Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ПРОГРАМА 2 страница




43. У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было добра падрыхтавана. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў, у тым ліку Ліду, Вільну, Гродна. Урад Літбел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму, не здолеў арганізаваць абарону. 1 чэрвеня 1919 года згодна з Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК Савецкія Украіна, Беларусь, Літва і Латвія аб’ядноўваліся з Савецкай Расіяй для агульнай барацьбы з сусветным імперыялізмам. Уводзілася агульнае ваеннае камандаванне, аднак стрымаць польскае наступленне не ўдалося і аб’яднаным сілам. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна-Днепр. Фактычна ЛітБелССР і БССР як яе частка перасталі існаваць. На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Ліквідаваліся не толькі бальшавісцкія органы ўлады, але не дапускалася стварэнне мясцовых органаў улады БНР. ў Мінску ў студзені 1920 года на базе арганізацыі “Маладая Беларусь”, што дзейнічала з мая 1917 года ў Мінскім настаўніцкім інстытуце (кіраваў У.Ігнатоўскі) была ўтворана Беларуская камуністычная арганізацыя. Арганізацыя арганізоўвала барацьбу з польскімі інтэрвентамі, а далейшае Беларусі бачыла ў існаванні БССР у складзе федэратыўнай Расіі, і ў гэтым разыходзілася з беларускімі эсэрамі, якія імкнуліся да поўнай незалежнасці.Да арганізаваных камуністамі і эсэрамі партызанскіх атрадаў пачалі далучацца прадстаўнікі іншых палітычных сіл. Распачатае вясной 1920 г. наступленне палякаў дазволіла ім захапіць шэраг беларускіх і ўкраінскіх гарадоў, аднак летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. Адначасова Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы – Тарыбай. 12 ліпеня 1920 года Савецкая Расія і Літва падпісалі дагавор, згодна з якім Літве перадавалася Віленская і Гродзенская губерніі з гарадамі Вільна, Гродна, Ліда, Вілейка, Ашмяны, Дзісна. Дагавор падпісалі без згоды з урадам БССР, і гэта было юрыдычным канцом ЛітБелССР. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая другі раз абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. Часовая ўлада перадавалася Беларускаму рэвалюцыйнаму камітэту (старшыня – А.Чарвякоў), які павінен быў дзейнічаць да II з’езда Саветаў Беларусі.12кастрычніка 1920 г. у Рызе паміж Украінай і Расіяй з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны дагавор аб перамір’і. Беларусаў зноў не запрасілі ўдзельнічаць у перамовах. Падпісанне перамір’я не спыніла ваенных дзеянняў. 18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі.

44. пасля заканчэння савецка-польскай вайны БССР апынулася ў цяжкім эканамічным становішчы: назіраліся моцны спад прамысловай вытворчасці, інфляцыя. Сяляне пакутавалі ад харчразвёрсткі, у гарадах большасць прадуктаў размяркоўвалася па картках. Таму ў 1921 – 1928 гг. у БССР, як і ў іншых савецкіх рэспубліках, праводзілася новая эканамічная палітыка (нэп), мэтай якой было аднаўленне эканомікі. Нэп складалася з сельскагаспадарчай, фінансавай прамысловай і гандлёвай рэформ. У 1921 г. былі канчаткова пераразмеркаваны памешчыцкія землі.У выніку нэпа да 1926 г. валавы ўнутраны прадукт БССР перасягнуў узровень 1913 г.
Аднак у 1928 г. цэнтральныя савецкія ўлады распачалі пераход да планавай эканомікі. З гэтай мэтай 1 кастрычніка 1928 г. пачаў дзейнічаць першы пяцігадовы план. Быў абвешчаны курс на паскораную індустрыялізацыю і калектывізацыю. Толькі за дзве першыя пяцігодкі ў БССР было пабудавана 1700 новых прадпрыемстваў, галоўным чынам у сферы харчовай і лёгкай прамысловасці. Каб знайсці сродкі да 1935 г. дзейнічала карткавая сістэма забеспячэння. Не хапала кваліфікаваных спецыялістаў. Узровень жыцця насельніцтва на пачатку 30-х гг. значна пагоршыўся. летам 1929 г. былі абвешчаны суцэльная калектывізацыя і ліквідацыя заможнай часткі сялян – кулакоў як класа, забараняліся арэнда зямлі і найманне рабочых. Большую частку сялянства прымусова вымушалі ўступаць у калгасы.
45. Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: х а р ч п а д а т а к, к а а п е р а ц ы я, с в а б о д н а е п р а д п р ы й м а л ь н i ц т в а i с в а б о д н ы р ы н а к.Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць зяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў. Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш. Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны уз ровень. На долю дзяржаунай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыi. Палепшылiся у параунаннi з даваеннымi, умовы працы i быту, павысiуся жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтычная актыунасць рабочых.

46. Палітычны рэжым, якіўсталяваўся ў СССР, а таксама ў БССР, у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі. Гэта была форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляўся поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамадства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаўнай ідэалогіі. Сталінскі палітычны рэжым забяспечыў усталяванне цэлас-най грамадскай сістэмы, якую гісторыкі характарызуюць як дзяржаўны сацыялізм. Пры ім функцыі па распараджэнні па-літычнай уладай аказаліся адчужанымі ад народа і ажыццяў-ляліся партыйна-дзяржаўным апаратам.У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а таксамажорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпрэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і беспамылковасць палітыкі I. Сталіна.Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х—30-я гг. былі звязаны са спыненнем новай эка-намічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітыч-ных рэпрэсій і абвінавачванняў.У 1937 г. прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замацаваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося раскулачванне і высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступал! супраць прымусовага стварэння калгасаў. У сувязі з пераглядам палітыкі беларусізацыі былі абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме» прадстаўнікі культуры Беларусі. Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам.

47. Паступовае згортванне новай эканамічнай палітыкі. 3 дасягненнем даваеннага ўзроўню вытворчасці пачалося паступовае згортванне новай эканамічнай палітыкі. Гэта было абумоўлена не амбіцыямі і суб'ектывісцкімі пажаданнямі савецкіх кіраўнікоў, а аб'ектыўнымі працэсамі ўмацавання капіталізму, пастаяннага росту беспрацоўя і маемаснай няроўнасці, узбагачэння капіталістычных элементаў (выгады ад нэпа атрымалі нямногія нэпманы), збяднення і незадаволенасці той часткі насельніцтва (рабочых і сялян), якая складала сацыяльную базу савецкай улады і абараняла гэту ўладу ў гады Грамадзянскай вайны. У другой палове 1920х гг. у поўнай адпаведнасці з палітыкаідэалагічнай дактрынай Камуністычнай партыі новая эканамічная палітыка была паступова заменена палітыкай сацыялістычнай індустрыялізацыі краіны, калектывізацыі сельскай гаспадаркі і культурнай рэвалюцыі. У 1930я гг. палітыка Савецкай дзяржавы атрымала афіцыйную назву палітыкі разгорнутага наступлення сацыялізму па ўсім Фронце. Сацыялістычная індустрыялізацыя ў СССР карэнным чынам адрознівалася ад індустрыяльнай (прамысловай) рэвалюцыі ў капіталістычных краінах. Індустрыяльная (прамысловая) рэвалюцыя на Захадзе расцягвалася на стагоддзі. Яна пачыналася з развіцця лёгкай прамысловасці, якая патрабавала меншых фінансавых выдаткаў і забяспечвала атрыманне ў кароткі тэрмін высокага прыбытку. У СССР і БССР індустрыялізацыю патрэбна было ажыццявіць за 10 15 гадоў і пачыналася яна не з лёгкай, а з цяжкай прамысловасці, што патрабавала вялікіх капітальных укладанняў. Папершае, асноўная ўвага ў БССР удзялялася паліўнай, дрэваапрацоўчай, папяровай, гарбарнай, швейнай, абутковай і харчовай галінам прамысловасці, што было абумоўлена дастатковымі запасамі мясцовай сыравіны, патрэбай у таварах народнага спажывання, зручнымі шляхамі зносін і вытворчымі традыцыямі. Частка капіталаўкладанняў накіроўвалася на развіццё энергетыкі, машынабудавання і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

48. У 20-я гг. пачалi развiвацца розныя формы кааперацыi, паступовы пераход дробных сялянскiх гаспадарак да калектыўнай апрацоўкi зямлi на ўмовах НЭПа. Асаблiвасцю Беларусi было тое, што ўвядзенне НЭПа супадала з перадачай зямлi сялянам. У 1921 годзе ўся зямля перадавалася бясплатна сялянам у карыстанне. Свабода выбоару форм землекарыстання захоўвалася аж да 1927 г. Да гэтага часу ў беларусi развiвалiся гаспадаркi як калектыўнага землекарыстання Кiраўнiцтва народным камiсарыятам земляробства праводзiла ў жыцце план стварэння хутароў i дробных паселкаў тыпу адрубаў. У канцы 20-х гадоў хутарская сiстэма на Беларусi складала больш за 25 % сялянскага землекарыстання. З першых гадоў савецкай улады стваралiся i вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркi. Да пачатку 1927 г. на Беларусi было ўжо ўтворана каля 400 сельскагаспадарчых арцелей, камун i таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлi, а таксама 213 саўгасаў.Калгасы разглядалiся ў асноўным як форма арганiзацыi бяднейшых пластоў насельнiцтва. Стваралiся яны як правiла на землях дзяржаўнага фонду. Да кастрычнiка 1928 г. у БССР было арганiзавана 994 калгаса. На адзiн калгас у сярэднiм прыходзiлася 40—75 дзесяцiн зямлi, па 3—5 коней, 3—4 плугi, 4 бараны; на 100 га мелася па 20 галоў буйной рагатай жывелы; сярэдняя ўраджайнасць зерневых з 1 га склада 8 цэнтнераў. У канцы 20-х гг., згодна палiтыкi Камунiстычнай партыi i савецкай дхзяржавы, быў ўзяты курс на паскораную калектывiзацыю ў яе вышэйшых формах. Мэта – у кароткi тэрмiн парвесцi калектывiзацыю вескi i ўзяць у яе сродкi для патрэб iндустрэялiзацыi i абароны краiны. Да канца 30-х гадоў калiктывiзацыя ў Беларусi была завершана, кулацтва як клас лiквiдавана.

49. Саветы ў 30-я гады ўжо толькі стваралі бачнасць улады працоўных. Іх фарміраванне і дзейнасць адбываліся на падставе дырэктыўных указанняў, якія выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, спаборнасць кандыдатур, плюралізм думак. Гэта датычылася дзейнасці не толькі Саветаў, але і прафсаюзаў, камсамола, якія канчаткова страцілі нават мізэрныя рэшткі самастойнасці.Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. замацоўвала палажэнне аб тым, што БССР з'яўляецца "сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту", у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя. Таму ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партыйным установам і павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў.З прыняццем Канстытуцыі СССР 1936 г. была праведзена больш жорсткая цэнтралізацыя дзяржаўнага апарату, абмяжоўваліся правы саюзных рэспублік. У лютым 1937 г. была прынята новая Канстытуцыя БССР. Яна была падрыхтавана ў адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР і паўтарала ўсе асноўныя палажэнні саюзнай Канстытуцыі. У ёй пацвярджалася ўсеўладзе камуністычных партыйных кіруючых органаў.

50. Змены ў эканамічным і палітычным жыцці адбіваліся і на развіцці культуры. У 20-я гг. разам з палітыкай беларусізацыі праводзілася барацьба з непісьменнасцю. У пачатку 30-х гг. колькасць непісьменных сярод дарослага насельніцтва скарацілася да мінімуму. Адчыняліся новыя школы. У 1921 г. пачаў сваю працу Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1922 г. - Інстытут беларускай культуры (з 1929 г. - Акадэмія навук). Былі таксама створаны політэхнічны, сельскагаспадарчы інстытуты (у 1925 г. быў аб'яднаны з інстытутам у Горках у сельскагаспадарчую акадэмію) і ветэрынарны інстытут у Віцебску. З поспехам працаваў Беларускі драматычны тэатр (БДТ), які ў 1921 г. ўзначаліў Я. Міровіч, і трупа У. Галубка. У 1926 г. ў Віцебску адчыніўся БДТ-2. У Гомелі і Магілёве з'явіліся сімфанічныя аркестры. У 1926 г. ў Ленінградзе на студыі "Савецкая Беларусь" быў зняты першы беларускі фільм "Лясная быль" Ю. Тарыча.
Актыўна праходзіла і літаратурнае жыццё. У 20-я гг. існавала некалькі буйных літаратурных аб'яднанняў: "Маладняк" (М. Лынькоў, М. Чарот, П. Трус, П. Галавач і інш.), "Узвышша" (А. Бабарэка, П. Глебка, З. Бядуля, М. Лужанін, К. Крапіва і інш.) і "Полымя" (Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, М. Чарот і інш.). У 1928 г. узнікла Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Фарсіраваная індустрыялізацыя 30-х гг. і патрэба ў кадрах вымусіла ўрад яшчэ больш уважліва ставіцца да адукацыі. У гэты час былі адчынены кансерваторыя, філармонія, тэатр оперы і балета. Аднак сталінскія рэпрэсіі, якія закранулі амаль усіх дзеячаў культуры (арыштоўваліся нават Я. Купала і Я. Колас) не садзейнічалі імкліваму развіццю літаратуры, навукі і мастацтва.

51. Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. Разбураная першай імперыялістычнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка амаль не адбудоўвалася, і беларускія землі ператвараліся ў сыравінны прыдатак Польшчы. Да 1935 г. колькасць прамысловых рабочых скарацілася на 40 % у параўнанні з 1913 г. На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах быў значна большым. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. Асабліва пакутлівай з’явай было беспрацоўе. Вельмі цяжка жылося ў вёсцы (85 % насельніцтва). Больш паловы зямельнага фонду належала памешчыкам ці буйным уладальнікам, якія мелі ў сярэднім па 500 га.Пад выглядам ліквідацыі цераспалосіцы польскі ўрад шырока праводзіў хутарызацыю (“камасацыю”), у выніку якой сяляне ўзамен раздробленых на вузкія палоскі зямель павінны былі атрымаць такую самую колькасць зямлі, але адзіным участкам. У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі. У 1925–1938 гг. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек. Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні. На працягу 20 гадоў тут прайшлі 4 хвалі рэвалюцыйнага руху – у 1923 г., у 1926 – пачатку 1927 г., у 1931–1933 гг., у 1936–1937 гг., г. зн. праз кожныя 2–3 гады.

52. Адразу пасля завяршэння савецка-польскай вайны ў 1921 годзе была прынята Канстытуцыя польскай дзяржавы дзе былі абвешчаны дэмакратычныя свабоды. У 1921-1923 гадах значны ўплыў на беларускае насельніцтва мела партыя беларускіх эсэраў (ПБСР, частка былой БСГ), якой кіравалі Ф.Грыб, І.Мамонька, А.Цвікевіч, В.Ластоўскі. Праграма партыі прадугледжвала канфіскацыю памешчыцкіх зямель на карысць сялян, нацыянальнае раўнапраўе, стварэнне беларускай дэмакратычнай дзяржавы, злучанай з Літвой. З левага крыла эсэраў вылучылася Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя лікам каля 300 чалавек, пад началам І.Лагіновіча і А.Канчэўскага. У кастрычніку 1923 года адбылася I канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі, на якой была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яе кіраўнікі С.Дубавік, С.Мертенс, А.Славінскі, П.Корчык развярнулі актыўныя дзеянні па барацьбе з польскімі ўладамі. У 1924 годзе быў створаны Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) на чале з В.Харужай. Камуністы хутка перахапілі з эсэраў ініцыятыву па кіраўніцтву масавым партызанскім рухам, які распачаўся на захопленай палякамі тэрыторыі Беларусі. Да 1925 года тут вялася сапраўдная вайна супраць акупантаў. Аднак не толькі КПЗБ была вельмі папулярна сярод насельніцтва Заходняй Беларусі. 24 чэрвеня 1925 года група дэпутатаў (паслоў) Сейма стварылі Беларускую сялянска-рабочую грамаду (з 1926 года партыя) – самую масавую арганізацыю сялян таго часу ў Еўропе. Узначалі яе Б.Тарашкевіч, П.Мятла, П.Валошын, С.Рак-Міхайлоўскі. Ужо ў студзені 1927 года яна налічвала каля 2 тыс. мясцовых арганізацый і каля 120 тыс. актыўных прыхільнікаў. Праграма партыі прадугледжвала канфіскацыі памешчыцкіх зямель і перадачу яе сялянам, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада і ўвядзенне рэальных дэмакратычных свабод, самавызначэнне Заходняй Беларусі, увядзенне 8-мі гадзіннага працоўнага дня, ліквідацыю асадніцтва, адукацыю на роднай мове. Такая папулярнасць напалохала польскі ўрад, і ў 1927 годзе партыя была разгромлена, а каля 800 яе актывістаў і кіраўнікоў асуджана. Працоўныя арганізавалі шмат маніфестацый у падтрымку сваёй партыі, якія бязлітасна разганяліся. У Косава дэманстрацыя 3 лютага 1927 года была растраляна, шэсць чалавек было забіта, некалькі дзесяткаў паранена. Увогуле, сярэдзіна 20-х – пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.

53. Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт абненападзенні, 22 чэрвеня 1941 г. вераломна ўварвалася ў межы СССР. На тэрыторыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі. У адпавед-насці з планам маланкавай вайны галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна мела на мэце знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Заходняй асобай вайсковай акругі. У першапачатковы перыяд вайны савецкія войскі вымушаны былі адступаць. Савецкія воіны аказвалі адчайнае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць.Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адво-дзілася толькі некалькі гадзін. Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, капітан М. Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы са-малёт на трупу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчыкБ. Коў-зан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы.У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дыві-зія пад камандаваннем генерал-маёра /. Русіянава, байцы якой упершыню ў гады вайны выкарысталі так званую шкля - ную артылерыю — бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі. 14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамётаў пад камандаваннем капітана /. Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы». Двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны», далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы і падрых-тавацца да абароны на маскоўскім напрамку.

54. На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысц-кія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадах», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавекане-навісніцкая «расавая тэорыя», якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць па-шырэння «жыццёвай прасторы» для немцаў і іх «права» на сусветнае панаванне. Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост». Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, белару-саў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што датычыцца цыганоў і яўрэяў, якія таксама жылі ў Беларусі, дык іх чакала поўнае знішчэнне. Галоўным срод-кам ажыццяўлення сваіх мэт фашысты зрабілі палітыку ге-нацыду — знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным уладам.У Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спецыяльныя месцы пражывання — гета. Усяго іх у Беларусі было 163. 22 сакавіка 1943 г. па загадзе фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вёскі Хатынь паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 619 вёсак, 3 якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.Фашысты прымусова вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі. За час акупацыі з Беларусі было вывезена каля 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей.Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, акупанты адразу ж сталі на шлях фарміравання мясцовай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў. 3 мэ-тай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыя-нальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, аднаў-ляць дзейнасць тэатральных, навуковых і вучэбных устаноў, выдаваць беларускія газеты. Калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на стварэнне такіх арганізацый, як Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краевая абарона, Саюз беларускай моладзі. Некаторыя прад-стаўнікі беларускага нацыянальнага руху пайшлі на су-працоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі.

55. Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захопнікаў. Арганізатарамі яе ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя работнікі, але і радавыя грамадзяне. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і ўступілі ў барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, якім кіраваў В. Корж, партызанскі атрад "Чырвоны Кастрычнік" у Палескай вобласці, які ўзначалілі Т. Бумажкоў і Д. Паўлоўскі. Рабочыя кардоннай фабрыкі у пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М. Шмыроў. На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Яркая старонка гэтай барацьбы - Мінскае падполле, арганізатарамі якога былі I. Казінец, I. Кавалёў, У. Амельянюк, I. Матусевіч і інш. З першых дзён акупацыі горада падпольшчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі ў партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб руху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў.Шэрагі народных мсціўцаў пасля перамогі Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой значна ўзраслі, што дало магчымасць стварыць на базе асобных атрадаў буйныя партызанскія фарміраванні - брыгады і злучэнні. Першая беларуская партызанская брыгада на чале з Бацькам Мінаем (М. Шмыровым) уступіла ў непасрэднае ўзаемадзеянне з войскамі Чырвонай Арміі. Для кіраўніцтва ўсімі партызанскімі сіламі краіны у маі 1942 г. быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка. Пазней быў арганізаваны Беларускі штаб. Гэта прыдавала барацьбе арганізаваны характар.Цэнтральным штабам партызанскага руху была спланавана акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным. Дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, аб'яднаных у 213 брыгад, якія налічвалі 370 тыс. чалавек, у падполлі дзейнічала 70 тыс. чалавек. Галоўныя ўдары партызаны наносілі па варожых камунікацыях, у асноўным па чыгуначных магістралях. Гэтыя акцыі атрымалі назву "рэйкавая вайна", першы этап якой пачаўся ў час контрнаступлення савецкіх войскаў пад Курскам і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Другі этап ахоплівае час, калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі, трэці праводзіўся напярэдадні і ў ходзе вызвалення Беларусі. Ён меў важнае аператыўна-стратэгічнае значэнне, таму што партызаны кантралявалі многія дарогі, грамілі штабы і гарнізоны.

Восенню 1943 г., пасля разгрома фашысцкіх войскаў пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын. Асенне-зімовае наступленне прынесла вызваленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам - Гомелю і Мазыру, быў фарсіраваны Днепр у раёне Лоева. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай "Баграціён". Лінію абароны назвалі "Фатэрлянд" ("Айчына"), чым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы самой Германіі. У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войскаў.Для ажыццяўлення плана аперацыі " Баграціён " прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў.У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк " Нармандыя-Нёман ". Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Г. Жукаў і А. Васілеўскі.Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ў два рады па жывой сіле, гарматах і мінамётах, у чатыры - па танках, у тры - па баявых самалётах.Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння асноўных сіл групы армій "Цэнтр". 23 чэрвеня 1944 г. - пачатак наступлення. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск.Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. 2-і Тацынскі танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёў баі на ўсходняй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся ў Мінск танк Д. Фролікава. Ён прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Ф. Скарыны), знішчыўшы гармату і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі бесперашкодна прайшлі ў цэнтр горада.Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так званы "Мінскі кацёл"). Сем дзён "кіпеў" гэты кацёл, фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. забіта, 35 тыс. узята ў палон).Партызаны і падпольшчыкі захоплівалі масты, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. К канцу ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.

57. Аналіз сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і куль-турнага развіцця БССР неабходна праводзіць у кантэксце еўрапейскай гісторыі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, якая прывяла да новай растаноўкі палітычных сіл. Падзеленасць свету на так званылагер сацыялізму (СССР і сацыялістычныя краіны) і лагер капіталізму (ЗША, краіны Захаду і Японія), саперніцтва міждзяржаўных груповак аб'яднаных у ваенна-палітычныя блокі, якое набывала то характар “халоднай вайны”, то змянялася перыядамі змякчэння міжнароднай напружанасці, сталі істотнымі фактарамі пасляваеннага жыцця. Важна адзначыць таксама, што ў гэты час БССР выйшла на міжнародную арэну і стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.Разгляд унутранага жыцця Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе мэтазгодна пачаць з аналізу велізарных страт рэспублікі (матэрыяльных, дэмаграфічных і інш.) за час фашысцкай акупацыі і іх наступстваў. Асобна неабходна пералічыць асноўныя крыніцы для фарміравання матэрыяльнай базы аднаўлення эканомікі. Пры гэтым паспрабуйце вызначыць, якія крыніцы адыгралі вырашальную ролю ў аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі.Звярніце ўвагу на складанасці пераадолення пасляваеннай разрухі і асаблівасці аднаўлення народнай гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Адзначаючы даволі хуткае адраджэнне прамысловасці ў рэспубліцы, пры чым у першую чаргу цяжкай, вызначце прычыны маруднага, супярэчлівага аднаўлення сельскай гаспадаркі. Тут мэтазгодна прааналізаваць Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР на 1946 –1950 гг. і яго вынікі, пастанову Савета Міністраў СССР, ЦК ВКП(б) 1946 г. “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”, указ Вярхоўнага Савета СССР 1948 г. “Аб высяленні ў аддаленыя раѐны асоб, якія злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”. Характарызуючы асноўныя рысы грамадска-палітычнага жыцця БССР у пасляваеннае дзесяцігоддзе, падкрэсліце яго супярэчлівасць(існаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы, захаванне кіруючай ролі камуністычнай партыі і культу асобы Сталіна, пасляваенныя рэпрэсіі і разам з тым павышэнне ролі Вярхоўнага і мясцовых Саветаў БССР, прафсаюзаў і камсамола і інш.).Аналізуючы развіццѐ культуры Беларусі, на канрэтных прыкладах вызначце асноўныя накірункі яе адраджэння і развіцця, дасягненні. Пажадана пазнаѐміцца з сістэмай адукацыі ў БССР у пасляваеннае




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-05-26; Просмотров: 382; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.017 сек.