КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэрытарыяльна-вытворчыя комплексы і тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫХ СІСТЭМ Тэма 7. ТЭОРЫЯ ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫХ Абагульняльны блок Блок самаправеркi 1. У чым сутнасць спецыялізацыі эканамічнага раёна? 2. Якія фактары абумоўліваюць спецыялізацыю гаспадаркі раёна? Прывядзіце прыклады. 3. Разлічыце: Кд для Магілёўскай вобласці па вытворчасці фанеры (Пг = 23 %, Н = 12,3 %); Кл для Мінскай вобласці па збору бульбы (Пг = 28 %, Пс = 23 %). 4. Дайце тлумачэнні сцвярджэнняў: спецыялізацыя – знешняя функцыя эканамічнага раёна, комплекснасць – унутраны стан яго гаспадаркі. 5. Па якіх крытэрыях можна праводзіць тыпалогію эканамічных раёнаў? 1. Геаграфiчны падзел працы – прасторавая форма грамадскага падзелу працы, аб’ектыўны, няспынны, дынамiчны працэс. 2. Сутнасць геаграфiчнага падзелу працы заключаецца ў спецыялізацыi асобных тэрыторый або краін на вытворчасці эканамічна выгадных відаў прадукцыі і абмене iмі. 3. Геаграфічны падзел працы ўнутры краіны – аб’ектыўная аснова фармiравання эканамічных раёнаў, якiя ўяўляюць сабой тэрытарыяльныя спецыялiзаваныя часткі гаспадаркі краiны. 4. Эканамiчнае раянаванне – выяўленне сістэмы тэрытарыяльных спецыялiзаваных частак краiны, што iснуюць аб’ектыўна. 5. Галоўныя прыкметы кожнага эканамiчнага раёна – спецыялізацыя i комплекснасць гаспадаркi. 6. Эканамiчныя раёны маюць iндывiдуальныя, уласцівыя толькi кожнаму з iх асаблівасці, а таксама агульныя рысы, на падставе якіх можна праводзіць іх тыпалогію. Паняцце тэрытарыяльна-вытворчага комплексу (ТВК) у савецкай эканамічнай геаграфіі. Тэрытарыяльна-вытворчы комплекс – адзiн з вiдаў сукупнасцяў геаграфічных аб’ектаў у межах пэўнай тэрыторыі. Гэта тэрытарыяльная сукупнасць узаемазвязаных прадпрыемстваў і галiн сферы матэрыяльнай вытворчасці: прамысловых, сельскагаспадарчых, транспартных. У савецкай эканамічнай геаграфіі з самага пачатку станаўлення вучэння аб тэрытарыяльна-вытворчых комплексах (ТВК) разглядаліся як рацыянальная форма размяшчэння вытворчых сiл. ТВК – не простая сукупнасць вытворчасцяў, а такое iх спалучэнне, якое забяспечвае павелічэнне эканамічнай эфектыўнасці за кошт рацыянальнага выкарыстання мясцовых рэсурсаў і агульнай інфра-структуры, памяншэння транспартных выдаткаў, устойлівых тэхналагічных і вытворчых узаемасувязяў. У вызначэнні сутнасці ТВК, якое ўпершыню было зроблена вядомым эканомікагеографам М. Каласоўскім (СССР) у 1947 г., падкрэслівалася, што пэўны эканамічны эфект дасягаецца за кошт удалага (планавага) падбору прадпрыемстваў у адпаведнасці з прыроднымі і эканамічнымі ўмовамі раёна, яго транспартным i эканоміка-геаграфічным становішчам. ТВК разглядаліся як сукупнасці ўзаемаабумоўленых і ўзаемазвя-заных аб’ектаў, якія планава фарміруюцца ў адпаведнасці з распрацаванымі, абгрунтаванымі праектамі. Мэты фарміравання ТВК заключаліся ў поўным і рацыянальным выкарыстанні прыродных, працоўных, матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў. Прыроднай асновай фарміравання ТВК служаць тэрытарыяльныя спалучэнні прыродных рэсурсаў. Яны ў значнай ступені вызначаюць набор вытворчасцей, тэхналагiчныя сувязі паміж iмi, магутнасць прадпрыемстваў на выкарыстанні рэсурсаў пэўнага віду. Асваенне многіх тэрытарыяльных спалучэнняў прыродных рэсурсаў СССР, асаблiва яго ўсходнiх раёнаў, ажыццяўлялася менавiта ў форме тэрытарыяльна-вытворчых комплексаў. Яшчэ ў 20-я гады ідэя комплекснасці была закладзена ў праект асваення рэсурсаў Ангары, у 30-я гады атрымала практычную рэалiзацыю ў праектах Дняпроўскага камбіната (Днепрагэс і звязаныя з ёю прадпрыемствы), Урала-Кузнецкага камбіната (Магнiтагорскі і Кузнецкі металургiчныя камбінаты на базе ўральскай жалезнай руды і кузнецкага вугалю). На працягу 70–80-х гадоў ажыццяўлялася фармiраванне складаных па структуры і магутных па аб’ёмах вытворчасці Брацка-Усць-Ілімскага, Саянскага, Паўднёва-Якуцкага ТВК на тэрыторыі Сiбiры і Далёкага Усходу. Усё сказанае вышэй адносiцца да тэрытарыяльных спалучэнняў вытворчых аб’ектаў у межах канкрэтнай (няхай нават вялікай па плошчы) тэрыторыi. Усё гэта так званыя лакальныя, ці мясцовыя, ТВК. Больш высокі ранг тэрытарыяльна-вытворчых комплексаў – раённыя. Яны ўяўляюць сабой спалучэнне ўсіх галiн гаспадаркі, усёй вытворчасці ў межах эканамічнага раёна. Раённыя ТВК выступаюць у якасці своеасаблівага каркаса, гаспадарчага напаўнення тэрыторыі. Ядро, аснову раённага ТВК складаюць галіны спецыялiзацыі гаспадаркі. Яны цэментуюць, аб’ядноўваюць у адзiнае цэлае ўсе галіны і вытворчасцi. Функцыянаванне раённага ТВК і забяспечвае гаспадарчую цэласнасць эканамічнага раёна. Можна сказаць, што кожнаму эканамічнаму раёну ўласціва пэўная арганізацыя вытворчасці ў выглядзе раённага ТВК.
Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 493; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |