Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вялікая Айчынная вайна: асноўныя падзеі. Дзейнасць антыгітлераўскай кааліцыі




5 снежня 1940 г. Гітлер прыняў канчатковае рашэнне аб вайне з СССР. 18.12.1940 г. "Дырэктыва 21" прызначала дату рэалізацыі плана вайны супраць савецкай дзяржавы – 15 мая 1941 г., якая 30.04.41 г. была перанесена на 22 чэрвеня 1941 г.

Раніцай 22 чэрвеня 1941 г., рэалізуючы план "Барбароса" гітлераўская Германія напала на СССР. Пачалася вайна, у якой размова шла не аб захаванні сацыяльнага ладу ці нават дзяржаўнасці, а аб фізічным існаванні народаў, якія жылі ў СССР.

На пачатак Вялікай Айчыннай вайны войскі Германіі і яе хаўруснікаў складалі на мяжы з СССР – 5,5 млн чалавек, 4300 танкаў і гармат, 5000 самалётаў; Чырвоная Армія ў памежных акругах мела 2,7 млн чалавек, 1475 танкаў і 1540 самалётаў новай канструкцыі.

Студэнты павінны ведаць, што згодна савецкай гістарыяграфіі, вылучаюць тры асноўных перыяды вайны і асобна разглядаецца разгром Японіі.

Першы перыяд вайны (22.06.1941 – 18.11.1942). Характарызуецца гераічнай абаронай Чырвонай Арміяй і атрадамі апалчэння савецкай тэрыторыі, эвакуацыяй і перабудовай эканомікі краіны на ваенны лад, стварэннем антыгітлераўскай кааліцыі дзяржаў і разгромам гітлераўскіх войск пад Масквой, усталяваннем жорсткага акупацыйнага рэжыму гітлераўцаў на захопленай тэрыторыі.

За некалькі месяцаў вайны Германія акупіравала значную частку СССР (у верасні распачынаецца абарона Масквы). Прычынамі паражэнняў савецкай арміі было наступнае: панаванне ў дзяржаве (СССР) культу асобы, напружаная маральна-палітычная абстаноўка, слабая падрыхтоўка для адпору агрэсіі, грубыя пралікі Сталіна ў ацэнцы ваенна-палітычнай сітуацыі, пралікі і няведанне канкрэтных планаў нападу Германіі на СССР, масавыя рэпрэсіі супраць ваенных кадраў, што мелі месца ў СССР напрыканцы 1930-х – пачатку 40-х гг., адносная перавага Германіі ў ваенных сілах і сродках, своечасовы перавод Германіяй сваёй эканомікі на ваенны лад і далучэнне да свайго патэнцыялу эканомікі многіх краін Заходняй Еўропы і г.д.

Нягледзячы ні на што, у першыя месяцы вайны салдаты Чырвонай Арміі і мірнае насельніцтва мужна баранілі сваю Радзіму. Усяму свету вядома гераічная абарона легендарнай Брэсцкай крэпасці (баі працягваліся да канца ліпеня), сярод абаронцаў крэпасці былі прадстаўнікі больш 30 нацыянальнасцей СССР. Моцны адпор адчулі гітлераўскія танкі пад Мінскам і Барысавам. З 3.07 па 27.07.41 г. працягвалася гераічная абарона г. Магілёва, якая стала прыкладам арганізаванага адпору ворагу і дала магчымасць савецкаму камандаванню выйграць час для падрыхтоўкі наступных баёў. Жорсткія баі летам 1941 года адбыліся пад Бабруйскам, Рагачовам, Жлобінам, Полацкам, Гомелем. У жніўні 1941 года 20 дзён абараняўся Гомель, дзе вораг страціў больш за 80 тыс. чалавек і зачную колькасць баявой тэхнікі. Сутыкнуўшыся з моцным супраціўленнем, гітлераўцы не дасягнулі пастаўленай імі мэты ў летняй кампаніі 1941 г. Аднак спыныць ворага савецкім войскам не ўдалося.

Гітлераўскія войскі захапілі Прыбалтыку, БССР, УССР, распачалася блакада Ленінграда. У гісторыю вайны гэтага перыяду ўвайшлі: Смаленская бітва (1941 г.), абарона Кіява, Адэсы, Севастопаля (1941-1942 гг.), Маскоўская бітва (верасень 1941 – красавік 1942 гг.) – першае буйное паражэнне германскіх войскаў у другой Сусветнай вайне, абарона Сталіграда (ліпень – лістапад 1942 г.), бітва за Каўказ (1942 – 1943 гг.).

Летам – восенню 1941 г. аформілася Антыгітлераўская кааліцыя. Вырашальнай сілай у ёй быў СССР і яго ваенныя дзеянні, істотнае значэнне на франтах другой Сусветнай вайны адыгралі ЗША і Вялікабрытанія. Таксама ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях сваімі ўзброенымі сіламі – Францыя і Кітай. У меншых памерах ваенныя часткі Польшчы, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстраліі, Бельгіі, Бразіліі, Індыі, Канады, Новай Зеландыі, Філіпін, Эфіопіі і інш. У складзе франтавых аб'яднанняў Савецкай Арміі змагаліся з ворагам 1-я і 2-я арміі Войска Польскага, Чэхаславацкі армейскі корпус, французскі авіаполк "Нармандыя – Нёман", пазней румынскія, балгарскія, вянгерскія часткі. Іншыя дзяржавы (усяго напрыканцы вайны ў кааліцыю ўваходзіла 56 краін) напрыклад Мексіка, дапамагалі асноўным удзельнікам пастаўкамі ваеннай сыравіны.

Студэнты павінны звярнуць увагу на тое, што значная частка ўраджэнцаў Беларусі ваявала на баку кааліцыі ў арміі Андэрса ў Афрыцы, беларусы праявілі сябе ў складзе армій ЗША падчас Нарманскай аперацыі ў Францыі, у бітве пад Монтэ-Касына (Італія) і г.д.

Працэс юрыдычнага афармлення кааліцыі завяршыўся ў чэрвені 1942 года. Асноўнымі накірункамі дзейнасці былі: ваенныя дзеянні на тэрыторыі СССР (саюзнікі прадставілі савецкай дзяржаве крэдыты, пастаўлялі ваенную тэхніку і зброю, тавары першай неабходнасці, так ЗША накіравала ў СССР за гады вайны каля 15 тыс. самалётаў і 7 тыс. танкаў), Афрыкі, супраць Японіі (ЗША утупіла ў вайну 7.12.1941 г. пасля нападзення Японіі на амерыканскую ваенна-марскую базу Пёрл-Харбар на Гавайскіх астравах), стварэнне Другога фронта ў Еўропе (чэрвень 1944 года), вызначэнне мэтаў вайны, узгадненне ваенных планаў, выпрацоўка пасляваеннага жыцця.

Вынікам арганізацыі і дзейнасці антыгітлераўскай кааліцыі было стварэнне ў Сан-Францыска (ЗША) у чэрвені 1945 года Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Студэнты павінны засвоіць, што гістарычнае значэнне антыгітлераўскай кааліцыі ў тым, што ўпершыню ў гісторыі забяспечана палітычнае і ваеннае супрацоўніцтва дзяржаў, якія належылі да розных сацыяльна-эканамічных сістэм, у імя агульначалавечых інтарэсаў. Гэта мела вялікае значэнне для будучых міжнародных адносін і мераў калектыўнага адпору агрэсарам.

Другі перыяд вайны (лістапад 1942 – канец 1943 гг.) Характарызуецца пераломам ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Чырвоная Армія пераходзіць ад абароны да наступлення і вызвалення часова акупіраванай тэрыторыі: контрнаступленне пад Сталінградам (лістапад 1942 – люты 1943), на Каўказе, прарыў блакады Ленінграда (студзень 1943 г.), Курская бітва (ліпень 1943г.), да снежня 1943 года вызвалены Наварасійск, Кіяў, усходнія раёны Беларусі. У гэты час адбываецца татальная мабілізацыя ў Германіі, пераход поўнай стратэгічнай ініцыятывы СССР да канца вайны, дасягненне эканамічнай і ваеннай перавагі СССР над гітлераўскай Германіяй, шырокі і масавы патызанскі рух на часова акупіраванай тэрыторыі, пачатак аднаўлення народнай гаспадаркі ў вызваленых раёнах. Адбываецца павялічэнне міжнароднага ўплыву СССР, актывізацыя Руху Супраціўлення ў Еўропе. На Тэгеранскай канферэнцыі (1943г.) глаў урадаў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі абмяркоўваюцца планы сумесных дзеянняў падчас вайны.

Трэці перыяд вайны (студзень 1944 – май 1945 гг.). Характарызуецца разгромам гітлераўскага блока, выгнаннем гітлераўскіх войск за межы СССР, вызваленнем ад акупацыі краін Еўропы, поўным крахам гітлераўскай Германіі і яе безумоўнай капітуляцыяй.

Асноўныя ваенныя дзеянні: вызваленне правабярэжнай Украіны (снежань 1943 – красавік 1944), разгром нямецкіх войск пад Ленінградам (1944), Крымская аперацыя (1944), разгром фінскай арміі (чэрвень – жнівень 1944), Беларуская аперацыя (чэрвень – ліпень 1944), вызваленне Прыбалтыкі, Польшчы, Венгрыі, Паўночнай Нарвегіі, Югаславіі, Чэхаславакіі, адкрыццё ЗША і Вялікабрытаніяй другога фронта ў паўночнай Францыі (чэрвень 1944), Бярлінская аперацыя (16 красавіка – 8 мая 1945 г.). 8 мая 1945 года адбылося падпісанне германскім вярхоўным камандаваннем акта аб безумоўнай капітуляцыі, 9 мая аб'яўлена Днём Перамогі. Завяршылася Вялікая Айчынная вайна.

У лютым 1945 года адбылася Крымская канферэнцыя, у ліпені – жніўні 1945г. Патсдамская канферэнцыя глаў урадаў ЗША, СССР, Вялікабрытаніі, на якіх узгоднены пазіцыі па пасляваеннаму ўрэгуліраванню становішча ў Еўропе і ўсім свеце.

Разгром Японіі (9 жніўня – 2 верасня 1945 г.). У выніку Маньчжурскай аперацыі (Кітай) савецкіх войск і ваенных дзеянняў ЗША (6,8 жніўня авіяцыя ЗША зкінула на Хірасіму і Нагасакі дзве атамныя бомбы) былі разгромлены войскі саюзніка Германіі на ўсходзе – Японіі. 2 верасня 1945 г. прадстаўнікі Японіі падпісалі акт аб безумоўнай капітуляцыі. Гэтая падзея і з'яўляецца датай заканчэння Другой Сусветнай вайны. Неабходна падкрэсліць, што беларускае насельніцтва ўдзельнічала ва ўсіх без выключэння бітвах і ваенных дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1556; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.