Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Мiжнародны i мiжраённы падзел працы




Блок самаправеркi

1. Дайце вызначэнне сутнасці геаграфічнага падзелу працы. 2. У чым заключаюцца адрозненні памiж рознымі відамi (формамі) геаграфiчнага падзелу працы? 3. Ахарактарызуйце фактары, што абумоўлiваюць геаграфiчны падзел працы. Прывядзiце канкрэтныя прыклады. 4. Пацвердзіце вывад аб тым, што геаграфічны падзел працы – аб’ектыўны няспынны працэс.

Умовы міжнароднага падзелу працы. Сутнасць міжнароднага падзелу працы складае мiжнародная спецыялiзацыя асобных краiн на пэўных галінах гаспадаркі (г. зн. на вытворчасці той цi iншай прадукцыi або на развіцці галін сферы абслугоўвання). Прычым міжнародная спецыялiзацыя звязана з абменам прадукцыяй памiж краінамі, развіццём сусветных гандлёва-эканамiчных сувязяў.

У працах, прысвечаных сутнасцi і значэнню мiжнароднага падзелу працы, называецца некалькі ўмоў, пры наяўнасцi якiх магчыма спецыялiзацыя краiн.

Першая ўмова: краіна павінна мець тыя цi iншыя перавагi перад iншымi краiнамi для развiцця дадзенай вытворчасцi. Перавагі гэтыя могуць быць рознага характару: вельмі зручнае эканоміка-геагра-фiчнае становiшча, багатыя радовiшчы высакаякасных карысных выкапняў, танная рабочая сiла, наяўнасць свабоднага капіталу, выдатная забяспечанасць гiдраэнергарэсурсамi, высокі ўзровень навукова- тэхнiчнага развiцця і г. д.

Другая ўмова: за межамi краiны, якая можа выпускаць лiшкi пэўных тавараў, павінны існаваць іx спажыўцы, г. зн. краiны, дзе такіх тавараў не хапае. Прывядзем некалькі прыкладаў. Калі б нафта на сусветным рынку не карысталася шырокiм попытам з боку Японіі, краiн Заходняй Еўропы, ЗША, нафтаздабыўная прамысловасць не атрымала б такога развiцця ў краінах Блiзкага Усходу. Попыт з боку ЗША, Заходняй Еўропы на каўчук, волава абумовіў спецыялiзацыю на адпаведных вытворчасцях краiн Паўднёва-Усходняй Азiі. Развіццё вытворчасцi зброi ў ЗША, СССР (цяпер Расii), Кітаi выклікана існаваннем попыту на яе ў шэрагу краiн (Ірак, Іран, Пакістан, краіны Лацiнскай Амерыкі).

Трэцяя ўмова: цана продажу тавару ў краiнах, куды ён пастаўляецца, павінна быць дастатковай для кампенсацыі транспартных выдаткаў, мытных збораў, забеспячэння прыбытку вытворцам. Інакш кажучы, павінна быць эканамiчная выгада ад экспарту тавару. Ужо адзначана, што менавiта яна выступае ў якасцi вызначальнага фактару геаграфiчнага падзелу працы.

Зразумела, што ступень удзелу розных краiн, уцягнення iх эканомiкі ў мiжнародны геаграфічны падзел працы далёка не аднолькавы. Залежыць гэта ад многiх прычын. Пры іх аналізе спецыялiсты прыйшлі да высновы, што найбольш шырока ўдзельнiчаюць у мiж-народным падзеле працы краiны з высокім узроўнем эканамiчнага развіцця, з перавагай у структуры гаспадаркi галін з паглыбленай перапрацоўкай сыравiны, краіны з невялiкiм агульным эканамiчным патэнцыялам i слаба забяспечаныя прыроднымi рэсурсамi. Прапанаваны паказчык "адкрытасцi" нацыянальных гаспадарак, што характарызуе ўдзел краiны ў мiжнародным падзеле працы. Яго адлюстраваннем можа служыць знешнегандлёвая квота. Знешнегандлёвая квота разлiчваецца наступным чынам: знешнегандлёвы абарот краiны (экспарт + імпарт), падзелены папалам у адносiнах да валавога ўнутранага прадукту, або валавы ўнутраны прадукт.

Напрыклад, для Iзраiля гэты паказчык роўны 30, для Бельгіі – 60. Для Беларусі ў 1993 г. паказчык знешнегандлёвай квоты склаў каля 10.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 812; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.