Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Актывізацыя сектанцкай палітыкі Камінтэрна напярэдадні другой сусветнай вайны. Рэпрэсіі супраць дзеячаў Камінтэрна і кампартый




Стварэнне і дзейнасць Народных франтоў не дапамаглі нанесці паражэнне фашызму, а напрыканцы 1930-х гг. гэтая тактыка была проста адкінута. Сталінскія рэпрэсіі ў СССР выклікалі сур'ёзныя пытанні ў заходніх камуністычных партыях. Тым больш, што іх ахвярамі станавіліся і супрацоўнікі апарату ВККІ, кіруючыя кадры і актывісты, шараговыя члены еўрапейскіх камуністычных партый.

Асабліва ганебнай старонкай сталінскай палітыкі стала паступовае знішчэнне Камуністычнай партыі Польшчы. З пачатку 1930-х гг. галаслоўна сцвярджалася, што яе наваднілі агенты "дэфензівы" і да канца 1937 г. партыя была практычна абезгалоўлена, а ў 1938 г. ВККІ прагаласаваў за яе роспуск (Камуністычная партыя Заходняй Беларусі былі ліквідавана разам з ёй).

Рэпрэсіі вельмі моцна аслабілі Камінтэрн. Падпісанне ў жніўні 1939 г. савецка-германскага пакту аб ненападзенні, а потым пачатак сумесных дзеянняў СССР і Германіі супраць Польшчы ў верасні проста паралізавалі дзейнасць Камінтэрну. Поўная адмова ад крытыкі нацысцкага рэжыму і нават пазітыўныя яго ацэнкі з боку савецкага кіраўніцтва і прэсы цалкам дэзарыентавалі арганізацыю. У 1943 г., напярэдадні ўступлення савецкіх войск ў замежную частку Еўропы, Камінтэрн быў распушчаны.

Сацыял-дэмакратыя пасля першай сусветнай вайны. Аднаўленне дзейнасці ІІ Інтэрнацыяналу. Стварэнне ІІ ½ Інтэрнацыяналу. Рабочы сацыялістычны інтэрнацыянал (РСІ), яго праграмныя ўстаноўкі.

У лютым 1919 г. у Берне прайшла міжнародная канферэнцыя, у якой ўзяла ўдзел большасць старых сацыял-дэмакратычных партый. У прынятых рэзалюцыях гаварылася пра неабходнасць адраджэння ІІ Інтэрнацыяналу ("Бернскі Інтэрнацыянал"). У ліпні 1920 г. Жэнеўскі кангрэс афіцыйна абвясціў яго аднаўленне.

Другая частка сацыял-дэмакратыі, напрыклад, брытанская Незалежная лейбарысцкая партыя, Незалежная сацыял-дэмакратычная партыя Германіі, французская сацыялістычная партыя, аўстрыйскія сацыял-дэмакраты і некаторыя іншыя, якія разышліся па некаторых пазіцыях з ІІ Інтэрнацыяналам і не далучыліся да Камуністычнага Інтэрнацыяналу, напачатку 1921 г. стварылі ІІ ½ Інтэрнацыянал ("Венскі Інтэрнацыянал"). Але паступовае згортванне класавых бітваў вяло да збліжэння і зліцця памяркоўных арганізацый рабочага руху. У траўні 1923 г. у Гамбургу адбыўся Ўстаноўчы кангрэс Рабочага Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу (РСІ), на якім былі прадстаўлены 43 партыі з 30 краін (яны аб’ядноўвалі каля 6 млн.). Асноўнымі мэтамі сацыял-дэмакратычнага руху былі абвешчаны: барацьба за дэмакратызацыю палітычнай сістэмы і паляпшэнне ўмоў працы, змаганне з любымі праявамі экстрэмізму, у тым ліку з бальшавізмам і фашызмам. У адрозненне ад Камінтэрну, паўнамоцтвы яго кіруючых органаў былі моцна абмежаваныя і зводзіліся да агульнай каардынацыі дзейнасці нацыянальных партый.

Асноўнай сферай уплыву сацыялістычнага руху заставаліся развітыя краіны Еўропы, дзе рабочыя партыі даўно паспелі стаць звыклым удзельнікам палітычных працэсаў. Прычыны слабай папулярнасці сацыял-рэфармісцкіх ідэй у менш развітых краінах Еўропы, пошукі шляхоў пашырэння там свайго ўплыву мала займалі лідэраў РСІ. Галоўнай тэмай Марсельскага (1925) і Брусельскага (1928) кангрэсаў стала барацьба за мір. Рабочыя партыі і арганізацыі арыентаваліся на ўмацаванне "гаспадарчай дэмакратыі" (умацаванне правоў прафсаюзаў, гарантый 8-гадзіннага рабочага дня, пашырэнне сістэмы сацыяльнага страхавання, абмежаванне дзейнасці манаполіяў).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 608; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.