КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Рурскі канфлікт 1923 г. Далейшае паглыбленне эканамічнага крызісу. Восеньскія путчы 1923 г. Заканчэнне палітычнага крызісу 1923 г
Германа-савецкія адносіны. Рапальскі дагавор. Пры ўсёй непрымірымасці ідэалогіяў, Германія і Савецкая Расія маглі б быць нагэтулькі ж натуральнымі саюзнікамі, наколькі зацятымі ворагамі былі, скажам, Германія і Францыя. Па-першае, гэта былі дзяржавы парыі еўрапейскага супольніцтва дзяржаваў – галоўныя ахвяры першай сусветнай вайны і таго парадку, што быў пасля яе ўсталяваны. Па-другое, яны мусілі вырашаць падобныя знешнепалітычныя задачы, галоўнай з якіх было пераадоленне міжнароднай ізаляцыі і змаганне за знешнепалітычную эмансіпацыю, а ўрэшце рэшт, эвентуальны рэванш у форме сусветнай рэвалюцыі або пераможнай вайны за новы перадзел Еўропы. Відавочна, што першым крокам па гэтай слізкай сцежцы было іх двухбаковае збліжэнне. Гэты перспектыўны накірунак знешняй палітыкі прадугледжваў цэлую сетку афіцыйных, паўафіцыйных і неафіцыйных палітычных, вайсковых і эканамічных кантактаў, актывізацыя якіх сама па сабе магла паўплываць на настрой дзяржаваў-пераможцаў пачаць з імі больш роўны дыялог. У перыяд 1920-1922 гг. завязваюцца актыўныя сувязі паміж вайскоўцамі дзвюх краінаў. Гэта быў толькі самы пачатак дыялогу. Прававой базай для ўсталявання сапраўды трывалых адносінаў стаў Рапальскі дагавор (16 красавіка 1922 г.). У заключаным пагадненні заяўлялася аб аднаўленні дыпламатычных адносінаў і ўзаемнай адмове ад тэрытарыяльных прэтэнзіяў. У гандлёва-эканамічнай частцы дакумента быў закладзены падмурак пад наладжванне двухбаковага супрацоўніцтва на базе рэжыму найбольшага спрыяння. Да канца 1922 г. ва ўмовах паглыблення ўжо перманентнага крызісу германскай эканомікі, "палітыка выканання" страціла прыхільнасць парламенцкай большасці. Дайшло нават да забойства аднаго з яе галоўных апалагетаў В. Ратэнаў. Да ўлады прыходзіць урад яшчэ аднаго прыхільніка "палітыкі катастрофаў", кіраўніка ННП Вільгельма Куна. Паколькі канфлікт з Францыяй вакол рэпарацыйных выплат узрасло значэнне сувязяў з Савецкай Расіяй. Да канца 1922 г. была выканана вялікая праца па дасягненню прынцыповай згоды Савецкага ўраду на добразычлівы нейтралітэт, а магчыма і на непасрэдную падтрымку Германіі у надыходзячым канфлікце. А ўжо ў 1923 г. заключаны некалькі дамоўленасцяў па наладжванні вытворчасці ваенных матэрыялаў на тэрыторыі СССР. Тым часам задзірыстыя заявы германскага кіраўніцтва канчаткова раззлавалі Францыю. 11 студзеня 1923 г. франка-бельгійскія войскі ўвайшлі ў Рэйнска-рурскую вобласць Германіі. Урад В. Куна абраў тактыку пасіўнага супраціўлення. Дзяржаўны афіцыёз выступіў з кампаніяй за "нацыянальнае згуртаванне". І ўсё б было цудоўна – рэзка ўзраслі патрыятычныя і шавіністычныя настроі, узнялі галаву левыя (сігнал для Францыі, што пад бокам з-за неабачлівасці можа атрымаць бальшавіцкую дзяржаву), але акупацыя аднаго з найбольш эканамічна важных раёнаў Германіі аказала катастрафічнае ўздзеянне на эканоміку краіны. Са стратай гэтай вобласці Германія губляла 70% здабычы вугалю, 50% выплаўкі чыгуна і неапрацаванай сталі. Рурскі крызіс выклікаў велізарны адкат амаль па ўсіх іншых эканамічных паказчыках. Паглыбленне бездані, куды валілася краіна, паскаралася хваляй забастовак і стачак. Шэраг з іх насіў агульнагерманскі характар. Напачатку жніўня урад В. Куна выходзіць ў адстаўку. 13 жніўня 1923 г. рэйхсканцлерам становіцца лідэр памяркоўнага крыла ННП Ф. Штрэземан. Яму удалося сфармаваць урад "вялікай кааліцыі". Аднак спробы вырашыць палітычныя праблемы традыцыйнымі сродкамі не прыносілі поспеху. Сацыяльная база палітыкі пасіўнага супраціўлення аказалася падарванай. У краіне было ўведзена надзвычайнае становішча. А 3 кастрычніка 1923 г. і гэты ўрад выйшаў у адстаўку. Кабінет "Вялікай кааліцыі" быў рэарганізаваны (Ф. Штрэземан пагадзіўся застацца на сваёй пасадзе), а 13 кастрычніка рэйхстаг ваціраваў прадастаўленне ўраду надзвычайных паўнамоцтваў для вырашэння фінансавых, эканамічных і сацыяльных праблем. Аднак і надзвычайныя захады не маглі мець імгненнага эфекту. Маштабы эканамічнага і фінансавага калапсу перавысілі магчымасці самай шалёнай фантазіі. Вось як,напрыклад, падала вартасць маркі: у 1918 г. за 1 дойчмарку можна было набыць 10 трамвайных квіткоў, у 1920 г. – ужо толькі адзін, у ліпені 1923 г. адзін квіток каштаваў ужо тысячу марак, у жніўні – 10 тысяч, а ў лістападзе 1923 г. – 150 млрд. марак! Дзённы заробак берлінскага рабочага ў лістападзе складаў увогуле астранамічныя 3 трлн. 38 млрд. дойчмарак. Беспрацоўе тым часам дасягнула 6 млн. чалавек. Усё гучней заяўлялі аб сабе радыкальныя элементы ўсіх палітычных арыентацый. Напрыканцы кастрычніка у краіне адбываецца шэраг магутных выступленняў рабочых, напрыклад, у Саксоніі і Цюрынгіі. Самае моцнае, што нават перарасло ў сапраўднае паўстанне, прайшло ў Гамбургу 23-25 кастрычніка 1923 г. пад кіраўніцтвам лідэра нямецкіх камуністаў Эрнста Тэльмана. Яно было задушана, а легальная камуністычная прэса зліквідаваная. На іншым флангу, у лагеры скрайне правых адбываецца вельмі сімптаматычная падзея – 8 лістапада 1923 г. у мюнхенскай піўніцы "Бюргербройкеллер" успыхвае т.зв. "піўны путч" нацыстаў з НСДАП. Але ж ледзьве ён паспеў пераваліць за поўнач, як быў таксама разгромлены. 23 лістапада і камуністычная, і нацыянал-сацыялістычная партыі былі забароненыя.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 1122; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |