КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Блок самаправеркi. 1. Раскрыйце сутнасць і значэнне геаграфічнай экспертызы
1. Раскрыйце сутнасць і значэнне геаграфічнай экспертызы. 2. Вызначце прадмет i задачы даследаванняў камерцыйнай геаграфіі. 3. Чым выклікана новая хваля ў развiцці камерцыйнай геаграфіі ў постсацыялiстычных краінах? 4. Якiя стадыi прайшла ў сваім развiццi геаграфiя, у тым ліку сацыяльна-эканамічная геаграфія? 5. У чым праяўляецца ўзмацненне практычнай накіраванасці даследаванняў СЭГ? Інтэграцыйныя працэсы ў геаграфii. Працэс дыферэнцыяцыі навуковых ведаў абумовіў фарміраванне складанай разгалiнаванай сiстэмы геаграфiчных навук. Яна ўключае шэраг фiзiка-геаграфiчных i эканомiка-геаграфiчных дысцыплін. У кожнай з іx праводзяцца глыбокiя даследаваннi кампанентаў прыроднага цi гаспадарчага комплексу. Дыферэнцыяцыя навукi – працэс аб’ектыўны і заканамерны. Аднак трэба мець на ўвазе, што дыферэнцыяцыя навуковых ведаў дыялектычна ўзаемазвязана з працэсам іх інтэграцыi. Гэтыя процiлегласцi абумоўлiваюць і арганічна дапаўняюць адна другую. Сказанае ў поўнай меры адносіцца да геаграфіі. Яна па сваёй сутнасці з’яўляецца комплекснай, інтэграцыйнай навукай. Інтэграцыйны патэнцыял геаграфіі дае магчымасцi комплексна аналiзаваць узаемадзеянне прыроды і грамадства на тэрыторыях рознага маштабу – ад геаграфiчнай абалонкi ў цэлым да асобнай мясцовасці, краявіда. Па меры развiцця грамадскай вытворчасці ўзмацняецца ўзаема-дзеянне прыроды, насельніцтва і яго гаспадарчай дзейнасці. Гэтае ўзаемадзеянне адбываецца ў вялiкiх маштабах, характарызуецца шматбаковасцю i дынамiзмам. Усё большую ролю адыгрываюць глабальныя, нацыянальныя, рэгiянальныя i лакальныя праблемы, што знаходзяцца "на стыку" прыроды, насельнiцтва, гаспадаркi. Аб’ек-тыўна ўзрастае неабходнасць комплекснага даследавання такiх праблем, г. зн. агульнагеаграфічнага вывучэння тэрыторыі. Інтэграцыйныя працэсы ў геаграфii, узмацненне ўвагi да агульнагеаграфiчных даследаванняў вызначаюць сучасныя тэндэнцыi раз-віцця навукі, адпавядаюць практычным патрэбам сацыяльна-экана-мічнага развіцця. Прадметам агульнагеаграфiчнага вывучэння з’яў-ляюцца тэрытарыяльныя прыродна-гаспадарчыя сiстэмы, што сталі аб’ектыўнай рэальнасцю. У межах кожнай з iх узаемадзейнічаюць прыродныя, вытворчыя і сацыяльныя аб’екты і працэсы. Расiйскi географ Ю. Дзмітрэўскi (Санкт-Пецярбург) пры аналізе гiсторыi развіцця геаграфіi наступным чынам вызначае пройдзены ёю шлях: адзiная геаграфія – дыферэнцыяцыя геаграфіі – адзінства геаграфiчных навук. Разам з тым геаграфiя прайшла шлях ад навукi апiсальнай да навукі аналітычнай i затым да навукі канструктыўнай. Сучасныя географы ў сваёй большасці ўсведамляюць неабходнасць разгортвання агульнагеаграфічных даследаванняў, больш поў-най рэалізацыі iнтэграцыйнага патэнцыялу геаграфіі.
Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 604; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |