Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пашыральны блок. 1. У чым праяўляецца сацыялагізацыя эканоміка-геаграфічных даследаванняў?




Тэндэнцыі развіцця СЭГ

Блок самаправеркi

1. У чым праяўляецца сацыялагізацыя эканоміка-геаграфічных даследаванняў? 2. Што азначае сацыялагізацыя даследаванняў "ўг-лыб" i "ушыр"? 3. Якое кола пытанняў вывучаецца палітычнай геаграфіяй? 4. Пакажыце задачы і напрамкі даследаванняў геаграфіі выбараў. 5. У чым заключаюцца прычыны, што абумоўлiваюць экалагізацыю даследаванняў?

Геаграфічная экспертыза. Да лiку адносна новых напрамкаў развіцця геаграфіі адносiцца геаграфiчная экспертыза. Яе задача заключаецца ў тым, каб праверыць, наколькі аб’ектыўна ў гаспадарчых рашэннях адлюстраваны заканамернасці развіцця тэрытарыяльных сістэм.

Важнае значэнне перш за ўсё мае экспертыза якасці прасторавай інфармацыі, на падставе якой прымаюцца рашэнні. Прасторавая iнфармацыя перадаецца цераз пэўную сістэму паняццяў, якая павінна забяспечыць дакладнасць інфармацыі. Гэта дасягаецца дакладным, адназначным выкарыстаннем геаграфічных тэрмінаў. Калі такая яснасць, дакладнасць у геаграфічнай тэрміналогіі адсутнічае, якасць прасторавай інфармацыі значна паніжаецца. Патрабаванне заключаецца ў тым, каб кожнаму тэрміну адпавядала канкрэтнае паняцце.

Якасць iнфармацыі не можа быць высокай пры ўжыванні паняццяў, сутнасць якіх дакладна не вызначана, якія не маюць агульна-прызнаных вызначэнняў.

Расiйскi географ К. Касмачоў (Іркуцк) у спецыяльнай рабоце вызначае шэраг прычын паніжэння якасці прасторавай iнфармацыi. У іх лiку: разгляд у якасці раўназначных тых паняццяў, якiя такiмi не з’яўляюцца; перанос паняццяў, што ўжываюцца ў дачыненнi да тэрытарыяльных сiстэм буйнога рангу, на мясцовыя сістэмы; выкарыстанне іншараённых паняццяў, якія сфарміраваліся ў адной частцы краіны і без пэўных удакладненняў ужываюцца ў другой; ужыванне неагульнапрынятых скарачэнняў.

Удакладненне, сістэматызацыя геаграфічнай тэрміналогіі садзейнiчае павышэнню якасці перадпраектных навуковых абгрунтаванняў, распрацовак і рашэнняў, што прымаюцца на іх падставе.

Геаграфiчная экспертыза ўключае праверку не толькі якасці прасторавай інфармацыі. Узрастае актуальнасць ажыццяўлення экспертызы праектаў: распрацоўкі радовішчаў карысных выкапняў, будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, транспартных магiстраляў i інш. Геаграфічная экспертыза служыць не толькі падагульненнем галіновых экспертыз (напрыклад гiдралагiчнай, глебавай), але і заклікана адказаць на пытанні: які магчымы ўплыў ажыццяўлення праекта на сацыяльныя бакі жыцця – узровень занятасці насельнiцтва, развіццё сацыяльнай сферы.

Камерцыйная геаграфiя. "Рэабiлiтацыя" камерцыйнай геаграфіі, аднаўленне цікавасці да даследаванняў такога накірунку абумоўлены тымі палітычнымі і эканамічнымі зменамi, што адбываюцца ў апош-нія гады ў постсацыялістычных краінах, пераходам іх да рынкавых адносін. Рынкавая эканоміка дыктуе неабходнасць вывучэння таварных рэсурсаў, умоў iх фарміравання, попыту на розныя тавары і паслугi ў тэрытарыяльным плане. Кола названых пытанняў складае прадмет даследаванняў камерцыйнай геаграфіі.

У краiнах, дзе эканоміка дзесяцігоддзямі развіваецца па рынкаваму шляху, па аб’ектыўных эканамічных законах, камерцыйная геаграфія паспяхова развівалася. Непатрэбным і забытым такі напрамак даследаванняў быў у краінах з эканомікай, заснаванай на камандна-адмінiстрацыйных метадах кіравання і цэнтралiзаваным планаванні. У гэтых краінах камерцыйную геаграфiю можна адносіць да новых напрамкаў развіцця СЭГ.

Трэба адзначыць, што ў 20-х гадах на Беларусі былі надрукаваны асобныя працы, якія па змесце можна аднесці да камерцыйнай геаграфіі. У 1920 г. Алесем Бурбісам напісана работа пад назвай "Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфiі Беларусі" (надрукавана ў часопісе "Народное хозяйство Белоруссии". 1922, № 4). У гэтай рабоце апрача характарыстыкі гаспадарчага комплексу Беларусі аналізуецца яе гандлёвы баланс, гандлёва-эканамічныя сувязі з іншымі рэгiёнамi. Прыведзены канкрэтны статыстычны матэрыял па кожнай беларускай губерні аб вывазе ў Расію і Польшчу, увозе з Расіі і Польшчы: колькі чаго вывозілася і якім вiдам транспарту – па чыгунках, водным транспартам; грузаабарот асобных прыстаняў на рэках і інш. Праца А. Бурбіса, такім чынам, – першае даследаванне ў галіне камерцыйнай геаграфіі Беларусі.

Сённяшнія задачы камерцыйнай геаграфіі вызначаюцца неабходнасцю пераходу да рынкавых адносін, развiццём камерцыйнай дзейнасці. Да іх лiку адносяцца:

1. Вывучэнне прыродна-рэсурснага і працоўнага патэнцыялу тэрыторыі, яе ролi ў арганізацыі камерцыйнай дзейнасці, уплыву транспарту і сувязі на камерцыйную дзейнасць.

2. Вывучэнне таварных рэсурсаў: іх фарміравання, размеркавання па тэрыторыі.

3. Вывучэнне геаграфічных аспектаў унутранага гандлю.

4. Вывучэнне знешнеэканамiчных сувязяў краiны, іх уплыву на сацыяльна-эканамічнае развіццё.

5. Распрацоўка тэарэтычных пытанняў і методыкі даследаванняў у галіне камерцыйнай геаграфіі[7].

Можна меркаваць, што ўкараненнем рынкавых адносін ва ўсе сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця фарміруюцца аб’ектыўныя перадумовы для пашырэння даследаванняў у галіне камерцыйнай геаграфіі.

Практычная накiраванасць даследаванняў. Сутнасць і задачы геаграфічных даследаванняў на працягу гісторыі, з моманту іх зара-джэння і да сённяшняга часу, iстотна мянялiся. Латвійскі географ
З. Дзеніс прапануе вылучыць тры галоўныя стадыі, што прайшлi ў сваiм развіцці эканоміка-геаграфічныя даследаваннi i ў цэлым геаграфічная навука.

Найбольш працяглай з’яўляецца апісальная стадыя. На працягу некалькiх тысячагоддзяў неймаверна цяжкая праца першапраходцаў пашырала геаграфiчны кругагляд чалавецтва, каб даць адказы на простыя пытанні: дзе што знаходзiцца. Ажыццяўляўся збор дадзеных шляхам прамых назіранняў – наведванняў, экспедыцый (перыяд iн-вентарызацыі), а затым праведзена сістэматызацыя сабраных звестак. Сутнасць першай, апiсальнай, стадыi знайшла адлюстраванне ў самой назве навукi – геаграфiя.

Пачынаючы з сярэдзіны мінулага стагоддзя, апісальная стадыя паступова стала перарастаць у другую – стадыю інтэрпрэтацыі. Найбольшае развiццё гэтая стадыя атрымала ў другой палове XX ст. У ёй таксама можна вылучыць два перыяды: перыяд тлумачэння i перыяд прагназавання. Тлумачэнне сабраных і сістэматызаваных звестак, абагульненне, выяўленне заканамернасцяў у развiццi і размяшчэннi эканоміка-геаграфічных аб’ектаў сталі адной з галоўных задач даследаванняў СЭГ. Яшчэ больш складанай справай з’яўляецца прагназаванне. У СЭГ даводзіцца рабіць прагноз развіцця з’яў i працэсаў разнаякасных, што адносяцца да розных сфер – грамадства, тэхніка, прырода.

У прыродазнаўчых навуках, як правіла, ад стадыi апiсання пераходзяць да эксперымента. У сацыяльна-эканамiчнай геаграфiі эксперымент практычна выключаны. Эксперыментальны метад даследаванняў даводзiцца замяняць вывучэннем аналагаў (аналагічных аб’ек-таў, працэсаў) у тэрытарыяльным і часавым вымярэнні, мадэляваннем.

Эканомiка-геаграфiчны прагноз азначае пераход даследаванняў у канструктыўную стадыю. Сутнасць яе заключаецца ў распрацоўцы навукова абгрунтаваных прапаноў практыкам, гаспадарнікам па ўдасканаленні размяшчэння вытворчых сiл. Задача заключаецца ў вызначэнні аптымальных варыянтаў тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства ў канкрэтных прыродных, гiстарычных, сацыяльна-экана-мічных умовах і рацыянальных шляхоў іх дасягнення.

Эканоміка-геаграфічны прагноз – гэта навукова абгрунтаванае ўяўленне аб будучынi тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сiстэм рознага ўзроўню. Прагназаванне грунтуецца на даследаваннi заканамернасцяў функцыянавання тэрытарыяльных сiстэм, глыбокiм аналізе тэндэнцый іх развiцця. Вельмi важна прадбачыць і правільна ацаніць, як будзе складвацца ўзаемадзеянне прыроды, насельніцтва і гаспадаркi ў межах пэўнай тэрыторыі пры рэалізацыі прапануемых праектаў, праграм гаспадарчага развіцця.

Такiм чынам, узмацненне практычнай накіраванасці, канструктыўнасцi даследаванняў – важная тэндэнцыя развіцця СЭГ.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 540; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.