КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Прадмова
Гісторыя народа – гэта працяг мінулага, якое насычана рэальнымі справамі сучаснага і пасланне грамадства ў будучыню. Толькі павага да сваёй гісторыі, да сваіх нацыянальных каштоўнасцей і традыцый з’яўляецца асновай росквіту краіны. Толькі гісторыя народа можа растлумачыць яго патрэбы і ідэалы. Адукацыйны стандарт Рэспублікі Беларусь прадугледжвае разам з навучаннем па абранай спецыяльнасці далейшае паглыбленне гуманітарных і грамадазнаўчых ведаў. Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі з’яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асабовых кампе-тэнцый, прафесійных ведаў і практычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асабовых задач і функцый. Састаўной часткай са-цыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі з’яўляецца курс «Гісторыі Бела-русі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі». Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі»ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне пра-фесійных і сацыяльна-асабовых кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцей, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з’яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неабходнай для якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў. Для рэалізацыі мэт, азначаных вышэй, лічыцца неабходным вырашэнне наступных задач: – фарміраванне ў студэнтаў ведаў і ўменняў аналізу зака-намернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-экана-мічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхавання на гэтай аснове пачуцця адказнасці за лёс краіны; – засваенне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей, якія былі створаны ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі; – гатоўнасць выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспуб- лікі Беларусь у аб’ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай ін-фармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю сваёй краіны. У выніку вывучэння курса «Гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» студэнты павінны ведаць: – асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі; – асноўныя этапы складвання беларускага этнасу ў асобныя гіста-рычныя перыяды; – гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі варыянт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага гра-мадства; – асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа; – асноўныя этапы развіцця дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь; – месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах у асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце; умець: – выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі для характарыстыкі асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа; – характарызаваць умовы і вынікі складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды; – ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыя-навання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця; – тлумачыць уплыў асобных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі; выкарыстоўваць культур-на-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці і памнажаць яе; – аналізаваць працэс утварэння беларускай дзяржаўнасці, афармлення і замацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь; – характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецка- га народу ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветнай глабалізацыі. Між тым абмежаваная колькасць аудыторных заняткаў і агульна-даступнасць шматлікіх друкаваных выданняў па гісторыі патрабуюць сёння ад студэнтаў самастойнага засваення значнай часткі вучэбнага матэрыялу. Пры гэтым адзначым, што пад самастойнай працай разу-меюцца рознабаковыя віды індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці пад час аўдыторных і пазааўдыторных заняткаў (у біблія-тэцы, дамашніх умовах і г. д.) па выкананню розных заданняў пад непасрэдным або апасродкаваным кіраўніцтвам выкладчыка. Дадзенае метадычнае выданне прызначана для студэнтаў усіх факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і прызвана дапамагчы ім лепш асэнсаваць тэарытычны матэрыял па найбольш важных і складаных тэмах курса. Рэкамендацыі па пра-вільнай арганізацыі самастойнай працы, вылучэнне характэрных гіста-рычных паняццяў, асноўных падзей і знакамітых асоб накіраваны на тое, каб зрабіць падрыхтоўку да семінараў і залікова-экзаменацыйнай сесіі больш рацыянальнай і паспяховай.
Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 461; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |