Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самаправеркі




План

Пытанні для самаправеркі

Планы семінарскіх заняткаў

 

Семінар 1. Культура Беларусі ў ІХ–ХІІІ стст. (экзаменацый­нае пытанне 6).

Мэта: пашырэнне, паглыбленне і сістэматызацыя ведаў аб культуры на беларускіх землях у ІХ–ХІІІ стст.

План

1. Прыняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі і Полацкай зямлі.

2. Распаўсюджванне пісьменнасці. Рукапісныя кнігі.

3. Рэлігійна-асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.

4. Мураванае дойлідства, узнікненне самабытных школ архі­тэктуры ў Полацку і Гродне.

5. Старажытнае мастацтва.

 

1. Назавіце станоўчыя і адмоўныя вынікі ўвядзення хрысціянства на беларускіх землях.

2. Дзе быў пабудаваны трэці Сафійскі сабор на ўсходнеславянскіх землях?

3. Якія помнікі мураванага дойлідства ХІІ – ХІІІ стст. захаваліся да нашых дзён?

4. Якую ролю ў развіцці культуры Полацкай зямлі адыграла Ефрасіння Полацкая?

5. Чаму Кірылу Тураўскага сучаснікі называлі «другім Златавустам»?

6. Дайце тлумачэнне датам: 988, 992, 1050, 1161.

7. Растлумачце паняцці: «стоўпніцтва», «летапісанне», «фрэска», «берасцяная грамата», «пергамент».

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23]; Д–[5–7,

10–12, 15, 19, 24, 25, 27, 30, 35, 37, 41, 42, 46, 48, 49].

 

Семінар 2. Культура на беларускіх землях у XIV – пачатку XVII ст. Галоўныя дасягненні культуры Адраджэння ў Бела­русі (XVI – пачатак XVII ст.) (экзаменацыйныя пытанні 16–18).

Мэта: пашырэнне, паглыбленне і сістэматызацыя ведаў аб культуры Рэнесансу ў Еўропе ў XIV– пачатку XVII ст. і на беларускіх землях у XVI – пачатку XVII ст.

1. Еўрапейскае Адраджэнне і яго прадстаўнікі.

2. Беларускае Адраджэнне і яго выдатны дзеяч Ф. Скарына.

3. Кнігавыдавецкая і літаратурная дзейнасць паслядоўнікаў Ф. Скарыны.

4. Падарожніцкая і гістарычная літаратура.

5. Сістэма адукацыі.

6. Манументальнае дойлідства, жывапіс, тэатр.

 

1. Назавіце храналагічныя рамкі Адраджэння ў Еўропе і найбольш адметных прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння.

2. У чым сутнасць еўрапейскага Адраджэння і дзейнасці гуманістаў?

3. Назавіце асаблівасці Адраджэння на беларускіх землях.

4. Што вы ведаеце пра Ф. Скарыну як першадрукара, асветніка і вучонага?

5. Калі пачалося і як развівалася беларускае кнігадрукаванне?

6. Як развівалася абарончае і культавае дойлідства на беларускіх землях?

7. Аб чым сведчыла прыняцце ў ВКЛ Статутаў 1529, 1566, 1588 гг.?

8. Раскажыце пра сістэму адукацыі ў ВКЛ.

9. Што вы ведаеце пра развіццё беларускага жывапісу ў XVI–першай палове XVII ст.?

Літаратура: А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 17, 19–23];

Д–[10, 13, 25, 27, 35, 41, 42, 46].

 

Семінар 3. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Месца і роля ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай (экзаменацыйнае пы­танне 21).

Мэта: пашырэнне, паглыбленне і сістэматызацыя ведаў аб сацыяльна-эканамічным і палітычным становішчы напярэдадні і пасля ўтварэння новай дзяржавы Рэчы Паспалітай.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 600; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.