Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Дзейнасць Камінтэрна ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу. VII кангрэс Камінтэрна. Спробы кансалідацыі рабочага руху супраць фашызму і вайны




Арганізацыйны раскол рабочага руху. Стварэнне Камуністычнага інтэрнацыяналу. Распрацоўка тактыкі адзінага рабочага фронту, яе сутнасць. Вынікі рэвалюцыйных падзей 1918-1923 гг. і Камінтэрн.

Тэма 3. Рабочы і дэмакратычны рух у міжваенны перыяд.

Адсутнасць трывалага адзінства рабочага руху была відавочным фактам і ў другой палове ХІХ ст. Але арганізацыйны раскол аформіўся толькі з пачаткам першай сусветнай вайны і крахам ІІ Інтэрнацыяналу. Вылучыліся рэвалюцыйная (камуністычная) і сацыял-рэфармісцкая плыні.

Актывізацыя рэвалюцыйнай барацьбы ў Еўропе пасля першай сусветнай вайны падштурхнула расійскіх бальшавікоў да згуртавання камуністычных сіл. Іх шляхі з памяркоўнымі сацыял-дэмакратамі разышліся. У сакавіку 1919 г. у Маскве адбыўся Ўстаноўчы кангрэс ІІІ Інтэрнацыяналу (Камінтэрну). Асноватворныя дакументы, прынятыя на гэтым форуме сфармулявалі асноўныя праграмныя ідэі рэвалюцыйнага марксізму: рэвалюцыйны характар сацыялістычнага будаўніцтва і дыктатура пралетарыяту (г.зн. адмаўленне эвалюцыйнага шляху да сацыялізму ў рамках буржузна-дэмакратычнай дзяржаўнасці), злом буржуазнай дзяржавы, экспрапрыяцыя буйнога капіталу, падтрымка нацыянальна-вызваленчага руху народаў калоніяў і г.д. Быў утвораны Выканаўчы Камітэт Камуністычнага Інтэрнацыяналу (ВККІ). Канчатковае арганізацыйнае афармленне Камінтэрну адбылося ў 1920 г. на ІІ Кангрэсе, дзе былі прынятыя Статут Камінтэрна і "21 ўмова аб прыёме". У дакументах была дэталізавана ідэалагічная платформа арганізацыі, напрыклад, тут падкрэслівалася прынцыповасць разрыву з сацыял-дэмакратыяй і абавязковасць рашэнняў Камінтэрну для асобных партый.

Рашэнні ІІІ і IV Кангрэсаў Камінтэрну (1921-1922 гг.) замацавалі арганізацыйныя прынцыпы яго дзейнасці. У выніку савецкія бальшавікі і іх бліжэйшыя саюзнікі ўзялі пад кантроль усе рычагі кіравання. IV Кангрэс замацаваў стратэгію "адзінага рабочага фронту": рэвалюцыйная стратэгія камуністаў павінна была спалучацца з тактычнымі задачамі ў галіне эканамічнага і сацыяльнага становішча рабочага класа.

Пры гэтым да збліжэння камуністаў з сацыял-дэмакратыяй было яшчэ вельмі далёка. Спроба Карла Радэка давесці Кангрэсу, што ў новых умовах сацыял-дэмакратыя становіцца часовым саюзнікам камуністаў, не мела поспеху. Перамагла пазіцыя, агучаная Р. Зіноўевым: сацыял-дэмакратычныя партыі – левая частка буржуазнага палітычнага лагера, а таму ёсць найбольш небяспечнымі праціўнікамі камуністычнага руху.

Палітыка Камінтэрна ў перыяд стабілізацыі капіталізму, фармаванне тактыкі "клас супраць класа".

З пераходам ад бурных, насычаных рэвалюцыйнымі падзеямі, першых пасляваенных гадоў да перыяду стабілізацыі ідэалагічная барацьба ў міжнародным камуністычным руху толькі становіцца яшчэ больш напружанай. Спрыяла гэтаму і ўзмацненне палітычных пазіцый у СССР і Камінтэрне І.В. Сталіна.

V Кангрэс Камінтэрна (1924 г.) даў марксісцкую трактоўку фашызму. Праз паўтары гады яго тэарэтычнае асэнсаванне набывае завершаны характар. Фашызацыя разумелася як вынік спроб буржуазіі выратаваць капіталізм праз саюз з сацыял-дэмакратамі і нацыяналістамі. Але менавіта сацыял-дэмакратыя ("сацыял-фашызм") складала найбольшую пагрозу для рабочага руху, бо заўжды хавае сваю прадажную контррэвалюцыйную сутнасць пад маскай сябра рабочага чалавека. Да прафашысцкіх рухаў таксама быў аднесены і пацыфізм.

Наступныя гады прайшлі не толькі пад знакам узрастальнай канфрантацыі камуністычнага руху з сацыял-дэмакратыяй. Жорсткае супрацьстаянне ішло і сярод саміх камуністаў. У выніку пацярпелі ад сталінскіх нападак выбітныя дзеячы міжнароднага рабочага руху – Л. Троцкі і Г. Зіноўеў.

На VI Кангрэсе Камінтэрна (1928 г.) была зацверджана сталінская платформа міжнароднага камуністычнага руху "клас супраць класу". Паводле ідэолагаў Камінтэрну, непазбежным набліжэннем новага рэвалюцыйнага крызісу капіталізму ў краінах Захаду ствараюцца ўмовы для мірнага наступлення супраць буржуазнай дзяржавы. У сувязі з гэтым трэба было разгарнуць атаку супраць сацыял-дэмакратыі "па ўсіх лініях". Канфрантацыя паміж рабочымі партыямі неўзабаве набывае небывалыя маштабы.

Наступленне сусветнага эканамічнага крызісу 1929-1933 гг. на першых парах пераконвала ў правільнасці абранай Камінтэрнам стратэгіі. Але калі замест новых рэвалюцыйных узрушэнняў пачалося татальнае наступленне фашызму і нацызму, стала відавочнай неабходнасць змены курсу. Асабліва моцны выцверажальны эфект для камінтэрнаўскіх лідэраў меў прыход да ўлады А. Гітлера.

Пасля правакацыі з падпалам рэйхстагу і пачаткам рэпрэсій супраць камуністаў у Германіі у сакавіку 1933 г. кіраўніцтва Камінтэрну заклікала да пашырэння рабочага руху дзеля сумеснай антыфашысцкай барацьбы. Канкрэтным крокам у гэтым накірунку стаў удзел шэрагу камуністычных партый у правядзенні Еўрапейскага антыфашысцкага кангрэсу, які адбыўся ў парыжскай залі Пляйéль. На гэтым форуме было прынятае рашэнне аб правядзенні масавых антыфашысцкіх кампаніяў. Неўзабаве пасля гэтага антыфашысцкая арганізацыя аб’ядналася з Сусветным кангрэсам барацьбы за мір у адзіны рух "Амстэрдам-Пляйель". Тым самым быў пакладзены пачатак кансалідацыі сілаў ліберальнай інтэлігенцыі, прафсаюзаў, сацыялістаў і камуністаў у барацьбе за дэмакратыю і мір.

ХІІІ Пленум ВККІ вызначыў фашызм як " адкрытую тэрарыстычную дыктатуру найбольш рэакцыйных, найбольш шавіністычных і найбольш імперыялістычных элементаў фінансавага капіталу ". Гэта дазваляла абгрунтаваць уключэнне камуністаў ў у шырокі антыфашысцкі дэмакратычны рух. У 1934 г. шэраг аўтарытэтных дзеячаў Камуністычнага Інтэрнацыяналу (Г. Дзімітраў, П. Тальяці) выступілі за адмову ад канцэпцыі "сацыял-фашызму" і за ўмацаванне супрацоўніцтва з сацыял-дэмакратыяй. Аднак ранейшая арыентацыя Камінтэрна на ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту пры захаванні курса сацыял-дэмакратаў на актыўную парламенцкую дзейнасць і стварэнне левацэнтрысцкіх кааліцыяў не дазвалялі знайсці агульную глебу для сумеснай барацьбы. Гэткім чынам, рабочыя партыі асобных краін Еўропы і Лацінскай Амерыкі пачалі супрацоўнічаць яшчэ без прынцыповага паразумення міжнародных рабочых арганізацый.

Нягледзячы на праблемы стварэння шырокага адзінага антыфашысцкага руху, у Камінтэрне працягвалася ўзмацненне прыхільнікаў гэтага курсу. Афіцыйнае замацаванне гэтай стратэгіі адбылося на VII Кангрэсе Камуністычнага Інтэрнацыяналу, які прайшоў у 1935 г. Было падкрэслена, што галоўнай прычынай наступлення фашызму стала адсутнасць пралетарскага адзінства.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 529; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.