![]() КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
Пачатак I тысячагоддзя да н.э. (VIII – VII стст. да н. э.) з’яўляецца пачаткам жалезнага веку, які доўжыўся да VIII ст. н. э. Жалезны век падзяляюць на дзве часткі: ранні жалезны век (VIII – VII стст. да н.э. – Жалезны век стаў часам, калі на тэрыторыю Беларусі прыйшоў новы этнас – славяне. Гэта адбылося пад час другога Вялікага перасялення народаў. Пытанне аб славянскай прарадзіме да гэтага часу застаецца спрэчным. Значная частка даследчыкаў лічыць, што ў пачатку – сярэдзіне I тысячагоддзя да н. э. на вялікіх прасторах паміж Эльбай, Одэрам і Віслай Першая група славян перасялілася на Дунай. Тут яны сутыкнулася з моцным уплывам грэчаскай антычнай цывілізацыі і раманскіх моў. У выніку далейшае развіццё прывяло да з’яўлення тут у I тысячагоддзі нашай эры групы паўднёвых славян, нашчадкамі якіх з’яўляюцца балгары, македонцы, сербы, харваты. Частка славян перасялілася далей на ўсход, у ніжні басейн Дняпра. Трэцяя група славянскіх народаў засталася ў раёне прарадзімы, дзе адчувала моцны ўплыў германскіх плямён. Так з’явіліся заходнія славяне – сучасныя палякі, чэхі, славакі. Калісці тут існавалі і іншыя плямёны – паморскія, палабскія славяне, кашубы, абадрыты. Але яны ў большасці былі германізаваны і страцілі сваю этнічную прыналежнасць, а, магчыма, былі вынішчаны. Працэс славянскай каланізацыі новых земляў быў працяглым і нераўнамерным, ён заняў амаль тысячагоддзе. Што тычыцца Беларусі, то ў раннім жалезным веку тут пражывалі прадстаўнікі шэрага археалагічных культур. На поўначы і паўночным усходзе змяшчаліся плямёны Днепра-дзвінскай культуры, якіх лічаць балтамі. Цэнтральную, паўночна-заходнюю Беларусь і ўсход сучаснай Літвы займалі культуры штрыхаванай керамікі, якія таксама можна прылучыць да балтаў. А вось поўдзень Беларусі ўжо маглі засяліць плямёны, якія мелі славянскія карані. На захадзе (Заходні Буг, верхняе цячэнне Прыпяці) пасяліліся прадстаўнікі Паморскай культуры, якіх навукоўцы адносяць да славян. Паўднёвы ўсход Беларусі займалі плямёны Мілаградскай культуры. Аб яе этнічнай прыналежнасці няма дакладных звестак, хтосьці лічыць мілаградцаў славянамі, хтосьці балтамі, ёсць падставы меркаваць, што гэта быў балта-славянскі сімбіёз. Аб плямёнах Мілаградскай культуры ведалі старажытныя грэкі. Гісторык Герадот упамінае ў сваіх запісах загадкавае племя “неўраў”, якія і былі, на думку сучасных даследчыкаў, прадстаўнікамі мілаградцаў. Мілаградская культура першая на тэрыторыі Беларусі зазнала жалеза. Пазней на месцы Мілаградскай культуры ўзнікла Зарубінецкая, якую амаль з упэўненасцю адносяць да славянскай. Зарубінцы мелі шырокія гандлёвыя сувязі з кельтамі, скіфамі і грэкамі, пра што сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі (шкляныя бранзалеты і пацеркі, металічныя вырабы кельтскага тыпу, упрыгожанні і інш.). У познім жалезным веку славянскае пранікненне стала асабліва масавым, славянскія плямёны поўнасцю засялілі Беларусь, выціснуўшы балтаў на ўзбярэжжа Балтыкі. Да гэтага часу адносіцца існаванне Пражскай, Калочынскай, Банцараўскай і Тушамлінскай культур. Славяне знаходзіліся на вышэйшай ступені развіцця ў параўнанні з папярэднікамі – балтамі і фінна-уграмі. Валоданне тэхнікай апрацоўкі жалеза дазваляла ім шырока выкарыстоўваць металічныя прылады (балты ж у асноўным карысталіся каменнымі і драўлянымі). Падсечна-агнявое земляробства ўсё часцей пераходзіла ў ворыўнае. Канчаткова замацоўваецца рала і саха як асноўныя земляробчыя прылады (замест матыкі і бараны-сукаваткі, пашыраных у бронзавым веку). Узнікае і новы тып сацыяльнай арганізацыі. Патрыярхальныя сем’і аб’ядноўваліся ў род. Для рода будавалася ўмацаванае паселішча-гарадзішча, што сведчыць пра наяўнасць пастаяннай небяспекі. Але з цягам часу і з пашырэннем ворыўнага земляробства з’яўляюцца малыя (нуклеарныя) сем’і, якія былі аб’яднаны не на аснове роднасных сувязяў, а толькі агульнасцю пражывання і гаспадарчай дзейнасці. Так адбываецца станаўленне суседскай абшчыны. У славян пачынае складвацца своеасаблівы грамадскі парадак – ваенная дэмакратыя. Усе галоўныя справы роду вырашаліся на агульным сходзе, у якім маглі прымаць удзел усе паўналетнія мужчыны роду. Для бягучага кіраўніцтва выбіралі савет старэйшын, які на калегіяльнай аснове ажыццяўляў адміністрацыйна-гаспадарчую і судовую ўладу. Аднак ў перыяд ваеннай небяспекі ўся ўлада ў племені пераходзіла да князя – ваеннага кіраўніка, які выбіраўся на агульным сходзе. Сам тэрмін “князь” мае аналогіі ў іншых мовах (“king” у англічан, “konung” у скандынаваў), гэта сведчыць пра агульнасць і даўнасць узнікнення гэтай пасады ў германцаў, кельтаў, славян. Князь атрымліваў частку ваенных трафеяў, у мірны час меў утрыманне ад племені. Вакол князя пачала фарміравацца яго дружына – сябры князя, воіны, якія поўнасцю знаходзіліся на яго ўтрыманні. Паступова пасада князя перастала быць выбарнай, а замацавалася як спадчынная. Утрыманне, якое князь атрымліваў ад абшчыны (верві, міра), спачатку было добраахвотным, але з цягам часу пераўтварылася ў абавязковую даніну. Князь, дружына, старэйшыны паступова набываюць статус эліты, з’явілася племянная знаць, якая валодала багаццямі і трымала ў сваіх руках уладу. Пачаўся працэс разлажэння рода-племянного ладу і паступовага пераходу да феадальных адносін. Такім чынам, жалезны век стаў часам, калі на Беларусі з’явіліся этнічныя продкі сучаснага насельніцтва дзяржавы – славяне, пачаўся паступовы працэс разлажэння і эвалюцыі рода-племяннога ладу.
Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 913; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |