КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пашыральны блок
Адначасова з катэгорыяй "тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сістэма" ў працах эканомiкагеографаў прапаноўваліся іншыя абазначэнні (назвы) для тэрытарыяльных спалучэнняў усіх геаграфічных аб’ектаў у межах канкрэтнай тэрыторыі. Так, эстонскія географы Атрыбуты ТСЭС. Удакладнiм значэнне слова "атрыбут". Гэта неабходная, істотная ўласцівасць таго ці іншага аб’екта. Атрыбуты ТСЭС найбольш поўна вылучаны і ахарактарызаваны латышскім географам З. Дзенiсам. У якасці атрыбутаў ТСЭС ім названы: а) структурнасць; б) тэрытарыяльнасць; в) дынамічнасць; г) функцыянальнасць; д) узаемазвязанасць. Коратка разгледзiм сутнасць кожнай з пералічаных уласцівасцей ТСЭС. Пад структурнасцю разумеюць магчымасць раздзяляць цэлае на асобныя элементы, кожнаму з якiх будзе ўласцiва пэўная функцыя. Структурнасць – магчымасць структурызацыі, падзелу на састаўныя часткі, структурныя кампаненты. Несумненна, ТСЭС з’яўляюцца складанымі ўтварэннямі, іх састаўныя часткі – узаемазвязаныя, больш простыя кампаненты. Яны складаюцца з элементаў, што адносяцца да рознаўзроўневых функцыянальна-структурных падсістэм. Тое, што кожнай ТСЭС уласціва тэрытарыяльнасць, не патрабуе дадатковага абгрунтавання ці тлумачэння: гэта выцякае з самога вызначэння. Тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы знаходзяцца ў пастаянным развiццi, у дынаміцы. Адбываюцца змены ў іх галiновай і тэрытарыяльнай структуры, паглыбляюцца ўзаемасувязі паміж асобнымі элементамі. У сацыяльна-эканамiчнай геаграфii, у эканоміцы функцыя – роля, якую выконвае той ці іншы аб’ект, працэс, тая цi іншая сукупнасць. Кожная ТСЭС выконвае пэўныя функцыі ў складзе больш шырокай па ахопе тэрыторыі сістэмы. У самой ТСЭС свае функцыі маюць яе састаўныя элементы. У гэтым праяўляецца функцыянальнасць тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сiстэм. Узаемазвязанасць азначае не толькі наяўнасць цесных узаемасувязей паміж элементамі ўнутры сістэмы. ТСЭС – адкрытыя ўтварэнні, што маюць інтэнсіўныя сувязі (па абмене рэчывам, энергіяй, iнфармацыяй) з іншымі тэрытарыяльнымі сiстэмамi. Іерархічнасць ТСЭС. Тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы адрозніваюцца не толькі функцыянальнай структурай, але і памерамi тэрыторыі, у межах якой яны функцыянуюць. Ім уласціва пэўная іерархія, супадпарадкаванне. Сістэма больш высокага ўзроўню (парадку) аб’ядноўвае некалькі сістэм нiжэйшага ўзроўню. Іерар- хічнасць можна разглядаць як яшчэ адзін атрыбут ТСЭС. Зноў жа, як і ў дачыненні да ТВК, самы нізкі ўзровень (ранг) утвараюць лакальныя ТСЭС; некалькі лакальных тэрытарыяльных сістэм складаюць раённую ТСЭС; некалькі раённых – міжраённую (рэгія-нальную) ТСЭС. Кожная ТСЭС нiжэйшага ўзроўню з’яўляецца састаўной часткай тэрытарыяльнай сiстэмы больш высокага рангу.
Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 483; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |