КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пашыральны блок. Э. Алаеў лiчыць заснавальнікам вучэння аб фактарах размяшчэння нямецкага эканаміста i географа А
Э. Алаеў лiчыць заснавальнікам вучэння аб фактарах размяшчэння нямецкага эканаміста i географа А. Вэбера, які ў надрукаванай у 1909 г. рабоце па тэорыі размяшчэння прамысловасці выкарыстоўваў для разліку аптымальнага варыянта размяшчэння прадпрыемства тры фармалізуемыя фактары: праца, сыравіна, транспарт. У асобных сучасных эканоміка-геаграфічных работах вылучаюць да трох дзесяткаў розных фактараў размяшчэння. Трэба адзначыць, што не існуе тэрміналагічнай дакладнасці ў выкарыстанні тэрмiнаў "фактары размяшчэння", "умовы размяшчэння", "крытэрыі размяшчэння". Да фактараў часта адносяць усё тое, што аказвае пэўны ўплыў на месцазнаходжанне аб’екта. Нельга не пагадзiцца з Э. Алаевым у тым, што не існуе такога аб’екта размяшчэння, выбар месца для якога залежаў бы толькі ад аднаго фактару: заўсёды, няхай у рознай ступені, дзейнічае некалькі фактараў. Фактары тэрыторыi і ЭГС. Тэрыторыя – рэсурс мнагамэтавага выкарыстання, сфера жыццядзейнасці людзей. Гэта прастора, на якой разгортваецца гаспадарчая дзейнасць людзей. Пры разглядзе тэрыторыі (краiны, эканамічнага раёна, адмінiстра-цыйнай адзiнкі) у якасці яе характарыстык выступаюць велiчыня, канфiгурацыя, межы геаграфiчнага становiшча. Велiчыня тэрыторыі – сама па сабе вельмі важная ўмова, у многіх адносінах вызначальная. Велічыня тэрыторыi ўплывае на сумарны паказчык яе магутнасці. Ад велічыні тэрыторыi залежаць разнастайнасць i багацце яе прыродных рэсурсаў, плошча земляў, прыдатных для сельскагаспадарчага выкарыстання. У гэтых адносiнах зусім рознае становішча i магчымасцi, скажам, у Расiі і Бельгiі, Кiтаi i Бангладэшы. Беларусь адносiцца да ліку сярэднiх па велічыні тэрыторыі краiн Еўропы. Па гэтым паказчыку яна займае сярод іх 13 месца (з улікам Расіi). Плошча Беларусі прыкладна ў 3 разы меншая за плошчу Украіны, у 2,5 разы – Іспаніі, у той жа час па гэтым паказчыку наша краiна пераўзыходзіць Аўстрыю у 2,5 разы, Швейцарыю, Нідэрланды – у 5 разоў. Велiчыня тэрыторыі краіны ўплывае на тэрытарыяльную структуру гаспадаркі, яе сфарміраванасць, устойлівасць. У вялiкіх па плошчы краінах тэрытарыяльная структура гаспадаркi больш дынамічная, зменлівая. Адбываюцца зрухі ў размяшчэнні гаспадаркі ў выніку адкрыцця i асваення новых радовішчаў мінеральных рэсурсаў, асваення новых раёнаў. У сярэдніх i невялікіх краiнах значна меншыя магчымасцi для прасторавай мабiльнасцi, дынамічнасці тэрытарыяльнай структуры. Тут мала змен адбываецца ў рассяленні i размяшчэнні гаспадаркі. Тэрытарыяльная структура вызначаецца стабільнасцю, інер-цыйнасцю. Канфiгурацыя тэрыторыі таксама адыгрывае пэўную ролю. Яна можа спрыяць асваенню тэрыторыі, наладжванню сувязей памiж асобнымі часткамі краіны ці, наадварот, ускладняць iх. Тэрыторыі краiн маюць розную канфігурацыю. Так, тэрыторыі Балгарыі, Партугалii, Непала па сваіх абрысах блізкія да прамавугольніка. Тэрыторыя асобных краін выцягнута вузкай паласой: даўжыня В’етнама ў 10 разоў, а Чылi ў 20 разоў перавышае iх сярэднюю шырыню. Канфі-гурацыя тэрыторыі таксама ў значнай ступені вызначае геаграфічны малюнак размяшчэння гаспадаркi. Выбар месца размяшчэння канкрэтнага прадпрыемства нярэдка залежыць ад асаблівасцей эканоміка-геаграфічнага становішча таго цi iншага населенага пункта. У дадзеным выпадку ЭГС можа выступаць у ролі аднаго з вызначальных фактараў рамяшчэння. Падрабязна ўсе пытанні ўплыву ЭГС на развіццё аб’ектаў разгледжаны ў § 13–14. Прыродна-рэсурсныя фактары. Прыродныя фактары аказваюць уплыў перш за ўсё на рассяленне. Зоны і раёны найбольшай шчыльнасці насельнiцтва фарміруюцца на тэрыторыях з найбольш спрыяльнымі для жыццядзейнасцi чалавека ўмовамі. У розных прыродных умовах складваюцца разнастайныя тыпы рассялення. Апрача таго, прыродна-рэсурсныя фактары з’яўляюцца вызначальнымі пры размяшчэнні здабыўнай прамысловасцi i сельскагаспадарчай вытворчасці. Здабыча карысных выкапняў непасрэдна абумоўлена размяшчэннем радовiшчаў. Прадпрыемствы па здабычы жалезнай, меднай руды, нафты, вугалю, полiметалiчных руд, калійнай солi, фасфарытаў знаходзяцца ў месцах залягання ў нетрах адпаведных мінеральна-сыравінных рэсурсаў. Магчымасць вырошчвання той ці іншай сельскагаспадарчай культуры таксама вызначаецца прыроднымi ўмовамі канкрэтнай тэрыторыі. Шэраг галiн апрацоўчай прамысловасці з вялікiмi ўдзельнымi затратамі сыравіны або паліва таксама ў сваiм размяшчэнні арыентуюцца на адпаведныя крыніцы. Такiя галiны адносяць да галiн сыравіннай ці паліўна-энергетычнай арыентацыі. Прыродна-рэсурсны фактар у дадзеным выпадку распадаецца на сыравінны i паліўна-энергетычны. Так, сыравiнны фактар вызначае размяшчэнне прадпрыемстваў па выплаўцы медзi, свiнцу, цынку, вытворчасцi калійных угнаенняў, цэменту.
Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 518; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |