![]() КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Дадатак А
Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні па курсу «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)»
1. Гісторыя Беларусі як навука. Перыядызацыя гiсторыi Беларусi. 2. Славянская каланiзацыя Усходне-Еўрапейскай раўнiны. Паходжанне назвы «славяне». 3. Засяленне славянамi тэрыторыi Беларусi ў раннiм сярэдневякоўi (падзел славян на тры групы, усходнеславянскiя супольнасцi на тэрыторыi Беларусi). 4. Зараджэнне феадальнага гаспадарчага ўкладу. Утварэнне раннефеадальнай дзяржавы – Кiеўская Русь. 5. Полацкі перыяд гісторыі Беларусі (IX – сярэдзіна XIІІ ст.). Княжацка-вечавы лад. 6. Культура беларускiх зямель у IX – сярэдзiне XIII ст. Значэнне прыняцця хрысцiянства. 7. Стварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага. Умацаванне велiкакняжацкай улады ў XIV ст. 8. Крэўскае пагадненне i яго наступствы (княжанне Ягайлы i Вiтаўта). 9. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г. 10. Палітычны лад і сістэма кіравання ў ВКЛ у XIV–XVI стст. Статуты ВКЛ. 11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. 12. Стан гарадоў у XIV–XVI стст. у ВКЛ. 13. Станаўленне фальваркова-паншчыннай сiстэмы ў XVI–XVIII стст. у ВКЛ. Аграрная рэформа 1557 г. 14. Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Еўропе i Беларусi. 15. Берасцейская царкоўная унiя 1596 г. (прычыны заключэння, працэс станаўлення). 16. Рэнесанс у Еўропе. Выдатныя дзеячы культуры Адраджэння ў Беларусi (XVI – пачатак XVII ст.). 17. Францыск Скарына – першадрукар, асветнік, гуманіст і вучоны. 18. Сістэма адукацыі і культура (дойлідства, жывапіс, тэатр, летапісанне) на беларускіх землях у ХІV – першай палове XVIІ ст. 19. Фармiраванне беларускай народнасцi i беларускай мовы ў канцы XIII–XVI ст. Этнiчная самасвядомасць і беларускi менталiтэт. 20. Узнiкненне паняццяў «Белая Русь», «Беларусь», iх тэрытарыяльныя межы i этымалогiя. 21. Утварэнне Рэчы Паспалiтай. Месца i роля ВКЛ у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. 22. Канфрантацыя Рэчы Паспалiтай з Маскоўскай дзяржавай. Вынiкi Паўночнай вайны для беларускіх зямель. 23. Тры падзелы Рэчы Паспалiтай, іх прычыны i вынiкi. 24. Культура Беларусi ў другой палове XVII–XVIII ст. Асаблiвасцi эпохi Асветнiцтва ў Беларусi (з другой паловы XVIII ст.). 25. Беларусь у вайне 1812 г. 26. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусi ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. (да і пасля падаўлення паўстання 1830–1831 гг.). 27. Культура Беларусi канца XVIII – першай паловы XIX ст. 28. Аграрная рэформа 1861 г. 29. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг. і асаблiвасцi ix правядзення на беларускix землях. Контррэформы 80–90-х гг. XIX ст. 30. Паўстанне 1863–1864 гг. у Беларусi. Погляды i дзейнасць К. Калiноўскага. 31. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы (канец XVIII – першая палова XIX ст.). Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове ХІХ ст. 32. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове ХІХ ст. і ў пачатку ХХ ст. (народніцкія гурткі, пачатак прапаганды марксізму, стварэнне партый). 33. Фармiраванне беларускай нацыi. Адраджэнне беларускай мовы i лiтаратуры. 34. Культура Беларусi ў 60–90-я гг. XIX ст. 35. Беларусь у гады рэвалюцый 1905–1907 гг. i Лютаўскай 1917 г. 36. Становiшча Беларусi ў гады Першай сусветнай вайны. 37. Кастрычнiцкая рэвалюцыя 1917 г. у Расii i ўстанаўленне савецкай улады на Беларусi. 38. Культура Беларусi ў пачатку XX ст. (да 1917 г.). 39. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублiкi, утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі i Лiтоўска-Беларускай ССР. 40. Польска-савецкая вайна 1919–1920 гг. i праблемы беларускай дзяржаўнасцi. Удзел БССР у стварэннi СССР. Павелiчэнне тэрыторыi рэспублiкi. 41. Савецкая Беларусь ад палiтыкi «ваеннага камунiзму» да новай эканамiчнай палiтыкi. 42. Iндустрыялiзацыя i калектывiзацыя ў БССР: метады, асаблiвасцi, вынiкi. 43. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20–30-я гг. ХХ ст. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. у БССР. 44. Культурнае і духоўнае жыццё савецкай Беларусі ў 20–30-я гг. ХХ ст. (палітыка беларусізацыі і культурная рэвалюцыя). 45. Заходняя Беларусь у 1921–1939 гг. 46. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусi ў склад БССР. 47. Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму фашысцкiх захопнiкаў. 48. Разгортванне партызанскага руху i падпольнай барацьбы на тэрыторыi БССР супраць фашысцкiх акупантаў. 49. Вызваленне Беларусi ад фашысцкiх захопнiкаў. Уклад беларускага народа ў перамогу над фашысцкай Германiяй. 50. БССР у 1946–1953 гг. Аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае жыццё. 51. Грамадска-палiтычнае жыццё і развiццё эканомiкi ў БССР у сярэдзiне 50-х – сярэдзiне 80-х гг. ХХ ст. 52. Дасягненнi i праблемы культурнага развiцця БССР у сярэдзіне 50-х – сярэдзіне 80-х гг. ХХ ст. 53. Чарнобыльская катастрофа i яе наступствы для Беларусi. 54. Беларусь у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. ХХст.: рэфармаванне эканомiкi i палiтычнай сiстэмы. 55. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублiкi Беларусь. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі). Станаўленне прэзідэнцкай палітычнай сістэмы. 56. Тэндэнцыi сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi ў 90-я гг. ХХ ст. і на сучасным этапе. 57. Развiццё адукацыi, навукi і культуры з сярэдзiны 80-х гг., у 90-я гг. ХХ ст. i на сучасным этапе. 58. Мiжнародныя адносiны i знешняя палiтыка Рэспублiкi Беларусь у 90-я гг. ХХ ст. i на сучасным этапе. 59. Гiстарычныя звесткi пра месца, дзе вы нарадзiлiся. Знакамiтыя людзi Беларусi – вашы землякi. 60. Мiнскi дзяржаўны вышэйшы радыётэхнiчны каледж – навучальная ўстанова, дзе вы атрымлiваеце адукацыю.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 608; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |