КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Праваслаўе і каталіцызм у ВКЛ (ХІV–XVI стст.)
1458 г. – канчатковае адасабленне праваслаўнай царкоўнай арганізацыі Вялікага Княства Літоўскага ад Маскоўскай. Рэфармацыя ў Заходняй Еўропе, яе прычыны і сутнасць. (Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Ульрых Цвінглі: іх погляды і дзейнасць). Рэфармацыя ў Еўропе – шырокі грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць усеўладдзя каталіцкай царквы, які распачаўся ў Германіі пасля выступлення ў1517 г. вучонага манаха і прафесара тэалогіі Віттэнбергскага універсітэта Марціна Лютэра (1483–1546). Гэты рух ахапіў усю Заходнюю Еўропу, а ў некаторых краінах меў свае напрамкі і сваіх заснавальнікаў, па імёнах якіх атрымліваў і свае назвы (кальвінізм, цвінгліянства). Прыхільнікі Рэфармацыі выступалі за рэформу каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для прыхажан, за богаслужэнне на роднай мове; выказвалі пратэст (адсюль назва пратэстантызм) супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэнстваў; адмаўлялі неабходнасць царквы як пасрэдніка паміж Богам і людзьмі. Асаблівасці рэфармацыйнага руху на беларускіх землях (Мікалай Радзівіл Чорны). На землях БеларусіРэфармацыя пачала распаўсюджвацца з сярэдзіны XVI ст. і ў адрозненне ад Заходняй Еўропы ахапіла толькі вышэйшыя колы грамадства – у першую чаргу магнатаў.Такія магнацкія сямействы, як Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы і іншыя, далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам. У перыяд да заключэння Люблінскай уніі яны жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць у кіраванні ВКЛ. Шляхта і гараджане, якія падтрымалі Рэфармацыю, спадзяваліся атрымаць для сябе пэўную частку ад вялікіх зямельных уладанняў каталіцкай царквы. Найбольш адметным прадстаўніком рэфармацыйнага руху на Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў вядомага магнацкага роду Мікалай Радзівіл Чорны(1515–1565), канцлер ВКЛ і ваявода віленскі. Яго аўтарытэт спрыяў масаваму пераходу шляхты ў пратэстантызм. У ВКЛ у ХVI ст. з усіх пратэстанцкіх плыняў найбольшае распаўсюджванне атрымалі кальвінізм і арыянства ці антытрынітарызм (назва паходзіць ад імя святара Арыя, які жыў у IV ст. н. э. у Александрыі і выступіў супраць царкоўнага дагмату аб трыадзінстве Бога). Вынікі Рэфармацыі ў ВКЛ. Галоўным вынікам Рэфармацыі ў ВКЛ можна лічыць тое, што яна адыграла прыкметную ролю ў развіцці і захаванні рэлігійнай талерантнасці ў грамадстве (у 1573 г. у Рэчы Паспалітай быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання, тэкст якога ўвайшоў у Статут ВКЛ 1588 г.); садзейнічала арганізацыі процідзеяння магнатамі-пратэстантамі ВКЛ палітычным і рэлігійным планам кіруючых колаў Польшчы ў адносінах княства ў перадлюблінскі перыяд; стварыла пратэстанцкія школы, друкарні, пісьменніцтва на беларускай мове, якія садзейнічалі пашырэнню асветы ў грамадстве і развіццю свецкай культуры. Рэфармацыя спрыяла пашырэнню сувязей з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Контррэфармацыя ў Еўропе і ў ВКЛ. У другой палове XVI ст. ва ўсіх краінах Еўропы разгарнуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі – контррэфармацыя. Асаблівую ролю ў барацьбе з пратэстантамі і ў распаўсюджванні каталіцтва адыграў створаны Папай Рымскім у 1540 г. ордэн езуітаў. Контррэфармацыя ў ВКЛ не мела такога жорсткага характару, як у Заходняй Еўропе (спаленне ерэтыкоў (няверных) на вогнішчах святой інквізіцыі (суда каталіцкай царквы); Варфаламееўская ноч з 23 на 24 жніўня 1582 г. у Францыі, калі было выразана каля 20 тыс. пратэстантаў). У перыяд праўлення Жыгімонта ІІ Аўгуста дзейнасць езуітаў не набыла яшчэ значнай маштабнасці, таму што яго рэлігійная палітыка вызначалася верацярпімасцю. Асаблівую актыўнасць пачалі праяўляць езуіты, калі каралём Рэчы Паспалітай стаў католік Жыгімонт ІІІ Ваза (1587–1632): пачалі зачыняцца пратэстанцкія друкарні і пачатковыя школы, пратэстантаў рознымі шляхамі вярталі ў каталіцтва. Галоўным вынікам наступу каталіцызму стала заключэнне ў 1596 г. Берасцейскай уніі. У XVI ст. унутры хрысціянства існавалі наступные кірункі і плыні:
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1073; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |