КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Гістарычныя асобы. Пытанні для самакантролю
Важнейшыя падзеі ПАЧАТКУ XXI стст. Пытанні для самакантролю 1. Якія эканамічныя і экалагічныя наступствы мела аварыя на Чарнобыльскай АЭС для Беларусі? 2. Дайце азначэнне паняццям «эпоха застоя», «перабудова». Якімі падзеямі яны суправаджаліся і якую ролю адыгралі ў лёсе краіны? 3. Ахарактарызуйце сутнасць курсу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. 4. У чым праявілася рэфармаванне палітычнага ладу СССР у 1985–1990 гг.? Якое значэнне для рэформы палітычнай сістэмы мела ўвя-дзенне шматпартыйнасці? Як ажыццяўляўся пераход да шматпар-тыйнасці ў Беларусі? 5. Якія змены адбыліся ў духоўным жыцці беларусаў у 1985–1990 гг.? 6. Рух за нацыянальную незалежнасць Беларусі не меў такога размаху як у Прыбалтыцы, на Украіне і іншых краінах. Растлумачце, з чым гэта было звязана. Тэма 8. СУВЕРЭННАЯ БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ XX – 1. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі эканомікі. 2. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст. 1994 г., 15 сакавіка – прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 1994 г., 10 ліпеня – Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А. Р. Лукашэнка. 1995 г., 1996 г., 2004 г. –першы, другі і трэці Рэспубліканскія рэфе-рэндумы. 1996 г., 2001 г., 2006 г. – першы, другі і трэці Усебеларускія Народ-ныя сходы. 1999 г., снежань – падпісанне паміж Беларуссю і Расіяй Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. 2005 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005–2010 гг. 2006 г. – адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў новым будынку. 2007 г., чэрвень – прыняцце Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў на 2007–2010 гг. 2007 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь. 2010 г., лістапад – прыняцце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гг. 2011 г., – прыняцце Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011–2015 гг. 2013 г., красавік – пасланне Прэзідэнта А. Р. Лукашэнка бела-рускаму народу і Нацыянальнаму сходу «Абнаўленне краіны – шлях да поспеху і росквіту». Алфёраў Ж. І. – лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, ураджэнец Беларусі. Яго адкрыцці ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, вынаходніцтва хуткіх транзістараў, лазерных дыёдаў, інтэгральных мікрасхем-«чыпаў», дазволілі зрабіць звычайнымі такія рэчы, як прайгравальнік кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіра-вання, сонечныя батарэі, мабільныя тэлефоны. Ж. І. Алфёраў узна-гароджаны ордэнам Ф. Скарыны, ганаровы грамадзянін г. Віцебска. Бас Р. М. – беларускі прадзюсер, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін горада Віцебска, дырэктар фестываляў, генеральны дырэктар дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», генеральны ды-рэктар Цэнтра культуры «Віцебск», віцэ-прэзідэнт FIDOF, музыкант. Елісеенкаў А. М. – беларускі кампазітар і выканаўца, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Піша песні і складае музыку да фільмаў, кіруе студыяй «Гран-пры» Дзяржаўнага канцэртнага аркестра. Яго выха-ванцы Вера Карэтнікава, Вячаслаў Нагорны і група «Ванільнае неба». Кішчанка А. – беларускі мастак, аўтар «Габелену века», якому прысвоены статус гісторыка-культурнай спадчыны. На габелене адлюстравана звыш 80 вядомых палітыкаў і дзеячаў культуры ХХ ст. Ён быў вытканы ўручную на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Яго плошча складае 266 м², а вес – 286 кг. Габелен унесены ў кнігу рэкордаў Гінесу. Карват У. М. – ваенны лётчык, якому ў 1996 г. першаму ў рэспубліцы прысвоена (пасмяротна) вышэйшая ступень адзнакі Рэс-публікі Беларусь – Герой Беларусі. Цаной уласнага жыцця ён адвёў пылаючы самалёт у бок ад в. Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна і тым захаваў жыццё многіх людзей. Герой Беларусі – вышэйшая воінская і працоўная ўзнагарода. Адным з першых яе ўдастоены старшыня Гродзенскага абласнога камітэта А. І. Дубко (пасмяротна). Лукашэнка А. Р. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990–1994 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 10.07.1994 г. абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Галоўнакаман-дуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяс-пекі. У 2001 г., 2006 г., і 2010 г. быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на чарговы тэрмін. Паслядоўна прытрымліваецца курса эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны з мэтай умацавання бела-рускай дзяржаўнасці і паляпшэння дабрабыту народа. Маскевіч С. А. – беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прад-стаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь са снежня 2010 г. Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), прафесар. Мулявін У. Г. – народны артыст СССР (1991); музыкант, засна-вальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». У 2001 г. узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны. Мясніковіч М. У. – Прэм’ер-Міністр Рэспублікі Беларусь са снежня 2010 г. Былы старшыня прэзідыума (2004–2010) і прэзідэнт (2001–2004) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Раней займаў пасады памочніка па асобых даручэннях (2001) і кіраўніка адміністрацыі (1995–2001) Прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнка. Пташук М. М. –вядомы савецкі і беларускі кінарэжысёр. Народны артыст Беларускай ССР (1990). Яго рэжысёрскія працы: «Гульня ўяўлення» (1995), «У жніўні 44-га...» (2001), «У чэрвені 41-га» (2003). Сакалоўскі Н. – беларускі кампазітар, адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна БССР, існаваўшага з 1955 г. Святлоў Б. У. – беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2008–2012), міністр культуры Рэспублікі Беларусь са снежня 2012 г. Сіпакоў І. Д. (Янка Сіпакоў) – беларускі паэт, празаік, перак-ладчык і даследчык літаратуры. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997). Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі – «Лісце травы» Уолта Уітмэна, «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна, «Боскую камедыю» Дантэ Аліг’еры, асобныя творы Аляксандра Пушкіна, Адама Міцкевіча, Тараса Шаўчэнкі, Аляксандра Блока, Расула Гамзатава, Карнея Чукоўскага і інш. Снапкоў М. Г. – нарадзіўся ў Магілёве. У 1991 г. скончыў Беларускую сельгаспадарчую акадэмію, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь са снежня 2009 г. Філарэт – мітрапаліт Мінскі і Слуцкі (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч), праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. Заснавальнік першай у рэспубліцы праваслаўнай духоўнай акадэміі. Пры яго ўдзеле ўзноўлены крыж Е. Полацкай (1997 г.). За шматгадовы ўклад у духоўнае адраджэнне беларусаў, умацаванне сяброўства і брацкіх сувязей паміж народамі, развіццё міжканфесійнага дыялога ўдастоены звання Героя Беларусі. Фінберг М. Я. – прафесар Беларускай акадэміі музыкі, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст Рэспублікі Беларусь. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях. Дырэктар – мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы «Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь».
Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 584; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |