КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Блок самаправеркi. 1. Чаму ТВК лiчаць эфектыўнай формай размяшчэння вытворчасці?
1. Чаму ТВК лiчаць эфектыўнай формай размяшчэння вытворчасці? У чым заключаюцца iх перавагі? 2. Лакальныя ТВК і раённыя ТВК – у чым iх агульныя рысы і адрозненні? Узнiкненне i развiццё ўяўленняў аб тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэмах (ТСЭС). У § 12 паказана, як адбывалася паступовая трансфармацыя катэгорыі "тэрытарыяльна-вытворчы комплекс" у катэгорыю "тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сіс-тэма". У працах па сацыяльна-эканамiчнай геаграфii ТСЭС сталі разглядацца ў якасці аб’екта даследаванняў дадзенай навукі. Уяўленне ТСЭС паспяхова развівалася ў работах Ю. Саушкіна. У якасці прыкладаў тэрытарыяльных сiстэм, што фармiруюцца ў працэсе жыцця грамадства, ім прыводзяцца: сiстэма рассялення (г. зн. сiстэма ўзаема-звязаных населеных пунктаў), горад, прамысловы вузел, прамысловы раён, сiстэма шляхоў зносін, сістэма ўзаемазвязаных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і заводаў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, курортныя зоны, сістэмы электрастанцый, звязаных лiнiямі электраперадач. Гэта сведчыць аб тым, што да ТСЭС адносяцца спалучэнні розных аб’ектаў вытворчай і невытворчай сферы ў межах пэўнай тэрыторыі. Кожная з ТСЭС мае сваю гісторыю, унутраную арганізацыю, унутраныя і знешнiя сувязi, вельмі часта – ядро, заўсёды – межы, дакладныя або расплывiстыя. Кожная ТСЭС мае пэўную прасторавую канфiгурацыю аб’ектаў і ўласцiвых ім з’яў, своеасаблівы "малюнак размяшчэння". Тэарэтычныя палажэнні аб ТСЭС развiвалiся ў працах М. Шарыгіна (Расія), С. Ныммік (Эстонія), М. Паламарчука (Украіна) і іншых эканомікагеографаў. У iх ТСЭС разглядаюцца i характарызуюцца як складаныя, дынамiчныя, адкрытыя ўтварэнні. ТСЭС склалiся i функцыянуюць у выніку грамадскага падзелу працы, у тым лiку геаграфічнага, і інтэграцыі грамадскага жыцця. Структура ТСЭС фарміруецца пад уздзеяннем і прыродных, i сацыяльна-эканамічных фактараў. Кожная ТСЭС складаецца з некалькіх кампанентаў, ці падсістэм: прыродных рэсурсаў, насельніцтва і сеткі населеных пунктаў, вытворчай і невытворчай сферы. Ужо адзначалася, што прыродныя рэсурсы тэрыторыi з’яўляюцца натуральнай асновай фармiравання ў яе межах тэрытарыяльна-вытворчых комплексаў, а значыць і ТСЭС. Тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамiчныя сістэмы ўключаюць прыродныя рэсурсы, што выкарыстоўваюцца ў розных галінах гаспадаркі, уцягнуты ў працэс вытворчасці. Рэсурсы невытворчай сферы, у тым лiку рэкрэацыйныя, таксама састаўным элементам уваходзяць у ТСЭС. Сiстэма населеных пунктаў з іх жыхарамі – вытворцамі і спажыўцамі матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей – неад’емны кампанент ТСЭС. Сукупнасць прадпрыемстваў, устаноў і арганiзацый вытворчай i невытворчай сферы з iх разнастайнымі сувязямі стварае гаспадарчую спецыялiзацыю i цэласнасць ТСЭС.
Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 621; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |