Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

УЗ'ЯДНАННЕ Заходняй Беларусі з БССР




Студэнты павінны памятаць (з матэрыялаў папярэдняй тэмы), што ў выніку польска-савецкай вайны 1919-1920 гг. і здрадніцкай палітыкі бальшавіцкай улады Беларусь была падзелена на дзве часткі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя Заходняй Беларусі адышла да Польшчы. Адсутнасць адзінства істотна перашкодзіла эканамічнаму і культурнаму развіццю Беларусі і беларускага народа.

1 верасня 1939 года гітлераўская Германія напала на Польшчу. 3 верасня Францыя і Англія аб'явілі вайну Германіі. Нямецкія танкавыя і мотамеханізаваныя дывізіі перайшлі граніцу і ў некалькіх напрамках пачалі хутка рухацца ў глыб польскай дзяржавы. Нягледзячы на гераізм абаронцаў Вестэрплятэ, Хеля, Гдыні, Модліна, Варшавы, у сярэдзіне верасня войскі падышлі да зямель Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якія непасрэдна апынуліся пад пагрозай гітлераўскага зняволення. Студэнты павінны засвоіць, што нямецкае кіраўніцтва, спасылаючыся на дамоўленасць пры падпісанні дагавора ад 23.09.1939 г., падштурхоўвала савецкі бок хутчэй выступіць супраць Польшчы, каб ускласці адказнасць за вайну і на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражанне нейтралітэту, не згаджаўся з гэтым і адцягваў выступленне. Толькі 17 верасня, калі польская армія ў цэлым была разбіта і амаль уся тэрыторыя карэннай Польшчы занята нямецкімі войскамі, і заставаліся толькі асобныя пункты супраціўлення, Савецкі ўрад аддаў распараджэнне Галоўнаму камандаванню Чырвонай Арміі перайсці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.

17 верасня зранку распачаўся паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Прасоўванне войск ішло хутка. Месцамі ім дапамагала насельніцтва, дзейнічалі партызанскія групы. Пераважная большасць польскіх войск здавалася без бою, бо ў ім было шмат ураджэнцаў Заходняй Беларусі і яны, зведаўшы польскі прыгнёт, не збіраліся бараніць польскую дзяржаву. Згодна з афіцыйным паведамленнем Галоўнага камандавання Чырвонай Арміі, у час паходу ў Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь загінула 737 і паранена 1862 салдаты і афіцэры. Палітычныя ўзаемаадносіны і разлікі былі такімі, што 25 верасня 1939 года ў Брэсце адбыўся парад савецкіх і гітлераўскіх войск, які святочна сімвалізаваў сумесную перамогу над Польшчай.

Студэнты павінны ведаць, што асноўная частка насельніцтва Заходняй Беларусі - рабочыя, сяляне, рамеснікі, працоўная інтэлігенцыя сустракалі савецкіх салдат як вызваліцелей, як родных братоў, кветкамі, хлебам-соллю. На

месцах утвараліся часовыя ўправы і сялянскія камітэты. Ажыццяўляліся рэвалюцыйныя пераўтварэнні: падзел памешчыцкай і царкоўнай зямлі, нацыяналізацыя і рабочы кантроль на фабрыках і заводах, адкрыццё новых школ і дэмакратызацыя школьнай сістэмы, адкрываліся бальніцы і амбулаторыі з бясплатным абслугоўваннем насельніцтва.

Неабходна было вырашаць галоўнае пытанне аб дзяржаўнай уладзе, аб самавызначэнні Заходняй Беларусі і заканадаўчым замацаваннем праведзеных пераўтварэнняў. Таму 5.10.1939 г. часовая ўправа г. Беластока звярнулася да ўсіх з прапановай склікаць народны сход.

Выбары дэпутатаў Народнага сходу прайшлі 22.10.1939 г. Прысутнасць Чырвонай Арміі паўплывала на становішча ў краі. Палітычныя партыі, акрамя камуністаў, адкрыта ў выбарах не ўдзельнічалі, ды ў іх не было такой магчымасці. Было абрана 926 дэпутатаў: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэяў, 43 рускіх, 53 украінцы і 10 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей (нацыянальныя меншасці складалі 33,04 %).

Народны сход Заходняй Беларусі пачаў работу 28 кастрычніка 1939 г. у г. Беластоку. Падчас яго былі прыняты рашэнні аб: усталяванні ў краі савецкай улады, канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. 29.10.39 г. была прынята Дэкларацыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. 2 лістапада 1939 года нечарговая V сесія Вярхоўнага савета СССР першага склікання вырашыла задаволіць просьбу Народнага сходу Заходняй Беларусі і ўключыць Заходнюю Беларусь у склад СССР з уз'яднаннем яе з БССР. Завяршальным заканадаўчым актам аб уз'яднанні беларускага народа з'явілася прыняцце нечарговай ІІІ сесіяй Вярхоўнага Савета БССР 14.11. 1939 г. закона, у якім было запісана: "Прыняць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўз'яднаць тым самым вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай дзяржаве".

У склад БССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,7 млн чалавек. Пераважную большасць насельніцтва складалі беларусы. Студэнты павінны мець на ўвазе, што ў таталітарнай дзяржаве (якой быў СССР) магчыма ініцыятыва народных мас толькі па ўказанні зверху, рэалізоўвалася толькі тое, што лічыла мэтазгодным афіцыйнае кіраўніцтва, прычым не ў Мінску, а ў Маскве. Так, не запытаўшы волі насельніцтва, без уліку нацыянальнага складу, па дагавору паміж урадамі СССР і Літоўскай рэспублікі, які быў падпісаны 10.10.1939 г., Вільня (старажытная беларуская сталіца) і так званая Віленская вобласць агульнай плошчай 6900 кв. км. былі перададзены Літве. Пасля нацыянальнага размежавання ў лістападзе 1940 года, тэрыторыя БССР складала 223 тыс. кв. км., з насельніцтвам 10,2 млн чалавек.

Студэнтам неабходна засвоіць, што уз'яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй ў адзіную БССР было актам гістарычнай справядлівасці. Нягледзячы на далейшую прымусовую калектывізацыю, забарону дзейнасці, дэмакратычных і нацыянальных партый і арганізацый, дэпартацыі і рэпрэсіі, уз'яднанне паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзіную сям'ю.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1122; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.