КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пытанні для самаправеркі. 1. Назавіце галоўныя перадумовы і прычыны заключэння дзяржаўнага саюзу паміж ВКЛ і Польшчай
1. Назавіце галоўныя перадумовы і прычыны заключэння дзяржаўнага саюзу паміж ВКЛ і Польшчай. 2. На якіх умовах ВКЛ увайшло ў склад Рэчы Паспалітай? 3. Пакажыце месца і ролю ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай. Літаратура: К–[6, 11, 12]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–21]; Д–[11, 23, 50, 51]. Экзаменацыйнае пытанне 24. Культура Беларусі ў другой палове XVII–XVIII ст. Асаблівасці эпохі Асветніцтва ў Беларусі (з другой паловы XVIII ст.). Выдатныя дзеячы. Стан адукацыі ў другой палове XVII–XVIII ст. Развіццё мастацтва: палаца-паркавая архітэктура, музыка, прыгонны тэатр, жывапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Выдатныя дзеячы. Сімяон Полацкі (сапраўднае прозвішча Пятроўскі-Сітніяновіч, у манастве Сімяон, 1629–1680 гг.) – гэта паэт, вучоны, мысліцель, асветнік, настаўнік дзяцей рускага цара Аляксея Міхайлавіча, у тым ліку васьмігадовага Пятра I, для якога надрукаваў «Буквар языка славенска» у адчыненай ім першай у Маскве друкарні. Па яго ініцыятыве ў 1687 г. створана першая ў Расіі вышэйшая навучальная установа – Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Ён стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, адчыненага пры царскім двары ў 1672 г., стварыў рукапісны зборнік «Вертоград многоцветный», у якім у алфавітным парадку былі размешчаны вершы, што змяшчалі звесткі з розных навуковых галін – гісторыі, геаграфіі і інш. Ілля Капіевіч (1651–1714) родам з Мсціслаўшчыны. Займаўся кнігавыдавецкай дзейнасцю ў Галандыі, у Амстэрдаме, дзе і пазнаёміўся з маладым царом Пятром I. Выдаў першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Будучы запрошаным у Маскву, выдаў першыя падручнікі па граматыцы, рыторыцы на рускай мове. Надрукаваў «Граматыку лацінскую і рускую» і «Руковедение в граматыку во славяно-рускую». І. Капіевіч стаў стваральнікам у Расіі новага грамадзянскага шрыфту, які зараз ужываецца ў нашым пісьме, выдаў першы ў Расіі каляндар. Стаў аўтарам першай у Расіі карты зорнага неба. Склаў і выдаў першыя ў Расіі слоўнікі – руска-лацінска-нямецкі і руска-лацінска-галандскі. Казімір Семяновіч (каля 1600 – пасля 1651) родам з Віцебшчыны. Гэта вядомы вучоны, аўтар кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі», якая на працягу 150 гадоў мела вялікі поспех ва ўсёй Еўропе. Кніга выйшла ў Амстэрдаме ў 1650 г. К. Семяновіч лічыцца папярэднікам К. Цыялкоўскага і С. Каралёва, бо адным з першых стварыў праект шматступенчатай ракеты. Казімір Лышчынскі (1634–1689) родам з Берасцейшчыны. Быў першым афіцыйным атэістам на беларускіх землях і ў Рэчы Паспалітай, бо напісаў трактат «Аб неіснаванні бога». Стан адукацыі ў другой палове XVII–XVIII ст. Школьная справа канца XVII – першай паловы XVIII ст. заставалася ў руках каталіцкага касцёла і уніяцкай царквы. На ніве адукацыі паспяхова канкурыравалі з езуітамі піяры, якія запрошаны ў 1641 г. у Рэч Паспалітую з Іспаніі каралём Уладзіславам IV з мэтай пазбавіцца манаполіі езуітаў у галіне адукацыі. З 1722 г. у ВКЛ піяры адчыняюць шмат калегіумаў, якія давалі сярэднюю адукацыю: у Геранёнах, Расонах, Віцебску і іншых гарадах. Навучанне ў калегіумах было бясплатнае, плата бралася толькі за інтэрнат. Вучэбны курс быў разлічаны на 7 класаў. Цэнтрам адукацыі і навукі працягваў заставацца Віленскі універсітэт (акадэмія). Школьная адукацыя была даступна пераважна шляхецкім дзецям. З 1696 г. выкладанне вялося на лацінскай і польскай мовах. Прадметамі навучання былі «сем вольных мастацтваў»: граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка. Эпоха Асветніцтва – гэта магутны грамадска-палітычны і культурны рух, які ў канцы XVII – XVIII ст. ахапіў усю Еўропу (на Беларусі: другая палова XVIII – пачатак XIX ст.), звязаны з прыярытэтам асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы. Ідэйнай асновай Асветніцтва стаў рацыяналізм – філасофскі напрамак, які прызнае розум асновай пазнання і паводзін людзей. Асветніцтва з’яўлялася працягам гуманістычных традыцый Адраджэння. У культурна-цывілізацыйным сэнсе Асветніцтва мела на мэце ліквідаванне сярэдневяковага феадальна-царкоўнага светапогляду і ўсталяванне новай буржуазнай культуры, а ў грамадска-палітычным сэнсе – ліквідаванне застарэлага феадальнага ладу і адкрыццё шляха да ўтварэння новага буржуазнага ладу. З сярэдзіны XVIII ст. пачаліся змены ў школьнай адукацыі: была створана Адукацыйная камісія (яе стварэнне было прынята сеймам у 1773–1775 гг). Гэта было першае ў Еўропе міністэрства народнай адукацыі. Першым старшынёй камісіі быў І. Масальскі. Адукацыйная камісія ажыццявіла рэформу школ і універсітэтаў у духу ідэй Асветніцтва. Прынцыпы рэформы: свецкі характар адукацыі і даступнасць. Правядзенню рэформы спрыяў роспуск у 1773 г. Папам Рымскім ордэна езуітаў, у руках якога на працягу XVII–XVIII стст. фактычна знаходзілася манаполія на адукацыю ў Рэчы Паспалітай. Школы і маёмасць ордэна былі перададзены ў распараджэнне Адукацыйнай камісіі. У 1783 г. камісія зацвердзіла статут для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай. Ёй падпарадкоўвалася Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага (так з 1781 г. называлася Віленская езуіцкая акадэмія). Яе рэктарам камісія прызначыла беларускага матэматыка і астранома Марціна Пачобута-Адляніцкага (1728–1810), які, займаючы гэту пасаду каля 20 гадоў, правёў у школе рэформу і надаў ёй амаль свецкі характар. За 20 гадоў было адчынена 20 устаноў сярэдняй ступені, на тэрыторыі Беларусі – 200 пачатковых школ (сярод іх навучэнцаў 30 % складалі сялянскія дзеці). Паспяховае заканчэнне сярэдняй школы дазваляла паступіць у Кракаўскі або Віленскі універсітэты. Адукацыйная камісія была распушчана ў 1794 г. пасля паўстання Т. Касцюшкі, але створаныя камісіяй школы існавалі на Беларусі да пачатку XIX ст., гэта значыць, да школьнай рэформы, праведзенай у Расійскай імперыі ў 1803–1804 гг. Усяго напярэдадні рэформы 1803–1804 гг. на Беларусі існавала 130 пачатковых, 33 сярэдніх, значная колькасць яўрэйскіх рэлігійных школ, каля 40 школ розных каталіцкіх ордэнаў. Развіццё мастацтва: палаца-паркавая архітэктура, музыка, прыгонны тэатр, жывапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Цэнтрамі развіцця мастацтва ў XVIII ст. становяцца магнацкія рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў у Ружанах, Агінскіх у Слоніме, Тызенгаўзаў у Гродне і інш. Напрыканцы XVIII ст. быў заснаваны палац П. А. Румянцава ў Гомелі. Распаўсюджваецца палаца-паркавая архітэктура, звязаная з будаўніцтвам у магнацкіх рэзідэнцыях паркаў са шматлікімі вадаёмамі, каналамі, каменнымі гротамі і г. д., якія закладваліся на самых маляўнічых тэрыторыях. Антоній Тызенгаўз (1733–1785) запрашае ў Гродна французскага вучонага, батаніка Жылібера. Пад яго кіраўніцтвам пачынае дзейнічаць Гродзенская медыцынская акадэмія, пры якой створаны аптэка і батанічны сад. У 1743–1746 гг. па праекту польскага архітэктара Я. К. Глаўбіца быў перабудаваны Сафійскі сабор у Полацку ў стылі «віленскага барока». У XVIII ст. музыка выйшла на першы план сярод мастацтваў, заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. Міхал Клеафас Агінскі(1765–1833) – адукаваны магнат, актыўны ўдзельнік паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 г., аўтар знакамітага паланэза «Развітанне з Радзімай». М. К. Агінскі выдатны палітык, актыўны грамадскі дзеяч, які яшчэ ў 1811 г. прапанаваў расійскаму імператару Аляксандру І праект аднаўлення ВКЛ. Па гэтаму праекту прадугледжвалася асабістае вызваленне з-пад прыгону сялян, стварэнне сваёй арміі. Праект не быў прыняты, а прыхільнікі ідэі аднаўлення ВКЛ ва ўмовах вайны 1812 г. падтрымалі французскі бок. Маёнтак Залессе М. К. Агінскага каля Смаргоні (цяпер Гродзенская вобласць) атрымаў назву «Паўночныя Афіны». Самай чароўнай з’явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Найбольшую вядомасць набылі прыватнаўласніцкія тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Тэатр Міхала Казіміра Агінскага (1730–1800) (дзяцькі Міхала Клеафаса Агінскага) у Слоніме быў вядомы ва ўсёй Еўропе і празваны «сядзібай музаў». У другой палове XVII–XVIII cт. працягвалі дзейнічаць батлейка і школьныя тэатры пры езуіцкіх калегіумах. У жывапісе папулярным заставаўся партрэтны жанр. Пры двары польскіх каралёў працавалі прафесійныя еўрапейскія майстры, палотны якіх сталі своеасаблівай школай для мясцовых мастакоў. Так, еўрапейскім майстрам быў створаны ў другой палове XVIII ст. партрэт Міхала Казіміра Агінскага, а нясвіжскім мастаком Ю. К. Гескім – партрэт апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адносяцца вырабы мануфактур, якія з’яўляюцца ў 10–30-х гадах XVIII ст.: Урэцкай і Налібоцкай шкляных мануфактур (на тэрыторыі цяперашняй Мінскай вобласці); Слуцкай і Нясвіжскай шаўковых паясоў; ткацкай у Карэлічах (цяперашняя Гродзенская вобласць).
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 886; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |