Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека




 

Падчас існавання першабытнага грамадства адбываецца зараджэнне рэлігійных уяўленняў і з’яўляюцца першыя ўзоры мастацтва. Рэлігія яшчэ не мела сістэмнага характара, гэта былі адасобленыя культы. Адным з першых пачаў выдзяляцца комплекс татэмістычных уяўленняў. Татэмізм – гэта вера ў роднасць асобнага чалавечага калектыва (рода) з нейкім відам жывёл ці раслін. Татэм паважаўся як родапачынальнік, забаранялася паляваць на татэмных жывёл, у гонар іх ладзіліся святочныя абрады і гульні, асноўная задача якіх заключалася ў павялічэнні жыццёвай сілы татэма (а праз яго і ўсяго племені). Старажытныя людзі верылі, што могуць пераўтварацца ў свайго татэма і, наадварот, жывёлы могуць прыняць чалавечае аблічча і прыйсці на дапамогу свайму роду. З’яўленне дадзеных уяўленняў цесна звязана з паляваннем як асноўным заняткам у першабытную эпоху. У далейшым татэмізм стаў абавязковым элементам усіх рэлігій (не выключаючы і сусветных – будызма, хрысціянства, іслама). На тэрыторыі Беларусі знойдзены выявы жывёл, якія сведчаць пра існаванне тут татэмізма (напрыклад, выявы качак і звязаныя з імі міфалагічныя казанні, выявы лося, змяі). Шмат сведчанняў аб татэмістычных культах захавалася ў фальклоре, напрыклад, у казках.

Далейшае развіццё рэлігійных уяўленняў прывяло да з’яўлення анімізму. Анімізм прадугледжвае веру ў існаванне другога, не фізічнага, а духоўнага свету, які населены духамі (душамі). Кожны чалавек, жывёла, нават рэчы маюць, згодна з анімізмам, двайніка – духа. Паміж мірам духаў і людзей магчыма камунікацыя. Для гэтага выкарыстоўваюцца магічныя абрады, лічыцца, што пры дапамозе загавораў, заклінанняў, строга зафіксаваных рытуалаў можна паўплываць на духаў і прымусіць іх выканаць патрэбныя чалавеку дзеянні. У цеснай сувязі з магіяй знаходзілася мантыка – сістэма гаданняў і прадказанняў, заснаваная на той жа веры ў існаванне асобнага духоўнага свету. Анімістычныя ўяўленні прывялі і да з’яўлення фетышызма – веры ў наяўнасць чароўных якасцяў у асобных неадушаўлённых рэчаў. Гэтыя рэчы (камяні, дрэвы, амулеты, ідалы) станавіліся аб’ектам пакланення. На стаянцы Юравічы, што адносіцца да верхняга палеаліту, знойдзена арнаментаваная пласцінка з біўня маманта, якая лічыцца старажытнейшым узорам мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Яе звязваюць з фетышызмам, магчыма, гэта быў нейкі амулет. Праяўленнямі фетышызма таксама з’яўляюцца так званыя “палеалітычныя Венеры” – жаночыя статуэткі, знойдзеныя на верхнепалеалітычных стаянках (у самой Беларусі такіх выяў не знойдзена, але яны выяўлены побач, на тэрыторыі Бранскай вобласці, ля вёскі Елісеевічы, а таксама і ў іншых раёнах). Яны сімвалізавалі плоднасць зямлі, жанчыну-маці, хавальніцу дамашняга вогнішча. На стаянцы Асавец знойдзены драўляны ідал у выглядзе галавы чалавека, які адносяць да перыяду неаліту.

У далейшым з’явіліся культы продкаў, агню, сонца. Гэта было звязана з новымі заняткамі чалавека – земляробствам і жывёлагадоўляй, пераходам да аседлага жыцця. Культ продкаў праявіўся ў шматлікіх пахаваннях і звязаных з імі рытуалах. Пахавальныя абрады мелі розны характар, практыкавалася трупапалажэнне ў могільніках, а таксама трупаспаленне. Побач з нябожчыкам клалі розныя бытавыя рэчы, зброю, запасы ежы, што павінна было забяспечыць яму існаванне ў замагільным жыцці. Магчыма, пахавальныя абрады суправаджаліся ахвярапрынашэннямі жывёл ці нават людзей (з антрапафагіяй – рытуальным з’яданнем ахвяр ці іх асобных частак). Самыя старажытныя курганы на тэрыторыі Беларусі выяўлены ля вёскі Ходасавічы Рагачоўскага раёну, археолагі адносяць іх да эпохі бронзы. Культы агню і сонца, якія, магчыма, генетычна звязаны адзін з другім, атрымалі адлюстраване ў шматлікіх арнаментах, аздабляўшых рытуальныя і бытавыя рэчы. Ёсць меркаванні, што арнамент з’яўляўся своеасаблівай мовай старажытных людзей, у ім зашыфраваны звесткі аб прыродзе і каляндарных перыядах, аб побыце чалавека першабытнай эпохі.

Разам з рэлігіяй нарадзілася і першабытнае мастацтва. Як ужо было сказана, першым яго ўзорам на Беларусі лічыцца арнаментаваная касцяная пласціна, знойдзеная на стаянцы Юравічы. Таксама да старажытнага мастацтва адносяць выявы жывёл і людзей, шматлікія амулеты, упрыгожанні, бытавыя рэчы, аздобленыя арнаментамі. Ужо ў старажытнасці чалавек далучыўся да музычнага мастацтва. Знойдзены рэшткі музычных інструментаў, вырабленыя з косці (рытмічна-ударныя прылады, флейты, дудкі – іх адносяць да каменнага веку), гліняныя свісцёлкі (бронзавы век). Таксама існавалі драўляныя трубы, дудкі з кары альхі ці бярозы.

Такім чынам, першабытная эпоха, якая падзяляецца на каменны, бронзавы і жалезны век, стала часам з’яўлення чалавека як істоты, яго рассялення па планеце, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. У гэты перыяд пачынаецца выраб прымітыўных прылад працы, першапачаткова з каменю, а потым з металаў – бронзы і жалеза. Развіваецца прысвойваючая і прымітыўная вытворчая гаспадаркі, эвалюцыяніруе сацыяльная арганізацыя – ад чалавечага статка да суседскай абшчыны.


Глава 3
ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ ВА ЎСХОДНІХ СЛАВЯН (VI – ПЕРШАЯ ПАЛОВА XIII ст.)

 

3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў

3.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў – княстваў

3.3. Феадальная раздробленнасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегам татара-манголаў




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 827; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.