КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма 5. Германія ў 1924-1932 гг
Пачатак эры стабілізацыі. Роля замежнага капіталу эканоміцы краіны. "План Даўэса". Напачатку снежня 1923 г. Вільгельм Маркс сфармаваў чыста буржуазны ўрад. Ад гэтага часу і аж да сярэдзіны 1928 г. у кабінет міністраў Германіі будуць уваходзіць толькі прадстаўнікі буржуазных партыяў. У час канцлерства В. Маркса (1923-1924), а затым і яго пераемнікаў, кіраўніцтва дзяржавы творча і эфектыўна выкарыстоўвала свае па-сутнасці неабмежаваныя ўладныя магчымасці. Надзвычайныя паўнамоцтвы, атрыманыя кабінетам міністраў і асабіста канцлерам восенню 1923 г., былі пры В. Марксе спецыяльным законам яшчэ больш пашыраны. Урад прыняў звыш 60 распараджэнняў заканадаўчага характару, накіраваных на стабілізацыю. Была ўведзена новая забяспечаная золатам марка. Курс жорсткай эканоміі быў забяспечаны ўпарадкаваннем падатковай палітыкі, глыбокай рацыяналізацыі вытворчасці і, безумоўна, наступленнем на сацыяльна-эканамічныя правы працоўных. Найбольш яскравай праявай пагаршэння ўмоваў працы стала фактычнае скасаванне 8-гадзіннага працоўнага дня. Гаворачы пра эканамічную стабілізацыю абсалютна немагчыма абыйсці увагай ролю заходніх дзяржаў і, асабліва найбольш магутнай з іх – ЗША. Стараннямі апошняй, з прадстаўнікоў Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Бельгіі была створана Міжнародная камісія экспертаў пад кіраўніцтвам амерыканскага банкіра Чарльза Даўэса. Камісія прапанавала Лонданскай канферэнцыі пераможных дзяржаў (лета 1924 г.) свой план пагашэння Германіяй рэпарацыйнай запазычанасці. Ён увайшоў у гісторыю пад назваю "план Даўэса". Цяжар выплат, ускладзены на Германію быў паслаблены (пры гэтым агульны аб'ём рэпарацыяў усё яшчэ не быў канчаткова вызначаны). У 1924/1925 бюджэтным годзе Германія мусіла выплаціць 1 млрд. марак, у 1925/1926 – 1,2 млрд., а затым у 1929/1930 павялічыць выплаты да 2,5 млрд. марак. Германія атрымала надзейныя гарантыі ўсіх яе законных інтарэсаў, напрыклад, забеспячэнне ўстойлівасці германскай валюты (у надзвычайных выпадках нават дазвалялася часова прыпыняць выплаты). Акрамя таго, у эканоміку Германіі амерыканскі капітал укладаў аграмадныя сродкі. Па-першае, у краіне з высокакваліфікаваным рабочым класам, сучаснымі тэхналогіямі і выдатнай інфраструктурай гэта абяцала высокія прыбыткі. Вялікую зацікаўленасць ЗША у Германіі падкрэслівае той факт, што на 1929 г. там ужо дзейнічала 186 германа-амерыканскіх прадпрыемстваў з агульным капіталам $216 млн. Па-другое, інвесціраваныя ў германскую эканоміку грошы з кішэні ЗША не маглі не вярнуцца на месца, а то й даць пэўны даход. Схема, закладзеная ў "план Даўэса" спрацоўвала бездакорна: Германіі давалі грошы, вялікая іх частка ішла на выплачванне рэпарацыяў на карысць Вялікабрытаніі, Францыі, а тыя разлічваліся з ЗША за пазыкі ваенных часоў (гэта даўні варыянт рэструктурызацыі запазычанасцяў, што выкарыстоўваецца і па сённяшні дзень). Актыўна пранікае ў Германію і брытанскі капітал.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 489; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |