КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Важнейшыя падзеі. Пытанні для самакантролю
І ПРАБЛЕМЫ СТВАРАЛЬНАЙ ПРАЦЫ НАРОДА Тэма 7. САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ: ДАСЯГНЕННІ Пытанні для самакантролю 1. Як вы думаеце, чаму за першыя месяцы вайны Чырвоная Армія панесла такія вялікія страты? 2. Якое значэнне мелі двухмесячныя абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі? 3. Вызначце, якія тэорыі ляглі ў аснову «новага парадку». 4. Якую палітыку праводзілі акупанты у аграрнай сферы і пералічыце метады рабавання мясцовага насельніцтва? 5. Ахарактарызуйце дзейнасць беларускіх партызан і пад-польшчыкаў у Беларусі. Назавіце асноўныя формы іх барацьбы. 6. Адзначце галоўныя этапы вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 7. Які ўклад унеслі беларусы ў барацьбу за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы і еўрапейскіх краін? 8. Назавіце прозвішчы знакамітых герояў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
(ДРУГАЯ ПАЛОВА 80-х – ПАЧАТАК 90-х гадоў ХХ ст.) 1. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. ХХ ст. Палітыка перабудовы ў СССР. 2. Адукацыя, навука і культура ў БССР: дасягненні і праблемы. Дзяржаўна-рэлігійная палітыка. 3. Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне СНД. 1985 г., красавік – узяты курс на «паскарэнне сацыяльна-эка-намічнага развіцця» ў СССР. 1986 г., 26 красавіка – аварыя на Чарнобыльскай АЭС, у выніку якой большасць раёнаў Гомельскай, Магілёўскай, часткова Брэсцкай абласцей былі забруджаны радыёнуклідамі. 1987 г., студзень – Пленум ЦК КПСС, на якім было вырашана па-чаць палітыку перабудовы. Галоўныя лозунгі перабудовы – «Больш дэмакратыі! Больш сацыялізму! Галоснасць!» 1988 г. – пераход да рэгіянальнага рэспубліканскага гаспадарчага разліку, прыняцце рэспубліканскай комплекснай праграмы «Інтэнсіфікацыя». 1989 г., чэрвень – заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. 1990 г., 26 студзеня – Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон «Аб мовах у Беларускай ССР», паводле якога беларуская мова юрыдычна была зацверджана ў якасці адзінай дзяржаўнай мовы (за рускай пакідаўся статус мовы міжнацыянальных зносін). 1990 г., 27 ліпеня – Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Прыняты закон «Аб культуры ў Беларускай ССР». 1991 г., сакавік – усесаюзны рэферэндум аб лёсе СССР. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7 % ад усіх, хто прыняў удзел у рэферэндуме. 1991 г., 25 жніўня – 5-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР. На ёй быў прыняты Закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» і пастанова «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР». 1991 г., 8 верасня –дэнансацыя Дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР. У Віскулях пад Брэстам кіраўнікі Расіі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краўчук) і Беларусі (С. Шушкевіч) паставілі свае подпісы пад дагаворам аб спыненні існавання СССР. Замест яго было аб’яўлена аб стварэнні Садружнасці Незалежных дзяржаў (СНД) з цэнтрам у Мінску. 1991 г., 10 верасня – Вярхоўны Савет Беларусі дэнансаваў Дагавор аб утварэнні СССР і ратыфікаваў Пагадненне аб стварэнні СНД. 1991 г., 17–19 верасня – 6-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета. Прыняты рашэнні перайменаваць БССР у Рэспубліку Беларусь, а ў скарочаных назвах – «Беларусь». Зацверджаны законы «Аб дзяр-жаўным сцягу Рэспублікі Беларусь», «Аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь». 1991–1993 гг. – прыпыненне дзейнасці КПБ. 1992 г. – прыняцце Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спад-чыны».
Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 964; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |