КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Блок самаправеркі
1. Раскрыйце падыходы да эканамічнага раянавання Расіі ў працах К. Арсеньева і П. Сямёнава-Цян-Шанскага. 2. У чым заключалiся асноўныя палажэнні раянавання СССР камісіяй Дзяржплана ў пачатку 20-х гадоў? 3. Растлумачце сутнасць аднаго з прынцыпаў Дзяржпланаўскага раянавання: эканамiчны раён павінен уяўляць сабой тэрытарыяльна-вытворчы комплекс са спецыялізацыяй у маштабе ўсёй краіны. 4. На якія буйныя эканамiчныя раёны падзялялася тэрыторыя СССР у канцы 80-х гадоў? Адміністрацыйна-гаспадарчае раянаванне Беларусі ў 1923-1924 гадах. Першае агульнаэканамiчнае раянаванне Беларусі адносіцца да пачатку 20-х гадоў. На гэтым прыкладзе можна разгледзець, як практычна ажыццяўлялiся прынцыпы Дзяржпланаўскага раянавання. Была створана спецыяльная камісія па раянаванні Беларусі. У яе працы прымаў актыўны ўдзел А. Смолiч. Перад камісіяй стаяла задача: абгрунтаваць навуковыя асновы і ажыццявіць падзел тэрыторыі Беларусі на цэласныя ў гаспадарчых адносiнах адзінкі, якiя выкарыстоўваліся б для мэт кіравання. Такiм чынам, зроблена спроба сумяшчэння эканамiчнага раянавання з тэрытарыяльна-адмiнiстрацыйным падзелам краiны. Гэта вельмі станоўчы момант. Вылучэнне новых тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак рабілася не адвольна, а на падставе навукова абгрунтаваных крытэрыяў. Якiя ж палажэнні былі пакладзены ў аснову адміністрацыйна-гас-падарчага раянавання? Перш за ўсё, колькасць насельніцтва, велі-чыня тэрыторыі і эканамiчны патэнцыял (эканамічная магутнасць) адпаведнай тэрыторыі. Камiсія зыходзіла з таго, што вылучаемыя адзінкі не павінны былі мець вялiкiя адрозненні па пералічаных паказчыках. Абавязковай умовай з’яўлялася таксама гаспадарчая цэласнасць тэрыторыі. У такiм падыходзе менавіта заключаецца адзін з вызначальных момантаў эканамічнага раянавання. Пры абгрунтаванні межаў раёнаў прымалася пад увагу гаспадарчае прыцягненне таго ці iншага населенага пункта, што патрабавала дакладных звестак аб яго эканамічных, працоўных, гандлёвых, культурных сувязях. Нарэшце, пры раянаваннi ўлічваўся таксама нацыянальны склад насельніцтва. Пасля дэталёвага вывучэння шэрагу праектаў і варыянтаў быў зацверджаны падзел тэрыторыі Беларусі на 10 тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак, што атрымалі назву акруга. Кожная акруга мела плошчу прыкладна 10–12 тыс. км2, насельнiцтва ад 400 да 500 тыс. чалавек. Цэнтрамi акруг сталі былыя губернскія і павятовыя гарады. Акругi падзялялiся на раёны: па 7–12 у кожнай акрузе. Канчатковы пералік утвораных акруг і раёнаў быў зацверджаны ў пачатку 1925 года.
Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 432; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |