на міжнароднай арэне. З прыходам на пасаду прэм’ер-міністра С. Болдуіна ён быў скарэкціраваны. Кансерватары падтрымалі новыя пацыфісцкія метады міжнароднай палітыкі. Вялікабрытанія стала актыўнай удзельніцай Лакарнскай канферэнцыі 1925 г. Далучылася яна і да праграмаў раззбраення. А вось што датычыцца пазіцыі ў дачыненні Савецкага Саюзу і каланіяльнага свету кансерватары занялі куды больш жорсткую палітыку. У 1927 г. гэта нават прывяло да разрыву брытана-савецкіх дыпламатычных адносін. Вельмі адчувальным для краіны было і кітайскае пытанне. Нарастанне ў Паднябеснай рэвалюцыйнага руху пагражала стабільнасці брытанскага Ганконга, гандлёва-эканамічным інтарэсам Вялікабрытаніі ў рэгіёне і нават запатрабавала прамога ўзброенага ўмяшання ў кітайскія справы. Абодва брытанскія прэм’еры перыяду стабілізацыі паспяхова справіліся са сваімі задачамі, замацаваўшы брытанскія пазіцыі ў свеце. Сусветны эканамічны крызіс 1929-1933 гг. і звязаная з ім дэстабілізацыя міжнароднай абстаноўкі паставіць перад імі куды больш складаныя задачы.
Характар і своеасаблівасці крызісу 1929‑1933 гг. у Вялікабрытаніі. У Вялікабрытаніі крызіс пачаўся з некаторым спазненнем – толькі ў першыя месяцы 1930 г. Спецыфіка эканамічнага крызісу ў Вялікабрытаніі заключалася найперш у тым, што падзенне вытворчасці было некалькі меншым, чым у шэрагу іншых краін-лідэраў сусветнай эканомікі. У пікавы 1932 г. яно складала толькі 23% ад дакрызіснага ўзроўню. Гэта тлумачылася адсутнасцю адчувальнага ўздыму вытворчасці ў папярэднія гады. Найбольшыя страты панеслі традыцыйныя "старыя" галіны з найменш мадэрнізаванай тэхніка-тэхналагічнай базай і нізкай рэнтабельнасцю вытворчасці. У шэрагу важных галін – вытворчасць чыгуну і сталі, машын, здабычы вугалю, суднабудаванні – падзенне ў гады крызісу было вышэй за сярэдні паказчык. Напрыклад, металургічная галіна была адкінута ў сваім развіцці на 70 гадоў назад. Моцна пацярпела ад крызісу сельская гаспадарка. Цэны на яе прадукцыю ўпалі на 1/3. Скараціліся пасяўныя плошчы. Нарастаў фінансавы крызіс. Вартасць фунта знізілася больш як на 2/3. У краіне панавала інфляцыя. Вялікую шкоду нарабіла абясцэньванне на 24% замежных інвестыцый брытанскага капіталу. У 1931 г. ўпершыню ў брытанскай гісторыі ўраду прыйшлося мець справу з бюджэтным дэфіцытам. Прычым перавышэнне расходаў над даходамі складала 100 млн. фунтаў! Крызіс выклікаў новую хвалю манапалізацыі, паглынання буйнымі манаполіямі дробных і сярэдніх прадпрыемстваў. У выніку эканамічнага крызісу значна зменшылася колькасць фірм у чорнай металургіі. Небывалых памераў дасягнула беспрацоўе. Калі ў перыяд стабілізацыі колькасць "лішніх" у эканоміцы перавышала 1 млн. чалавек, то на 1932 г. па афіцыйных дадзеных беспрацоўных налічвалася больш за 3 млн. (каля 25% працаздольнага насельніцтва). У шэрагу галін беспрацоўе дасягала паловы ўсіх рабочых. Звальненні закранулі і найбольш кваліфікаваную частку рабочага класу. У тых частках Вялікабрытаніі, дзе па-ранейшаму вядучыя пазіцыі захоўвалі "старыя" галіны, утварыліся цэлыя "раёны дэпрэсіі".
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 576; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |