КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Блок самаправеркi. Назавiце ўмовы фармiравання спецыялiзацыi краiн у мiжнародным падзеле працы
Назавiце ўмовы фармiравання спецыялiзацыi краiн у мiжнародным падзеле працы. Прывядзiце прыклады наяўнасці пэўных пераваг асобных краін (першая ўмова), што вызначылі iх спецыялiзацыю. Якiмi фактарамi вызначаецца ступень удзелу ў мiжнародным падзеле працы? Па якiх паказчыках можна параўноўваць краiны ў гэтых адносiнах? Мiжраённы падзел працы. Раёнаўтварэнне. Сутнасць міжраён-нага падзелу працы заключаецца ў спецыялiзацыi асобных частак адной краiны на вытворчасці пэўных вiдаў прадукцыі і абмене імі. Геаграфiчны падзел працы ўнутры краiны прыводзiць да фармiравання тэрытарыяльных спецыялiзаваных частак – эканамiчных раёнаў. Та-кiм чынам, геаграфiчны падзел працы з’яўляецца аб’ектыўнай асновай фарміравання эканамічных раёнаў. Мiжраённы падзел працы адбываецца зноў жа пад уздзеяннем фактараў прыроднага, эканамiчнага, гістарычнага характару. Яны ж у дадзеным выпадку выступаюць у якасці раёнаўтваральных фактараў. Тэрытарыяльныя адрозненнi ў спецыялiзацыi, структуры гаспадаркі больш яскрава праяўляюцца ў межах вялiкiх па плошчы краiн: Расіі, Кiтая, ЗША, Канады. Разнастайнасць прыродных умоў і рэсурсаў гэтых краiн абумоўлiвае асаблiвасцi сельскагаспадарчай вытворчасці ў розных iх частках, адрозненні ва ўзроўні асвоенасці тэрыторыі, заселенасцi. Гiстарычнае развiццё асобных частак тэрыторыi краiны, забяспечанасць працоўнымі рэсурсамі, працоўныя навыкі, узровень урбанізацыі таксама ўплываюць на фарміраванне структуры гаспадаркі, на спецыялізацыю і тым самым вызначаюць працэс раёнаўтварэння. Немалаважнае значэнне маюць асаблівасці эканоміка-геаграфiчнага становiшча асобных тэрыторый. Раёнаўтварэнне – гэта складаны дынамічны і няспынны працэс наладжвання рознабаковых сувязяў памiж асобнымі часткамі краiны і ўнутры іх. Працэс раёнаўтварэння носiць аб’ектыўны характар: эканамічныя раёны фарміруюцца і iснуюць аб’ектыўна. Важкiмi раёнаўтваральнымi фактарамі могуць быць буйныя транспартныя магiстралi, у прыватнасці суднаходныя рэкі. Яскравым прыкладам служыць раёнаўтваральная роля Волгi ў фармiраваннi Паволжскага эканамiчнага раёна Расіі. Раёнаўтваральнымi цэнтрамі служаць таксама буйныя гарады, вакол якіх фарміруюцца вялікiя па плошчы зоны гаспадарчага прыцягнення. Эканамiчнае раянаванне. Мы прыйшлі да высновы, што ў працэсе геаграфiчнага падзелу працы ўнутры адной краіны складваюцца спецыялiзаваныя тэрытарыяльныя часткi гаспадаркi – эканамiчныя раёны. Кожны эканамічны раён – гэта цэласнае складанае ўтварэнне з унутранай структурай, разгалiнаванымі разнастайнымі сувязямі з іншымі спецыялiзаванымi тэрытарыяльнымi часткамі гаспадаркi краіны. Для таго каб выявiць тэрытарыяльныя сiстэмы ўзаемазвязаных спецыялiзаваных частак краіны, праводзіцца эканамічнае раянаванне. Выканаць раянаванне – значыць адлюстраваць схемай тое, што рэальна склалася, аб’ектыўна існуе. Вынікам эканамiчнага раянавання з’яўляецца пэўная сетка, пэўная схема раёнаў. Даследчык на падставе збору, аналізу, вывучэння, сiстэматызацыі разнастайнай iнфармацыi (аб спецыялiзацыі, эканамічных сувязях, эканамiчным прыцягненнi таго цi iншага населенага пункта, структуры гаспадаркі) абгрунтоўвае сетку эканамiчных раёнаў, iх межы. Раёнаўтварэнне – гэта працэс вельмі складаны, няспынны і дынамiчны. Раянаванне ж уяўляе сабой заўсёды пэўны адбiтак, адлюстраванне працэсу раёнаўтварэння на канкрэтны момант, канкрэтны прамежак часу. Таму эканамiчнае раянаванне заключае ў сабе пэўныя элементы генералiзацыі і ўмоўнасцi. Неабходнасць адлюстравання дынамiчнага працэсу статычнай сеткай непазбежна робiць яго ўмоўным. Рознымі даследчыкамі могуць быць прапанаваны розныя варыянты раянавання адной і той жа тэрыторыi. Гэта залежыць ад падыходаў даследчыкаў, выбраных крытэрыяў, паўнаты і верагоднасці матэрыялу, пакладзенага ў аснову эканамічнага раянавання Узроўні i вiды эканамічнага раянавання. Працэс геаграфічнага падзелу працы абумоўлівае фарміраванне тэрытарыяльных спецыялiзаваных адзiнак рознага рангу, рознага маштабу. Для вылучэння тэрытарыяльных спецыялізаваных частак гаспадаркi краiны рознага маштабу раянаванне праводзіцца на розных узроўнях. У прыватнасці, прынята адрознiваць макрараянаванне (генеральнае эканамiчнае раянаванне), мезараянаванне і мікрараянаванне (дробнае эканамічнае раянаванне). Макрараянаванне праводзiцца ў дачыненні да вялікiх па плошчы краін з разнастайнымі прыроднымі ўмовамі i рэсурсамі, істотнымі адрозненнямi паміж iх буйнымi часткамі ў заселенасці і асвоенасцi тэрыторыi, структуры гаспадаркi. На гэтым узроўні выдзяляюцца буйныя часткi краіны, для якiх характэрны агульныя праблемы гаспадарчага развiцця. Так, пры макрараянаванні Расіі вылучаюцца эканамiчныя зоны i буйныя эканамічныя раёны. Сярэдні ўзровень эканамiчнага раянавання – мезараянаванне, пры якiм вылучаюцца эканамiчныя падраёны i адмiнiстрацыйна-эканаміч-ныя раёны. Адзiнкамі мiкрараянавання з’яўляюцца групы нізавых адмiнiстрацыйных раёнаў і нізавыя адміністрацыйныя раёны. У абагуленым выглядзе суадносіны паміж узроўнямі эканамічнага раянавання і таксанамічнымі адзінкамі, што вылучаюцца на розных узроўнях, можна адлюстраваць наступным чынам.
Інтэгральнае эканамічнае раянаванне праводзіцца на падставе ўлiку асаблiвасцей структуры і спецыялізацыі гаспадаркі ў цэлым, усiх яе галiн. Але раянаванне можа праводзіцца таксама па асаблівасцях размяшчэння асобных галін гаспадаркі. У такім выпадку яно носiць назву прамысловага, сельскагаспадарчага ці транспартнага раянавання.
Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 541; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |