КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Як працаваць на лекцыях
Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў
Лекцыя – адзін з важнейшых відаў вучэбных заняткаў у ВНУ, калі пэўныя веды перадаюцца студэнтам ад выкладчыкаў у вуснай форме. Лекцыя дае сістэматызаванае ўяўленне аб вывучаемым курсе. У ёй адлюстроўваецца ўсё тое каштоўнае і новае, што ёсць у дадзенай навуцы на сённяшні дзень, і ўсё тое, што не знайшло адлюстравання ў падручніках і дапаможніках. І хаця на лекцыі выкладаюцца веды не ва ўсёй паўнаце (вывучыць прадмет па аднаму лекцыйнаму курсу немагчыма), аднак толькі на лекцыях можна вызначыць правільны падыход да вывучэння выкладаемай дысцыпліны, зразумець самае асноўнае і важнае. Лекцыя – гэта творчы працэс, у якім удзельнічаюць лектар і слу-хачы. Лектар не толькі інфармуе, але і вучыць лагічна думаць, лака-нічна і прыгожа выкладаць матэрыял. Да сустрэчы з ім трэба рых-тавацца. Падрыхтоўка студэнтаў да лекцыі можа ўключаць у сябе наступнае: 1. Прагляд перад лекцыяй зместу папярэдняй тэмы па канспекце або падручніку. 2. Азнаямленне з асноўнымі паняццямі, падзеямі, гістарычнымі асобамі адпаведнай тэмы дадзенага метадычнага выдання і пытаннямі да самакантролю. 3. Выяўленне пытанняў, на якія неабходна звярнуць найбольшую ўвагу пры праслухоўванні наступнай лекцыі. Слуханне лекцыі – гэта творчая і даволі нялёгкая праца. Яна пачынаецца з мэтанакіраванай канцэнтрацыі ўвагі. Слухаць лекцыю трэба ўважліва, засяроджана, увесь час сачыць за ходам думкі лектара. Пры слуханні лекцыі ідзе інтэнсіўнае засваенне інфармацыі. Неабходна зразумець навуковую сутнасць тэмы, яе сувязь з жыццём, узаемасувязь дадзенай лекцыі з іншымі лекцыямі, магчыма, сумежнымі навукамі, асэнсаваць сфармуляваныя законы і паняцці навукі, прыведзеныя факты, доказы, аргументацыю выдзеленых палажэнняў. Слухачы павінны быць тактоўнымі ў дачыненні не толькі да выкладчыка, але і да сваіх таварышаў. Узнікшыя пытанні задаюцца лектару з яго дазволу, а абмяркоўваюцца паміж сабой пасля лекцыі. Канспектаванне зместу лекцыі істотна аблягчае разуменне і запамінанне матэрыялу. Весці запіс лекцыі не так проста. Тут таксама неабходны валявыя намаганні, праца над сабой (трэніроўка і вопыт дапамагаюць пераадолець цяжкасці). Лектар звычайна вымаўляе ад 80 да 100 слоў за мінуту. Студэнт можа весці дакладны запіс з хуткасцю каля 20 слоў за мінуту. Гэтага дастаткова, каб добра зразумець сэнс пачутага і запісаць галоўнае. Важна навучыцца вылучаць і запісваць галоўныя навуковыя палажэнні і факты, высновы і абагульненні. Найбольш мэтазгодным з’яўляецца тэзісна-аргументаваны характар канспекта, калі запіс-ваюцца толькі асноўныя палажэнні і шэраг падмацоўваючых іх фактаў. Для паскарэння запісу неабходна шырока выкаростоўваць скарачэнні слоў, умоўныя знакі, сімвалы. Карысна прадумаць індывідуальную сіс-тэму скарачэнняў, запісаць і запомніць прынятыя абазначэнні, сімвалы і папаўняць іх па меры з’яўлення новых тэрмінаў і паняццяў. Навыкі канспектавання даюцца лягчэй, калі запіс сэнсу лекцыі вядзецца сваімі словамі, а не фразамі лектара. Цытаты запісваць даслоўна няма неабходнасці, дастаткова запісаць на палях спасылку на крыніцу (прозвішча і ініцыялы аўтара, назву кнігі, год выдання, том, старонку) і пачатковыя словы цытаты, пакінуўшы месца для яе зместу. Канспектаванне лекцый – працэс індывідуальны. Таму чужыя канспекты звычайна не забяспечваюць паспяховага авалодвання матэрыялам.
Рэкамендацыі па афармленні канспекта: - пранумаруйце старонкі ў сшытках; - на першым (або апошнім) лісце сшытка прывядзіце змест назваў лекцый, па якіх вы склалі канспект, з указаннем адпаведных старонак; - канспект кожнай новай лекцыі пачынайце з новай старонкі: запішыце дату заняткаў, назву тэмы і план лекцыі; - пакідайце на старонках сшытка вялікія палі, на якіх у час хатняй работы можна было б запісваць свае заўвагі, дапаўненні, цытаты, кароткія вытрымкі з падручнікаў і кніг; - рабіце запісы змястоўна, дакладна, разборліва, выдзяляючы раздзелы і падраздзелы, тэмы і падтэмы. Пачынаць работу над канспектам не рэкамендуецца адразу ж пасля лекцыйных заняткаў, аднак і адкладваць яе надоўга таксама нельга. Работа над канспектам лекцыі вядзецца наступным чынам: 1) паўтараецца вывучаны матэрыял па канспекце і ўсё, што незразумела, пазначаецца на яго палях і ўдакладняецца; 2) незавершаныя фразы, прапушчаныя словы і іншыя недаклад-насці ў запісах ліквідуюцца з выкарыстаннем падручніка або іншых крыніц; 3) завяршаецца тэхнічнае афармленне канспекта: падкрэсліваюцца важнейшыя палажэнні, вылучаецца галоўнае, абазначаюцца раздзелы, падраздзелы, пытанні.
Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 571; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |