КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Характэрныя тэрміны, паняцці. Гарбачоў М. С. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генеральны сакратар ЦК КПСС (11 сакавіка 1985 г
Гістарычныя асобы Гарбачоў М. С. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генеральны сакратар ЦК КПСС (11 сакавіка 1985 г. – 23 жніўня 1991 г.), Прэзідэнт СССР (15 сакавіка 1990 г. – 25 снежня 1991 г.). Мае шэраг узнагарод і ганаровых званняў, найбольш вядомая з якіх – Нобелеўская прэмія міру 1990 г. З дзейнасцю Гарбачова на пасадзе кіраўніка дзяржавы звязаны спробы рэфармавання і дэмакратызацыі ў СССР, якія скончыліся разам з распадам Савецкага Саюза, а таксама з заканчэннем «халоднай вайны». Грыб М. І.– дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. З 1990 г. на-родны дэпутат Рэспублікі Беларусь, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета; з 1994 г. старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Ельцын Б. М. – савецкі партыйны і расійскі дзяржаўны дзеяч, пер-шы прэзідэнт Расіі. Выбіраўся прэзідэнтам двойчы – 12 чэрвеня 1991 г. і 3 ліпеня 1996 г. і займаў гэту пасаду да 31 снежня 1999 г. Кебіч В. Ф. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990–1994 гг. старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Народны дэпутат СССР у 1989–1991 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1990 г. і 1995–1996 гг., з 1996 г. дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Краўчук Л. М. – украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, у 1991–1994 гг. – першы Прэзідэнт Украіны. Малафееў А. А. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, апошні ў БССР першы сакратар ЦК КПБ. 21 жніўня 1991 г. ЦК партыі ў звароце да камуністаў, усіх працоўных рэспублікі адмежаваўся ад ДКНС, але фактычна падтрымаў яго мерапрыемствы. Дзейнасць КПБ была прыпынена 25 жніўня 1991 г. рашэннем Вярхоўнага Савета БССР (з 1993 – адноўлена). Сакалоў Я. Я. – партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, ураджэнец в. Равячына Горацкага раёна, Герой Сацыялістычнай Працы (1986 г.), выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1987–1990 гг. першы сакратар ЦК КПБ. Слюнькоў М. М. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, з 1983 па 1987 г. першы сакратар ЦК КПБ. Шушкевіч С. С. – навуковец, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэ-міі. 3 1989 г. уключыўся ў палітычную дзейнасць, быў абраны на-родным дэпутатам СССР і дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1990 г. першы намеснік Старшыні Ваеннага Савета), стварыў «Дэ-путацкі клуб». Пасля жнівеньскіх падзей 1991 г. старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (да студзеня 1994 г.). «Аксамітныя рэвалюцыі» – непрымусовыя рэвалюцыі, дэмакра-тычныя па свайму характару, якія адбыліся ў шэрагу краін Цэнтраль-най і Паўднёва-Усходняй Еўропы на мяжы 80–90-х гг. ХХ ст. і прывялі да адказу ад сацыялістычнага шляху развіцця. Алма-ацінская дамова – дэкларацыя аб мэтах і прынцыпах СНД, яго аснова. Была падпісана 21 снежня 1991 г. на сустрэчы прэзідэнтаў у Алма-Аце. У выніку да СНД далучылася яшчэ 8 рэспублік: Азер-байджан (1993 г.), Арменія, Казахстан, Кіргізія, Малдова, Таджы-кістан, Туркменія, Узбекістан. Грузія далучылася да СНД у 1993 г. Апазіцыя (лац. oppositio – супрацьпастаўленне) – група дэпутатаў, погляды якіх не супадаюць альбо супярэчаць думкам дэпутацкай большасці. Галоснасць – публічнасць, права чалавека выражаць публічна свае погляды і перакананні, свабода вуснага і пісьмовага слова, адкрытасць і даступнасць для насельніцтва інфармацыі аб тым, што адбываецца ў дзяржаве і грамадстве. Гаспадарчы разлік – метад кіравання дзяржаўнымі прадпры-емствамі, заснаваны на ўліку выдаткаў вытворчасці, устанаўленні пла-навай даходнасці прадпрыемства; сістэма забеспячэння бясстратнай, прыбытковай работы вытворчых звенняў гаспадаркі і іх адказнасці за сваю дзейнасць. Дэмакратызацыя – распаўсюджванне і замацаванне формаў дзяр-жаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян. Дэнансацыя (фр. dénoncer – «скасоўваць») – належным чынам аформленая адмова дзяржавы ад заключанага ёю міжнароднага дага-вора. Дэфіцыт (лац. deficit – неставаць) – тэрмін, які азначае нястачу, недастатковасць. Інтэнсіўны шлях – шлях развіцця прамысловасці, які звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы. Інтэнсіфікацыя вытворчасці – развіцце вытворчасці на аснове выкарыстання больш эфектыўных сродкаў вытворчасці, тэхналагічных працэсаў, перадавых метадаў арганізацыі працы, дасягненняў навуко-ва-тэхнічнага прагрэсу. Карупцыя (лац. corruptio – сапсаванне) – злоўжыванне публічнай пасадаю з мэтай дасягнення асабістай карысці. Нацыянальны суверэнітэт – незалежнасць і паўнаўладдзе суб’ек-та дзяржаўна-палітычных і прававых адносін пры прыняцці рашэнняў у межах сваёй кампетэнцыі і выкананні паўнамоцтваў улады. Так, суверэнітэт БССР быў абвешчаны Дэкларацыяй 27 ліпеня 1990 г. Палітыка перабудовы – тэрмін пачаў шырока ўжывацца пар-тыйным і савецкім кіраўніцтвам у 1987–1988 гг. Курс на перабудову разглядаўся як лагічны працяг курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця, абвешчанага яшчэ Ю. Андропавым. У адроз-ненне ад апошняга меў на мэце радыкальную эканамічную рэформу ў спалучэнні з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця. Рэфор-ма прадугледжвала таксама рэфармаванне Саюза ССР, але з распадам апошняга яна фактычна закончылася правалам. Палітычная партыя – палітычная арганізацыя, якая выражае інта-рэсы сацыяльных груп і аб’ядноўвае найбольш актыўных іх прадстаў-нікоў. Плюралізм – прызнанне розных поглядаў, думак, меркаванняў па пытаннях аб шляхах развіцця дзяржавы і грамадства. Увасабляецца ў шматпартыйнасці як форме дэмакратычнага ўладкавання грамадства. Самафінансаванне – сістэма гаспадарання, пры якой прадпры-емствы пакрываюць свае бягучыя затраты і затраты на расшыранае ўзнаўленне з уласных крыніц. Сепаратызм (фр. séparatisme, лац. separatus – асобны) – палітыка і практыка адасаблення, аддзялення часткі тэрыторыі дзяржавы з мэтай стварэння новай самастойнай дзяржавы ці атрымання статусу вельмі шырокай аўтаноміі (індывідуальная свабода дзеяння, самастойнасць). Стагнацыя (лац. stagnum – стаячая вада) – тэрмін, які ўжываецца ў эканоміцы для абазначэння застою і нерухомасці ў вытворчасці, гандлі і інш. Экстэнсіўны шлях – шлях развіцця эканомікі за кошт пашырэння вытворчасці і прыцягнення дадатковых капіталаў і працоўных рук.
Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 765; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |