КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Унутрыпалітычнае становішча Германіі напачатку крызісу. Парламенцкія выбары 1930 г. і палітыка ўраду Брунінга
Сусветны эканамічны крызіс 1929-1933 гг. адбіўся на ўсіх без выключэння сферах жыцця германскага грамадства. Асабліва магутнае, нават трагічнае ўздзеянне ён зрабіў на палітычную сістэму Германіі. Набліжэнне поўнай эканамічнай і фінансавай катастрофы не магло не выклікаць абвастрэння ўнутрыпалітычнага становішча. Урадавы антыкрызісны курс захлынаўся ў хвалях вастрэйшай крытыкі знізу. Камуністы заяўлялі пра агульны крызіс спарахнелага імперыялізму і заклікалі да скідання "збанкрутаваўшага антынароднага Веймарскага рэжыму". Нацысты кідалі пагрозы на адрас "недалёкіх палітыканаў" з традыцыйных буржуазных партыяў, якія зышліся з сацыял-дэмакратамі і цяпер апошнія паралізуюць сваімі хлуслівымі тэорыямі "арганізаванага капіталізму" і "гаспадарчай дэмакратыі" эфектыўнасць былога жалезнага эканамічнага парадку Германіі. Знешняя палітыка выклікала яшчэ большае раздражненне радыкальнай апазіцыі. І камуністы, і нацыянал-сацыялісты бачылі ў задумах Даўэса і Юнга толькі інтрыгі ворагаў Германіі – класавых (сусветнай буржуазіі для камуністаў) або расава-ідэалагічных (яўрэйства і бальшавікоў для нацыстаў). Урад Г. Мюлера аказаўся бездапаможным у барацьбе з крызісам і зышоў у адстаўку. У сакавіку 1930 г. быў створаны новы ўрад пад кіраўніцтвам Генрыха Брунінга, старшыні фракцыі Партыі Цэнтру ў рэйхстагу. Што гэта быў за палітык красамоўна паказваюць два яго выказванні, зробленыя адпаведна да і апасля высокага прызначэння: "Веймарская рэспубліка – маразм у палітыцы" і што асноўным пунктам яго палітыкі было "захаваць яго (Гіндэнбурга – заўвага У.Ф.) як галаву дзяржавы з мэтаю зрабіць магчымым да яго скону мірнае аднаўленне манархіі". Новыя выбары былі прызначаныя на 14 верасня 1930 г. А незадоўга да таго адбылася надзвычай важная падзея – доўгачаканы вывад акупацыйных войскаў з Рурскай вобласці. Ён стаў магчымы пасля канчатковага зацвярджэння "плана Юнга". У расстаноўку палітычных сілаў у барацьбе за прыхільнасць немцаў ўмешваецца новы фактар – амаль паралізаваўшы Германію шавіністычны ўгар. След яго ўздзеяння адчула на сабе нават назва выбарчай праграмы КПГ: "Праграмная заява аб нацыянальным (падкрэслена аўтарам – У.Ф.) і сацыяльным вызваленні нямецкага народу". Змест дакументу, праўда, быў больш традыцыйны для камуністаў. Яны, напрыклад, патрабавалі 7-гадзіннага працоўнага дня, калі ва ўмовах крызісу ў рэчаіснасці працавалі па 10-14 гадзінаў. Эканамічны крызіс у спалучэнні з нацыянальнай эйфарыяй абумовілі малачаканыя напачатку вынікі выбараў. Урадавыя партыі пацярпелі адчувальныя страты. Паменшала і электаральная падтрымка СДПГ. Затое радыкалы заваявалі небывалую папулярнасць: КПГ набрала 4,6 млн. галасоў (+1,3 млн.), а НСДАП - ажно 6,4 млн. (у 8 разоў болей, чым у 1928 г.). Пры гэтым НСДАП дзейнічала не толькі легальнымі парламенцкімі сродкамі, але і з дапамогай вулічнага тэрору. Толькі ў 1930 г. ад рук нацыстаў загінулі 77 рабочых, у 1931 г. – ужо 114. Адэкватнага адпору з боку ўладаў нацысцкія малойчыкі не сустракалі. Ніхто і не імкнуўся іх спыніць. Тым часам, як на дражджах растуць нацысцкія штурмавыя атрады СА (ням. – Sturmabteilung). Не трэба думаць, што ўраду Г. Брунінга бракавала сродкаў, каб пакласці канец беззаконням і гвалту. Аніводны веймарскі кабінет не меў гэткіх шырокіх, практычна неабмежаваных, паўнамоцтваў. Гэта быў першы прэзідыяльны кабінет – ён абапіраўся не на нейкую парламенцкую большасць, а выключна на давер прэзідэнта. Асноўным яго рычагом уздзеяння на краіну з'яўляліся не прынятыя парламентам законы, а надзвычайныя дэкрэты ўраду. У 1930 г. іх было выдадзена 5, у 1931 г. – 44, а ў 1932 г. – ужо 66. Пры гэтым заканадаўчая дзейнасць рэйхстагу – яго асноўная функцыя – была зменшана да смешнага: за ўвесь 1932 г. ён прыняў толькі 5 законаў. Гэткім чынам утаймаваць нацыстаў А. Гітлера ў Г. Брунінга не было жадання, а пашырыць палітычную базу традыцыйных кансерватыўных сілаў і наладзіць эканамічны механізм краіны ён быў няздольны. Жорсткая антыкрызісная палітыка ўраду прадугледжвала скарачэнне сацыяльных праграм, павелічэнне прамых і ўскосных падаткаў, падтрымку найбольш рэнтабельных прадпрыемстваў і галінаў, правядзенне дэфляцыйнай палітыкі, ажыццяўлялася фінансавае аздараўленне банкаўскай сістэмы, пад цэнтралізаваны кантроль былі ўзяты цэны і ўзровень заробкаў. Так рабілі ў часы крызісаў усе ўрады. Але крызіс 1929-1933 гг. быў эканамічнай катастрофаю новага парадку і лекаваць яго старымі сродкамі было нельга. Крызісныя з'явы ў эканоміцы і грамадстве нарасталі і капітаны германскай індустрыі патрабавалі больш рашучага адстойвання сваіх інтарэсаў. Дробныя падачкі дзяржавы, напрыклад, маўклівы, неафішаваны пачатак аднаўлення сваёй вайсковай вытворчасці абяцаў ім сталыя, але ўжо недастатковыя прыбыткі. Германскі бізнес пачынае пераносіць стаўку не на апатычныя і нерашучыя ўрадавыя сілы, а на дынамічныя і ваяўнічыя нацыянал-сацыялістычныя арганізацыі. “Бязродны выскачка”, як зусім нядаўна яго характарызавалі ў палітычным бамондзе Германіі, Адольф Гітлер быў дапушчаны ў свет вялікага германскага бізнесу, а яго партыя атрымала сталых і шчодрых фундатараў. Многія з іх убачылі ў НСДАП перспектыву – рэальную сілу і гарантыю парадку.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 410; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |