Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самаправеркі. 1. Што прадстаўляў сабой дзяржаўны лад ВКЛ у час Гедыміна, Альгерда і Вітаўта?




1. Што прадстаўляў сабой дзяржаўны лад ВКЛ у час Гедыміна, Альгерда і Вітаўта?

2. Якія змены ў кіраванні ВКЛ адбыліся пры княжанні Аляк­сандра?

3. Назавіце вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання пры Аляк­сандры.

4. Каго называлі «панамі» у ВКЛ з канца ХІV ст.?

5. Якія службовыя асобы ўваходзілі ў склад органа ўлады «паны-рада»?

6. Якая роля паноў-рады, вальнага сойму і вялікага князя ў дзяржаўным кіраванні ВКЛ з канца ХV ст.?

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6, 9]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[11, 23, 50, 51].

 

Экзаменацыйнае пытанне 11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст.

Гаспадарчае жыццё ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Сацыяльныя адносіны ў ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст.

 

Гаспадарчае жыццё ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Гаспадарчае жыццё ВКЛ характарызавалася існаваннем і суадно­сінамі паміж рознымі саслоўямі (саслоўі – групы насельніцтва, якія мелі свае спадчынныя правы і абавязкі).

Найбуйнейшых феадалаў-землеўласнікаў у ВКЛ з канца XIV ст. называлі «панамі». Большасць усіх феадалаў з XVI ст. сталі называцца «шляхтай» або «шляхцічамі».

1447 г. – Прывілей Казіміра юрыдычна замацаваў права аса­бістай уласнасці феадала на зямлю і азначаў пачатак афармлення залежнасці сялян ад феадалаў.

1468 г. – Судзебнік Казіміра – першы зборнік судовых законаў ВКЛ, згодна з якім сяляне пазбаўляліся права свабоднага пера­ходу ад аднаго феадала да другога. Выданне Судзебніка азначала юрыдычнае афармленне запрыгоньвання сялян – страты сялянамі свайго права ўласнасці на зямлю і ператварэнне іх у залежных ад феадала. У ВКЛ насельніцтва было падзелена на саслоўі:

 

 

Тры аснoўныя павіннасці сялян:

1) паншчына – адпрацоўка пэўнай колькасці дзён на зямлі феадала;

2) чынш – грашовы падатак за карыстанне зямельным надзелам;

3) дзякла – натуральны падатак сельскагаспадарчымі прадук­тамі за карыстанне зямлёй феадала.

Дадатковыя павіннасці:

1) талокі – сумесныя сезонныя гаспадарчыя работы, якія выконваліся ўсімі сялянамі разам;

2) гвалты ці згоны – агульныя тэрміновыя работы (будаў­ніцтва дарог, мастоў і г. д.).

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1900; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.