Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў




Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі – пшаніца, проса, ячмень, жыта, бабы, рэпа і г.д. Развіццё земляробства ішло ад падсечна – агнявога да ворыўнага.

Змены ў земляробстве прыводзілі да змен у жыцці грамадства. Вялікія патрыархальныя сем’і сталі паступова падзяляцца на больш дробныя. Цяпер апрацоўваць зямлю і збіраць ураджай можна было сіламі адной невялікай сям’і. Сялянскія сем’і сяліліся невялікімі сёламі (весямі). Цэнтрам некалькіх весяў было вялікае сяло – пагост. Жыллём служылі зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, якія вытапліваліся па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва на беларускіх землях было арганізавана ў абшчыны, якія называліся “верв”, “грамада”. Сельскія абшчыны валодалі ворнай зямлёй і складаліся з усіх сем’яў адной або некалькіх вёсак. У іх спалучалася абшчыннае валоданне зямлёй з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі.

На другім полюсе раннефеадальнага грамадства знаходзіліся князь і феадалы-землеўладальнікі. Уладальнікам усіх зямель лічыўся вялікі князь. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну прадуктамі (збожжам, мёдам, футрам і інш.). Збор даніны называўся палюддзем. У гэты час узнікаюць наступныя віды феадальнага землеўладання: княжацкае, баярскае і царкоўнае. Феадальнае землеўладанне было вотчынным і памесным. Землеўладальнікамі былі таксама сялянская абшчына і асобныя сяляне.

З цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася. Увесь вывучаемы перыяд феадалы імкнуліся да максімальнай канцэнтрацыі ў сваіх руках зямельнага фонду. Па меры развіцця феадальных адносін доля абшчыннага і сялянскага землеўладання пастаянна змяншалася.

Закабаленню свабоднага сялянства садзейнічалі княжацкія даніны, войны, неўраджайныя гады. Такім чынам, збяднелыя сяляне траплялі ў феадальную залежнасць. Абшчынныя землі станавіліся ўласнасцю феадала, дзяржавы або царквы.

Пісьмовыя крыніцы XI – XII стст. называюць розныя катэгорыі феадальна залежных сялян. Гэта радовічы, халопы, ізгоі, чэлядзь і інш. Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы.

Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці стварыла эканамічныя прадумовы для аддзялення рамяства ад гандлю. Месцамі канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады. Яны ўзнікалі на берагах рэк, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў і г. д. Часцей за ўсё ўзнікалі яны з феадальнага замка, які з’яўляўся цэнтрам адміністратыўнага і гаспадарчага жыцця. Другая група была заснавана па воле князёў – гэта Гродна, Заслаўе, Мінск і інш. Яны з’яўляліся ваенна-адміністрацыйнымі, або пагранічнымі крэпасцямі.

Горад складаўся з “дзядзінца” – умацаванага сценамі і валамі цэнтра горада і “пасада” – паселішча рамеснікаў і гандляроў. Важным гарадскім месцам быў рынак – “торг”.

Першым старажытным беларускім горадам па праву лічыцца Полацк. У знакамітым летапісе “Аповесць мінулых гадоў” ён згадваецца пад 862 годам.

У ХІ – ХІІІ стст. гаспадарчая дзейнасць у гарадах Беларусі мела комплексны характар, спалучала занятак рамяством, гандлем, промысламі. Асаблівы росквіт рамяства адбыўся ў ХІІ – ХІІІ стст.

Вядучая роля ў ім належала кавальству, бо яно забяспечвала ўсімі неабходнымі прыладамі працы астатнія віды рамёстваў. Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі былі ганчарства і апрацоўка драўніны, якія забяспечвалі штодзённы попыт насельніцтва. Да апрацоўкі дрэва блізкімі былі вырабы з косці. Вялікая патрэба была ў апрацоўцы скуры, з якой шылі абутак і інш. Даволі распаўсюджаным у беларускіх гарадах было і ювелірнае рамяство. Ювеліры выраблялі шырока распаўсюджаныя ў тыя часы ўпрыгожанні з каляровых металаў (скроневые кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі і г.д.).

Паміж гарадамі вёўся даволі актыўны гандаль. Купцы падтрымлівалі гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з далёкімі краінамі. Вядомыя сувязі нашых гарадоў з Візантыяй, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, германскімі гарадамі, аб чым сведчаць шматлікія скарбы, у якіх знаходзіліся манеты гэтых краін і іншыя археалагічныя знаходкі (пацеркі, пярсцёнкі, рэшткі шклянога посуду і інш). Праз беларускія землі праходзіў вялікі водны шлях “з вараг у грэкі”. З замежных краін на нашы землі дастаўлялі віно, спецыі, фарбы, шкляны посуд, дарагія тканіны, упрыгожанні. З беларускіх гарадоў вывозілі футра, воск, мёд і інш.

Трэба дадаць, што, апрача сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю, насельніцтва беларускіх зямель (як сельскае, так і гарадское) займалася промысламі. Самымі распаўсюджанымі з іх былі паляванне і рыбалоўства. Як правіла, пасяленні, у тым ліку і гарады, размяшчаліся сярод лясоў і па берегах рэк, дзе вадзілася шмат звяроў і рыбы. Пры раскопках археолагі знаходзяць шмат касцей рыб і жывёл, такіх як лось, алень, дзік, зубр і інш. Насельніцтва займалася таксама зборам грыбоў, ягад і інш. Шкарлупіны лясных арэхаў часта сустракаюцца ў археалагічных помніках.

Значнае месца сярод промыслаў займала бортніцтва. Яно давала не толькі мёд, але і другі вельмі патрэбны прадукт – воск.

Самымі распаўсюджанымі хатнімі промысламі былі прадзенне і ткацтва, без якіх наогул нельга ўявіць жыццё сярэднявечнага грамадства. Паўсюдна пралі лён і шэрсць, з атрыманых нітак выраблялі тканіны.

Такім чынам, раннефеадальны перыяд развіцця беларускіх зямель
(Х – ХІІІ стст.) характарызаваўся ўтварэннем феадальнай зямельнай уласнасці і з’яўленнем залежных сялян, аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі, развіццём гандлю, промыслаў і ростам гарадоў.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 648; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.