КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
У падрыхтоўцы да заняткаў выдзяляюцца наступныя этапы
Як працаваць на семінарскіх занятках На семінарскіх занятках выступаюць студэнты, паказваючы свае веды па разглядаемай тэме. Выступленні могуць быць рознымі па фор-ме: чытанне рэферата, даклад па асноўным пытанні, судаклад, да-паўненне, папраўка, абагульненне. Тэма семінара з’яўляецца агульнай для ўсёй групы студэнтаў. Звычайна кожны з іх рыхтуецца па кожным з разглядаемых на семінары пытанняў. Выступленні і даклады, зробленыя на семінары, абмяркоўваюцца. У выніку можа ўзнікнуць дыскусія, што садзейнічае развіццю ў студэнтаў здольнасцей дакладна выкладаць свае думкі, быць пераканаўчымі ў спрэчцы. Падчас семінара выяўляюцца незразумелыя і недастаткова засвоеныя пытанні, якія ўдакладняюцца. Выкладчык кіруе семінарам, пры неабходнасці дапаўняе і выпраўляе студэнтаў. Асновай для падрыхтоўкі студэнтаў да семінарскіх заняткаў з’яў-ляецца распрацаваны кафедрай план заняткаў. У ім даюцца назвы ўсіх семінарскіх заняткаў з указаннем колькасці выдзеленых на іх разгляд гадзін, пералічваюцца вывучаемыя пытанні, асноўная і дадатковая літаратура. 1. Падрыхтоўчы. Ён уключае азнаямленне з тэмай семінара, вы-вучэнне зместу плана, вызначэнне аб’ёму працы, выпрацоўку плана падрыхтоўкі. 2. Засваенне асноўнага вучэбнага матэрыялу. Выкарыстоўваюцца канспект лекцыі і падручнік, які служыць у якасці ўдакладняючай крыніцы ведаў. 3. Паглыбленне ведаў. Спачатку чытаецца найбольш важная спе-цыяльная літаратура па тэме, пасля – дадатковая, у тым ліку энцыкла-педыі. Па магчымасці праглядаецца Інтэрнэт. Пры гэтым робяцца вы-піскі па кожным з разглядаемых пытанняў тэмы. Пажадана выпісваць таксама незразумелыя словы і выразы з тым, каб пазней удакладніць іх значэнне праз даведачную літаратуру або ў выкладчыка. 4. Заключны этап. Пасля назапашвання матэрыялу важна асэн-саваць яго, для чаго карысна прадумаць і скласці план выступлення па кожным з пытанняў разглядаемай тэмы. Семінар стане цікавым і карысным толькі тады, калі кожны студэнт падрыхтуецца да заняткаў настолькі добра, што ў яго ўзнікне жаданне выказаць свае меркаванні і падзяліцца сваімі думкамі. Да студэнтаў на семінарскіх занятках прад’яўляюцца наступныя патрабаванні. 1. Абавязкова прыходзіць на заняткі падрыхтаванымі. 2. Звяртацца за кансультацыяй да выкладчыка, калі ў працэсе падрыхтоўкі ўзнікаюць складанасці. 3. Быць актыўным, выказваць свае думкі, заўвагі, дапаўняць і ўдакладняць адказы таварышаў, задаваць ім пытанні. 4. Пасля заняткаў з улікам выступленняў унесці неабходныя змены ў канспекты, спіс літаратуры. Пры падрыхтоўцы да выступлення на семінарскіх занятках важна прытрымлівацца агульных патрабаванняў. 1. Скласці план выступлення, надаць яму стройную структуру. 2. Дакладна і лаканічна выказваць думкі, сачыць за якасцю мовы. 3. Творча выкарыстоўваць усе веды па дадзеным пытанні, набытыя з розных крыніц: кніг, лекцый, інтэрнэта, з асабістага вопыту і назіранняў. 4. Рабіць аргументаваныя, пераканаўчыя і дакладныя высновы. 5. Выступаючы з дапаўненнямі, не паўтараць ужо сказанае таварышамі. Каб пазбегнуць паўтораў, неабходна быць уважлівым і адразу ж уносіць змены ў асабісты план выступлення.
Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 511; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |