Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пашыральны блок. У больш позніх працах, прысвечаных агляду i аналізу работ па эканамiчным раянаванні Расіі, выкананых да пачатку 20-х гадоў




У больш позніх працах, прысвечаных агляду i аналізу работ па эканамiчным раянаванні Расіі, выкананых да пачатку 20-х гадоў, усе гэтыя работы згрупаваны наступным чынам.

1. Работы па чыста статыстычным раянаванні, раянаванні па аднароднасці. У гэтых работах у адзін раён аб’ядноўваюцца мясцовасці, аднародныя па пэўных прыкметах, што знаходзіць сваё адлюстраванне ў колькасных паказчыках.

2. Работы, заснаваныя на раянаваннi па цэнтрах, на ўлiку эканамiчнага прыцягнення. У іх улiчваецца ўплыў на развiццё гаспадаркі, на эвалюцыю гаспадарчых формаў прасторавага моманту – адлегласцi ад рынкавых цэнтраў.

3. Работы, у якiх раянаванне заснавана на аналiзе сувязяў, зручнасці зносiн памiж мясцовасцямі. У іх разглядаецца перш за ўсё роля транспартных шляхоў на фарміраванне цэласнай у гаспадарчых адносінах тэрыторыі. Адзначым, што ва ўсіх названых падыходах маюцца станоўчыя моманты для выканання раянавання тэрыторыі. Іх спалучэнне дае магчымасць абгрунтавана падысці да выяўлення сістэмы ўзаемазвязаных тэрытарыяльных частак краіны.

Раянаванне камiсiі Дзяржплана 20-х гадоў. У савецкi час са стварэннем у 1923 годзе Дзяржаўнай планавай камісii была пастаўлена задача прыстасаваць эканамiчнае раянаванне краіны для патрэб тэрытарыяльнага планавання. Пры Дзяржплане была створана камісія па раянаванні на чале з І. Аляксандравым. Былі абгрунтаваны тэарэтычныя прынцыпы, на падставе якiх выканана практычнае раянаванне тэрыторыі СССР.

У якасці галоўных прынцыпаў, што былі пакладзены ў аснову камісіі Дзяржплана, трэба адзначыць наступныя.

1. Кожны з эканамічных раёнаў павінен уяўляць сабой буйны тэрытарыяльна-вытворчы комплекс са спецыялiзацыяй у маштабе ўсёй краіны.

2. Асновай тэрытарыяльна-вытворчага комплексу ў кожным раёне становіцца энергетыка.

3. Кожны з эканамічных раёнаў спецыялізуецца на тых вытворчасцях, якія найбольш выгадныя ў адпаведнасці з яго прыроднымі, працоўнымі рэсурсамі, транспартнымі ўмовамі.

4. Неабходна існаванне транспартных магістраляў паміж раёнамі для ажыццяўлення перовозак грузаў паміж iмі.

5. Раянаванне з’яўляецца перспектыўным: прымаецца пад увагу не толькі iснуючы стан гаспадаркі, але і магчымыя перспектывы яе развiцця.

6. Раянаванне павінна праводзіцца з улікам межаў нацыянальных утварэнняў.

У працах Дзяржплана ўсталявалася трактоўка эканамічнага раёна як тэрытарыяльна-вытворчага комплексу з агульнасаюзнай спецыялiзацыяй. Камiсiяй Дзяржплана была прапанавана схема падзелу тэрыторыі СССР на 21 эканамічны раён (утвораныя адзінкі раянавання атрымалі назву – вобласці). Гэтыя адзiнкi выкарыстоўваліся для мэт тэрытарыяльнага планавання.

Ужо ў 1926 г. М. Баранскі ў кнізе "Эканамічная геаграфія СССР. Агляд па абласцях Дзяржплана" паказаў сутнасць праведзенага раянавання, даў эканоміка-геаграфічную характарыстыку кожнай з 21 дзяржпланаўскіх абласцей.

Эканамічнае раянаванне СССР у пасляваенныя гады. У пасляваенныя часы сетка эканамічных раёнаў таксама часткова выкарыстоўвалася пры распрацоўцы тэрытарыяльнай часткі дзяржаўных планаў. Раянаванне мела больш пазнавальны характар, схема раёнаў выкарыстоўвалася ў вучэбных мэтах.

Да распаду СССР у канцы 1991 г. карысталіся сеткай эканамічных раёнаў краіны, зацверджанай Саветам Мiнiстраў СССР у 1961 г. з карэкціроўкай 1982 г.

Тэрыторыя СССР была падзелена на 19 буйных эканамічных раёнаў. У складзе РСФСР вылучалася 11 эканамiчных раёнаў (Паўночна-Заходні, Паўночны, Цэнтральны, Цэнтральна-Чарназёмны, Паўночна-Каўказскі, Паволжскі, Уральскі, Волга-Вяцкі, Заходне-Сібірскі, Усходне-Сiбiрскі і Далёкаўсходні), у складзе Украінскай ССР – 3 раёны (Паўднёва-Заходні, Паўднёвы і Данецка-Прыдняпроўскі).

Мелiся буйныя эканамічныя раёны, што складаліся з некалькіх саюзных рэспублік. Такiмі былі Прыбалтыйскі эканамічны раён (Літва, Латвiя, Эстонія і Калiнiнградская вобласць РСФСР), Закаўказскі (Арменія, Азербайджан, Грузія) i Сярэднеазiяцкi эканамічны раён (Узбекістан, Туркменія, Кiргізiя, Таджыкістан). Гэта міжрэспубліканскія эканамiчныя раёны.

Трэцюю групу складалі аднарэспубліканскiя эканамічныя раёны. Адна саюзная рэспубліка разглядалася ў якасцi буйнога эканамічнага раёна. Беларуская ССР утварала Беларускі эканамічны раён, Казахская – Казахстанскі эканамічны раён.

Асобнай адзінкай раянавання з’яўлялася Малдаўская ССР, якая разглядалася не ў якасці буйнога эканамічнага раёна (па колькасці насельнiцтва, эканамічным патэнцыяле ўступала iншым буйным эканамiчным раёнам), а адміністрацыйна-эканамічнага раёна.

У навуковых працах, вучэбнай літаратуры па эканамічнай геаграфiі характарыстыка тэрытарыяльных спецыялізаваных частак гаспадаркі СССР выкладалася ў адпаведнасці з прыведзенай сеткай эканамічных раёнаў. Так быў пабудаваны раённы агляд СССР ва ўсіх падручніках па эканамічнай геаграфіі СССР для сярэдняй і вышэйшай школы.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 467; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.